Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ХРАПТОВІЧ. Грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі




Іаахім Ігнацый Юзаф Літавор (4.1.1729—4.3.1812)

Грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, па-эт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду, прадстаўнікі якога адыг-ралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы на Беларусь Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. 3 1765 маршалак Галоўнага три­бунала Вялікага княства Літоўскага, узна-чальваў дыпламатычныя місіі ў Парыжы i Вене. Адзін ca стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член Адукацыйнай камісіі (ус-тановы па кіраўніцтве народнай асветай), загадваў дэпартаментам акадэміі i школ Вялікага княства Літоўскага. 3 1780 кіраў-нік каралеўскай групоўкі магнатаў i шлях­ты ў Вялікім княстве Літоўскім, з 1791 мі-ністр замежных спраў, з 1793 канцлер Вя-лікага княства Літоўскага. У канцы 18 ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». Аўтар вершаў на польскай мове: «Гімн да прыгажосці», «Дуб i трысйінка», «Аб каханні», «Адказ Храптовіча Карпін-скаму», «Храналогія роду Храптовічаў» (апублікаваны ў 1890—91), артыкула «Паэ-зія» (1781) i інш. У сваіх родавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнева (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чын-шам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i інш.). Частку кнігазбору ён набыў у бібліяфіла Ю.Залус-кага (1768), частку — ў рымскага кардынала І.Імперыяле. У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экзэмпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчас-кіх класікаў, італьянская i французская класічная літаратура, творы па гісторыі Бе-ларусі, Літвы i Польшчы. Бібліятэкай X. карысталіся вучоныя І.Ляіевель, Ф.Ма-леўскі, Я. i A. Снядэцкія, бываў у ёй А.М- цкевіч, бібліятэкарамі працавалі Ы.Вольскі, Я. Чачот.

Рэфарматарская дзейнасць X. (прывя-дзенне аграрнай рэформы) была звязана з пошукамі аптымальнага варыянта вядзення маянтковай гаспадаркі ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы. Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд X. даюць яго творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». У першым тво­ры ён разглядаў праблемы пшіітэканоміі, у другім, поруч з прававымі праблемамі, выкладаў свае агульнафіласофскія i сацыя-лагічныя канцэпцыі. X. прытрымліваўся дэістычнага погляду на свет. Асэнсоўваючы грамадскае жыццё, X. адзначыў наяўнасць у ім «натуральнага парадку», які ўстанаўлі-вае правы i абавязкі ўсіх членаў грамадства. Для падтрымкі такого парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым бліжэй закон да натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры ўсяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, права-мі і абавязкамі. Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамад-стве, то кожны павінен лічыцца з патрэба-мі іншых членаў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім

 

 

маёмасным становішчам. I тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна наканавана, не імкну-чыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Маральны парадак X. ставіў у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя законы цалкам адпавядаюць таму, што ка-рысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей — гэта вы-нікае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім віда-вочна, карысны роду людскому». Фізіякра-ты, да ix належаў i X., грамадства разгляда-лі як натуральны арганізм, што складае частку прыроды, у якую ўваходзяць чала-век i яго маральныя прынцыпы. Калі ж ча-лавек вырваны з заканамернай сувязі пры­роды (не мае свабоды ці бяспекі або паз-баўлены ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён можа мець абавязкі, не маючы пра-воў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя карысныя здольнасці розуму, кемлі-васць не падпарадкоўваюцца прымусу». Гэ­та канцэпцыя дае права сцвярджаць, што X. лічыў чалавека i яго здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам выт-ворчасці. Сваімі гаспадарчымі рэформамі i вызваленнем сялян ад прыгоннай залеж-насці X. абгрунтоўваў магчымасць здзяй-снення расшыранага ўзнаўлення. Ён верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» ўзнікае магчымасць стварэння пастаянна растучай забяспеча-насці i асветы для ўсіх. Гэта быў асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм X. праяўляўся ў павазе да асобы селяніна, прызнанні яго натуральных правоў, ва ўва-зе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць X. атрымалі прызнанне i пад-трымку. Ураджэнка Навагрудчыны паэтэса Т.Глінская дала высокую (з пункту погляду абстрактнага гуманізму) ацэнку рэформе X. ў паэме «Шчорсы».

Te:. Prawo natury. Warszawa, 1814.

Шт.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (До 1917 г.). Мн.,
1973. С. 216—218. Э.КМрашэвіч.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 559; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.