Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ

Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.

  • Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ
  • Эсэ на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце
  • Дакументальная драма. З гісторыі жанру. Радыёдрама, тэледрама,

фільм: параўнальная характарыстыка

Эсэ (фр. еssai вопыт) — на радыё і тэлебачанні рэдкі жанр, які “робіць выгляд”, што, вынайдзены калісьці французскім інтэлектуалам, паціху зыходзіць у нябыт. Шкада, але. Як шкада любога віда флоры і фаўны, якія запісваюцца ў Чырвоную кнігу.

Сёння эфірна-экраннае эсэ з’яўляецца ў пэўным сэнсе сучаснай формай сапраўды вольнага палёту аўтарскай думкі і пачуццяў. Вольнага… ад эфіру. І гэты жанр – жанр-рэзервіст пакуль. І таму, як патэнцыяльна запатрабаваны ў нейкай “туманнай” інфармацыйна-амунікатыўнай далечыні, аддамо яму даніну і нашых сціплых тлумачэнняў.

Дзеля адлюстравання працэсу станаўлення паняцця жанру эсэ, паводле нашай традыцыі, спачатку ізноў некалькі фармулёвак іншых аўтараў.

Як адзначае прафесар Б.Стральцоў, “в рамки строгой жанровой модели эссе не вмещается.» [29, с.211] — гэта калі гаворка ідзе пра літаратурнае эсэ. Вядомы беларускі публіцыст прыводзіць прыклады эсэ ў творчасці розных вядомых еўрапейскіх аўтараў. У прыватнасці, мы чытаем, што стваральнікам жанру літаратурнага эсэ, паводле даследчыцы публіцыстычных жанраў А.І Журбіной, быў французскі філосаф і пісьменнік Мішэль дэ Мантэнь (1533—1592 гг.). Ён свае літараурна-філасофскія творы назваў “вопытамі”: “...для “эссе” типична кабинетная обработка любых общих вопросов, кабинетная начитанность и нарастающее на ее почве философское обобщение.” [29, с. 210]. Таксама згадваецца, што амерыканец О’Генры трактаваў гэты від творчасці на падставе эрудыцыі, інтуіцыі, умення рабіць вывады і што такія людзі “складаюць малаколькасную, але вельмі каштоўную пароду эсэістаў” [Там жа]. Што, паводле савецкага літаратуразнаўцы У.Я.Кантаровіча, калі “чытач рыхтуецца да сустрэчы з аўтарам эсэ — чалавекам адукаваным, эрудыраваным, здольным на шырокія абагульненні, які ўмее дадаць хаця б крупіцу новага да таго, што вядома пра жыццё з літаратуры” — гэта і ёсць адрозная і прыцягальная сіла эсэ. Багатая памяць, вялікія веды, уменне карыстацца дакладнымі прыкладамі, асацыяцыямі, у прыватнасці, ўласнымі — гэта агульны вобраз літаратара-эсэіста.

Расійскія даследчыкі даводзяць прыклады эсэ ў нашага знакамітага земляка Ф.М.Дастаеўскага, у яго «Дневнике писателя».

“Телевизионная журналистика” (М., МГУ, 2002): “Эссе — жанр философской, эстэтической литературно-критической публицистики, сочетающий подчеркнуто индивидуальную позицию автора с непринужденным, подчас парадоксальным изложением, ориентированным на разговорную речь…Эссе – жанр глубоко персонифицированной журналистики» [ с. 205].

Сапраўды “палётнафантазійныя” інтэлектуальныя творы—эсэ пакінуў наш геніяльны пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Іх не так ужо і шмат, аднак у іх адчуваецца той самы філасофскі далягляд, які ствараецца нечаканымі гістарычнымі або лёсавымі паралелямі. Па сутнасці, уся публіцыстычная і літаратурна-крытычная творчасць У.Караткевіча прасякнута эсэістычнасцю — гэтым вяршынным творчым талентам. У ягоных нешматлікіх уласна эсэ, нават у саміх назвах —“І будуць людзі на зямлі”, “Балады каменя”, “Saxifraga”, “Подзвіг Францыска Скарыны”, “Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён” і інш. — чытач амаль матэрыяльна адчувае той самы вольны, сюрпрызны палёт думкі, памяці, эрудыцыі пісьменніка. А ўслед за ім — і палёту-саўдзелу чытача. І, думаю, гэтыя эсэ проста просяцца на экран — гатовыя сцэнарыі такіх патрэбных экранных думкавых пачуццяў, якія (з драматычным сумам прыходзіцца канстатаваць) пакуль не сталіся адным з самых сацыяльна значных і патрэбных экранных (і радыёэфірных таксама) стрыжаняў нашай электроннай камунікацыі.

Абагульнім асноўныя рысы літаратурна-публіцыстычнага эсэ, каб была больш-менш акрэсленая падстава для вызначэння электронных адрозненняў гэтага ўнікальнага жанру:

· шырокае, вольнае раскрыццё спантанна абранай тэмы ў маналогавай манеры;

· шмат лагічных і змястоўных адступленняў, дадатковых каментараў;

· абагульненні аўтара суб’ктыўныя, разумовыя, абстрактныя, экспрэсіўныя і не з’яўляюцца вынікам строгага (навуковага) аналізу факта або сістэмы фактаў, не з’яўляюцца вынікам лагічнай аргументацыі;

· пры адноснай безадраснасці эсэ, у ім можа прысутнічаць публіцыстычнае імкненне аўтара сфарміраваць грамадскую думку паводле канкрэтнага пытання, жаданне дабіцца канкрэтнага станоўчага выніку. [29, с. 216].

Гэтыя асноўныя характарыстыкі жанру эсэ, між іншым, надаюць больш складанасці ў жанравым вызначэнні, калі мы паспрабуем ахарактарызаваць і сфармуляваць эсэ як жанр электроннай публіцыстыкі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі | Дакументальная драма
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1140; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.