Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Федаровіч




ФАМІН

ФАЛЬСКІ

Усевалад Сцяпанавіч (7.3.1886 ці 8.3.1887-?)

Беларускі акцёр, тэатральны i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Лошыца 1-я (цяпер у межах г. Мінска). Адзін ca стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра, садзейні-чаў аб'яднанню нацыянальных сіл (у 1918—21). Творчую дзсйнасць пачаў у 1913. Прымаў удзел у арганізацыі ў Мінску беларускага драматычнага гуртка 1913 (у паказаным ім у Радашковічах Маладзечан-скага р-на спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы

 

 

выканаў ролю Якіма Сарокі), адзін з арга-нізатараў, адміністратар i старшыня Пер-шага беларускага тэатра драмы i камедыі, арганізатар i кіраўнік Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва, старшыня праўлен-ня (1921) таварыства «Хата беларускага мастацтва». У спектаклях Першага тава­рыства выканаў шэраг вядучых роляў. 3 1921 намеснік загадчыка адцзела мастацтва Наркамата асветы БССР. Камісар замеж-ных спраў Часовага рабоча-сялянскага ўра-да Беларусі (студз. 1919).

Літ:. Псторыя беларускага тэатра. Т. 1.—2. Мн., 1983—85.

Аляксандр Аляксандравіч (1868—?)

Педагог, гісторык літаратуры. Нарадзіў-ся ў Віцебску. Адукацыю атрымаў на сла-весным аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Пра-цаваў дырэктарам жаночага камерцыйнага вучылішча ў Варшаве. Першай яго працай было даследаванне рускай камедыі канца 18 ст. на аснове твораў малавядомых i за­бытых пісьменнікаў. Частка гэтай работы пад назвай «Старое ў новым» змешчана ў часопісе «Русская мысль» (1893, №2). 8 га-доў ён працаваў над складаннем даведніка i паказальніка да 2-га выд. «Анежскіх былін, якія сабраў А.Ф.Гільфердзінг». Надрукаваў артыкулы «Становішча рускай жанчыны ў сям'і i грамадстве паводле твораў А.М.Ас-троўскага» (1899) i «Артысты, публіка i тэ-атр у А.М.Астроўскага» (1901). Падрыхта-ваў да друку перапіску братоў Тургеневых з В.А.Жукоўскім.

Вацлаў Пятровіч (25.9.1848—25.1.1911)

Краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Ба­лашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў i працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапа-магаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф. Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагіс-тычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх ка-лекцыянераў Бергнера i Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі i Літвы, беларус-кія i літоўскія выданні 18—19 ст. Свае ар­тыкулы па гісторыі краю друкаваў у «Ви­тебских губернских ведомостях». Складаль-нік і ініцыятар выдання літаратурна-краяз-наўчага зборніка «3 ваколіц Дзвіны» (Ві-цебск, 1912). Распрацаваў статут Беларус­кага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Ві-цебскага абласнога краязнаўчага музея.

Літ.: Каханоўскі Г.А. Вандраванні //Маладосць. 1984. №10. Г.А.Каханоўскі.

 

ФЕДАРОЎСКІ (Federowski) Міхал (1.9.1853—10.6.1923)

Фалькларыст, этнограф, археолаг, ка­лекцыянер. Нарадзіўся ў Варшаве. 3 малых гадоў выхоўваўся без бацькі, які як удзель-нік паўстання 1863—64 вымушаны быў жыць у эміграцыі. Ф. скончыў у 1870 Вар-шаўскую прагімназію. У 1873—74 быў вольным слухачом агранамічнага факультэ­та Пятроўска-Разумоўскай акадэміі пад Масквой. Нейкі час працаваў аграномам у магнацкіх маёнтках пад Варшавай. У 1875—77 даследаваў польскі фальклор i эт-награфію, вынікам чаго з'явілася манагра-фія «Люд ваколіц Жарак, Севежа i Пілі-цы...» (т. 1—2, 1888—89). У 1877 Ф. пера-ехаў у Пружанскі павет Гродзенскай губ. На Беларусі ён пражыў амаль 30 гадоў i ўвесь час прысвяціў даследаванню духоў

 

 

най і матэрыяльнай культуры насельніцтва краю, збіраў кнігі, гістарычныя дакументы, творы жывапісу i графікі, фальклорна-эт-награфічныя матэрыялы, займаўся археала-гічнымі раскопкамі курганоў, могільнікаў i старажытных паселішчаў у Пружанскім, Беластоцкім, Бельскім, Ваўкавыскім, Гро-дзенскім, Слонімскім паветах Гродзенскай губ., у Вілейскім i Лідскім паветах Вілен-скай губ. i ў Навагрудскім i Слуцкім паве­тах Мінскай губ., збіраў матэрыялы для стварэння археалагічнай карты дагістарыч-най Беларусі. Ім сабрана каля 5 тыс. бела-рускіх нар. песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, паданняў, вобразаў нар. міфа-логіі, прымхаў, парад па народнай меды-цыне. Акрамя таго, Ф. заахвочваў да збі-рання фальклору мясцовых карэспандэн-таў — больш за 1,5 тыс. беларускіх песен-ньгх i танцавальных мелодый для яго запі-салі Я.Карловіч, Л.Патул, І.Грачык. Публі-кацыю сабраных тут фальклорна-этнагра-фічных матэрыялаў ён пачаў з 1887 у пра-цы пад назван «Люд беларускі». Пры яго жыцці выйшлі толькі тры тамы з заплана-ваных ім 14 (1897—1903); наступныя 5 та-моў (т. 4—8) выдадзены ў 1935—81. Сярод ненадрукаваных рукапісаў Ф., якія зберага-юцца ў бібліятэцы Варшаўскага універсітэ-та, у Навуковым архіве Польскага этнагра-фічнага таварыства ў Вроцлаве i архіве Польскай акадэміі навук, вялікая коль-касць беларускіх фальклорных запісаў, апі-санні фізічных i духоўных рысаў народа, рамёстваў, промыслаў, заняткаў насельніц-тва i інш. На аснове гэтых матэрыялаў Ф. марыў выдаць асобны том пад назвай «Матэрыяльная i духоўная культура бела-рускага народа i шляхты». Сярод нататкаў да гэтага тома шматлікія апісанні абрадаў гадавога цыкла (калядныя, веснавыя, юраў-скія, купальскія, жніўныя і інш.), вясель-ных, хрэсьбінных, пахавальных абрадаў i звычаяў, грамадскіх, сямейна-бытавых звы-чаяў, тапаграфічна-этнафафічныя запісы, запісы пра выяўленыя ім дагістарычныя стаянкі i іншыя археалагічныя помнікі на Беларусі, звесткі пра знахарства, лячэнне, рэлігійныя погляды беларусаў; 4283 арку-шы моўных запісаў вучонага, які вельмі пільна занатоўваў лексіку мясцовых гаво-рак, маючы намер выдаць ix як дапаўненне да «Слоўніка беларускай мовы» ІЛ.Насові-ча.

3 1905 i да канца сваіх дзён Ф. жыў у Варшаве. Але i тут ён падтрымліваў добрыя сувязі з беларускімі карэспандэнтамі, з ві-ленскімі калекцыянерамі i антыкварамі, з дапамогай якіх склаў багатую бібліятэку кніг i рукапісаў, калекцыі твораў жывапісу i графікі, археалогіі i нумізматыкі. Ён пры-маў удзел у фарміраванні калекцый Тыш-кевічаў i Д.Віткі-Яжэўскага, пасрэднічаў у набыцці А.Чалоўскім матэрыялаў з архіваў родаў Грабоўскіх, Пацаў, Пацеяў, Сапегаў, Храптовічаў i інш. Па даручэнні калекцыя-нера К.Пржыбыльскага адшукваў для яго бібліятэкі старадрукі, што захаваліся ў Вар­шаве i Вільні. У час 1-й сусветнай вайны частку сваіх збораў Ф. вымушаны быў прадаць праз антыкварную краму; 350 кніг i часопісаў ён ахвяраваў Інстытуту антрапа-лагічных навук Польшчы; астатнія кнігі, рукапісы i калекцыі завяшчаў прыяцелям-калекцыянерам С.Дэмбу, М.Абрамовічу, Я.Гамаліцкаму i інш.

Ф. быў членам Львоўскага этнаграфіч-нага таварыства (1896), Антрапалагічнай камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве (1899), Польскага краязнаўчага таварыства, Кра-каўскага нумізматычна-археалагічнага тава­рыства, Таварыства сяброў навук у Вільні i інш. Аўтар прац у галіне калекцыяніраван-ня i бібліяфільства: «Архіў Чарнадворскі» (1910), «Самуэль Гефт —бібліяфіл» (1911), «Графічныя зборы Дамініка Віткі-Яжэўска-га ў Глыбокім» (1912) i інш.

Літ:. Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972; Kozerska H. Michał Federowski, etnograf i zbieracz dokumentów historycznych na Białorusi Zachodniej (1853—1923) // Slavia Orientalis. 1957. R. 6.

ФЁДАРАЎ (Хведаровіч) Іван (каля 1510—83)

Кнігавыдавец-асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі i на Украіне. Мес-ца яго нараджэння невядома, але, зыходзя-чы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака Ф., некаторыя вучоныя лічаць, што ён паходзіць з беларускага роду Рагозаў. Паводле некаторых звестак, вучыўся ў Кра-каўскім універсітэце, дзе ў 1532 атрымаў ступень бакалаўра. У 1550-я гады працаваў у т. зв. ананімнай друкарні ў Маскве. 3 19.4.1563 да 1.3.1564 разам з Пятром Мсціс-лаўцам выдаў у Маскве першую дакладна датаваную рускую друкаваную кнігу «Апос-тал» (захаваўся 61 экз.). Рыхтуючы яе да выдання, першадрукары правялі вялікую тэксталагічную i рэдактарскую работу, аб чым сведчыць С.Будны ў прадмове да Но-

 

 

вага Запавету (Лоск, 1574). 48 заставак гэ-тай кнігі, надрукаваных з 20 дошак, 22 бук-віцы і іншыя друкарскія аздабленні вызна-чаюцца высокім мастацкім майстэрствам і працягваюць традыцыі арнаментальнага убранства старажытнарускіх рукапісных кніг школы Феадосія Ізографа. Перапраца-ваўшы арнаментальныя прыёмы гэтай школы, Ф. i Мсціславец стварылі т. зв. ста-радрукарскі стыль, які потым атрымаў вя-лікае пашырэнне ў мастацкім афармленні друкаваных i рукапісных кніг. Шрыфт «Апостала», які выкарыстоўваў Ф. i ў ін-шых сваіх выданнях, створаны на аснове маскоўскага паўустава канца 15 — пач. 16 ст. 29.9 i 29.10.1565 Ф. i Мсціславец выпус-цілі ў Маскве 2 выданні «Часоўніка» (збе-рагліся 6 экз.) — кнігі для пачатковага на-вучання грамаце. У 1566 з-за ганенняў з боку рэакцыйных свецкіх i царкоўных ко-лаў Ф. i Мсціславец пакінулі Маскву i на-кіраваліся на Беларусь. Новую друкарню яны заснавалі ў Заблудаве (зараз Беластоц-кае ваяводства ў Польшчы) у маёнтку гет­мана Вялікага княства Літоўскага Р.А.Хад-кевіча. У Заблудаўскай друкарні ў 1568—69 імі надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захаваліся 44 экз.) — зборнік гутарак i па-вучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэк-стаў. У ім змешчана таксама «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага — першы дру-каваны помнік старажытнай усходнесла-вянскай літаратуры. На адвароце тытульна-га ліста кнігі ў тэхнііды ксілаграфіі змешча-ны герб Хадкевіча. Потым гэта кніга неад-наразова перавыдавалася на Беларусі i ў Літве. Пасля ад'езду Мсціслаўца ў Вільню Ф. надрукаваў у Заблудаве ў 1569—70 Псалтыр з Часаслоўцам (зберагліся 3 экз.). У канцы гэтай кнігі змешчана Пасхалія ў табліцах. Складаючы яе, Ф., відаць, выка-рыстаў Пасхалію з «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны, выдадзенай каля 1522 у Вільні. Паколькі Хадкевіч рашыў спыніць выдавецкую дзейнасць, Ф. у канцы 1572 — пач. 1573 пераехаў у Львоў i заснаваў там першую на Украіне друкарню, дзе ў 1574 выдаў першую ўкраінскую дакладна датава-ную друкаваную кнігу «Апостал» (захавала-ся 97 экз., што сведчьшь пра вялікі перша-пачатковы тыраж кнігі). Гэта кніга была паўторам маскоўскага выдання 1564 з да-паўненнем некаторых уступных тэкстаў і пасляслоўяў «Повесть... откуду начася и како свершися друкарня сия». Гэта пасля-слоўе — першы друкаваны твор рускай ме-муарнай літаратуры. У кнізе змешчаны 3 гравюры, кожная на старонку: герб Хадке-віча, выява апостала Лукі, геральдычная кампазіцыя з гербам г. Львова i друкарскім знакам Ф. У тым жа 1574 Ф. надрукаваў у Львове «Азбуку» («Буквар») — першы дру­каваны рускі падручнік з практыкаваннямі для навучання грамаце, прыкладамі спра-жэння дзеясловаў, скланення назоўнікаў 1 прыметнікаў, выкарыстання «прасодый» (узоры выкарыстання над- i падрадковых знакаў). Кнігу завяршаюць тэксты для за-мацавання i развіцця навыкаў чытання і пісьма, т. зв. тлумачальная азбука, шырока вядомыя малітвы. Урыўкі з біблейскіх кніг у «Азбуцы» падабраны так, што яны фар-мулююць мэтанакіраваную гуманістычную праграму пачатковай школьнай адукацыі (адзін экзэмпляр гэтай кнігі захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага універсітэта, ЗША, другі — у Лондане). У 1575 князь Канстанцін Астрожскі запрасіў Ф. на службу да сябе, дзе Ф. выконваў абавязкі аканома Дзерманскага манастыра. Каля 1578 К.Астрожскі заснаваў у Астрогу дру­карню, у якой 18.6.1578 выйшла новае вы-данне «Азбукі», дапоўненае ў параўнанні з выданнем 1574 паралельнымі грэка-славян-скімі тэкстамі, каб дапамагчы вучням ава-лодаць фэчаскай мовай (захаваліся 2 экз.: у Копенгагене i Гоце, Германія; невялікі яе фрагмент — у Дзяржаўнай Расійскай біблі-ятэцы ў Маскве). У гэтым выданні ўпер-шыню надрукаваны помнік старажытна-балгарскай літаратуры «Аб племенах» Чар-нарызца Храбра пад назвай «Сказание како состави святый Кирил Философ азбуку по языку словеньску». У 1580 Ф. надрукаваў у

 

 

Астрогу Псалтыр i Новы Запавет элегант­ным малым фарматам (у «васьмёрку»; збе-раглося 68 экз.). Кнігу адкрывае прыгожы тытульны ліст, заключаны ў гравіраваную па дрэве рамку. Гэта трэці ва ўсходнесла-вянскай кнізе кірыліцкага шрыфту пры-клад выкарыстання такіх рамак пасля ты-тульнага ліста Бібліі і «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны. У тым жа годзе Ф. выдаў паказальнік да гэтых кніг: «Кніжку, збор рэчаў самых патрэбных...» — першы ў гіс-торыі айчыннай бібліяграфіі і дакумента-лістыкі алфавітна-прадметны паказальнік i адначасова зборнік афарызмаў i крылатых слоў (збераглося 16 экз.). 5.5.1581 у Астрогу лістоўкай Ф. надрукаваў «Храналогію» Ан-дрэя Рымшы — першы ўсходнеславянскі друкаваны каляндар i першы асобна выда-дзены твор беларускай паэзіі (адзіны эк-зэмпляр зберагаецца ў Санкт-Пецярбургу). Да 12.8.1581 надрукаваў 1-е поўнае выдан-не славянскай Бібліі кірыліцкага шрыфту, т. зв. «Астрожскую біблію» (захавалася 275 экз.). У яе змесце i аздабленні адчуваецца ўплыў выданняў Скарыны. Арнаментальнае аздабленне Бібліі зроблена таксама пад пэўным уплывам арнаментыкі скарынін-скіх выданняў. Прасочваецца тоеснасць i ў некаторых загалоўных літарах (у Дзяржаў-най Расійскай бібліятэцы зберагаецца эк-зэмпляр гэтай Бібліі, дапоўнены рукапіс-нымі копіямі прадмоў i пасляслоўяў Бібліі Скарыны). 3 1582 Ф. зноў у Львове. Імкну-чыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, Ф. адліваў гарматы, вынайшаў шматствольную марціру з узаемазаменнымі часткамі. У 1583 ён пабываў у Кракаве, Ве­не i, магчыма, у Дрэздэне. Захавалася пісь-мо Ф. саксонскаму курфюрсту Аўгусту, на-пісанае з Вены 23.7.1583. У канцы 1583 Ф. вярнуўся ў Львоў, дзе захварэў i памёр. Пахаваны ў Ануфрыеўскім манастыры. На яго надмагільнай пліце, якая захоўвалася да 1883, быў выбіты надпіс: «Друкар кніг дагэтуль нябачаных». Дзейнасць Ф. адыгра-ла значную ролю ў гісторыі айчыннай культуры, у развіцці руска-беларускіх i pyc-ка-ўкраінскіх культурных сувязей. Вучні Ф. i Мсціслаўца прадаўжалі друкарскую дзейнасць у Расіі, на Украіне i Беларусь Помнікі Ф. пастаўлены ў Маскве i Львове. У 1977 у Львове адкрыты Музей І.Фёдара-ва. 3 1959 (з 1973 штогод) праводзяцца Фё-дараўскія чытанні, якія ў 1977 былі пры-свечаны Скарыне.

Шт.: Иван Фёдоров и восточнославянское книгопечатание. Мн., 1984; ЗапаскоЯ. М тецька спадшина Івана Федорова. Львів. I Першодрукар Іван Федоров та його посліловнйки на Украіні (XVI — перша половина XVII п 36. документів. Кйів, 1975; Первопечатник Иван Фёдоров: Описание изданий и указ. лит. о жиз­ни и деятельности. Львов, 1983; Острожская аз­бука Ивана Фёдорова: Исслед. Словоуказ. М..
1983. Я.Л.Неміроўаа.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 576; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.02 сек.