Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

УРУБЛЕЎСКІ

УРОНЧАНКА

УЛАСАЎ

Аляксандр Мікітавіч (16.8.1874—11.3.1941)

Беларускі выдавец i фамадскі дзеяч. На-радзіўся ў г. Вілейка Мінскай вобл. Вучыў-ся ў Пінскім духоўным, Лібаўскім рэаль-ным вучылішчах, Рыжскім палітэхнічным інстытуце (1895—1905). Адзін з арганізата-раў Беларускай сацыялістычнай грамады. Рэдактар-выдавец «Нашай нівы» (1906—14), рэдактар час. «Саха» i «Лучынка», адзін з арганізатараў віленскага выдавецкага тава-рыства «Наша хата». Пры яго ўдзеле нала-джана выданне беларускіх календароў, «Зборнікаў «Нашай нівы», кніг Я.Коласа, Ядвігіна Ш., М.Багдановіча, Э.Ажэшкі i інш. За публікацыю артыкула «Дума i на­род» у «Нашай ніве» асуджаны на 2-м ме­сяцы зняволення (1910). Ад насельніцтва Заходняй Беларусі выбраны сенатарам польскага сейма, уваходзіў у Беларускі посольскі клуб, прымаў удзел у рабоце Та-варыства беларускай школы, інш. культур-на-асветных арганізацый. Вывучаў экано-міку Беларусі, аграрныя пытанні («Аб гас-падарцы на хутарах i шнурах», 1909). Аўтар

успамінаў «Дні жыцця» (захавалася не поў-насцю, рукапіс у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай АН Беларусі), у якіх ёсць сцэны школьнага жыцця, матэрыялы пра батлейку ў Мінску, звесткі пра арганізацыю выдання «Лучын-кі», сустрэчы з Я.Купалам, Я.Коласам, Цёткай i інш. гтісьменнікамі.

Те:. Якуб Колас i «Наша ніва» // У кн. 3жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы i матэрыя­
лы. Мн., 1982. С.Х.ЛкксандровЫ.

Міхаіл Паўлавіч (1801—26.10.1855)

Геадэзіст, перакладчык. Нарадзіўся ў мяст. Копысь (цяпер Аршанскі раён Віцеб-скай вобл.) у сям'і святара. Скончыў Магі-лёўскую гімназію, потым вучыўся ў Мас-коўскім універсітэце, які не скончыў. Быў на вайсковай службе. У 1823 займаўся геа-дэзічнымі здымкамі ў Літоўска-Віленскай губерні, a ў 1824 накіраваўся ў Дэрпт (Тар­ту), дзе слухаў лекцыі ва універсітэце. 3 1828 рабіў геадэзічныя здымкі ў Малдавіі i астранамічныя вызначэнні месцаў у Балга-рыі i Румыніі. У 1834—36 вывучаў тэрыто-рыю Малой Азіі, вынікам чаго з'явіліся справаздачы з мноствам карт i планаў, а таксама кніга «Агляд Малой Азіі ў цяпе-рашнім яе стане» (ч. 1—2, 1838—^10). У 1837 прызначаны членам камісіі па кіраў-ніцтве Закаўказскім краем. У 1843—46 старшыня камітэта па асвеце яўрэйскага насельніцтва. 3 1847 займаўся трыянгуля-цыйнымі здымкамі ў Новарасійскім краі. У 1848 рэвізаваў яраслаўскі Дзямідаўскі лі-цэй. У літаратуры вядомы перакладамі кла-сікаў: «Гамлет» (1828) i «Макбет» (1837) Шэкспіра, «Манфрэд» Байрана, «Дзяды» А.Міцкевіча (абедзве 1828), «Фаўст» Гётэ (1844) i інш.

Валерый Антоній (27.12.1836—5.8.1908)

Дзеяч польскага, беларускага i міжна-роднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок Лідскага павета (цяпер гар. пасё'лак у Шчучынскім раёне) у сям'і шлях-ціца Антона Урублеўскага i Разаліі з роду Юраўскіх. Бацька яго працаваў лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаўза. Скончыўшы ў 1853 Віленскую гімназію, У.паступіў у Пецярбургскі лясны інстытут

 

 

У час вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім ру-ху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйна-га гуртка, якім кіравалі рэвалюцыянеры-дэмакраты З.Серакоўскі і Я.Дамброўскі. Пад уплывам твораў А.І.Герцэна, М.А.Даб-ралюбава, рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Колокола» i «Современника» погляды У. набылі яскрава выяўлены антыпрыгон-ніцкі і антыманархічны характар. У 1861 У. накіраваны інспектарам лясной школы ў в. Саколка Гродзенскай губ. (цяпер Поль-шча). У 1861—62 ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арга-нізацыі на Гродзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы. Разам з К.Калі-ноўскім рэдагаваў, друкаваў і распаўсю-джваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакра-тычную газету «Мужыцкая праўда». У 7 ну-марах выпушчанай імі газеты крытыкавала-ся антынародная палітыка царызму, паказ-ваўся грабежніцкі характар сялянскай рэ-формы 1861. Газета даводзіла, што працоў-ны народ можа спадзявацца толькі на ўлас-ныя сілы i на дапамогу сваіх шчырых сяб-роў i добразычліўцаў-рэвалюцыянераў. Зак-лікала падтрымаць прагрэсіўны нацыяналь-на-вызваленчы рух. У час паўстання 1863—64 У. кіраваў паўстанцкімі атрадамі. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» — найбольш актыўных барацьбітоў, якія пры-трымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі паме-шчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. У час бою з казакамі 7.8.1864 У. быў пасечаны шаблямі. Крыху падлячыўшыся, ён эміфыраваў у Фран-цыю. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігран-таў. Калі 18.3.1871 у Францыі адбылася рэвалюцыя i быў створаны рабочы ўрад Па-рыжская камуна, У., як i многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалю-цыйныя памкненні парыжан. У гэтым выс-тулленні ён бачыў «сацыяльную рэвалю-цыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўро-пе...». У званні палкоўніка (атрымаў напя-рэдадні паўстання) У. прапанаваў камуна-рам свае паслугі i план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне ге­нерала i ён узначаліў адну з трох рэвалю­цыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа. У баях У. паказаў сябе умелым, разважлівым i прадбачлівым пал-каводцам i змагаўся на чале арміі да апош-няга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прыгаварылі яго да па-карання смерцю. 3 фальшивым пашпартам У. пераехаў у Англію, дзе блізка пазнаёміў-ся з К.Марксам i Ф.Энгельсам. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх ранен-няў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі. Падля-чыўшыся ў бальніцы Лонданскага універсі-тэта, У. ўступіў у I Інтэрнацыянал. У кас-трычніку 1871 яго выбралі членам Гене-ральнага савета I Інтэрнацыянала, сакрата-ром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Ін-тэрнацыянала У. прапаведаваў у эмігран-цкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—72 У. быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі I Інтэрнацыянала. Актыўна пад-трымліваў Маркса i Энгельса ў барацьбе з рэфармізмам, сектанцтвам, анархізмам. Пасля распаду I Інтэрнацыянала i арганіза-цыі «Люд польскі» (1876) У. перабраўся ў Жэневу. У 1878 ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі. Калі француз-скі ўрад абвясціў амністыю ўдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 У. пераехаў у Францыю i пасяліўся ў г. Ніца. У 1901 французскі ўрад нават прызначыў яму пен-сію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі (каля Парыжа) у хаце былога каму-нара земляка Г.Геншынскага. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз, ля сцяны Камунараў. На надмагільным помніку над-піс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа».

 

 

Те:. У кн.: Избранные произведения прогрес­сивных польских мыслителей. М., 1958. Т. 3.

Шт.: Абрамавичюс В.Е., ДьяковВ.А. Валерий Врублевский. М., 1968; За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. М, 1964; Кісялёў Г.В. Паплечнік Каліноўскага. Мн., 1976; Лурье А.Я. Валерий Врублевский, генерал Парижской коммуны (1863—1908) // Лурье А.Я. Портреты деятелей Парижской коммуны. М., 1956. М.К.Багадзяж.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ТЫШКЕВІЧ. Беларуси археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснаваль-нікаў беларускай навуковай археалогіі | УРУБЛЕЎСКІ. Фізік, педагог. Нарадзіўся ў Гродне
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 544; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.