Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Бе­ла­ру­сі восенню 1917 г

ПНС з’яўлялася прыхiльнiцай вайны да пе­ра­мож­на­га канца. Яе па­зі­цыі падзялялі меншавікі-абаронцы (Г. Пляханаў) і эсэры. Яны такса­ма ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай па­зы­кі.

Бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэб­най быц­цам толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадк­лад­нае спы-ненне. Ба­ль­ша­віц­кі лозунг «Далоў вайну!» сталi падзяляць мен­шавiкi-iнтэр-нацыяналiсты i левыя эсэры. Тым часам армія імкліва губ­ля­ла сваю баяздольнасць.

Падрыхтоўка аграрнай рэформы. Задоўга да выбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход кож­ная з партый аб­вяс­ці­ла ўласны зямельны праект або аграрную час­т­ку праграмы. Ка­дэ­ты выступалі за надзяленне сялян зямлёй з дзяр­жаў­на­га фонду ў пры­ват­ную ўласнасць пры захаванні прыватнага зем­леў­ла­дан­ня. Прадугледжвалася перадача част пам зямель у дзярж фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю.

Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) прапаноўвалі ліквідаваць па-мешчыцкае землеўладанне (за кампенсацыю) і надзяляць сялян зям­лёй па спажывецкай норме.

Сацыял-дэмакраты лічылі мэтазгоднымі нацыяналізацыю зямлі і пе­ра­да­чу яе ў распараджэнне мясцовых органаў кіравання. Яны лічылі ся­лян дробнай буржуазіяй і імкнуліся рэ­а­лі­за­цы­яй сваёй праграмы па-спры­яць інтарэсам сельскіх пралетарыяў.

Бальшавікі як сацыял-дэмакра­ты выступалі за нацыяналізацыю зям­лі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага зем­леў­ла­дан­ня да склі-кання Устаноўчага схода, перадачы зям­лі сялянам.

Правыя меншавікі (Г. Пляханаў і інш.) лічылі, што не трэба адбі­раць зямлю ў памешчыкаў, каб не «пладзіць новых жабракоў».

Сацыялісты-рэвалюцыянеры прапанавалі праект «сацыялізацыі»: кан­фіс­ка­цыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзя­лен­не зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай нор­ме з забаронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы. Але ў маі, адразу пасля І Усерасійскага з’езда сялянскіх дэпутатаў, зямельныя камітэты на чале з эсэрамі сталі перадаваць памешчыцкія землі ся­ля­нам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў пе­рат­ва­рац­ца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем ба­ль­ша­віц­кай пра-па­ган­ды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, зем­лі, не чака-ючы Устаноўчага схода.

Па меры па­гар­шэн­ня эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патра­ба­ва­лі ад Часовага ўра­да ўсталявання кантролю над вытворчасцю пра­дук­таў і іх раз­мер­ка­ван­нем. Бальшавікі лічылі, што вырашэнне рабо­ча­га пы­тан­ня, таксама як і іншых, немагчыма без адабрання ўлады ў «буржуазнага ўрада» і пе­ра­да­чы яе Саветам.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Ра­сіі як былой «турмы народаў» атрымала магчымасць свабодна рэ­а­лі­за­ваць свае нацыянальныя патрэбы. Ужо ў сакавіку менавіта яўрэі да­маг­лі­ся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роўныя з ас­тат­ні­мі грамадзянамі правы. Найбольшую папулярнасць сярод яў­рэй­с­кіх працоўных набыў бундаўскі праект «культурна-на­цы­я­на­ль­най аў­та­но­міі». Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю па­ля­кам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана не­за­леж­ная По­ль­ш­ча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, ак­ра­мя ка­дэц­кай, прадугледжвалі ў перспектыве наданне на­ро­дам на­цы­я­нальна-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай фе­дэ­ра­тыў­най дэ­мак­ра­тыч­най рэспублікі. Бальшавікі выказваліся за на­дан­не кож­на­му на­ро­ду права на нацыянальнае самавызначэнне аж да ад­дзя­лен­ня ад Расіі і ўтва­рэн­ня ўласнай дзяржаўнасці.

Такім чынам, з вясны па восень найбольшыя зрухі ў лозунгах і так­ты­цы партый вызначыліся ў пытанні аб вайне. Асноўная маса «рэва­лю­цый­най дэмакратыі», за выключэннем бальшавікоў, адкінула «абаронніцкі» погляд на яе, але па-ранейшаму выступала за мір без анек­сій і кантрыбуцый.

Ацэнка зместу аграрных праграм дазваляе мер­ка­ваць, што памешчыцкае землеўладанне не мела перспектыў на да­лей­шае існаванне.

Вырашэнне рабочага пытання дасягнула значнага праг­рэ­су, але ва ўмовах узрастаўшага эканамічнага крызісу яшчэ зас­та­ва­ла­ся вельмі вострым.

Нацыянальнае пытанне таксама набывала рэ­а­ль­ныя перспектывы да станоўчага вырашэння.

Наогул большасць гра­мад­с­кас­ці аддавала перавагу дэмакратычнаму, рэфармісцкаму шля­ху развіцця Расіі, які павінен быў вызначыць Устаноўчы сход.

У верасні – кастрычніку 1917 г. са­цы­я­ль­на-эка­на­міч­нае і палітычнае ста­но­віш­ча ў Расіі працягвала аб­вас­т­рац­ца. Ча­со­вы ўрад не здолеў забяс-печыць бесперабойнае фун­к­цы­я­на­ван­не пра­мыс­ло­вас­ці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Ска­ра­чэн­не вы­пус­ку прамысловай і сельскагаспадарчай пра­дук­цыі па­вы­ша­ла іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэ­фі­цы­ту та­ва­раў пер­шай неаб­ход­нас­ці. У выніку насельніцтва, асаб­лі­ва пра­цоў­ныя ма­сы, выказва­ла вострае незадавальненне існуючай уладай і пат­ра­ба­ва­ла па­вы­шэння заработнай платы, спынення да­ра­гоў­лі, ба­ра­ць­бы са спе­ку­ля­цы­яй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эка­на­міч­ны крызіс у кра­і­не.

23 верасня створаны Часовы Савет Рэспуб­лі­кі (Перадпарламент) зацвер-дзіў склад новага, чацвёртага кабінета Часовага ўрада з удзе­лам як сацыя-лістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада зас­та­ваў­ся А. Керанскі. Ленінцы ўзначалілі Петраградскі Савет і сталі адкрыта патра­ба­ваць перадачы ўлады Саветам. У кастрычніку мінскія бальшавікі ства­ры­лі больш чым 50-тысяч-ную ар­га­ні­за­цыю на чале з Паўночна-За­ход­нім абласным камітэтам (стар-шыня А. Мяснікоў). Цэнтрам бальшавізму стаў Мін­с­кі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнес­лі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Лю­бі­маў, К. Ландэр і інш.

Бо­ль­шасць «рэвалюцыйнай дэмакратыі» па-ранейшаму спадзявала­ся на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама народныя сацыялісты ў сваёй тактыцы па да-сяг­нен­ні міру ва­ен­ным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі.

Бо­ль­шасць гра­мад­с­т­ва прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа
то­ль­кі Ус­та­ноў­чы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі бе­ла­рус­кія арганізацыі, але пытанне аб фармаванні іх нацыянальных час­цей яшчэ знаходзілася ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кас-трычніка франтавікі, у сваёй пераважнай большас­ці ма­бі­лі­за­ва­ныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зям­лі, чым аб сваіх непа-срэдных абавязках.

Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сут­нас­ці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай па­лі­тыч­най ня-ўстойлівасці ва ўсёй краіне. Ся­лян­с­кія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху аргані­за­ва­ныя формы. Сяляне ад-маўляліся прадаваць дзяр­жа­ве хлеб па так зва­ных «цвёрдых», нявыгадных для іх цэнах. Тым самым дзяр­жаў­ная хлеб­ная манаполія падрывалася і хар-човае забеспячэнне на­се­ль­ніц­т­ва і салдат фронту стала пагаршацца.

Рабочае пытанне не набыло такой вас­т­ры­ні. Па-ра­ней­ша­му найбо­ль­шым уплывам у асяроддзі рабочых карысталіся мен­ша­ві­кі і бундаў­цы. Вый-сце з цяжкага становішча яны бачылі ў вы­дан­ні законаў аб аб­ме­жа­ван­ні сва-вольства фабрыкантаў і ўста­ля­ван­ні дзяржаўнага кантро­лю над вытворчасцю і размеркаваннем.

Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спы­ніць інфляцыю, дарагоўлю і г. д. выклікала натуральнае не­за­да­ва­ль­нен­не працоў-ных, але масавага антыўрадавага ру­ху ў краіне не назіра­ла­ся. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вы­ра­шэн­не ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента.

У кас­т­рыч­ні­ку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебс­кай ак­ру­гах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiлі 50 груп кан­ды­датаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам пры­хо­ду да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Усерасій­с­кі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржу­аз­най дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя рабо­чыя і салдацкія Саветы Беларусі і час­ці Заход-няга фронту.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Дзейнасць органаў улады, партыйных і грамадскіх арганізацый па ўмацаванні новага ладу, вырашэнні надзенных палітычных і эканамічных праблем | Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 445; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.