Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі)

Узроўні і віды міжнародных адносін

Сутнасць і паняцце міжнародных адносін

Кожная дзяржава як суб'ект міжнародных адносін мае ўласную знешнюю палітыку, якая вызначаецца шматлікімі фактарамі: узроўнем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця; геаграфічным становішчам; нацыянальна-гістарычнымі традыцыямі; мэтамі і патрабаваннямі забеспячэння суверэнітэта; бяспекі дзяржавы і інш. Усё згаданае знаходзіць адлюстраванне ў канцэпцыі нацыянальных інтарэсаў, змест якой складаюць: суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць, дастойны узровень жыцця, ідэалогія правячай эліты. Гэта з'яўляецца асновай знешнепалітычнай дзейнасці дзяржавы і міжнародных палітычных адносін.

Міжнародныя адносіны – сукупнасць эканамічных, палітычных, ідэалагічных, прававых, дыпламатычных і іншых сувязей і узаемаадносін паміж дзяржавамі і сістэмамі дзяржаў, паміж асноўнымі класамі, сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі сіламі, арганізацыямі і грамадскімі рухамі, якія дзейнічаюць на сусветнай арэне, т.ч. паміж народамі у самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Ім уласцівы спецыфічнай рысы:

1) стыхійны характар міжнароднага палітычнага працэса, для якога характэрна вялікая колькасць тэндэнцый і думак, што абумоўлена наяўнасцю мноства суб'ектаў міжнародных адносін;

2) узмацненне ролі субектыўнага фактара, узрастанне ролі палітычных лідараў;

3) ахоп усіх сфер жыццядзейнасці грамадства і далучэнне да іх розных субектаў палітыкі;

4) адсутнасць адзінага цэнтра і наяўнасць вялікай колькасці раўнапраўных і суверэнных цэнтраў прыняцця палітычных рашэнняў;

5) для рэгуліравання міжнародных адносін галоўнымі з'яўляюцца пагадненні і дамовы аб супрацоўніцтве.

 

Па вертыкалі:

а) глабальныя міжнародныя адносіны – гэта адносіны паміж сістэмамі дзяржаў, буйнейшымі дзяржавамі і яны адлюстроўваюць сусветны палітычны працэс;

б) рэгіянальныя (субрэгіянальныя) адносіны – гэта адносіны паміж дзяржавамі пэўнага палітычнага рэгіёна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, маючыя больш канкрэтныя праявы і шматбаковы характар;

в) адносіны канкрэтнай міжнародна-палітычнай сітуацыі бываюць рознабаковымі, але заўжды маюць канкрэтна-гістарычны характар; гэта розныя тыпы адносін, магчыма нават некалькіх дзяржаў, якія зацікаўлены ў тым ці іншым вырашэнні пэўнай сітуацыі. Як толькі вырашаецца праблема – будзе пераадолена сітуацыя, склаўшыяся адносіны распадаюцца.

Па гарызанталі:

а) групавыя (кааліцыйныя, міжкааліцыйныя) адносіны, якія рэалізкюцца праз узаемаадносіны груп дзяржаў, міжнародных арганізацый і г.д.;

б) двухбаковыя адносіны – найбольш распаўсюджаная форма міжнародных адносін паміж дзяржавамі і арганізацыямі.

Для разумення сутнасці сістэмы міжнародных адносін, як адзначае доктар палітычных навук, прафесар С.Рашэтнікаў, вялікую значнасць мае вызначэнне суб'ектаў міжнародных адносін, да якіх адносяцца: класы і іншыя сацыяльныя групы; дзяржавы і дзяржаўныя аб'яднанні; палітычныя партыі; недзяржаўныя міжнародныя арганізацыі.

Галоўную значнасць мае дзяржава, як фактар, які вызначае ўсе астатнія элементы сістэмы, г.зн. яна валодае палітычнай ўладай і матэрыяльнымі магчымасцямі, эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам, ваеннай моцай і іншымі сродкамі ўздзеяння. Іншыя суб'екты сістэмы міжнародных адносін маюць меншую значнасць для змен сутнасці гэтай сістэмы. Яны адыгрываюць хутчэй другасную (дапаможную) ролю. Аднак, пры пэўных умовах аказываюць і вырашальнае значэнне на ўсю сістэму.

На думку палітолага Я.Сапёлкіна, міжнародныя адносіны магчыма класіфікаваць, зыходзячы з практычных дзеянняў суб'ектаў сусветнай палітыкі, якія закранаюць лёсы чалавецтва.

І тып – класічны, які грунтуецца на раўнавазе сіл;

ІІ тып – "халодная вайна", калі палітыка-дыпламатычная сфера аносін звужаецца за кошт пашырэння ваеннай;

ІІІ тып – мірнае суіснаванне, якое характарызуецца глабальным падзелам свету на розны групавы грамадскі лад;

ІV тып – недалучэнне, калі захоўваецца свабода выбару рашэнняў і дзеянняў у міжнародных адносінах на грунце ўласнага інтарэсу;

V тып – партнёрства, калі прыярытэтнымі з'яўляюцца агульначалавечыя інтарэсы, а барацьба за раззбраенне – усеагульнай.

У гэтай класіфікацыі асноўным крытэрыем падыходу да праблемы міжнародных адносін зя'ўляецца катэгорыя інтарэсу, якая грунтуецца на агульначалавечых каштоўнасцях. Для асобна ўзятай краіны гэта барацьба за добрыя ўзаемакарысныя адносіны ў межах дэмакратычнага выбару гістарычнага шляху развіцця.

Віды міжнародных адносін. Міжнародныя адносіны носяць аб'ектыўны характар. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць наступныя віды міжнародных адносін, кожны з якіх мае сваю структуру, функцыі і працэс развіцця:

Палітычныя – гарантуюць бяспеку і ствараюць ўмовы для развіцця іншых адносін, знаходзяць сваё адлюстраванне ў рэальнай палітычнай дзейнасці элементаў палітычнай сістэмы, перадусім дзяржавы.

Эканамічныя і навукова-тэхнічныя – накіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў, якія ўплываюць на фарміраванне сусветнага рынку, міжнародны падзел працы. Стан эканамічных адносін шмат у чым вызначаецца ўзроўнем развіцця вытворчасці і вытворчых сіл дзяржаў, рознымі мадэлямі эканомікі, наяўнасцю прыродных рэсурсаў і інш.

Ідэалагічныя адносіны.

Міжнародна-прававыя адносіны рэгуліруюць узаемаадносіны ўдзельнікаў міжнароданага яднання прававымі нормамі і правіламі, аб якіх гэтыя ўдзельнікі дамовіліся. Міжнародна-прававы механізм дазваляе ўдзельнікам абараняць свае інтарэсы, развіваць узаемаадносіны, папярэджваць канфлікты, вырашаць спрэчкі, падтрымліваць мір і бяспеку ў інтарэсах усіх народаў. Адносіны маюць універсальны характар, грунтуюцца на сістэме агульнапрызнанных прынцыпаў. Аднак, акрамя таго існуюць спецыяфічныя нормы, якія рэгуліруюць спецыяльныя накірункі: дыпламатычнае права, марское гандлёвае права, міжнародны арбітраж, суд і інш.

Ваенна-стратэгічныя – гэта сфера спецыфічных грамадскіх, міжнародных адносін, якія звязаны так ці інакш з прамым ці апасродкавым стварэннем, назапашваннем, пераразмеркаваннем ваеннай сілы.

Культурныя адносіны, у іх аснове знаходзяцца працэсы інтэрнацыяналізацыі грамадскага жыцця, узаемапранікнення і абагачэння культур, сістэм адукацыі, развіцця сродкаў масавай інфармцыі. Асноўнае значэнне ў іх развіцці маюць няўрадавыя ўстановы.

Усе віды міжнародных адносін існуюць у розных формах, якія шматвобразныя:

- палітычныя: прававыя, дыпламатычныя, арганізацыйныя і г.д.;

- эканамічныя: фінансавыя, гандлёвыя, кааператыўныя і г.д.;

- ідэалагічныя: пагадненні, дэкларацыі, дыверсіі, псіхалагічная вайна і г.д.;

- ваенна-стратэгічныя: блокі, саюзы і інш.;

- культурныя: гастролі артыстаў, абмен інфармацыяй, выставы і г.д.;

Сістэма міжнародных адносін знаходзіцца ўвесь час у развіцці і ўдасканаленні, з'ўляюцца новыя віды, узроўні адносін, іх формы атрымліваюць новы змест.

Як падкрэслівае С.Рашэтнікаў, міжнародныя адносіны ахопліваюць вельмі шырокую, а таму цяжкую для разумення вобласць з'яў і працэсаў, грунтоўнае разуменне якіх, тэарэтычнае ўпарадкаванне і аналіз іх узаемасувязей, пры сённяшнім стане ведаў і недасканаласці навуковага апарата амаль немагчымае.

У міжнародным жыцці, у адрозненні ад іншых праяў грамадскага жыцця, няма аднаго цэнтра ўлады і кіравання, у наяўнасці – поліцэнтрызм і поліерархія, у межах якой вельмі вялікую ролю адыгрываюць стыхійныя працэсы і суб'ектыўныя фактары. Заканамернасці і паўторнасць амаль не заўважаюцца.

У даследчыка міжнародных адносін няма магчымасці цалкам атрымаць неабходную і аб'ектыўную інфармацыю, асабліва ў сферы палітычнай і стратэгічнай, у якіх вялікую ролю адыгрываюць меркаванні бяспекі і таямніцы дыпламатыі.

У сферы дзеянняў фактараў (дзейнікаў) міжнародных адносін вельмі вялікую ролю адыгрываюць адначасовасць вялікай колькасці ўзаемадзеянняў і выпадковыя падзеі. Гэта ўсё разам перашкаджае аналізу і ацэнцы мэтавых дзеянняў і прадбачанне іх наступстваў.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Анархизм | Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 393; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.