Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Хлябцэвіч

ХВЕДАРОВІЧ

ХАРЛАМПОВІЧ

ХАМІНСКІ

Францішак Ксаверы (?— 9.6.1809)

Пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне (?) у сям'і шляхціца. Зай-маў пасады ■ старосты пінскага, ваяводы мсціслаўскага (з 1788), маршалка мінскага (1793—1807). Прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага, ездзіў з яго даручэннямі ў якасці дыпламата ў Заходнюю Еўропу. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцар-скай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыстычнага «Адказу» (1792). Перакладаў на польскую мову творы Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля. Лічаць, што большасць паэ-тычных твораў, якія прыпісваюцца Агін-скаму, стварыў менавіта X. i апублікаваў ix пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» у зборніках «Пстарычныя i маральныя апо-весці» (1782) i «Байкі i не-байкі» (1788).

 

Канстанцін Васілевіч (30.7.1870—23.3.1932)

Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў в. Рага-чы Бярозаўскага раёна. Скончыў Пецяр-бургскую духоўную акадэмію (1894). 3 1899 прыват-дацэнт, у 1909—21 прафесар Ка-занскага універсітэта. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1916), акадэмік АН Украінскай ССР (1919). Даследаваў гісто-рыю праваслаўнай царквы ў Расіі, на Бела-русі i Украіне, асвету на Беларусі i ў Расіі 16—17 ст., становішча беларускіх i ўкраін-скіх меншасцей у Польшчы, узаемасувязі ўсходнеславянскіх літаратур. Сярод твораў X. «Да гісторыі заходнярускай асветы: Ві-ленская брацкая школа ў першае паўста-годдзе свайго існавання» (Вільня, 1897); «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI i пачатку XVII ст...» (Казань, 1898); «Заход-нярускія царкоўныя брацтвы i ix асветніц-кая дзейнасць у канцы XVI i пачатку XVII ст.» (СПб., 1899). Яго працы напісаны з ідэалістычных пазіцый, але змяшчаюць каштоўны фактычны матэрыял.

Іван Фёдаравіч, гл. Фёдараў Іван

Уладзімір Іванавіч (3.9.1894—13.3.1917)

Удзельнік беларускага літаратурна-гра-мадскага руху пач. 20 ст. Нарадзіўся ў в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэ-це. Удзельнічаў у рабоце Беларускага наву-кова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецяр-бургскага універсітэта. Аўтар этнаграфічна-га нарыса пра в. Кленікі Бельскага пав. Гродзенскай губ. «Прамежкавая ступень паміж беларусамі i маларосамі» (1915; ка-рэктура з праўкамі яго брата Я.І.Хлябцэві-ча зберагаецца ў Літаратурным музеі М.Багдановіча ў Мінску), допісаў у газ. «Наша ніва» (1910, №32, пад псеўданімам Халімончык), вершаў на рус. мове. Загінуў у час Лютаўскай рэвалюныі 1917 у Петраг-радзе. Пахаваны ў г. Сызрань.

Те.: У кн.: Хлебцевич И.А.Краткий биогра­фический очерк студента В.И.Хлебцевича. (П.г.) 1917.

 

 

Літ:. Хлебцевич Е. Смерть на революцион­ном посту: Памяти Владимира Ивановича Хлеб-цевича // Каторга и ссылка, 1929, №2 (51).

В.У.Скалабан.

ХОДЗЬКА (Б а р э й к а)

Аляксандр

(30.8.1804—27.12.1891)

Паэт, фалькларыст, славіст, усходазна-вец. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельс-кага раёна. Сын Я.Ходзькі. У 1825 скончыў ca ступенню кандьщата філасофіі Віленскі універсітэт, у 1829 — вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце мі-ністэрства замежных спраў у Пецярбургу. У 1823—24 за ўдзел у таварыстве філарэтаў быў арыштаваны. У час вучобы ў Пецяр­бургу зблізіўся з А.Міцкевічам, А.Пушкі-ным, В.Жукоўскім. У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песні i балады якога заснаваны на беларускім фальклоры. 3 1842 у Парыжы, у 1857—83 прафесар сла-вянскіх літаратур універсітэта Калеж дэ Франс. Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх моў на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Міцкеві-ча, памагаў яму выдаць ix. Перапісваўся з А.Кіркорам, К. i Я.Тышкевічамі. Першы з еўрапейцаў апісаў i прааналізаваў фальклор туркменаў, эпас Кёр-Аглы, вершы тур-кменскіх паэтаў Махтумкулі, Кемінэ i інш.

Те.: Дерар, восточная повесть в стихах. СПб., 1839; Specimens of the popular poetry of Persia. London, 1842; Grammaire de la langue persane. Paris, 1883.

Jlim:. Гриикевич В.П. Вклад воспитан­ника Вильнюсского университета Александра Ходзько в развитие востоковедения // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. История. Вильнюс, 1980. Т. 20, вып. 1.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Хадкевіч | Ходзька
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 498; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.