Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 2 страница

Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. - вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваёй дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, Святаполк стаў патураць заходняму адгалінаванню хрысціянства. Нагадаем, што ў тыя часы хрысціянства яшчэ фармальна заставалася адзіным. Ён ажаніўся на каталічцы, наблізіў да сябе калабжэгскага епіскапа Рэйнберна - вядомага барацьбіта з язычніцтвам на тэрыторыі Польшчы - і аддаў перавагу каталіцтву, збіраўся ўвесці менавіта гэту веру ў сваім княстве. Зразумела, чаму тагачасныя і пазнейшыя праваслаўныя аўтары былі прасякнуты нянавісцю да Святаполка, які патураў іншай ад праваслаўя веры.

Працэс пашырэння новай веры быў няўмольным. У сярэдзіне ХІ ст. знакамітым князем Усяславам у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор (завершаны да 1066 г.), які стаў дзяржаўным храмам княства і нацыянальнай святыняй для усіх наступных пакаленняў беларусаў. Гэта першы з вядомых храмаў і першае мураванае збудаванне на Беларусі. У ХІІ ст. у Полацку і яго ваколіцах узнікаюць манастыры. Вялікія заслугі ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці і культуры ў Полацкай зямлі належаць Ефрасінні Полацкай, якая за сваю асветніцкую дзейнасць пазней была прылічана праваслаўнай царквой да ліку святых і да нашага часу ўшаноўваецца як нябесная заступніца Беларусі.

Прыняцце хрысціянства з'явілася адной з найважнейшых падзей пачатковай гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, быт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найбольш перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца.

Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі.

Хрысціянства надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Яно садзейнічала стварэнню многіх выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ, пранікненню на беларускія землі твораў замежных аўтараў, праз якія нашы продкі далучаліся да інтэлектуальнага вопыту хрысціянскай цывілізацыі. Дабратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культуры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў.

Аднак дзяржаўныя мужы, культурныя дзеячы, што пайшлі ў свой час на збліжэнне з Візантыяй, не маглі прадбачыць аддаленых вынікаў свайго кроку. Візантыя, якая ў Х-ХІ стст. знаходзілася на ўздыме, у далейшым хіліцца да заняпаду. Заходняя Еўропа апярэдзіла яе як у эканамічных, так і ў культурных адносінах і дасягнутай перавагі ўжо не саступала. Між тым праваслаўе па-ранейшаму збліжала Беларусь з адставаўшай Візантыяй.

Праваслаўная царква прыўнесла ў культурна-рэлігійнае жыццё ўсходнеславянскага свету палітыку ізаляцыянізму. Ідэалагічны бар'ер на многія стагоддзі адгарадзіў Беларусь ад Заходняй Еўропы.

Пытанні для самакантролю

· Адкуль прыйшло хрысціянства ў Кіеў, а затым у Полацк?

· З якой сям’і паходзіла Ефрасіння Полацкая?

8. Культура Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст.
Е. Полацкая. К. Тураўскі

Развіццё культуры ў ІХ-ХІІІ стст. ішло ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання дзяржаўнасці на Беларусі. Магутны штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і культурнага ўздыму на беларускіх зямлях дало прыняцце хрысціянства. Яна развівалася на аснове культурных традыцый усходнеславянскіх плямёнаў і культуры Візантыі, якая падвяргалася творчай перапрацоўцы. У духоўным жыцці плямёнаў дзіўным чынам спалучаліся і перапляталіся язычніцкія і хрысціянскія традыцыі.

Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца Х ст. пісьменства. Матэрыялам для пісьма служыў пергамент, пакрытыя воскам дошчачкі і бяроста, на якіх стылямі (пісаламі) надрапвалі надпісы. Надпісы рабілі таксама на камянях, цэгле, металічных пячатках, званах, прасліцах, касцяных вырабах і інш. У аснову беларускай азбукі пакладзены алфавіт, створаны ў 60-я гг. ІХ ст. знакамітым балгарскім асветнікам, візантыйскім царкоўнікам Кірылам Салунскім і адаптаваны яго вучнямі пад славянскую фанетыку. Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі і першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.). Імя князя перададзена на ім кірылічнымі літарамі, але ў грэчаскім гучанні - "Ізяславос". Пісьменства ХІІ-ХІІІ стст. прадстаўлена таксама надпісамі на так званых "Барысавых" і "Рагвалодавых" камянях (ХІІ ст.), берасцянымі граматамі (ХІІІ - першая палова ХІV ст.), знойдзенымі ў Віцебску і Мсціславе; на крыжы Ефрасінні Полацкай (ХІІ ст.), на цаглінах полацкага Сафійскага сабора (надрапаны імёны яго будаўнікоў). Паступова ў ХІІ ст. пісьмом сталі карыстацца не толькі князі і вышэйшае духавенства, але і простыя гараджане.

Top of Form 8

Bottom of Form 8

У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася перапіска кніг. Яна вялася ў майстэрнях - скрыпторыях, якія ствараліся пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле (ХІ ст.). Перапіскай кніг займалася асветніца ХІІ ст. Ефрасіння Полацкая. У другой палове ХІІІ - першай палове ХІV стст. на Беларусі з'яўляецца першая ілюстраваная кніга - Лаўрышаўскае Евангелле. Яно ўтрымлівала 19 малюнкаў - мініяцюр. Першымі збіральнікамі кніг былі храмы і манастыры, якія на працягу многіх стагоддзяў з'яўляліся ачагамі асветы і культуры на нашых землях. Самая першая бібліятэка была створана пры Сафійскім саборы ў Полацку.

Да ліку ранніх помнікаў пісьменства адносяцца Полацкі (ХІІ ст.), Тураўскі і Навагародскі (ХІІІ ст.) летапісы, якія, аднак, да нашага часу не захаваліся. Шмат якія падзеі беларускай гісторыі адлюстраваны ў "Аповесці мінулых гадоў", створанай у пачатку ХІІ ст. кіеўскім манахам Нестарам. Гэта помнік агульнаўсходнеславянскага летапісання. Мяркуюць, што звесткі пра некаторыя падзеі на Беларусі ў яго папалі з Полацкага летапісу.

Літаратура ХІІ-ХІІІ стст. прадстаўлена царкоўна-павучальнымі творамі і жыціямі святых. Выдатныя кніжнікі, высокаадукаваныя людзі і царкоўныя прапаведнікі тых часоў - Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і Аўрамій Смаленскі.

Top of Form 9

Bottom of Form 9

Кірыла Тураўскі (каля 1130 - каля 1182) - выдатны для свайго часу пісьменнік, красамоўны прамоўца, аўтар шэрагу "слоў", малітваў-споведзяў, аповесцей-прытчаў. Ён паходзіў з заможнай гарадской сям'і, атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі. Добраахвотна стаў манахам. Быў першым вядомым на Русі "стоўпнікам" - зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам. Карыстаўся вялікай павагай тураўцаў, што яны нават прасілі яго стаць епіскапам тураўскім. Сваю епіскапскую пасаду разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна і асветніка, бо яго ўзнёсла-паэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кар'еры і царкоўнага адміністратарства.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі, распаўсюджваліся ў спісах ХІІ-ХVII стст., неаднаразова друкаваліся ў ХVI-ХХ стст. Найбольш вядомымі з'яўляюцца "словы" Кірылы, у якіх ён расказвае пра розныя выпадкі з дзейнасці Хрыста, выказваючы да іх свае адносіны. Пяру Кірылы Тураўскага даследчыкі прыпісваюць больш за 60 літаратурных твораў, частка якіх, аднак, толькі гіпатэтычна звязваецца з яго імем - унікальны выпадак, калі захавалася такая багатая спадчына ад пісьменніка ХІІ ст. Пісьменнік па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Творам Кірылы Тураўскага ўласцівы алегарычнасць, іншасказальнасць. Летапісец назваў Кірылу "рускім Златавустам". Памяць Кірылы царква шануе 18 красавіка па старому стылю.

Зоркай першай велічыні ззяе на небасхіле старабеларускай культуры Ефрасіння (свецкае імя Прадслава) Полацкая (каля 1101-1167). Яна паходзіла з дынастыі князёў Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалодавічаў па жаночай. Унучка знакамітага Усяслава Чарадзея, дачка князя Святаслава-Георгія, яна мела сваякоў сярод візантыйскіх імператараў, князёў кіеўскіх, тураўскіх, пераяслаўскіх, смаленскіх і інш. Звестак пра жыццё Ефрасінні мала. Адзінай крыніцай інфармацыі з'яўляецца "Жыціё святой і найпрападобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы ХІІ ст. Да гэтай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду.

Прадслава была здольнай дзяўчынкай, мела ахвоту да вучэння, цікавілася рукапіснымі кнігамі, да якіх князёўна мела доступ, атрымала добрую для таго часу адукацыю пры двары. У 12-гадовым узросце (узрост, калі, паводле кананічнага права, дзяўчына магла ўступаць у шлюб) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пастрыглася ў манашкі. У манастыры яна занялася шматграннай асветніцкай дзейнасцю. Па яе замове вядомы дойлід Іаан пабудаваў мураваны храм святога Спаса, а жывапісцы распісалі яго фрэскамі. Рэшткі фрэсак, якія захаваліся да сённяшняга дня, ўяўляюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. У храме размяшчалася келля Ефрасінні. Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін падарыў ёй абраз Адзігітрыі (Маці Божай) Эфескай, асвечаны канстанцінопальскім патрыярхам Лукою. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні ў 1161 г. майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў настольны крыж (даўжыня 51 см) для Спаскай царквы. Ён быў выраблены з кіпарысу, на пярэднім і адваротным баку абкладзены залатымі пласцінамі, з бакоў - срэбнымі. Крыж упрыгожвалі каштоўныя камяні і выявы святых, зробленыя ў тэхніцы перагародчатай эмалі. Каштоўным элементам крыжа з'яўляюцца надпісы на яго бакавых пласцінах з інфармацыяй пра час вырабу крыжа, заказчыка і выканаўцу і з праклёнам таму, хто асмеліцца яго скрасці. У гістарычнай літаратуры ўсталявалася назва - крыж Ефрасінні Полацкай. Ён з'яўляецца шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХII ст. і па тэхніцы выканання і мастацкаму афармленню быў роўным аналагічным лепшым тагачасным візантыйскім узорам. У ХІІІ ст. крыж быў вывезены ў Смаленск, адтуль папаў у Маскву, у 1563 г. вернуты Іванам Грозным у Полацк, у ХІХ ст. дэманстраваўся ў абедзвюх расійскіх сталіцах як рэліквія. З часам крыж Ефрасінні стаў нацыянальнай святыняй беларусаў. Аднак, вывезены ў савецкі час у Магілёў, ён знік адтуль напярэдадні ўварвання ў горад фашыстаў ва ўсходнім ці заходнім накірунку. У канцы ХХ ст. на Беларусі зрабілі копію крыжа.

Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкамі асветы ў Полацкім княстве. У іх былі створаны школы. Яна, асветніца, памнажала кніжнасць, стварыла майстэрню па перапісцы кніг.

На схіле жыцця асветніца вырашыла здзейсніць паломніцтва ў Святую Зямлю і ў 1167 г. адправілася ў Іерусалім. Але, знясіленая падарожжам, захварэла і памерла. Была пахавана непадалёку ад Іерусаліма, адкуль рака з яе рэшткамі як каштоўнейшая рэліквія была ў 1187 г. вывезена у Кіева-Пячорскую лаўру.

Дабрачыннасць і самаадданасць у служэнні Бацькаўшчыне і царкве сталі падставай да яе пасмяротнага ўшанавання, якое пачалося ўжо ў канцы ХІІ ст. Да ХVI ст. культ Ефрасінні дастаткова распаўсюдзіўся ў праваслаўным свеце. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай рускай праваслаўнай царквой (1547). Яна прызнана святой і каталіцкай царквой. У 1910 г. рака з мошчамі святой была ўрачыста перавезена з Кіева ў Полацк. Зараз святая Ефрасіння Полацкая лічыцца нябеснай заступніцай, апякункай Беларусі. Яе вобраз натхніў многіх пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў на стварэнне літаратурных і жывапісных твораў.

З прыняццем хрысціянства звязаны пачатак мураванага дойлідства на Беларусі, хоць першыя хрысціянскія цэрквы былі драўлянымі. Самым старажытным з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку, які па духу і ўнутраным змесце паўтараў храмы ў Ахрыдзе і Канстанцінопалі. Полацкая Сафія была сястрой і ў пэўнай ступені саперніцай аналагічных храмаў у Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, яна з'яўлялася ўвасабленнем ідэі магутнасці, адзінства і непадуладнасці. Гісторыя захавала імёны першых беларускіх муляроў - Давыд, Таума, Мікула і Капес.

У ХІІ ст. адбываецца росквіт мураванага будаўніцтва. Узнікаюць мясцовыя арцелі муляроў і дойлідаў, якія ствараюць мясцовыя архітэктурныя школы - полацкую і гарадзенскую з самабытнымі архітэктурнымі стылямі. Кожны горад - цэнтр удзельнага княства - імкнецца займець свае мураваныя бажніцы. У ХІІ ст. узводзяцца манументальныя культавыя будынкі ў Віцебску, Гародні, Наваградку, Ваўкавыску, Мінску, Тураве, Пінску. У Гародні ў ХІІ ст. меліся ўжо тры мураваныя царквы, у тым ліку знакамітая Каложа. У Полацку з ваколіцамі іх было каля дзесятка, у Смаленску - сем. Сярод дойлідаў ХІІ ст. вядома імя Іаана, які ўзвёў у Полацку Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра.


8. Еўрола: агульнае і адметнае. Сярэднявечная Еўропа ўяў-ляла сабою шматпланавае і даволі супярэчлівае ўтварэнне. Падзеленая межамі на буйныя і дробныя дзяржавы, яна прак-тычна бесперапынна з'яўлялася арэнай разнастайных ваен-ных канфліктаў. Нягледзячы на гэта, тут усё ж існавала пэў-ная ступень агульнасці як гістарычнага лёсу асобных наро-даў, так і грамадскіх феадальных інстытутаў, а таксама эка-намічнага і культурнага развіцця.

Менавіта гэта дазваляе гаварыць аб тагачаснай Еўропе як адзінай супольнасці, дзе ўнутраныя канфлікты не былі здоль-ны парушыць агульную цэласнасць. Пры гэтым нельга не адзначыць вельмі важную ролю практычна на ўсім канты-ненце каталіцкай царквы, якая з'яўлялася адным з вядучых міжнародных цэнтраў феадальнай сістэмы, яе стабілізуючай асновай, Хрысціянская рэлігія ў той час лічылася універ-сальнай ідэалагічнай дактрынай. Ватыкан быў адным з най-багацейшых землеўласнікаў у Еўропе, а яго прадстаўнікі ў тутэйшых дзяржавах (архібіскупы, нунцыі) практычна заў-сёды ўваходзілі ў кола бліжэйшых дарадчыкаў правячых ма-нархаў. Каталіцкія навучальныя ўстановы ўсіх узроўняў для свецкай моладзі займалі дамінуючае месца ў еўрапейскай сістэ-ме асветы. Ватыканам у значнай ступені кантралявалася ў той час і навука, дзе панавалі схаластыка і тэалогія. Якраз па ініцыятыве Папы Грыгорыя VIII у 1582 г. Еўропа перай-шла на новуіс сістэму летазлічэння. 3 улікам гэтага зразуме-ла, чаму латынь паступова ператварылася ва універсальны сродак зносін, якім павінен быў валодаць кожны адукаваны еўрапеец, Акрамя таго, часам толькі Папа Рымскі быў здоль-ны прымусіць еўрапейскіх валадароў забыць усе ўнутраныя крыўды і разам абараняцца ад знешняй пагрозы, якая ў аз- начаны перыяд у першую чаргу зыходзіла ад даволі агрэсіў-нага мусульманскага свету.

Трэба адзначыць, што ўнутранае жыццё хрысціянства ад-люстроўвала ў сабе эвалюцыю агульнай палітычнай гісторыі. Наспелыя супярэчанні паміж заходнімі і ўсходнімі патрыяр-хатамі прывялі ў 1054 г. да фармальнага разрыву. Акрамя нежадання апошніх прызнаць вярхоўную ўладу Ватыкана існавалі і істотныя дагматычныя разыходжанні — спрэчкі аб трыадзінстве Бога і зыходжанні Святога Духу, права на про-даж індульгенцый і вера ў існаванне чысцілішча. Пры гэ-тым калі Ватыкан здолеў захаваць вядучае месца ў сярэдня-вечнай Еўропе, то праваслаўная царква аказалася раздробле-най і амаль адразу трапіла ў залежнасць да манархаў Усход-няй Еўропы і Пярэдняй Азіі, якія пераўтварылі яе ў адзін з элементаў дзяржаўнай сістэмы кіравання. Якраз гэты аспект у далейшым вельмі перашкаджаў пошуку кампрамісу паміж католікамі і праваслаўнымі.

Даволі істотныя адметнасці ў тагачаснай Еўропе назіра-ліся і ў палітычным ладзе. Калі ў Францыі заканадаўчыя генеральныя штаты так і не здолелі трывала ўмацавацца ў дзяржаўнай сістэме кіравання, то англійскі парламент з кож-ным дзесяцігоддзем адчуваў сябе больш упэўнена. Тое ж, дарэчы, можна казаць і пра Полыпчу і Вялікае княства Літоў-скае, дзе ўлада манархаў істотным чынам абмяжоўвалася рэ-гулярным скліканнем сеймаў.

Гаспадарка. Дастаткова стракатым выглядала і сацыяль-на-эканамічнае становішча Еўропы ў XIV — XVI стст. Агуль-нымі рысамі тут было пашырэнне магдэбургскага права і цэха-вай сістэмы. Але з цягам часу ўсё болын відавочнымі станаві-ліся і адметнасці асобных дзяржаў, звязаныя з паглыбленнем крызісу феадальных адносін, які быў выкліканы, па-першае, актывізацыяй унутранага і знешняга гандлю; па-другое, па-шырэннем таварна-грашовых адносін і крэдытных аперацый; па-трэцяе, ростам гарадоў і пераўтварэннем іх у буйныя ганд-лёва-рамесныя цэнтры; па-чацвёртае, удасканаленнямі ў тэхні-цы і арганізацыі вытворчасці. Вынікам гэтых змен стаў пача-так працэсу першапачатковага накаплення капіталу, які свед-чыў аб зараджэнні ў Еўропе новага буржуазнага грамадства. Адметную ролю ў паскарэнні палітыка-эканамічнага і гра-мадска-культурнага развіцця Еўропы адыгрываў гандаль. Ство-раны яшчэ ў XIII ст, германскімі гарадамі гандлёва-палітыч-ны саюз Ганза, па сутнасці, кантраляваў паўночнаеўрапейскі рэгіён (меў трывалыя сувязі з Вялікім княствам Літоўскім, Масковіяй, Скандынавіяй) і пастаўляў на кірмашы Заходняй Еўропы тавары шырокага ўжытку (прадукты харчавання, воў-ну, лён, соль і інш.). Усё болыпае значэнне з цягам часу па-чаў атрымліваць і гандаль у акваторыі Міжземнага мора, які забяспечваў еўрапейскую правячую эліту прыправамі, а ча-сам і арыгінальнымі прадметамі раскошы (фарфор, рэдкія тканіны, каштоўныя камяні, ювелірныя вырабы), прывезе-нымі па Вялікаму шаўковаму шляху з краін Усходу.

Значныя прыбыткі ад транзітнага гандлю паскорылі ў Еўропе працэс урбанізацыі. У першую чаргу гэта датычыла-ся Паўночнай Італіі, дзе ўсё яшчэ захоўваліся традыцыі ан-тычнасці, было шмат асабіста свабодных сялян і адсутнічала татальная цэхавая манаполія ў рамеснай вытворчасці. Пры гэтым менавіта тут на змену феадальным манархіям прыйшлі гарады-рэспублікі (Венецыя, Генуя, Неапаль, Фларэнцыя), кіруючыя колы якіх (патрыцыят) складаліся з заможных ганд-ляроў і рамеснікаў, а таму былі зацікаўлены ў эканамічных пераўтварэннях. Маючы манаполію ў гандлі з Усходам якраз тутэйшыя жыхары пазнаёмілі Еўропу з гісторыяй, геаграфі-яй і "дзіўным" побытам Кітая, Ірана, Індыі і іншых усходніх краін. Найболыпай вядомасцю тут карысталіся мемуары ве-нецыянскага гандляра М. Пола (1254—1324), які каля 17 га-доў пражыў у Кітаі.

Дзякуючы стабільным паступленням ад гандлёвых апе-рацый і наяўнасці ў паўночнаітальянскіх гарадоў вялізных фінансавых сродкаў у гэтым рэгіёне хуткімі тэмпамі развіва-лася банкаўска-крэдытная справа. 3 XI ст. у Генуі дзейнічаў славуты на ўсю Еўропу банк Сан-Джоржа. Такія буйныя кам-паніі, як Бардзі і Перуцы, былі ў стане выдаць займы паме-рам больш за 1,5 млн фларынаў (фларын — высакапробная залатая манета вагой 3,5 г). Менавіта ў Венецыі, Генуі і Фла-рэнцыі ў XV ст. зарадзіўся і буйны аптовы гандаль, для болып эфектыўнага функцыяніравання якога былі ўтвораны пер шыя таварныя і вексельныя біржы. Перайманне ж замеж-ных тэхналогій і ўласныя вынаходніцтвы ў сферы вытвор-часці садзейнічалі арганізацыі ў Паўночнай Італіі вялікіх рамесных майстэрань (правобраз будучых мануфактур). У першую чаргу яны пашырыліся ў ткацтве (Мілан, Фларэн-цыя, Піза, Лука). Хуткімі тэмпамі таксама развівалася суд-набудаўніцтва (Венецыя, Генуя) і металургія (Мілан).

Рэнесанс і гуманізм. Яскравай праявай фарміравання но-вых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Ад-мовіўгсыся ад сярэднявечнай схаластыкі з яе вузкімі тэала-гічна-рэлігійнымі рамкамі, італьянскія філосафы і асветнікі заклікалі звярнуцца да духоўных традыцый антычнасці, дзе на першым месцы стаяў не Бог і хрысціянская царква, а непасрэдна чалавек. Гэта асаблівасць новай культурнай тра-дыцыі, дарэчы, вызначыла і яе найменаванне — тэрмін "рэ-несанс" паходзіў ад французскага слова гепаі1;ге, што можна перакласці як "адраджаць". Асновай Рэнесансу стала склад-ванне ў грамадстве гуманістычнага светаўспрымання, якое абвяшчала самакаштоўнасць чалавечага жыцця і канцэнтра-вала ўвагу на яго зямных праблемах і патрэбах. Свецкая па сутнасці рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежава-ныя магчымасці ў самапазнанні і даследаванні навакольнага свету.

Росквіт Рэнесансу прыходзіцца наХУ — XVI стст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура (Л. Альберці, А. Паладыо), навука (Дж. Бруна, Г. Галілей, Л. да Вінчы, М. Макіявелі), літаратура (А. Дантэ, Ф. Петрар-ка, Д. Бакачыо). Славутымі нрадстаўнікамі тагачаснага італь-янскага мастацтва былі Рафаэль (Рафаэла Санці), Тыцыян (Тыцыяна Вечэліо), Мікеланджэла Буанароці, Б. Чэліні. Дзя-куючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашы-рыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы, дзе сярод яго актыўных прыхільнікаў былі У. Шзкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс, М. Каііернік, М. Мантэнь, Э. Ратэрдамскі, Ф. Рабле і інш.

Пераадоленне феадальнай раздробленасці. Аднак эка-намічны і культурны ўздым Паўночнай Італіі быў не вельмі працяглым, Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіта-лістычных адносін адбываліся ва ўсёй Заходняй Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў насель-ніцтва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых ад-носін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадского плеб-са, якія часам ахоплівалі вельмі значныя тэрыторыі. Рэаль-ная пагроза народнай рэвалюцыі садзейнічала кансалідацыі вакол каралеўскай улады прывілеяваных саслоўяў, а таксама заможнай часткі буржуазіі. У сваю чаргу гэта прывяло, па-першае, да ліквідацыі апошніх рэшткаў сярэднявечнай феа-дальнай раздробленасці (акрамя Германіі, дзе Свяшчэнная Рымская імперыя складалася з соцень фактычна незалеж-ных дзяржаў). Па-другое, такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі пераўтварацца ў моцныя абеалютысцкія на-цыянальныя дзяржавы, што на той момант можа разглядац-ца як прагрэсіўная з'ява, бо гэта спрыяла пяекарэнню раз-віцця гаспадаркі і культуры. Напрыклад, амаль адначасова кансалідаваліся дзяржавы ў Англіі (пасля заканчэння ў 1485 г. Грамадзянскай вайны Алай і Белай Ружы) і Францыі (у 1477—1491 гг. пад кантролем караля апынуліся Пікар-дыя, Бургундыя, Праванс, Брэтань).

Больш складаным было становішча на Пірэнейскім паўвос-траве, дзе партугальцы і іспанцы з пачатку VIII ст. вялі нацы-янальна-вызваленчую барацьбу супраць арабаў (Рэканкіста). Тут кансалідацыя асобных дзяржаў разглядалася як неабходны сро-дак для перамогі — дзякуючы дынастычнай уніі паміж кара-леўствамі Кастылія і Арагон (1479) быў заваяваны апошні на паўвостраве Гранадскі эмірат (1492). Разам з тым завяршэнне 800-гадовай вайны востра паставіла перад мясцовай элітай пы-танне аб магчымых крыніцах новых прыбыткаў. Наяўнасць вялікай арміі дазволіла Іспаніі значна пашырыць свае ўладанні ў Еўропе. Пасля ж абрання ў 1519 г. іспанскага караля Карла I Габсбурга імператарам Свяшчіэннай Рымекай імперыі (тут ён правіў як Карл V) гэта краіна оератварылася ў буйнейшую та-гачасную дзяржаву свету (уваходзілі тэрыторыі сучасных Гер-маніі, Нідзрландаў, Бельгіі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Венг-рыі, Чэхіі, Славакіі, Харватыі і Славеніі).

Вялікія геаграфічныя адкгрыцці. Завяршэнне кансаліда-цыйных працэсаў у Заходняй ^Еўропе, акрамя таго, абумовілаі пачатак каланіяльнай экспансіі. Ранейшыя гандлёвыя шляхі праз Міжземнае мора не прыносілі значнага прыбытку ніко-му, акрамя Венецыі і Генуі. Аднак і яны паступова страчвалі сваё значэнне, перакрытыя мацнеючай Асманскай імперы-яй. Пры ўсім гэтым эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удас-каналеннем суднабудаўніцтва і навігацыі.

У найболып выгадным становішчы тут апынуліся Парту-галія і Іспанія, якія мелі буйнейшы ў Еўропе флот і ўдалае для трансатлантычных экспедыцый месцазнаходжанне. Вы-нікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё X. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі, а ў далейшым і ўзбя-рэжжа Цэнтральнай Амерыкі; прыбыццё ў 1497 г. судна Вас-ка да Гамы ў Індыю; кругасветнае плаванне экспедыцыі Ф. Магелана (1519—1522).

Новыя тэрыторыі сталі невычарпальнай крыніцай прып-раў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Толькі з 1503 па 1565 г. сюды было прывезена 180 т золата і 17 тыс. т срэбра. У той жа час негатыўным вы-нікам каланіяльнай экспансіі стала бязлітаснае знішчэнне дзяржаў інкаў і ацтэкаў у Амерыцы, а таксама пачатак зава-явання і разрабавання старажытнай Індыі.

Важнай адметнасцю першага этапу Вялікіх геаграфічных адкрыццяў было тое, што Іспанія і Партугалія імкнуліся ма-напольна эксплуатаваць захопленыя тэрыторыі (прыбытак асобных зкспедыцый перавышаў 800 %). Вынікам гзтага стаў падзел у 1529 г. паміж імі ўсяго свету па 30 мерыдыяну: усе тэрыторыі на захад ад яго (акрамя Бразіліі) належалі іспан-цам, а на ўсход — партугальцам (акрамя Філіпінскага архі-пелага). Такая норма ў дачыненні да калоній існавала ажно да 1581 г., калі Іспанія захапіла Партугалію (кантралявала яе да 1640 г.) і стала адзінаўласным "гаспадаром" усяго све-ту. Аднак ужо ў 1588 г. іспанекая Непераможная армада была знішчана англійскім флотам, што паклала пачатак заняпаду гэтай каланіяльнай імперыі.

Што ж датычыцца іншых еўрапейскіх дзяржаў, то іх ка-ланіяльная экспансія да канца XVI ст. мела вельмі абмежава-ны характар. Англія, Францыя і Нідэрланды імкнулісязнайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага "паўночнага праходу" прывялі толькі да пачатку вывучэння ўзбярэжжа сучаснай Канады і пашырэння ганд-лёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.

Агульным вынікам Вялікіх геаграфічных адкрыццяў мож-на лічыць наступнае: па-першае, адбылося значнае паска-рэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу; па-другое, далейшае ўдасканаленне атрымала фінансавая сістэма і банкаўска-крэ-дытная справа; па-трэцяе, пачалося стварэнне новых галін вытворчасці, арыентаваных на прывазную з калоній сыраві-ну (цукар, шоўк); па-чацвёртае, паступленне ў Еўропу вялі-кай колькасці каштоўных металаў выклікала "рэвалюцыю цэн" (змяншэнне вартасці каштоўных металаў), што спрыя-ла ўзбагачэнню буржуазіі, якая толькі нарадзілася (узраслі цэны на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю); па-пятае, распачалася каланізацыя новых тэрыторый, якая змен-шыла сацыяльнае напружанне ў Еўропе (частка незадаволе-ных сваім становішчам і існуючым ладам адправілася ў ка-лоніі).

Рзфармацыя і Контррэфармацыя. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў новыя невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства, у якім наспявала імкненне выйсці з-пад татальнага кантролю Ватыкана.

Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады — больш таннымі, пропаведзі — болын зразумелымі (латынь замянялася на родную мову); па-другое, мацнеючыя нацыя-нальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сабе царкоўныя інстыту-ты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вяліз-ныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў (у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэрыторый); па-чацвёртае, пратэстанцкі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для пра-вядзення радыкальных буржуазных пераўтварэнняўВынікам Рэфармацыі стала стварэнне з пачатку XVI ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцт-ва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала рас-паўсюджанне лютэранства (назва паходзіць ад імя заснаваль-ніка М. Лютэра, адметна абраннем абшчынамі сабе паста-РаЎ)> У Швейцарыі і Шдэрландах — кальвінізм (назва па-ходзіць ад імя заснавальніка Ж. Кальвіна, адметная сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі — англіканская царква (кампрамісны кірунак з уласнай царкоўнай іерархіяй і не-ўжываннем свечак, ладану, сутаны і споведзі).

Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобна-га стану святара ў грамадстве, прызнання Бібліі адзінай кры-ніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў (хрышчэнне і прычасце). Іх стварэнне адбывалася пры ак-тыўнай падтрымцы правячых колаў і буржуазіі азначаных краін. Лепшым прыкладам гэтага з'яўляецца Аўгсбургскі рэлігійны мір, які быў заключаны ў 1555 г. Згодна яму гер-манскія князі-лютэране дамагліся ад імператара Карла V прыз-нання права на свабоду веравызнання для сваіх падданых. Агучаны тут лозунг «чыя краіна, таго і вера» можна лічыць адным з галоўных пастулатаў Рэфармацыі.

Хуткае распаўсюджанне пратэстантызму прымусіла Ва-тыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накірава-ны на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамі-тым Трыдэнцкім Усяленскім саборы, які з перапынкамі пра-цягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага Папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя рэлігійныя дагматы каталіцкага вучэння (выдадзена спецы-яльнае "Трыдэнцкае спавяданне", якому павінны былі пры-сягнуць ўсе святары і прафесары каталіцкіх універсітэтаў). Акрамя таго, Усяленскі сабор зацвердзіў дзейнасць створа-нага ў 1542 г. Вярхоўнага інквізітарскага трыбуналу, мэта якога заключалася ў выкараненні тэорый і ідэй, якія супярэ-чылі Св. Пісанню, што прывяло ў далейшым да пакарання дзесяткаў тысяч людзей (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г. Галі-лей). Таксама тут атрымаў афіцыйнае прызнанне манаскі ордэн езуітаў, які быў заснаваны I. Лайёлай у 1534—1540 гг. і ставіў перад сабой мэту праз стварэнне шырокай сеткі наву-чальных устаноў усталяваць кантроль над грамадска-палітыч-ным і культурным жыццём вядучых краін свету. Менавіта ў Трыдэнце быў складзены і сумнавядомы "Індэкс забароненых кніг", што прывёў да значнага пашырэння царкоўнай цэнзуры і замарудзіў развіццё навукі і адукацыі (у 1616—1828 гг. у гэтым спісе фігуравалі, напрыклад, творы М. Каперніка).

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 1 страница | Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 3 страница
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 609; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.036 сек.