Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады

Улада ўзнікае ў адносінах паміж людзьмі, групамі людзей, грамадствам і яго часткамі – суб'ектамі, якія маюць свядомасць, волю, здольнасць дзейнічаць. Сама ўлада рабіць нічога не можа, дзейнічаюць людзі, якія маюць уладу або якія падпарадкоўваюцца. Таму выразы накшталт "улада грошай", "улада рэчаў", "улада ідэй", "улада над прыродай" – не больш, чым метафары, вобразныя выразы, якія ўжываюцца ў штодзённасці. Пачуцці, дцмкі, ідэі, грошы самі па сабе не з'яўляюцца аб'ектамі, не выконваюць волю чалавека. Яе могуць выконваць іншыя людзі, якія дзейнічаюць згодна ідэйных перакананняў, з-за грошаў, страху і г.д.

Безумоўна, у рэальным палітычным жыцці ўлада існуе ў прадметах, сімвалічных формах, дакументах, законах, інструкцыях, праграмах і г.д. Суб'ектамі улады могуць быць асобы, арганізацыі, супольнасці, саюзы дзяржаў, сусветная супольнасць. Першаснымі суб'ектамі з'яўляюцца індывіды, другаснымі палітычныя аб'яднанні, суб'ектамі большага ўзроўню – палітычныя эліты і лідары. Звычайна суб'екты ўлады павінны валодаць такімі якасцямі, як жаданне ўладарыць, воля да ўлады, падрыхтаванасць да таго, каб узяць на сябе адказнасць, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, уменне выкарыстоўваць рэсурсы, мець аўтарытэт.

Да суб'ектаў палітычнай улады адносяцца:

сацыяльныя супольнасці (народ, нацыі, класы, супольнасці і г.д.), якія ўплываюць на ўладу апасродкавана, але ў час палітычных пераменаў бяруць палітычную ўладу ў свае рукі шляхам бунта, паўстання, рэвалюцыі, грамадзянскага непадпарадкавання;

дзяржава;

палітычныя партыі і арганізацыі – асабліва правячыя, якія аказваюць уплыў на функцыяніраванне палітычнай улады;

правячыя эліты, бюракратыя, лоббі (групы ціску);

групавое ці асабістае лідэрства;

асабістая ўлада;

асобныя грамадзяне, падчас выбараў, рэферэндумаў;

талпа (охлас), якая атрымоўвае ўладу ва ўмовах крызісу, адсутнасці якой-небудзь арганізацыйнай палітычнай сілы. У выніку захопу ўлады талпой усталёўваецца рэжым ахлакратыі, дзе пануюць эмоцыі, а не разум, уладараць цёмныя інстынкты.

Ад таго, як узаемадзейнічаюць суб'екты палітычнай улады, якія прынцыпы і характары іх узаемаадносін, залежыць стан палітычнага жыцця грамадства.

Пад аб'ектам разумеецца той, хто падпарадкоўваецца, на каго накіравана дзейнасць суб'ектаў палітычнай улады.

Улада залежыць ад пакоры насельніцтва, ад таго ці згодныя яе цярпець тады, калі яна не задавальняе насельніцтва. Якасьці аб'екта палітычнай улады залежаць ад палітычнай культуры насельніцтва. Напрыклад, патрыярхальны і паданіцкі тып культуры фарміруе пакору ў людзей, звычку падпарадкоўвацца, жаданне жыць пад "моцнай рукою". Актывісцкі тып культуры фарміруе грамадзяніна. Які ведае адказнасць за краіну, а не пакорлівага служку ўладу трымаючых.

Улада выкарыстоўвае розныя сродкі для свайго ўплыву на аб'ект. Пад рэсурсамі ўлады разумеюцца сродкі, выкарыстоўванне якіх забяспечвае ўплыў на аб'ект улады ў адпаведнасці з мэтамі суб'екта. Рэсурсы ўяўляюць з сябе альбо важныя для аб'екта каштоўнасці (грошы, прадметы ўжытку), альбо сродкі, якія здольныя паўплываць на ўнутраны свет, матывацыю чалавека (СМІ), альбо сродкі, з дапамогай якіх можна пазбавіць чалавека тых ці іншых каштоўнасцей, вышэйшай з каторых звычайна лічыцца жыццё (зброя, карныя органы і інш.).

Сістэма рэсурсаў суб'ектаў палітычнай улады:

а) дзяржаўная ўлада, з яе: магчымасцямі прымусу; эканамічнымі, сацыяльнымі і культурна-інфармацыйнымі рэсурсамі; манапольным правам выдаваць законы;

б) інтарэсы, перакананні людзей, іх пачуцці, эмоцыі (страх, нянавісць, зайдрасць, захапленне, энтузіазм, незадавальненне і інш.); нацыянальныя і рэлігійныя пачуцці. Варта адзначыць, што рэсурс тыпа інтарэса вызначаецца эканамічным патэнцыялам, падатковай, сацыяльнай палітыкай;

в) мова, як элемент палітычнай культуры. Мова ўлады абапіраецца на міфы, стэрэатыпы, а значэнне слоў залежыць ад волі правадыра, ад умення чытаць паміж строк. Моўная палітыка адыгрывае не апошнюю ролю ў рэальных палітычных працэсах, выбарчых кампаніях;

г) эканамічны, ваенны, культурны патэнцыял краіны, дзяржаўная тэрыторыя, стабільнасць і парадак, адзінства грамадства, прыродныя багацці, колькасць насельніцтва, яго якасць (культура, адукацыя, працоўныя навыкі і г.д.). Важнае значэнне маюць традыцыі, ідэалогія, вера, давер, грамадскі настрой, удзел насельніцтва ў палітычным жыцці, час, які мае ўлада для вырашэння сваіх задач;

д) веды, прафесіяналізм, прапаганда ва ўсіх яе формах, сродкі масавай інфармацыі (СМІ).

Розныя рэсурсы выкарыстоўваюцца звычайна суб'ектамі ўлады ў комплексе, прычым кожны тып рэсурсаў мае свае ўмовы рэалізацыі і мяжу эфектыўнасці, найбольш зручныя аб'екты і час дзеянняў. Так, для перакананняў найбольш падыходзіць моладзь. Апазіцыя абапіраецца на незадаволеных. Падчас рэвалюцый, войн часцей выкарыстоўваецца гвалт. Прымус найбольш распаўсюджаны ў краінах са слабымі, неразвітымі дэмакратычнымі традыцыямі. У грамадстве з традыцыямі індывідуалізма асноўны ціск робіцца на выкарыстоўванне матэрыяльнага інтарэса, грошаў, прычым выкарыстоўваецца і прымус – страх за жыццё, здароўе, дабрабыт.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады | Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 374; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.