Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сутнасць і структура палітычнага працэса

Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура

1. Сутнасць і структура палітычнага працэса.

2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе.

3. Фазы палітычнага працэсу.

 

Паліталогія вывучае не толькі палітычныя інстытуты, але і працэсы выпрацоўкі і прыняцця палітычных рашэнняў, узаемадзеянняў урада, парламента, партый і іншых палітычных сіл. Даследуюцца прычыны ўзнікнення той ці іншай палітычнай праблемы, як гэта праблема становіцца актуальнай (трапляе ў павестку дня – С.Рашэтнікаў) для грамадства, як на яе рэагуюць інстытуты кіравання, якія рашэнні прынімаюцца для яе вырашэння. Размова ідзе аб палітычнай практыцы, арганізацыйнай і кантрольнай дзейнасці, канкрэтным кіраванні, падборы і растаноўцы кадраў, абмеркаванні і прыняцці рашэнняў, абмену інфармацыяй паміж суб'ектамі палітычнага працэса і іншым. А гэта і ёсць палітычны працэс, які фарміруецца і накіроўваецца перадусім тымі, хто знаходзіцца пры ўладзе, прынімае асноўныя палітычныя рашэнні.

 

Палітычны працэс непарыўна злучаны з мінулым і накіраваны ў будучае, нягледзячы на тое, што здзяйсняецца цяпер. Ён адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распрацовак вучоных, а з'яўляецца вынікам скрыжаванняў, барацьбы інтарэсаў розных палітычных сіл, сацыяльных груп, паводзін гэтых груп і грамадзян, іх уяўленняў аб тым, што яны хацелі б атрымаць ад урада і дзяржавы.

Як адзначае палітолаг С.Рашэтнікаў, палітычны працэс стымулюе сацыяльныя перамены. У працэсе сваёй дзейнасці людзі ўплываюць на палітычную сістэму грамадства, ствараюць адны яе элементы і разбураюць іншыя, падтрымлівюць пэўныя палітычныя сілы і прыводзяць іх да ўлады, адмаўляючы ў даверы іншым. Тым самым фарміруецца дзяржаўная палітыка, адлюстроўваючая запатрабаванні тых ці іншых сацыяльных груп. Палітычны працэс выступае як вынік узаемаўплыву груп, як дзеянні ўраду і іх уплыў на стан грамадства.

Палітычны працэс – гэта сукупная дзейнасць суб'ектаў, шляхам якой адбываецца фарміраванне, змяненне, пераўтварэнне і функцыяніраванне палітычнай сістэмы грамадства. Палітычны працэс гэта тэхналогія ўвасаблення ўлады.

Змест палітычнага працэса можа быць розным: распрацоўка якой-небудзь канцэпцыі, фарміраванне грамадскай думкі, стварэнне новых кіруючых структур, правядзенне выбараў і г.д.

Складаецца з наступных элементаў:

- суб'екта, носьбіта ўлады;

- аб'екта, які павінен быць створаны альбо дасягнуты як мэта працэса;

- сродкаў, метадаў, рэсурсаў, выканаўцаў працэса.

Рэсурсамі бываюць веды, навука, тэхнічныя і фінансавыя сродкі, настроі мас, ідэалогія, грамадская думка і іншыя фактары.

Арганізацыя палітычнага працэса пачынаецца з ідэі, распрацоўкі плана, канцэпцыі. Затым, выбіраецца мэта, далей задачы, сродкі, метады, рэсурсы, выканаўцы, тэрміны і г.д.; колькасць удзельнікаў, іх склад. Выканаўцы павінны адпавядаць узнятымі перад імі задачамі і валодаць адпаведнымі сродкамі, ведамі, навыкамі. У працэсе рэалізацыі розных палітычных праектаў фарміруецца палітычнае жыццё краіны. Палітычны працэс уяўляе з сябе відовішча, рытуал, тэатр з адпаведнымі дзеючымі асобамі, перамогамі і паражэннямі, атрыбутамі славы, улады, дзяржаўнай сімволікай і г.д.

Нязгода паміж элементамі альбо разбурае працэс, альбо прыводзіць да непрадбачных вынікаў. Вынік палітычнага працэса залежыць ад сукупнасці як унутраных, так і знешніх фактараў. У першую чаргу ад наяўнасці рэсурсаў, спрыяльных ці не знешніх умовах, ад выбраных сродкаў, метадаў, выканаўцаў. У праекце палітычнага процэсу павінны ўлічвацца як унутраныя, так і знешнія фактары, але ж менавіта ўнутраныя здольныя разбурыць працэс, змяняючы колькасць яго актыўных прыхільнікаў і ўдзельнікаў, тэрміны завяршэння і вынікі.

У навуковай літаратуры вылучаюць наступныя рэжымы існавання палітычнага працэсу:

а) рэжым функцыяніравання;

б) рэжым развіцця;

в) рэжым упадку.

Ва ўмовах рэжыма функцыяніравання палітычная сістэма вытваврае склаўшыеся адносіны паміж грамадзянамі і дзяржаваю, элітамі і масамі. Уладныя структуры больш прытрымліваюцца традыцыі, чым укараняюць новае; выкарыстоўваюць састарэлыя, звычайныя механізмы ўладарства, пераемнасць у развіцці палітычных сувязяў. Падобнае было ў 1970-я – 1980-я гады ў СССР, у час кіравання дзяржаваю Л.Брэжнева, што прывяло да "застою", які парадзіў крызіс і абвастрэнне адносінаў паміж уладаю і народам, калапс эканомікі.

Ва ўмовах рэжыма развіцця ўлады імкнуцца вывесці палітыку на новы ўзровень, прымяніць метады кіравання, якія адпавядаюць адбываючымся пераменам як унутры грамадства, так і на міжнароднай арэне. Пры гэтым палітычнае развіццё суправаджаецца барацьбой розных тэндэнцый і ідэалагічных накірункаў. У выніку адбываецца рух наперад, паляпшаецца жыццё народа, узрастае легітымнасць улады, аднаўленне і ўдасканаленне эканомікі. Напрыклад, у пасляваенны час у заходнееўрапейскіх дзяржавах адбылося ўзмацненне сацыяльнай абароны насельніцтва, змяншэнне супярэчнасцей, узмацненне дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Пасля "нафтавага шока" 1973 года, які быў выкліканы палітыкай арабскіх краін, было вырашана ўкараняць рэсурсазберагаючыя тэхналогіі. Своечасовасць змен дазваляе дзяржаве прыстасавацца да новых умоў, пераадлолець крызісы, пазбегнуць значнай сацыяльнай канфрантацыі.

Ва ўмовах рэжыма ўпадку назіраецца распад палітычнай цэласнасці, перавага цэнтрабежных тэндэнцый над інтэграцыяй. Рашэнні, якія прынімаюцца ўладамі, не выконваюцца, улада губляе легітымнасць, давер народа.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі | Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 402; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.