Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі




· Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-,

вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка

· Фельетон. З гісторыі жанру

· Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная

характарыстыка

Лац. satira ад больш ранняга satura сумесь.

Адным з самых складаных відаў публіцыстычнай творчасці лічыцца сатыра і гумар. Невыпадкова, у гісторыі радыёвяшчання і тэлебачання і гісторыі журналістыкі гэты від публіцыстычнай дзейнасці традыцыйна лічыўся адным з самых цяжкіх для ўвасаблення ў эфіры. Але й самых запатрабаваных аўдыторыяй.

У розныя часы і ў творчасці розных думцаў жанру сатыры адводзілася рознае па прэстыжы месца. Так, Гегель “ад парогу” адмаўляў мастацка-публіцыстычную вартасць сатырычнай творчасці. У наш час сатыра лічыцца найвышэйшай формай грамадскі актыўнай праявы камічнага.

Сатыра ад старажытнасці сфарміравалася як галіна літаратурнай творчасці і заўсёды вабіла як запатрабаваная і востра актуальная сфера публіцыстычна-літаратурнай дзейнасці. Лічыцца, што спачатку з’явіліся традыцыйныя грэчаскія сатырычныя дыялогі (па-сучаснаму памфлеты) недзе ў ІІ ст. н.э. у творчасці старажытнагрэчскага пісьменніка-сатырыка Лукіяна. Ён развіў традыцыі антычнай камедыі і т. зв. меніпавай сатыры (ад назвы яго сатырычнай камедыі “Меніп”).

У гісторыі беларускай айчыннай літаратуры элементы сатыры адзначаюцца ў творчасці аўтараў XVI-XVII стст., сярод якіх “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі”, некаторыя творы С.Зізанія, Л.Карповіча, Х.Філалета. ХІХ ст. адзначана знакамітымі сатырычнымі творамі В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, пазней Я.Купалы, Я.Коласа, К.Каганца, У.Галубка, А.Мрыя, М.Танка, К.Крапівы, А.Макаёнка, а ў наш час Н.Гілевіча і Р.Барадуліна.

Сатыра сёння, як значыцца ў энцыклапедычным артыкуле, – “гэта вострае, знішчальнае асмяянне грамадскіх з’яў, выкрыццё заган; эмацыянальна-эстэтычная форма крытыкі; від камічнага. Сатыра адрозніваецца ад гумару асуджальным пафасам, рэзка негатыўнай ацэнкай аб’екта асмяяння. Сатыра характарызуецца палітычнай злабадзённасцю, тэндэнцыйнасцю, публіцыстычнай накіраванасцю”.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 542; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.