Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 7 страница




Да 60-х гг. у кальвiнiзм перайшла большасць беларускiх магнатаў i значная частка шляхты. З 600 праваслаўных шляхецкiх фамiлiй Навагародскага ваяводства вернасць сваёй рэлiгii захавалi толькi 16.

Пад сцягам кальвiнiзму спачатку аб'ядналiся ўсе слаi грамадства, якiя прымалi ўдзел у Рэфармацыi. Да 1562 г. яшчэ не было рэзкiх разыходжанняў памiж рознымi сацыяльнымi групоўкамi. Мiж тым магнаты i шляхта, калi дамаглiся сваiх мэтаў, рабiлiся ўсё больш абыякавымi да Рэфармацыi. Яны не толькi iгнаравалi iнтарэсы iншых саслоўяў, але iмкнулiся падавiць радыкальную апазiцыю гараджан i сялян, якая вылучалася з кальвiнiсцкага лагера ў самастойную плынь на працягу 1562-1565 гг. Яе прыхiльнiкi называлi сябе антытрынiтарыямi, цi арыянамi (ад iмя святара Арыя, якi жыў у IV ст. н. э. у Александрыi i адмаўляў траiчнасць бажаства), а таксама лiтоўскiмi братамi, i не абмяжоўвалi Рэфармацыю рэлiгiйна-палiтычнымi лозунгамi, а патрабавалi сацыяльных пераўтварэнняў у грамадстве.

Польскiя i лiтвiнскiя феадалы, якiя спачатку падтрымлiвалi рэфармацыйны рух, напалоханыя прывiдам сялянскай вайны, з 70-х гг. XVI ст., калi ў iм узмацнiўся сацыяльны пратэст, сталі яго пакідаць і без ваганняў пачалi мяняць свае рэлiгiйныя погляды на карысць каталіцызму. У гэту веру вярнулiся не толькi былыя католiкi. Яе прымалi таксама прадстаўнiкi праваслаўных фамiлiй (Валовiчы, Збаражскiя, Сапегi), якiя ненадоўга далучылiся да пратэстантызму.

У Заходняй Еўропе дзеля барацьбы з Рэфармацыяй пад кіраўніцтвам прастолу Папы Рымскага быў створаны ордэн езуітаў. Пачаткам контррэфармацыi ў ВКЛ лiчыцца 1570 г., калi першыя езуiты з'явiлiся ў Вiльнi. Iх паклiкаў сюды вiленскi бiскуп Валяр'ян Пратасевiч дзеля барацьбы з пратэстантамi i арганiзацыi унiверсiтэта ў сталiцы княства. Каралеўская ўлада падтрымала езуітаў, шчодра надзяляла іх зямельнымi ўладаннямi з прыгоннымi сялянамi, ахвяравала значныя грашовыя сумы на патрэбы Ордэна. Эканамiчная моц забяспечыла ордэну магутны iдэалагiчны i палiтычны ўплыў. Галоўным iдэолагам контррэфармацыi ў ВКЛ стаў Пётр Скарга, рэлігійны дзеяч і пісьменнік.

Першачарговай задачай езуітаў было вяртанне ў лона рымскай царквы спакушаных пратэстанцтвам вышэйшых пластоў i распаўсюджванне каталiцтва сярод праваслаўнага насельнiцтва Беларусi. Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення гэтых мэтаў былi палiтыка, школа, лiтаратура, пропаведзь, набажэнства. Каб кантраляваць палiтыку, езуiты ўвайшлi ў палацы эліты як духоўнiкi, дарадчыкi, хатнiя настаўнiкi. На моладзь яны ўплывалi праз школу. У 1570 г. у Вiльнi Ордэн адкрыў свой калегiум, пераўтвораны ў 1579 г. у акадэмiю. У шэрагу іншых гарадоў езуіты заснавалi калегiі - навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу. У хуткiм часе пiсьменнiкi, прапаведнiкi Ордэна запаланiлi кнiжны рынак Беларусi сваёй друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытавалi пратэстанцкую i праваслаўную цэрквы i прапагандавалi каталiцкае веравучэнне.

Тэрыторыя Беларусi пакрылася сеткай кляштараў i пышных касцёлаў, упрыгожаных абразамi, скульптурай, з велiчнай арганнай музыкай. Праз іх езуіты ўздзейнічалі на шырокiя масы грамадства. Добрую рэпутацыю сярод насельнiцтва Ордэн займеў дабрачыннай дзейнасцю, аказаннем медыцынскай дапамогі; арганiзацыяй аптэк, шпiталяў, прытулкаў для беднякоў.

Паступова абноўленае i ўзмоцненае езуiтамi каталiцтва пачало выцiскаць кальвiнiзм, арыянства i iншыя пратэстанцкiя секты. Асаблiвым праследаванням з боку каталiцкай царквы i дзяржавы падверглiся прыхiльнiкi радыкальнай Рэфармацыi - антытрынiтарыi (арыяне). У 1647 г. прыгаворам соймавага суда ў Рэчы Паспалiтай зачынялiся ўсе арыянскiя друкарнi i школы, а арыян сойм прыгаварыў да выгнання з дзяржавы.

Сучасная еўрапейская гiстарыяграфiя адмовілася ад трактоўкі контррэфармацыі як феадальна-каталіцкай рэакцыі, а бачыць у ёй рух, якому Еўропа ХVI ст. у аднолькавай з Рэфармацыяй меры абавязана сваім духоўна-культурным уздымам. Гэта дае падставу адмовіцца ад ранейшага погляду на контррэфармацыю на Беларусі як на сістэму толькі рэпрэсіўных мер і ўбачыць яе шматзначную духоўна-культурную функцыю і на нашай зямлі.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая лічылася супольнай дзяржавай абодвух народаў, г. зн. польскай і літвінскай шляхты. Яна вяла агульную для ВКЛ і Кароны знешнюю палітыку. Аднак аб'яднанне дзяржаў не прывяло да уніфікацыі іх палітычных сістэм. Абедзве дзяржавы захоўвалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фінансавыя сістэмы, скарб і манету, самастойныя судовыя і мытныя (да 1766 г.) сістэмы, асобнае заканадаўства. Асобнымі для ВКЛ былі канцылярыя і пячатка. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: Польшча - лацінскую (з канца ХVI ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1696 г. польскую, але афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю моц).

Паны-рада ВКЛ імкнуліся ўмацаваць асновы палітычнай суб'ектнасці княства ў межах прынятай уніі. Асабліва важнай перашкодай на шляху уніфікацыі палітычных сістэм Кароны і Княства быў новы Статут ВКЛ 1588 г., які, па сутнасці, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай уніі з Каронай. У прыватнасці, ён адмяніў дэклараванае ў Любліне раўнапраўе кароннай шляхты з падданымі княства на тэрыторыі ВКЛ: палякам, якія трактаваліся ў Статуце як чужаземцы, забаранялася займаць дзяржаўныя пасады любога ўзроўню, а таксама купляць, атрымліваць у спадчыну і ў падарунак нерухомую маёмасць. Палітычны лад ВКЛ не адпавядаў таму яго становішчу ў Рэчы Паспалітай, якое вызначыў Люблінскі акт. Фармальна дзве дзяржавы аб'ядноўвалі толькі супольны манарх і сойм, якія былі вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай.

Кіраўнік дзяржавы - кароль польскі (ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі) - меў абмежаваныя паўнамоцтвы. У той час, калі ў краінах Заходняй Еўропы, найперш у Францыі, Іспаніі і Англіі, з ХVI ст. саслоўна-прадстаўнічыя манархіі пераўтвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, дык у Рэчы Паспалітай зацвердзілася рэспубліканская сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна выбіраўся. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго абраннем заключалася спецыяльная дамова ("пакта канвента"). Гэта быў своеасаблівы індывідуальны кантракт, які вызначаў абавязкі новаабранага манарха.

Заканадаўчую і часткова судовую ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы сойм, які складаўся з дзвюх палат: сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Сенат складаўся з магнатаў, прадстаўнікоў цэнтральнай і правінцыйнай адміністрацыі (ваяводы, каштэляны і інш.) і вярхоў каталіцкай царквы (біскупы). У яго складзе было 140-150 сенатараў. У пасольскую ізбу выбіраліся шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне ХVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў. Лічылася, што яна з'яўляецца рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. На тэрыторыі Кароны паветаў было амаль удвая больш, чым у ВКЛ; таму прадстаўнікі Кароны складалі каля 2/3 сойма.

Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве. З 1673 г. кожны трэці звычайны сойм (акрамя канвакцыйнага, элекцыйнага і каранацыйнага) праходзіў на тэрыторыі ВКЛ у Гродне.

Top of Form 4

Bottom of Form 4

Адсутнасць прамых нашчадкаў у Жыгімонта ІІ Аўгуста прывялі дзяржаву ў 1572 г. да глыбокага палітычнага крызісу, які стаў водападзелам дзвюх эпох у гісторыі дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай: эпохі спадчыннай каралеўскай улады, якая завяршылася са згасаннем дынастыі Ягелонаў (са смерцю Жыгімонта ІІ) і эпохі выбарных каралёў. Абранне ў 1573 г. новага манарха - прадстаўніка французскага каралеўскага дома Генрыха Валуа - суправаджалася выпрацоўкай і прыняццем знакамітых Генрыхавых артыкулаў, якія сталі сінонімам "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Непарушным абвяшчаўся прынцып свабодных выбараў караля; кароль не меў права самастойна ўводзіць новыя падаткі і склікаць паспалітае рушанне; знешняя палітыка манархіі ставілася пад кантроль сената; шляхце гарантавалася права адмовіцца ад паслушэнства каралю ў выпадку невыканання ім законаў Рэчы Паспалітай, і інш. Акрамя таго, уводзіўся інстытут сенатараў-рэзідэнтаў, якія паміж соймамі павінны былі кантраляваць дзейнасць манархаў. Так былі ўведзены канстытуцыйныя абмежаванні каралеўскай улады. У караля заставалася фактычна толькі адно істотнае права - прызначаць на дзяржаўныя пасады.

З сярэдзіны ХVII ст. "шляхецкая дэмакратыя" з непазбежнасцю перараджалася ў рэжым магнацкай алігархіі. Умоўнай цэзурай усталявання гэтага рэжыму можна лічыць пачатак праўлення караля Яна Казіміра ў 1648 г. З 60-х гг. раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца, ад чаго ў палітычным выйгрышы аказаліся адны толькі магнацкія групоўкі. "Шляхецкая дэмакратыя"становіцца толькі прыкрыццём магнацкай алігархіі, а магнацкія групоўкі дзейнічаюць ужо не ў інтарэсах Рэчы Паспалітай, а сваіх уласных. Дэстабілізацыя і анархізацыя палітычнага ладу нарастае ад дзесяцігоддзя да дзесяцігоддзя.

Па меры абмежаванняў каралеўскіх паўнамоцтваў пашыраліся функцыі соймаў. У той жа час ён пачынаў працаваць усё менш эфектыўна, таму што соймавая трыбуна станавілася часцей за ўсё арэнай сутыкнення своекарыслівых інтарэсаў магнацкіх кланаў. Паступова мацнела перакананне, што задача сойма заключаецца не ў прыняцці новых законаў і змене існуючага права, але толькі ў тым, каб забяспечыць захаванне непарушнасці і выкананне раней прынятых прававых норм. Складзеныя традыцыі былі замацаваны ў грамадскай свядомасці і ў палітычнай практыцы выкарыстаннем знакамітага прынцыпу ліберум вета, які набыў у ХVІІ ст. самадастатковае значэнне і стаў разглядацца як краевугольны камень "шляхецкай дэмакратыі".

Дэмакратызм дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай быў зусім нетыповай з'явай для новага часу. Пасля знішчальных войнаў сярэдзіны ХVII ст. сярод шляхты пашырылася перакананне аб выключнасці і непаўторнасці дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Тагачасная сістэма ўяўлялася самай дасканалай, і кожная спроба нешта змяніць успрымалася як імкненне да дыктатуры. Найлепшым спосабам прадухілення змен было блакіраванне новых соймавых пастаноў і законаў праз ліберум вета. З 1652 г., калі пасол ад ВКЛ Сіцынскі, які выконваў волю Радзівілаў, упершыню адкрыта яго прымяніў, зрывы соймаў станавіліся ўсё больш частымі. З 1652 па 1763 гг. больш за палову адкрытых соймаў (37 з 73) было сарвана. Менавіта зрывы соймаў выявілі цяжкую хваробу парламентарызму ў Рэчы Паспалітай. Сенат быў паступова падпарадкаваны кантролю ніжняй палаты сойма і стаў разглядацца як пасрэднік паміж шляхтай і каралём.

Такім чынам, на працягу ХVII ст. дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай прыходзіў у нягоднасць. Падзеі Паўночнай вайны і наступнае пераўтварэнне Рэчы Паспалітай у аб'ект пастаяннага ўмяшання звонку і палітычнага маніпулявання ставілі з усёй вастрынёй пытанне аб дзяржаўных пераўтварэннях.


18. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.

Распачатае у 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася у вялікую вызваленчую вайну. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся у барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і у пэўнай ступені рэлігійны характар.

Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Перапужаная шляхта ўцякала у глыб краіны. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ужо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.

3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарзлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. А ў студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з’явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання. Ён за зіму 1649 г. ліквідаваў усе асноўныя асяродкі хваляванняў на Беларусі.

Аднак вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Іллі Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Януш Радзівіл у жорсткай бітве 21 чэрвеня 1649 г. разграміў моцнае злучэнне паўстанцаў. Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне у 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Неўзабаве Радзівіл пераможна ўвайшоў у Кіеў.

Паражэнне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні у беларускім краі.

У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены.

Антыфеадальная па сваей сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 — 1651 гг. у Беларусі з’яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на украінскіх землях, а была серыяй лакальных паўстанняў. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва — арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала у ролі галоўнага суб’екта ўзброенай барацьбы. Адсутнасць адзінага кіраўніцтва і сталага арганізацыйнага цэнтра ў рэгіёне, ахопленым хваляваннямі, не дазваляе разглядаць яе як самастойную з’яву беларускай гісторыі. Аднак па сваіх маштабах гэга была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі армію Кароны, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала Польшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці па ёй вырашальны удар.

3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.

ВКЛ было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны краю, не перавышала 10 – 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі у самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але у другой быў заціснуты каля Цяцерына на Друці і разгромлены перавышаючымі сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі.

Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцда ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся у замку, а горад знішчыў.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчьшы і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Польшчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.

Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада у якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі у прыватных дамах шляхты і мяшчанства. Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзіліся у праваслаўе, або перахрышчваліся у палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў.

Як сведчыць патрыярх Нікан, цар Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці з Беларусі і пасяліць у сваіх землях 300 000 палонных. Паляванне на людзей і іх масавы вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату — нейкіх 3-5 рублёў за чалавека. Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай.

У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэльню. Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма.

Усё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ у 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторыя лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. Нездарма цар ужо у жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод аб небяспецы раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска, так і партызан

Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Злоўленых сялян білі пугамі і вешал і, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся. Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Ба-рысава, затым перакінуўся на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалідавала прадстаўнікоў розных саслоўяў — сялян, мяшчан, шляхты.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое у той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яскрава выявілася у серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек). Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі.

Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ўжо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 1661 г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, быў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усе Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і украінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У цэлым за кошт страты Смаленшчыны тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км2.

Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчыну фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей так і не вярнулася на радзіму. Пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. А найболып выхадцаў з беларускіх зямель апынулася у самой Маскве, дзе ў 70-я гг. XVII ст. яны складалі 10 % ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі. Затое ў беларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцдя больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.

Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гг. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі у іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад.

 


19. У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны XVII ст. гэга дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 — 1716) на ваенныя падзеі прыходзяцца 65. Войны, якім спадарожнічалі голад, эпідэміі, прынеслі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы, разбурылі гарады, зменшылі колькасць насельніцтва.

Разарэнне сялян дасягнула такой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэннем іх становішча. У след за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта. Аднак, паколькі Рэч Паспалітая пазбегла канчатковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Пасля "крывавага патопу", як называлі сучаснікі падзеі сярэдзіны XVII ст., большая частка гарадоў таксама прыйшла у заняпад.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых формаў прыгонніцтва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі.

Вядома, што для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазычаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцдя, ён раздаваў рэшткі дзяржаўньгх зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся вялізныя латыфундыі, у некалькі разоў большыя за асобныя княствы Германскай імперыі. Так, Караль Радзівіл ("пане Каханку") у сярэдзіне XVIII ст. акрамя буйных спадчынных уладанняў, што складваліся з Нясвіжскага, Клецкага, Біржанскага і Олыцкага княстваў, меў у так званых "каралеўшчынах" 16 гарадоў, 583 вёскі, 25 войтаўстваў, мноства графстваў і валасцей. Яго даход толькі са спадчынных маёнткаў дасягаў сумы ў 20 млн злотых, што ў паўтара раза перавышала гадавыя паступленні ў казну Рэчы Паспалітай.

Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных выступленняў, прычыніла вялікія спусташэнні насельніцтву. Сапраўдным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўляліся і так званыя наезды ўзброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх пасеваў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці… Hi мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават і абмежаваць свавольствы у краіне.

Нармалізацыя эканамічнага жыцдя на Беларусі пачалася толькі з сярэдзіны XVIII ст. Пасля многіх гадоў разбурэння паступова аднаўлялася сельская гаспадарка, павялічвалася колькасць насельніцтва, развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, а з ім і таварна-грашовыя адносіны. Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў станавіліся на шлях перабудовы вядзення сваёй гаспадаркі. Так, магнат Іаахім Храптовіч у сваіх маёнтках Шчорсы у Наваградскім і Вішнёваў Ашмянскім паветах ліквідаваў паншчыну і замяніў яе чыншам. Іншыя, захоўваючы ў палявой гаспадарцы паншчыну, сталі заахвочваць прыгонных сялян, якія працавалі ў найбольш прыбытковых галінах, грашовым узнагароджаннем

У XVIII ст., асабліва у другой яго палове, некаторыя феадалы засноўвалі ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Найбольш буйнымі з іх былі шклозавод у Налібоках (20-я гг. XVIII ст.), люстраная фабрыка у мястэчку Урэчча (канец 30-х гг. XVIII ст.), Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў князёў Радзівілаў (1751), жалезаробчы завод графа Храптовіча у в.Вішнёва (Ашмянскі павет, 80-я гг. XVIII ст.) і інш.

Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў, вырабы якой атрымалі сусветную вядомасць, была заснавана ў 1751 г. Міхаілам Казімірам Радзівілам. Для кіраўніцтва прадпрыемствам М.Радзівіл запрасіў майстроў з Персіі і Турцыі. Персы і туркі хоць і лічыліся ўмелымі майстрамі, але пад іх кіраўніцтвам фабрыка працавала дрэнна. У сувязі з гэтым у 1758 г. Радзівіл запрасіў для кіраўніцтва фабрыкай майстра са Стамбула Яна Маджарскага, які змог наладзіць і пашырыць вытворчасць. Вырабляліся слуцкія паясы да 1830 г. Пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад забараніў магнатам і шляхце насіць нацыянальнае адзенне — кунтуш і пояс. Пасля гэтага фабрыка стала вырабляць царкоўныя рызы. Паколькі вялікага попыту на гэгу прадукцыю не было, яна праіснавала нядоўга і ў 1844 г. закрылася.

У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. Вотчынныя мануфактуры абслугоўваліся, як правіла, прыгоннымі сялянамі, але разам з тым на іх ужывалася і праца наймітаў. Амаль усе працаўнікі разам з прадуктамі харчавання атрымлівалі пэўнае грашовае ўзнагароджанне, прычым на многіх аперацыях была ўведзена здзельная аплата працы. Аднак нізкая прадукцыйнасць працы і плата замежным майстрам былі прычынай высокага сабекошту мануфактурных вырабаў. Іх прадукцыя, асабліва прадметы раскошы, не мела збьггу і залежвалася на складах, у выніку чаго большасць гэтых прадпрыемстваў да канца 80-х гг. XVIII ст. закрылася.

Развіццё таварнай вытворчасці, ужыванне прымусовага найму, грашовая аплата, з’яўленне мануфактур — усе гэга сведчыла аб пачатку распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.

3 мэтай навядзення парадку у гандлі у 1766 г. былі ўведзены адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. Рабіліся спробы зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку Польшчы. Зліццю эканамічна раздробленых абласцей Рэчы Паспалітай у адно эканамічнае цэлае садзейнічала таксама паштовая рэформа 1764 г., якая паклала пачатак шырокаму развіццю паштовай сувязі паміж гарадамі.

У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай увёў "генеральную мытную пошліну", абавязковую для ўсіх, у тым ліку для караля, магнатаў, шляхты і духавенства, а сейм Вялікага Княства Літоўскага, каб абмежаваць ліхвярства, увёў даўгавы працэнт у памеры не болып за 7 % для свецкіх і не больш за 6 % для духоўных крэдытораў.

3 развіццём унутранага і знешняга гандлю і ўцягненнем феадалаў у таварна-грашовыя адносіны пачаліся работы па паляпшэнні сухапутных дарог і ачыстцы судаходных рэк. У другой палове XVIII ст. былі пабудаваны дзве дарогі — Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская. У 1767 г. віленскі ваявода М. Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Неман праз Шчару, Ясельду і Прыпяць з Дняпром. У 1784 г. па канале прайшло першае судна. У 1781 — 1784 гг. быў пабудаваны другі канал, што злучыў Прыпяць з Заходнім Бутам.

Рост вытворчых сіл у сельскай гаспадарцы, развіццё унутранага і знешняга гандлю садзейнічалі аднаўленню гарадоў і мястэчак Беларусі. Яны паступова адбудоўваліся, знікалі сляды спусташэнняў і разрухі, расло гарадское насельніцтва, аднаўляліся рамяство і гандаль, хаця да канца XVIII ст. і не быў дасягнуты той узровень, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII ст.

Аднаўленне разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася у абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных і палітычных прывілеяў шляхты і жорсткай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 476; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.056 сек.