Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Янушкевіч

ЯНОЎСКІ

Рычард Карлавіч (1848 — чэрвень 1921)

Беларускі вучоны-медык, хірург. Доктор медыцыны (1876). Паходзіў відавочна з Бе­ларусь 3 1891 віцэ-прэзідэнт Мінскага на-вуковага таварыства ўрачоў. Ініцыятар i ap-ганізатар з'ездаў урачоў Мінскай губ. (1908,

1911, 1914). Шмат зрабіў для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва i санітарнага стану Мінска. Пасля Кас-трычніцкай рэвалюцыі 1917 працаваў у са-вецкіх медыцынскіх установах. Аўтар прац па пытаннях хірургіі, фізіялогіі i аховы зда-роўя.

То.: О положении врачебного дела в Бала-шовском уезде // «Медицинское обозрение», 1886, т. 26, №19.

Літ:. К р ю ч е к Г.Р. Доктор медицины Р.К.Яновский. (К 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии, 1958, №6.

Адольф Міхал Валяр'ян Юліян (9.6.1803—6.6.1857)

Падарожнік, пісьменнік. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Брат Я.Янушкевіча. Вучыўся ў да-мініканскай школе ў Нясвіжы, у 1823 скончыў філалагічны факультэт Віленскага універсітэта. Быў членам таварыства бла-кітных (блізкія да філарэтаў). У 1823—26 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Франідыі, сустракаўся з А.Міцкевічам, Ю.Славайкім (падаў яму ідэю напісаць рэвалюцыйна-патрыятычны верш «Песня літоўскага легіёна» як водгук на паўстанне 1830—31; напісаны ў 1831), І.Гётэ. У 1830 вярнуўся на радзіму. У час паўстання 1830—31 быў адным з кіраўні-коў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі i Украі-ны. У 1832 сасланы ў Сібір. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. У 1856 вяр-нуўся на Беларусь у маёнтак бацькоў Дзя-гільна (Дзяржынскі раён). У студэнцкія га­ды пісаў на польскай мове сентыменталь-ныя вершы (дума «Мелітон i Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Псторыю за-ваявання Англіі нарманамі» А.Цьера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, выдаў Ф.Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча i яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1—2, Парыж, 1861). У дзённі-кавых запісах i лістах раскрыўся яго талент апавядальніка i сумленнага даследчыка. У ix апісаў побыт казахаў, ix духоўную куль­туру, выступаў як абаронца казахаў ад са-мавольства баяў i царскай адміністрацыі. Я. паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».

Те:. Рус. пер. — Дневники и письма из путе­шествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.

 

 

Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969. С 138—143.

ЯНУШКЕВІЧ (Januszkiewicz) Яўстафій (26.11.1805—1874)

Кнігавыдавец, публіцыст, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Прусы Салігорскага раёна. Брат А.Янушкевіча. Вучыўся ў дамінікан-скай школе ў Нясвіжы, скончыў Віленскі універсітэт. 3 1826 адвакат, сакратар камісіі па спадчыне Радзівілаў, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Dziennik Wileński» («Bi-ленскі дзённік»). Адзін з арганізатараў паў-стання 1830—31 на тэрыторыі Ашмянска-га, Слуцкага i Навагрудскага паветаў. Пас-ля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе ўдзельнічаў у заснаванні польскай эміграннкай прэсы ў Парыжы, у выданні твораў А.Міцкввіча, З.Красінскага, Ю.Славацкага, \.Ляіввеля, рабіў выпіскі для лекцый Міцкевіча па гісторыі славян-скіх літаратур, стэнаграфаваў ix. Аўтар «Ус-памінаў з часу аблогі Парыжа» (1871), «На-татак i ўспамінаў пра жыццё А.Міцкевіча» (1859), «Апошніх хвілін Іаахіма Лялевеля» (1861). Славацкі прысвяціў яму вершы «3 ліста да кнігара», «Мой Яўстаф».

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Яльніцкі | Ярашэвіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 379; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.