Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі

Развіццё паліталогіі немагчыма адасоблена і таму яна шчыльна ўзаемадзейнічае з шэрагам іншых сацыяльных і гуманітарных навук, з якімі яе аб'ядноўвае агульны аб'ект даследавання – палітычнае жыццё грамадства ва ўсёй яго шматвобразнасці.

Характэрна шчыльная сувязь паліталогіі з філасофіяй, сацыялогіяй, асабліва з палітычнай сацыялогіяй, эканамічнымі навукамі, прававымі, гісторыяй, псіхалогіяй, геаграфіяй, антрапалогіяй, біялогіяй, дэмаграфіяй, этнаграфіяй, логікай, кібернэтыкай, статыстыкай, агульнай тэорыяй сістэм.

Паліталогія як самастойная навуковая дысцыпліна ў сучасным яе разуменні склалася напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Гэта стала магчымым ў выніку развіцця публічнай палітыкі, як адносна аўтаномнай сферы жыцця грамадства, умацавання дзяржаўных і палітычных інстытутаў, якія склалі сучасную палітычную сістэму (парламентарызм, падзел уладаў, выбарчыя сістэмы, узнікненне партый) і развіцця метадалогіі даследаванняў (з'яўленне біхевіярысцкіх, эмпірычных метадаў).

У 1857 г., у Калумбійскім каледжы ЗША ствараецца кафедра "Гісторыя і палітычная навука", а ў 1880 г. – першая школа палітычнай навукі. У 1903 г. была ўтворана Амерыканская асацыяцыя палітычных навук. У 1871 г. у Францыі была створана свабодная школа палітычнай навукі – сёння Інстытут палітычных даследаванняў Парыжскага універсітэта. У 1895 г. заснавана Лонданская школа эканамічнай і палітычнай навукі.

У ХХ ст. працэс вылучэння паліталогіі ў самастойную навучальную і вучэбную дысцыпліну завяршыўся, вылучыліся яе галоўныя нацыянальныя школы і накірункі.

Неабходна ведаць, што яшчэ ў 1948 годзе ЮНЭСКА (арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) рэкамендавала ўсім краінам курс паліталогіі для вывучэння ў ВНУ. Пад эгідай ЮНЭСКА у 1949 годзе была створана Міжнародная асацыяцыя палітычнай навукі (МАПН). У СССР паліталогія як навука вывучаецца толькі з 1989 года, да гэтага часу яна як самастойная навука не прызнавалася і трактавалася як антымарксісцкая, буржуазная ілжэнавука. Былі магчымы абмежаваныя палітычныя даследаванні ў рамках навуковага камунізму, гістарычнага матэрыялізму, гісторыі КПСС. Сітуацыя змянілася з другой паловы 1980-х гадоў. На гэты час прыпадае і пачатак сучаснага этапа развіцця палітычных ідэй у Беларусі. Як слушна адзначае палітолаг А.Дубавік, у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці узрасла цікавасць да праблем беларускай гісторыі і культуры, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Палітычныя ідэі знайшлі сваё адлюстраванне ў законах і дэкларацыях: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 27.07.1990 г.; Канстытуцыі 15.03.1994 г. (лістапад 1996 г. – новая рэдакцыя) і інш. Пры абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі прадметам даследаванняў і аналізу сталі: пытанні аб асноўных накірунках рэформы палітычнай сістэмы, аб шляхах пабудовы прававой дзяржавы, аб падзеле ўладаў, аб лёсе саветаў, аб органах мясцовага кіравання, аб інстытуце прэзідэнта і аб'ёме яго паўнамоцтваў, аб прынцыпах фарміравання парламента, аб тыпах выбарчых сістэм, аб рэферэндуме і г.д. Даследаваліся шляхі далейшага развіцця беларускай дзяржавы. Вызначыліся тры асноўныя шляхі: арыентацыя на Захад, стварэнне Балтыйска-Чарнаморскага саюзу дзяржаў, усталяванне шчыльных сувязей (інтэграцыя) з Расіяй.

У апошнія гады, як адзначае А.Дубавік, узмацнілася ўвага вучоных да даследавання праблем палітычнай тэматыкі. Былі апублікаваны працы Я.Бабосава, А.Байчарова, У.Бабкова, Т.Васілевіча, І.Катлярова, А.Матусевіча, В.Мельніка, В.Ціхіні і інш. Грунтоўна распрацоўваецца гісторыя грамадска-палітычнай думкі Беларусі. З'явіліся публікацыі ў такіх новых галінах палітычнай навукі, як палітычная псіхалогія, этнапсіхалогія, геапалітыка. Палітычная думка, пытанні грамадска-палітычнага развіцця знаходзяць сваё адлюстраванне ў вучэбных дапаможніках па паліталогіі, якія выдаюць кафедры ВНУ рэспублікі, у публікацыях часопіса "Беларуская думка" і іншых перыядычных выданнях краіны.

За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі створаны Інстытут сацыялогіі (працуе аддзел паліталогіі), Інстытут дзяржавы і права НАНБ, Інстытут дзяржаўнага будаўніцтва, Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу, які быў пераўтвораны ў Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, Цэнтр даследаванняў будучага ІПК "Эрыдан", Інстытут незалежных даследаванняў Нацыянальнага цэнтра стратэгічных інцыятыў "Усход-Захад" і іншыя паліталагічныя цэнтры. У 1993 годзе былі заснаваны Беларуская асацыяцыя палітычных навук (прэзыдэнт У.Бабкоў) і Асацыяцыя палітолагаў Беларусі. Пазней была створана Беларуская акадэмія палітычных навук (прэзыдэнт С.Рашэтнікаў). Традыцыйна праводзяцца Беларускай асацыяцыяй палітычных навук міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія прысвечаны праблемам палітычнага працэса ў Беларусі.

У 1992 г. у БДУ было адчынена аддзяленне паліталогіі, на якім вядзецца падрыхтоўка прафесійных палітолагаў. Сёння паліталогія выкладаецца ва ўсіх ВНУ нашай дзяржавы.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі | Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 341; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.