Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на не­ле­га­ль­ным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Пет­раг­радзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў не­ад­к­лад­на ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слуш­на заўва­жаў, «што на чарзе ста­яць пытанні, якія не нарадамі вы­ра­ша­юц­ца, не з’ездамі, хаця б на­ват з’ездамі Саветаў, а выключна на­ро­да­мі, масай, барацьбой уз­б­ро­е­ных мас». 24–25 кастрычніка па ка­ман­дзе Петраг­рад­с­ка­га Савета ат­ра­ды рабочых і салдат на чале з Ва­ен­на-рэвалю­цый­ным камітэтам пачалі зай­маць стратэгічныя пун­к­ты горада: масты, вакзалы,Цэнтральная тэ­ле­фон­ная станцыя, тэлеграф, паштамт.

Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітыч-ныя сі­лы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Ча­со­ва­га ўрада і ўсталяванні ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лян­с­кіх дэ­пу­та­таў.

У 10 гадз раніцы У. Ленін на­пі­саў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаў­ся штаб бальшавікоў, у 2 гадз 35 хвіл адкрыўся сход дэпутатаў Пет­раг­рад­с­ка­га Са­ве­та з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб за­да­чах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадз 40 хвiл тут па­чаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сва­іх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яў­лял­i­ся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – мен­шав­i­камi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не бы­ло: ён быў за­ня­ты заключным этапам паўстання.

Калі стала вядома пра штурм Зiмняга палаца, у якiм былi блакава­ны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэ­ры, мен­ша­ві­кі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. Луначарскі абвясціў адоз­ву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе га­ва­ры­ла­ся аб узяцці з’ез­дам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы бу­ду­ча­га Савецкага ўрада з пра­па­но­вай неадкладнага мiру, перадачай зя­мель у раcпараджэнне зя­ме­ль­ных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, ра­бо­чым кантролем над выт­вор­час­цю, свое-часовым склiканнем Устаноў­ча­га схода, вы­ра­шэн­нем харчовага крызiсу, забеспячэннем права на­цый на са­ма­выз­на­чэн­не. Улада на месцах мусiла перайсці да Саве-таў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.

На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у
21 гадз, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена У. Ле­ні­ну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэк­рэ­та аб міры, у якім са­вец­кі ўрад прапаноўваў усім на­ро­дам, якія ваявалі, і іх урадам па­чаць не­ад­к­ладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кан­т­ры­бу­цый) мі­ры. Дакумент быў пры­ня­ты аднагалосна.

 

 

Пад час даклада па другім пытанні У. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грун­та­ваў­ся на эсэраўскім аграрным праекце. Да­ку­мент быў прыняты большасцю галасоў, супраць – 1 і 8 – ус­т­ры­ма­лі­ся.

Пры фармаванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага схо­да часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам На­род­ных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.

Ва Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кштал­ту вяр­хоў­ны заканадаўчы і ўпраўленчы орган – быў абраны
101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).

Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная ма-са насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi ўспрыняла звесткі аб штурме Зiм­ня­га i арышце Часовага ўрада як чарговую спробу бальшавiцкага пе­ра­ва­ро­ту, як пагрозу за­ва­ё­вам дэмакратыі. Так, 25 кастрычніка ў ста­лі­цы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які заклікаў да барацьбы супраць бальшавікоў. Яго звароты падтрымалі эсэраў-скія, меншавіцкія, кадэцкія, а таксама прыватныя і іншыя газеты.

Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт «Аб дру­ку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, сал­дат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уз­дзе­ян­нем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і зак­лі­каў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і пра­цоў­ных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».

Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і ат­ра­даў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальшаві­коў, ліквідава-ла ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зме­нах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расійскай рэспубліцы і расстаноўка палітычных сіл у Бе­ла­ру­сі восенню 1917 г | Тема 1. Техника. Её роль в жизни людей
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1366; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.