Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычная рэтраспектыва жанру




 

З гісторыі ток-шоў на радыё. Паводле агульнага эмацыянальна-псіхалагічнага ўспрыняцця жанру ток-шоў – гэта, перадусім, славесная, гаворкавая забава і толькі потым можа быць і каментарам, і інтэрв’ю, і, нават, рэпартажам. Дамінантай у ток-шоу на радыё, у прыватнасці, трэба лічыць забаўляльны элемент, які ствараецца сатырычна-забаўляльным канферансам вядучага і ён можа быць і інфармацыйна насычаным (каментарам), і можа быць аналізам і г.д. Аднак без той ці іншай ступені, формы забаўляльнасці гэта будзе зусім іншы жанр.

Адной з падобных на ток-шоў форм вяшчання была вельмі папулярная форма непасрэдных зносін — радыёпраграма з жакеем-мадулятарам у прамым эфіры, які выконваў усе песенныя і танцавальныя (папулярныя) пажаданні слухачоў, што змаглі датэлефанавацца да вядучага. Такія радыёпраграмы ладзіліся прыватнымі радыёстанцыямі Люксембургу, Францыі, ЗША яшчэ ў 50-я – 60-я гг. Нешта падобнае было і ў савецкім радыёэфіры ў 30-я гг., калі вядучы 0 наўпростым эфіры вёў свой рэй-канферанс і выконваў адпаведныя “падводкі” да музычных нумароў або іншых канцэртных выступленняў, да песень у грамзапісе. Звычайна, тэкставыя “падводкі” былі паведамленнем пра тое, хто “заказаў” песню і для каго, або расказам больш змястоўным накшталт міні-нарыса.

Выдатным прыкладам радыйнага ток-шоў з’яўляецца праграма М.Ганапольскага, маскоўскага радыё- і тэлежурналіста. Папулярнасць праграмы складалася з двух асноўных фактараў: гаворкавая і ўвогуле паводзінна-стылістычная “разняволенасць” вядучага, яго нестандартная фармулёўка пытанняў і шырокая папулярнасць гасцей, якія імкнуліся быць нестандартнымі “у адказ”. У прынцыпе, – фактары Ф.Донах’ю (пра яго ніжэй) і галівудскіх стужак (“без зоркі няма касавага фільма”). М.Ганапольскі запрашаў у студыю вядомага палітыка або папулярнага поп-, кінаартыста і “разгаворваў” іх на разнастайныя тэмы, пераважна асабістага і побытавага кшталту. З часам, каб пашырыць сваю аўдыторыю, М.Ганапольскі паставіў у радыёстудыю тэлекамеры, і яго радыёток-шоў пераўтварылася ў тэлевізійнае, але крыху нетрадыцыйнае – без публікі ў студыі. Вонкавая эпатажна-маладзёжная стылістыка вядучага (маладзёжна-спартыўнае адзенне, жакейская кяпурка, павернутая доўгім казырком да тылу, тэхнічны антураж радыёстудыі), яго “настырныя”, нечаканыя пытанні, адпаведная эмацыянальная рэакцыя папулярных людзей, якія “вымушаны” былі раскрывацца крыху інакш, чым прывыкла бачыць у адносінах да іх масавая публіка (публічны “тыпаж”), напаўінтымныя дэталі асабістага жыцця “зоркі”, новыя аўдыёвізуальныя аспекты вобразаў папулярных асоб (сіндром “зазірання ў замочную шчыліну”), пульсуючая энергетыка, вострая эмацыянальнасць М.Ганапольскага, “славесны спектакль”, сатырычны канферанс”, “размоўныя жартачкі і забавы” – усё гэта і стварала эстрадны, відовішчны дынамізм і папулярнасць яго радыётэлевізійных ток-шоў.

Пэўнай разнавіднасцю ток-шоў на радыё можна лічыць музычна-забаўляльныя блокі большасці ФМ-радыёстанцый з удзелам радыёдзіджэяў. Падмуркам такіх “размоўных гукаспектакляў” з’яўляецца інтэрактыўная форма зносін з аўдыторыяй (перадусім, тэлефонныя званкі ў студыю, пейджэрная, СМВ-сувязь). Выкарыстоўваюцца класічныя формы далучэння публікі да эфіру – спаборніцтвы, рэбусы, віктарыны, конкурсы на эрудыцыю, на хуткасць мыслення і інш. Усе вербальныя кантакты з публікай чаргуюцца, звычайна, побытавай поп-музыкай, лірычнай эстраднай песняй або танцаальнай “мелодыяй адпачынку” – простай і павярхоўнай па эмоцыях, разумелай большасцт аўдыторыі “адразу”, без дадатковых якіхсьці псіхалагічных і разумовых высілкаў (накшталт “сімфанічных”).

Бессмяротнай формай такіх радыйных зносін лічацца праграмы-віншаванні або “музычная радыёпошта” – унікальнае жанравае набыццё радыёвяшчання з дня яго народзінаў. У розных варыяцыях такія канферансныя радыёток-шоў складаюць адзін з трох асноўных кампанентаў камерныйнага забаўляльнага радыёвяшчання: актуальная сацыяльная, палітычная інфармаця + поп-музыка + інтэрактыўныя забаўляльныя ток-шоў. Канферанс дзіджэя ў такіх забаўляльных радыёток-шоў, як правіла, ствараецца з мэтай забавіць сллухача жартам, кампліментам, досціпам, звычайна, не кранае хоцькольвечы глыбокія “калектыўнаэфірныя перажыванні”. А сам факт з’яўлення ў радыёэфіры голаса радыёслухача і складае псіхалагічную прыцягальнасць такой, хаця й караценькай, секунднай, але масавай самапрэзентацыі слухача.

Публіцыстычнаць такіх забаўляльных радыёток-шоў складаецца з традыцыйных для радыё такога кшталту формы і зместу фактараў: фарміравання ў масавай радыёпублікі станоўчых сацыяльных эмоцыяў або, іншымі словамі, эфекту сацыяльнай псіхатэрапіі. Такія забаўляльна-камунікатыўныя кантакты, паводле тэорыі псіхалогіі масавага мастацкага перажывання (Л.С.Выготскі, А.В.Луначарскі, Г.Г.Дэкерт Фойгт), ствараюць эффект нейтралізацыі адмоўных псіхалагічных станаў, эмацыянальных напружанняў, якія натуральна назапашваюцца ў працэсе штодзённай жыццядзейнасці чалавека. Псіхалагічная схема ў такіх “размоўных спектаклях” простая: “хаця б на хвіліну з’яўлюся ў цэнтры ўвагі соцень тысяч людзей. Таму ўдзячны радыё і ўсёй супольнасці слухачоў за магчымасць “сябе паказаць”. А калі гэту схему патлумачыць больш шырока, дык навідавоку асноўны кампанент-вынік гэтай формы зносін: стварэнне пазітыўнага сацыяльнага стану ў пэўнай часткі радыёаўдыторыі праз фарміраванне індывідуальных станоўчых эмоцыяў. Такія станоўчыя эмоцыі фарміруюцца ў розных людзей па-рознаму: у кагосьці праз такія “народныя” забаўляльныя радыёток-шоў, у іншых праз радыканферанс і прэзентацыю музычнай класікі, у трэціх – праз канферанс-віктарыну і інш. А ў іншых – і ўвогуле без удзелу якога-небудзь вядучага: дастаткова аптымістычнай або “жыццёва” шматвобразнай мовы і мелодыкі невычэрпнай сусветнай музычнай класікі, напрыклад, ад Букстэхудэ, Баха, Вівальдзі, Рахманінава і інш. класікаў да сучаснага класічнага ж року, нават “класічнай”, стылёвай поп-музыкі.

Значыць, ток-шоў на радыё – гэта вострапубліцстычны жанр масавай электронна-гукавай камунікацыі, зместам і публіцыстычнай падставай якой з’яўляюцца актуальныя сацыяльныя, палітычныя, культурныя праблемы і пытанні або размоўная забаўляльная гульня з музычнымі нумарамі. Паводле псіхалогіі “ананімнага ўспрыняцця” галасоў па радыё, колькасць удзельнікаў радыёток-шоў пажадана не больш за чатыры. “Пяты”, а тым больш “шосты-сёмы” галасы не запамінаюцца персанальна. Аснова масавай камунікцыі ў ток-шоў – адкрыты, дэмакратычны (пераважна, десцэнзурны) дыялог, у якім кожны з удзельнікаў такой дыялогавай формы зносін мае шырокае, без сацыяльных наступстваў права на ўласнае, суб’ектыўнае, адкрытае выказванне.

Сацыяльна-псіхалагічнай асаблівасцю жанра радыёток-шоў выступае гукава-тэмбральная і асабовая персаніфікацыя, перадусім, самога вядучага, а таксама ўдзельнікаў праграмы ў жанры ток-шоў. Акрамя інтэлектуальных, інфармацыйна-камунікатыўных функцый, жанр ток-шоў выконвае і сацыяльна-псіхатэрапеўтычную функцыю – як аўдыяльна-інфармацыйны сродак нейтралізацыі адмоўных сацыяльна-асабовых псіхалагічных станаў.

Такім чынам, жанр радыйнага ток-шоў, як і ўсе жанры электроннай журналістыкі, мяняецца, трансфармуецца, сінтэзуецца з іншымі жанрамі і формамі гукавых масавых зносін. І змены гэтыя адбываюцца пад прэсам і новых інфармацыйна-пачуццёвых патрэб, і пад уздзеяннем новых тэхнічных ітэхналагічных адкрыццяў, і ў прынцыпе аб’ектыўнага жадання чалавецтва да зменаў, да руху, да ўсведамлення “панарамнасці” нашага быцця ў часе і прасторы.

З гісторыі тэлевізійных ток-шоў. “Продкам” тэлевізійнага ток-шоў можна лічыць вельмі папулярны ў свой час (60—70-я гг.) мастацка-забаўляльны савецкі “эмбрыён” ток-шоў — “Голубой огонёк» на ЦТ і як заканамерны мясцовы “тэлеклон” — “Блакітны агеньчык” на БТ: забаўляльны канферанс з папулярнымі песнямі і артыстамі, прадстаўнікамі “народа” за столікамі тэлекафэ, з апладысментамі.

Пэўныя “перадперадачы” у стылістыцы, падобнай на сучаснае ток-шоў, былі створаны на Беларускім тэлебачанні яшчэ ў 70-я гады. Праўда, тады гэтыя праграмы называліся інакш: дыскусійнымі праблемнымі цыкламі, каментарамі, аператыўным інфармаваннем, святочнымі кампазіцыямі ў прамым эфіры, тым жа “Блакітным агеньчыкам” і г. д. Таму сказаць, што ток-шоў — толькі амерыкнскага паходжання — сказаць няпраўду, недакладнасць.

Але, як акрэслены сучасны жанр з назвай “ток-шоў” – гэты жанр уварваўся на расійскі і беларускі тэлеэкран, як вядома, са Злучаных Штатаў. І спачатку мы атрымалі маскоўскі варыянт, а затым і на беларускім экране з’явіўся свой, айчынны “сколак” папулярнай формы эфірных зносін. На наш погляд, айчынныя ток-шоў і ёсць сапраўды пэўныя “сколкі”, тавары “другаснай якасці”, як і многія іншыя праграмы і жанры на расійскім і, тым больш, на беларускім экране і ў эфіры радыё, большасць якіх была запазычана, скапіравана з захадніх праграм.

Аднак факт “перадгісторыі” руска-беларускага ток-шоў у наяўнасці, таму наша задача прасачыць яго мясцовыя асаблівасці.

Так, менавіта БТ у 70-я гг. мінулага стагоддзя стварыла такія праграмы, якія сёння можна смела трактаваць як беспрэцэдэнтныя, бо ўся сістэма ідэалагічнага і палітычнага ўздзеяння была задзейснена ў тых праграмах. Для павышэння якасці прадукцыі ўсіх галін вытворчасці была запушчана цыклавая публіцыстычна-крытычная праграма “ТэлеАТК”. Яе выпускі рыхтаваліся ў асноўным па-за межамі студыі: у фабрычных клубах, чырвоных кутках, у спецыялізаваных магазінах. Для ўдзелу ў передачах запрашаліся прадстаўнікі прадпрыемстваў, што выпускалі прадукцыю, якасць якой абмяркоўвалася на чарговым пасяджэнні “ТэлеАТК”. Кожны з удзельнікаў мог выступіць з пытаннем — і выступаў (чым не пытанні з публікі ток-шоў?). На адрас праграмы паступала процьма пісьмаў, званкоў, яны абагульняліся і прымаліся ў якасці чарговых тэм для абмеркавання ў “ТэлеАТК”. Як пішуць аўтары вучэбна-метадычнага дапаможніа “ История белорусского телевидения”, — “только за один год на четырнадцати заседаниях “ТелеОТК” были всесторонне рассмотрены вопросы качества, ассортимента и внешнегог вида трикотажных, швейных изделий, тканей, обуви, радио— и телеаппаратуры, посуды, мебели спортинвентаря, спортивной формы и т.д. В присутстии телезрителей и при их непосредственном участии (письмами, звонками на студию телевидения) рассматривались и обсуждались многие точки зрения на решение поставленных проблем. Вопросы ставились деловито, конкретно, с использованием острых критических материалов о недостатках в работе.” [ч.1, с. 49].

Зробім скідку на тагачасную ідэалагічную стылістыку тэксту прыведзенай цытаты (1988 г.) і на тое, што тэлебачанне ўзяла на сябе не ўласцівыя функцыі вытворчай структуры (так скіроўваў яго працу аддзел прапаганды і агітацыі ЦК КПБ) — тады гэта было нормай: калектыўнае абмеркаванне ўсяго, нават інтымных шлюбных адносін (на пасяджэнні парткама, скажам). Такі “кітайска-партыйны” стыль грамадскага жыцця, тым не менш, прыносіў плён, бо экран тэлебачання пераўтварыўся ў агульнаграмадскае “лобнае месца”, аднойчы трапіўшы на якое міністр, дырэктар, кіраўнік там, часта, і заканчваў сваю кар’еру. Такім чынам, галоўным практычным вынікам гэтай востракрытычнай праграмы было стварэнне грамадскай думкі паводле неабходнасці павышэння якасці прадукцыі і грамадскі кантроль (амаль як у перыяд галоснасці!) за дзейнасцю прамысловай вытворчасці..

Архівы ды некаторыя публікацыі паводле гісторыі айчыннага вяшчання даводдзяць яшчэ некалькі прыкметных прыкладаў стварэння праграм, у якіх можна даволі дакладна выявіць сучасныя элементы ток-шоў. У 1976 годзе адбылася прэм’ера цыкла на “вечную” тэлевізійную тэму — “Служба добрага настрою”. За мэту аўтары (журналістка Галіна Краўчук і рэжысерка Тамара Барысёнак) паставілі інфармаванне насельніцтва па найважнейшых пытаннях і праблемах, што ўзнікалі у сістэме сацыяльнага развіцця. На сённяшні час гэту цыклавую праграму можна назваць выключным “даўгажыхаром” на экране: каля дзесяці гадоў! Што было падобнае на сённяшняе ток-шоў? Ды амаль усё: 1) па змесце — вострая, актуальная тэма з сацыяльнай (максімальна набліжанай да “простага” гледача) галіны; 2) па форме — калектыўнае абмеркаванне тэмы або праблемы, у студыі — галоўны (па тэме) спецыяліст, у горадзе працуе ажно тры (!) ПТС (ля кінатэатра “Кастрычныік”, універмага “Беларусь” і адна ў Віцебску ля цэнтральнага гастранома (!), да таго ж прамая тэлефонная сувязь у студыі. Атрымліваецца, што тагачасная перадача нават перабольшвала па маштабах, так мовіць, “запрошанай” публікі, бо публікай патэнцыяльна станавілася некалькі мільёнаў тэлегледачоў у момант выхаду перадачы ў эфір.

У другой палове 1980-х гг. прыгадаем таксама папулярную і ў эксперыментальным плане адметную масавую праграму “Маладзёжны тэлевізійны цэнтр” (МТЦ). Гэта была форма-жанр як рэха перабудовы, якая пачалася ў палітычным і грамадскім жыцці СССР. “Галоснасць, перабудова” у межах тэлебачання ўвасабляліся ў форме адкрытага, наўпростага (прамога) эфіру. І гэта была асаблівая прыцягальнасць праграмы, бо дэманстравала кантраст бесцэнзурнага (прамога!) эфіру былому падцэнзурнаму, падкантрольнаму. МТЦ доўжыўся ад 2,5 да 4-х гадзін. Гэта была ў пэўным сэнсе публіцыстычная кампазіцыя, эфірны блок тэлевяшчання, які напаўняўся зманціраванымі сюжэтамі, а асноўныя рубрыкі забяспечваліся прамымі ўключэннямі 2—3-х ПТС (першы паверх студыйнага комплексу — хол, у горадзе і ў студыі з мэтай павялічыць колькасць камер, бо ў студыі іх было толькі тры—чатыры плюс столькі ж з ПТС). МТЦ ствараўся і рэжысіраваўся як дыскусійна-інфармацыйны комплекс, у якім адначасова дзейнічала некалькі секцый па інтарэсах. І вось яна “изюминка» — у студыі, у хол (дарэчы, дзею ў ім можна было назіраць з вуліцы ў вялікае акно хола) маглі зайсці “усе жадаючыя” — галоснасць жа была ў СССР! У жанры ток-шоў адбывалася дыскусія ў маладзёжным клубе “Субяседнік”: запрашаўся цікавы госць, збіралася вялікая аўдыторыя школьнікаў або студэнтаў, вядучыя (Андрэй Эзерын і Таццяна Ягорава) і праводзілі сапраўднае ток-шоў. МТЦ быў у эфіры 4 гады.

Прамежкавым прыкладам маладзёжнага ток-шоў назавём забаўляльную праграму “Карамболь”, якая з цягам часу сышла ў нябыт1.

У пэўным сэнсе рэхам, вострацікавым адбіткам часу былі палітычныя тэледэбаты, якія ладзіла маладзёжная рэдакцыя (вядучыя С.Вінаградаў і Т.Ягорава). На працягу дзвюх гадзін у наўпростым эфіры і стваралася “гаворкавае прадстаўленне”, бо, як правіла, запрашаліся госці з рознымі ідэалагічнымі пазіцыямі, нават, палітычнымі платформамі. Не менш цікавым творчым эесперыментам у стылістыцы “народнага ток-шоў” былі праграмы пад шматзначнай назвай “Парламент-2”. Усталёўваўся мост паміж студыяй на Макаёнка, 9 і ПТС ля кінатэатра “Кастрычніцкі”. Там, на вуліцы вядучая рыхтавала дыскусійную “тусоўку” паводле пазначанай тэмы – меркаванне “з вуліцы”, у стылістыцы “народ сказаў”. Звычайна, тэмай было пытанне або праблема, якія ў той час абмяркоўваў Вярхоўны Савет БССР.

Мастацка-публіцыстычным агульнанацыянальным ток-шоў можна назвзаць эксперыменты студыі “Тэлесябрына”, якая дзейнічала пры Дырэкцыі праграм БТ з 1991 па 1997 гг. За гэты час пад эгідай Тэлесябрыны” былі створаны ў эфіры і жанрава “пашыраны” многія праграмы. У прыватнасці, эксперыментальна былі трансфармаваны жанры кампазіцыі, ток-шоў, створаны жанр “відмузтэру” – сінтэзаванае спалучэнне некалькіх відаў мастацтва, у тым ліку ў наўпростым эфіры “пры ўдзеле аўдытоырі” і інш.

У жанры пашыранага ток-шоў (аўдыторыя ў студыі – да межаў усёй актуальнай аўдыторыі рэспублікі) ствараліся тэматычныя святочныя, духоўна-публіцыстычныя блокі ў дні адноўленых Хрысьціянскіх Калядных святаў Вялікадня, Дзядоў і іншых. Гэта былі тэлевізійныя водгукі на ўсплеск інфармацыйна-камунікатыўных патрэб аўдыторыі паводле забароненых хрысціянскіх і народных святаў, культурнага і нацыянальнага адраджэння. Як рэха і публічная неабходнасць былі створаны святочныя публіцыстычныя мастацка-віншавальныя праграмы-кампазіцыі. У канцэпцыю былі закладзены асноўныя прынцыпы тагачаснай масавай электроннай камунікацыі: у прамым эфіры па схеме “тут і зараз”, у гэты момант ствараецца мастацка-публіцыстычная дзея, у якой даецца магчымасць таксама ў “жывым” эфіры прыняць удзел любому жыхару нашай рэспублікі, які толькі можа і хоча хаця б датэлефанавацца да мадэратараў у студыі або да спецыяльна задзейснеых журналістаў у абласцях. Найбольш актыўныя тэлегледачы прыходзілі наўпрост у студыю, расказвалі цікавы момант сваёй ці сяброўскай гісторыі або проста віншавалі сваіх родных з дапамогай журналістаў і артыстаў, таксама спецыяльна запрошаных для ўдзелу ў праграме. Іншымі словамі, гэта было шоў, была спроба надаць тэлебачанню новы статус — электроннага сродку, з дапамогай якога можа стварацца жывая, непасрэдная, “у гэты момант” масавая — народная камунікацыя-зносіны, насычаная аптымістычнай і мастацкай публіцыстыкай, скіравананай на стварэнне толькі мажорнага, толькі станоўчага сацыяльна-псіхалагічнага настрою і, увогуле, грамадскага стану.

Аднім з адносна блізкіх па часе прыкладаў ток-шоў былі дзве сацыяльна-публіцыстычныя праграмы — “Будні” і «Гэта мая праца».

Тут працытую зноў Л.Гарохаву – адну з аўтарак праграмы “Будні”: “Следует признать, что прорывом на белорусском телевидении в отношении жанра ток-шоу были проекты Павла Кореневского. Именно эти программы представляют собой «мыльное» ток-шоу «Это моя работа», общественно-политическое ток-шоу «Будни». …Как он сам отмечает, «изначально это была идея создать молодежное ток-шоу, в основу положить разрешаемый конфликт…мы изначально ориентировались на молодежную аудиторию с целью помочь молодым разобраться в каких-то вопросах, адаптироваться». Эти передачи были построены по всем характерным правилам (признакам) ток-шоу: открытый диалог, участие ведущего как полноправного участника дискуссии и актуальные темы как показатель зрелищности и публичности действия.»*. Ток-шоў “Будні” з’явілася ў 2000 годзе і было знята з эфіру праз 1,5 тэлевізійныя сезоны.

Прыгадайма яшчэ шэраг праграм у жанры ток-шоў на БТ: музычна-забаўляльны праект “Пяць зорак”, шумная праграма “Каманда Кухто”, да таго — вельмі папулярная спартыўна-забаўляльная праграма “Асілак”, падлеткавае ток-шоў “5 х 5”, на АНТ – ток-шоў “Выбар”.

Такім чынам, беларускае тэлебачанне мае свой дастаткова вялікі па аб’ёме і па тэмах вопыт, як і вопыт па развіццю сродкаў моднага і папулярнага публіцыстычнага жанру ток-шоў. Больш таго, менавіта ў праграмах 70-90-х гг., якія не былі пазначаны як ток-шоў, можна адзначыць больш прафесійную адпрацоўку спецыфічных якасцей гаворкавага жанру.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 558; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.03 сек.