Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі

Ад даўніх часоў людзі імкнуліся патлумачыць залежнасць свайго лёсу ад таго месца, дзе жывуць і здабываюць сабе ежу.

Тэрмін "геапалітыка" з'явіўся ў 1916 годзе. Упершыню яго ў навуцы ўжыў шведскі прафесар Рудольф Чэллен. Паходзіць ад спалучэння двух грэчаскіх моў: ge – Зямля + politike – палітыка.

Геапалітыка – гэта вучэнне аб геаграфічнай абумоўленасці палітычных з'яў, асаблівая галіна ведаў, якая вывучае сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржаў.

Геапалітыка з'яўляецца адным з тэарэтычных абгрунтаванняў палітыкі дзяржавы як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Напрыклад, у пачатку ХХ ст. моц і ўплыў дзяржаў непасрэдна залежылі ад геаграфічнага палажэння краіны, колькасці яе насельніцтва, яе карысных выкапняў і г.д.

Геапалітыка – сродак прыцягнення ўвагі палітыкаў да ролі геаграфічных фактараў у канцэпцыі дзяржавы і ў мастацтве кіравання. Геапалітыка разглядае дзяржаву як геаграфічны арганізм і разам з тым палітычную прастору. Інакш кажучы, дзяржава – гэта зямля, тэрыторыя, асяродак жыцця, насельніцтва і адначасова – краіна. Геаграфічны арганізм – гэта рэльеф, клімат, глеба, вада, раслінны і жывёльны свет. Ад уласцівасцей ландшафтаў і рэльефа шмат у чым залежыць своеасаблівасць жыцця людзей ў пэўным рэгіёне, гандлёвыя адносіны і ў рэшце рэшт расклад палітычных сіл. Важнае ваенна-палітычнае і эканамічнае значэнне маюць шляхі (дарогі): зносін і гандлёвыя. Так, напрыклад, тое, што беларускія землі знаходзіліся на скрыжаванні вялікіх гандлёвых шляхоў, прывяло да ўзнікнення магутных дзяржаў на беларускай тэрыторыі (Полацкага, Турава-Пінскага княстваў, ВКЛ), на гэтым месцы (вакол рэк Дняпра, Нёмана, Заходняй Дзвіны і інш.) сфарміравалася беларуская нацыя. Адзін з пачынальнікаў геапалітыкі, нямецкі прафесар Фрыдрых Ратцаль распрацаваў тэорыі "жыццёвай прасторы" і "натуральных межаў", згодна якіх геаграфічнае адзінства вядзе да палітычнага.

Прадмет геапалітыкі – актуальныя праблемы нацыянальных інтарэсаў, заканамерная ўзаемасувязь палітыкі; дзейнасці дзяржавы і геаграфічных фактараў жыццёвай прасторы.

Фактары геапалітыкі (іх сутнасць):

1) Светапоглядны, рэлігійны і ідэалагічны – гэтыя тры паняцці аб'ядноўваюцца ў адзін фактар. Яны не ідэнтычныя, але блізкія па сваёй сутнасці – кожны з іх уяўляе з сябе пэўную сістэму поглядаў на свет, чалавека, грамадства. Фактар адыгрывае ролю ў сцвярджэнні вобраза, жыцця і аказвае ўплыў на міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку.

2) Геаграфічны фактар – адзін з самых галоўных, выражае прадметную сутнасць геапалітыкі, сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржавы.

3) Дэмаграфічны фактар – гэта значны людскі рэзерв палітычнай улады любой краіны. Вельмі актуальны сёння, калі ў пэўных краінах ідзе працэс скарачэння насельніцтва, а ў іншых рост – "дэмаграфічны выбух".

4) Ваенна-палітычны фактар – моцны ваенны патэнцыял дзяржавы (саюзу дзяржаў) ва ўмовах НТП дазваляе дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне, дамагацца сваіх палітычных мэтаў.

5) Эканамічны фактар – уплыў дзяржавы грунтуецца на яе эканамічным патэнцыяле.

6) Этна-нацыянальны фактар – этнічныя і нацыянальныя супольнасці краін з'яўляюцца цэласнымі, адносна аўтаномнымі ўтварэннямі са сваімі інтарэсамі, культурай і памкненнямі, таму іх існаванне ўмацоўвае альбо разбурае ўклад суверэнных дзяржаў.

7) Фактар прыродных рэсурсаў і экалогіі. Прыродныя рэсурсы (зямельныя, водныя, энэргарэсурсы, мінеральныя, раслінныя, рэсурсы жывёльнага свету і г.д.) краіны ў цэлым, складаюць умовы жыцця чалавека і грамадства. У сувязі з павелічэннем спажывання рэсурсаў і іх скарачэннем з'яўляюцца сур'ёзныя праблемы, абвастраюцца супярэчнасці паміж дзяржавамі. Выкарыстоўванне рэсурсаў прывяло да экалагічных праблем. Неабходна рацыянальнае выкарыстоўванне прыродных рэсурсаў, усталяванне гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з навакольным асяроддзем, а гэта магчыма дасягнуць толькі намаганнямі ўсяго чалавецтва.

Асноўнае пытанне геапалітыкі – вывучэнне палітычнай практыкі дзяржавы, натуральнага асяроддзя жыцця і якасці жыцця свайго народу; адносіны з палітычнымі сіламі суседніх і іншых краін. Вывучэнне яго неабходна каб умацаваць свае палітычныя пазіцыі і сваё права на жыццёвую прастору ў даным рэгіёне, каб мець магчымасць на ўласную ўнутраную і знешнюю суверэнную палітыку, каб своечасова ліквідаваць магчымыя перашкоды на шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця сваёй нацыі. Геапалітыка – гэта псіхалогія дзяржавы.

Складовымі элементамі (канцэпцыямі) геапалітыкі з'яўляюцца:

1) геаграфічны дэтермізм – канцэпцыя, якая імкнецца патлумачыць месца краіны ў сістэме міжнародных адносін, яе знешнепалітычную дзейнасць зыходзячы з асаблівасцей геаграфічнага асяроддзя;

2) канцэпцыя ўтварэння дзяржаўнасці – палітычны лёс краіны залежыць ад часу ўзнікнення дзяржавы. Неабходна памятаць, што дзяржаўнасць Беларусі мае больш чым тысячагадовую гісторыю;

3) палітычная прастора і палітычны час – канцэпцыя зыходзіць з таго, што па-за прасторай і часам не бывае палітычнай дзейнасці; вывучаючы вымярэнні прасторы мы лепш будзем разумець перадумовы палітычных рашэнняў. Прастора з'яўляецца не толькі тэрыторыяй дзяржавы, але і атрыбутам яго палітычнай моцы;

4) канцэпцыя жыццёвай прасторы прадугледжавае, што менавіта ў прасторы людзі знаходзяць сродкі існавання, арэну сваёй дзейнасці і бяспекі. Пытанне аб жыццёвай прасторы было і ёсць адным з галоўных для любой нацыі;

5) "сфера жыццёвых інтарэсаў" – канцэпцыя аб зямной прасторы, якая неабходна якой-небудзь краіне, як жыццёва неабходны, вельмі важны, стратэгічны ўчастак, аб'ект, установа навукі і кіравання і г.д. Геапалітыка даследуе і сферы ўплыву – тэрыторыі залежных і незалежных краін, якія знаходзяцца пад палітычным ці эканамічным кантролем адной з "вялікіх" (уплывовых) дзяржаў;

6) насельніцтва, дэмаграфічныя праблемы – аб'ектам геапалітыкі з'яўляецца насельніцтва краіны, яго адукаванасць, культура, менталітэт, тэмпы росту і г.д. Сёння дэмаграфічныя праблемы (напрыклад, перавышэнне смяротнасці над нараджаемасцю) разглядаюцца як частка геапалітычнай (агульнанацыянальнай) стратэгіі дзяржавы;

7) канцэпцыя нацыянальнай бяспекі – напрыклад, атрымаўшы незалежнасць, Рэспубліка Беларусь трапіла ў сістэму еўрапейскай і сусветнай геапалітыкі. Прыярытэт – зыходзіць з існуючага баланса сіл у свеце, бараніць свае нацыянальныя інтарэсы з улікам нацыянальных інтарэсаў суседзяў. У апошнія дзесяць год арыентацыя Рэспублікі Беларусь, у справе забеспячэння нацыянальнай бяспекі, робіцца на ўнутраныя магчымасці, а таксама на Расію і шэраг Усходне-Азіяцкіх і арабскіх краін, супрацьпастаўляючы інтарэсы Беларусі інтарэсам краін Еўропы і ЗША.

Безумоўна, акрамя гэтых у гэапалітыцы маюцца і іншыя канцэпцыі.

Геапалітыка дапамагае выпрацоўваць стратэгічнае мышленне, якое дазволіць палітыкам, суб'ектам кіравання пазбегнуць валюнтарызма і суб'ектывізма, па-за гістарычнага падыхода пры разуменні і вырашэнні спрэчных пытанняў. Дапаможа выхаваць любоў да зямлі, на якой жыве і працуе чалавек, глыбокую павагу да людзей, з якімі трэба супрацоўнічаць і жыць у сяброўстве, успрымаць свет як адзінае і самае каштоўнае.

 

4. Геапалітычныя наступствы распаду СССР. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні

Падзеі, якія адбыліся ў другой палове ХХ ст., істотна змянілі геапалітычныя рэаліі ў свеце. У шэрагу найбольш прыкметных, на думку палітолага Я. Сапёлкіна, варта адзначыць наступныя:

а) распад сацыялістычнай сістэмы і СССР, у выніку з'явіліся новыя незалежныя дзяржавы, якія аддзялілі Расію ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пагоршыўся стан Расіі і скараціўся яе міжнародны ўплыў;

б) ліквідацыя біпалярнага міру, які быў заснаваны на функцыяніраванні двух цэнтраў моцы (сілы). Адзінай звышдзяржавай засталіся ЗША. У той жа час з'яўляюцца ініцыятывы аб фарміраванні шматпалярнага міру;

в) утварэнне новых суверэнных дзяржаў – з'явілася 15 краін, частка якіх арыентуецца на заходнія краіны, другія не вызначыліся, трэція – на садружнасць з Расіяй;

г) стварэнне СНД, Саюза Расіі і Беларусі – гэта ўмацоўвае супрацоўніцтва краін у эканамічнай, палітычнай, духоўнай і іншых сферах грамадскага жыцця;

д) узмацненне экспансіі ЗША і пашырэнне НАТО, іх імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву іншыя краіны свету, што ўскладняе міжнародныя адносіны;

е) актывізацыя азіяцкіх дзяржаў (Кітай, Японія, В'етнам), у якіх назіраецца павышэнне тэмпаў эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця, узрастае міжнародная дзейнасць і знешняя палітыка;

ж) узрастанне ўплыву ісламскіх дзяржаў Бліжняга і Сярэдняга Усходу;

з) сюды таксама варта далучыць праявы міжнароднага тэрарызму.

Геапалітычныя асновы палітыкі беларускай дзяржавы складаюць, на думку С.Парэчынай, комплекс ідэй і ўяўленняў беларускага народа аб прынцыпах правядзення знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, мерах па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, месцы і ролі Беларусі ў міжнародных працэсах.

Геапалітычныя асновы Рэспублікі Беларусь:

а) Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Гэта магчыма пры эфектыўным функцыяніраванні палітычнай сістэмы дзяржавы: грамадзянскім міру; нацыянальнай згодзе; сацыяльнай стабільнасці; прывядзенні патэнцыялу беларускага войска ў адпаведнасць з новымі рэаліямі геастратэгічных, ваенна-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінаў; забеспячэнні эканамічнай, энэргетычнай, харчовай, сацыяльнай, экалагічнай, інфармацыйнай бяспекі; паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі.

б) Нейтралітэт, які грунтуецца на наступным: Беларусь не мае якіх-небудзь тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых краін і не прызнае падобных прэтэнзій да яе з боку іншых дзяржаў; Беларусь – без'ядзерная зона; Беларусь імкнецца да стварэння нейтральнай дзяржавы і адмаўляецца ад удзелу ў войнах і ваенна-палітычных канфліктах за межамі сваёй тэрыторыі.

в) Міжнароднае супрацоўніцтва, якое арыентавана на: паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй (пры захаванні прынцыпаў суверэннай роўнасці і самастойнасці); інтэграцыя ў межах СНД (адзіная эканамічная прастора і сістэма калектыўнай бяспекі); аднаўленне канструктыўнага дыялогу з Еўропай па пытаннях узаемакарыснага супрацоўніцтва; усталяванне адносін з аб'яднанай Еўропай на прынцыпах узаемаразумення і добрасуседства; Беларусь будзе прысутнічаць ва ўсіх рэгіёнах свету, дзе гэта эканамічна карысна і ў адпаведнасці з яе нацыянальнымі інтарэсамі; паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі; прызнанні за ЗША ролі міжнароднага лідара пры ўмовах неўмяшальніцтва ЗША ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь.

З'яўляючыся адной з краін, заснавальніц ААН, Беларусь выступае за павышэнне яе ролі ў вырашэнні міжнародных праблем і прыярытэт прынцыпаў міжнароднага права.

Рэспубліка Беларусь імкнецца да супрацоўніцтва з усімі краінамі свету па пытанннях забеспячэння міжнароднай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, аказання гуманітарнай дапамогі.

 

 


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці | Пушкін Ігар Аляксандравіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 727; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.02 сек.