Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе

У адрозненне з радыё, на тэлебачанні жанр тэленарысу адразу “збочыў” у рэчышча фільму або кінадраматургіі. Па сутнасці, усе тэленарысы, як толькі з’явілася магчымасць электроннага мантажу (70-я гады), набылі творча-вытворчыя рысы фільма. Нават тыя, што ствараліся не на “Тэлефільме”, а ў галіновых рэдакцыях. А тэленарысы стваралі ўсе творчыя рэдакцыі-аб’яднанні БТ часоў 70-х – 90-х гадоў. І другое адрозненне ад Беларускага радыё складаецца з таго, што жанр тэленарыса выкарыстоўваецца на БТ і сёння, хаця і значна больш абмежавана па колькасці і разнастайнасці тэматыкі.

Што ж тычыцца складнікаў, з дапамогай якіх ствараецца сучасны тэленарыс, можна канстатаваць наступнае:

· тэленарыс па колькасці элементаў фарматворчасці з’яўляецца самым складаным сярод іншых публіцыстычных жанраў і набліжаецца да жанраў тэхнагеннага віду мастацтва – тэледраматургіі. У пэўным сэнсе, займае памежнае месца паміх тэлепубліцыстыкай і тэледраматургіяй;

· у сувязі з ліквідацыяй т. зв. “галіновых” рэдакцый-аб’яднанняў, тэленарыс у айчыннай тэлежурналістыцы выкарыстоўваецца адносна абмежавана, некаторыя сацыяльна-культурныя галіны жыцця ў жанры тэленарыса не адлюстроўваюцца, не ўвасабляюцца як творы электронна-экранна пераймання жыцця (працэсы функцыянавання музыкі, жывапісу, драматургіі, літаратуры і паэзіі і іншых відаў мастацтва ў сучасным грамадстве);

· у стварэнні электронна-тэлевізійнага нарыса традыцыйна выкарыстоўваюцца тэкст аўтара-стваральніка (у выкананні аўтара або артыста), інтэрв’ю-партрэты героя (герояў), інтэрв’ю-каментары, тэлезамалёўка і эсэ, іншыя жанры, музыка; з тэхналагічных сродкаў – сам экран і драматургія пабудовы кадра, асацыятыўны і паралельны мантаж, дынаміка мантажнага тэмпарытму, закадравы тэкст, экранны ўдзел аўтара-стваральніка і інш.;

· да традыцыйных творча-выразных сродкаў далучыліся электронныя сродкі-магчымасці: электронна-графічныя, гука-электронныя, электронна-колеравыя, электронна-мантажныя (протьма электронных спецэфектаў);

· тэленарыс, як і раней, з’яўляецца высоказатратным жанрам на тэлебачанні.

Аднак, нягледзячы на высокія выдаткі па стварэні жанра нарысу, ён быў і застаецца адным з самых сацыяльна і інфармацыйна-камунікатыўна запатрабаваных жанраў электроннай журналістыкі. Адказ пра прычыны такой запатрабаванасці адносна просты: чалавек заўсёды будзе высока ацэньваць твор, у якім бачны, адчуваецца вялікі аб’ём творчых і вытворчых выдаткаў, бо ўсё ацэньваецца мерай працы, колькасцю духоўных і матэрыяльных выдаткаў для стварэння аб’ёмнага, драматычнага, мастацкага твора, якім з’яўляецца сучасны электроннатэлевізійны нарыс.

6.5. Вэбнарыс. Па сутнасці, гэта тэленарыс, але з пэўным тэхналагічным акцэнтам на сінтэзе прэсавага і радыйнага нарыса. Пакуль тэхнічныя магчымасці аўдыяльнага і візуальнага спалучэння – “тры ў адным (друкаваны тэкст, гук, карцінка)” адносна абмежаваныя, таму “сеткавы нарыс” больш нагадвае газетна-часопісны – той жа друкаваны тэкст, тыя ж фатаздымкі, хаця і ў лічбавым выкананні. Электронная анімацыя (мультыплікацыя) толькі пачала сваё жыццё ў якасці складніка “прасторавай” он-лайнавай інфармацыі. Адмысловасць вэбнарыса ўтрымлівае яго пераходны стан ад тыпова газетнага (часопіснага) да электронна-сінтэзаванага. І тут варта адзначыць псіхалагічны аспект жанравай крышталізацыі вэбнарыса, які з’яўляецца сінтэзаванай формай публіцыстычна-партрэтнага адлюстравання герояў і праблем жыцця, дзе ў якасці складнікаў электроннага сінтэзу выступаюць тэхналагічныя сродкі менавіта электроннага “жывапісання” з’яў, людзей, сітуацый, жыццёвага руху. Вэбнарыс як жанр адлюстроўвае і працэс творча-вобразнага асваення новых электронных сродкаў выразнасці і публіцыстычнага (мастацка-інфармацыйнага) уздзеяння. А кантэкст глабалізацыі “сусветнай сеткі” зносін надае і жанру вэбнарыса глабальнае “гучанне”. Сапраўды, калі заходзіш у інтэрнет-сетку і “выклікаеш” рубрыку, дзе можна ўбачыць-прачытаць які-небудзь нарыс, на другім плане свядомасці “б’ецца” сігнал пра тое, што ты ў гэты момант разам з аўдыторыяй, па сутнасці, свету, што канкрэтны вэбнарыс могць чытаць-успрынімаць мільёны зямлян. І нарыс вольна-міжволі набывае якасці парасацыялагічнага твора, што ён і створаны ўжо з “прыцэлам” на функцыянаванне ў парасацыялагічнай электроннай прасторы, а не толькі ў адносна абмежаваным “сацыялагічным” тэлебачаннем або радыё.

Да таго ж сучасны вэбнарыс непазбежна набывае стылістыку і слэнг электронных форум-зносін, у якіх пераважна ўдзельнічюць форум-спажыўцы маладога і сярэдняга ўзросту. А як і сама сістэма Інтэрнету адпачатку, так і тым больш сённяшні яе стыль “рацыянальных” вербальных зносін, стыль графічнай і лінгвістычнай сімвалізацыі і “скошанасці” у выкрыстанні слоў і выразаў – усё гэта непазбежна змяняе ўвесь “магазін” інфармацыйна-выразных сродкаў. Тая традыцыйная, крыху сентыментальная і лірычная публіцстыка, якая дамінавала ў тэлевізійнай публіцыстыцы савецкага часу і напрыканцы ХХ стагоддзя – у даэлектронны перыяд – трансфармавалася ў публіцыстыку сацыяльнай і асабовай іроніі. Публіцыстычная мова ў вэбварыянце набыла характэрныя для маладзёжнага зносіннага эпатажу слэнгавыя і семантычна-рацыянальныя якасці. Гэта праяўляецца ў тым, што выкарыстоўваецца стылістыка “нелітаратурных” абаротаў, маладзёжнага жаргону, славесная “эквілібрыстыка”, “выпаданне” дзеясловаў і інш.

Графічныя ж сродкі таксама выкарыстоўваюцца дзеля завастрэння зрокавай “эпатажнасці” адлюстравання, у імя графічнага гратэску і візуальнай кантраснасці. Электронная анімацыя ствараецца ў тым жа стылі – як сродак электроннай ілюзійнасці “сапраўднага” руху жыцця. Электроніка ў “нарысапісанні” стварыла падвойны фантастычны эффект. Па-першае, – сам факт “сапраўднай несапраўднасці” руху “у гэты час” і ўвогуле абстрактнасці апасродкаваных зносін праз сістэму Інтэрнет (тое ж, што і праз сістэму радыё, тэлебачання). Па-другое, – факт глабальнай камунікацыі, усведамленне, што гэты вобраз, гэты тэкст або інфармацыйная анімацыя “ у гэты момант” пульсуе ў наасферы, у электроннай “сетцы”, што апярэзвае зараз Зямлю.

Словам, на традыцыйныя мастацкія ўражанні напластаваліся нетрадыцйныя фантастычныя “дадаткі” сусветнай электроннай сеткі-асяроддзя. Успрыняцце вобраза, такім чынам, становіцца таксама скептычным, а часам драматычны факт, які раскрываецца, напрыклад, у нарысе непазбежна атрымлівае кантэкст умоўнай “рэгіянальнасці”, адноснай малазначнасці нарысавага героя або драматычнай сацыяльнай калізіі. Бо, маўляў, што за “драма” нават смерць нейкага “маленькага” чалавека на фоне зямных глабальных праблем. У глабальнай сетцы самы драматычны, самы трагічны факт успрымаецца ўжо глабальна, яго значнасць на фоне “шарыка” непазбежна памяншаецца псіхалагічна. Што было напачатку на радыё, затым напачатку на тэлебачанні суперіндывідуальна і таму драматычна (бо ўспрымалася ўсё ж індывідуальна, вузка-суб’ектыўна, “толькі мною”), цяпер у “сусветнай павуціне” набывае якасці “пачуццёвага стрыптызу”, часткова губляе драматургію індывідуалісцкага ўздзеяння публіцыстыкі, бо “круціцца” “на людзях”.

Такім чынам, вэбнарыс, як і ўвогуле жанравая творчасць у вэбжурналістыцы, перажывае час адаптацыі формы ва ўжыванні-выкарыстанні новых сродкаў вобразнай і пачуццёвай выразнасці. Тут мы маем той самы працэс чарговага асваення новых выразных магчымасцей, якія падарыла нам электроніка і яе татальнае зямное расаўсюджванне. Мы маем чарговы прэцэдэнт псіхалагічнай адаптацыі перш за ўсё журналістаў, якім прафесіяй наканавана быць у авангардзе мастацка-інфармацыйнага асваення новых магчымасцей масавых зносін. У нашым кантэксце, у асваенні новага ўзроўню бясконцага “люстэркавага” феномену, якім з’яўляецца наша інфармацыйнае грамадства.

Нарыс і яго спецыфічныя публіцыстычныя якасці як бы цэментуюць, аб’ядноўваюць групу іншых нарысавых жанраў, у якаую ўваходзяць дакументальная драма, замалёўка, эсэ.

Адмысловую падгрупу публіцыстычных жанраў ствараюць фельетон, памфлет і гумарэска.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Тэленарыс | Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 760; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.