Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км




 

Краіны 1840 і. 1850 г.П
Анілія    
Францыя    
Ьелыія    
Германія    
Расія (Нўрапейская частка)    
ЗША    

Чыгуначнае будаўніцтва садзейнічала фарміраванню агуль-нанацыянальных унутраных рынкаў у краінах Заходняй Еўропы і ЗША, што вельмі станоўча ўплывала на вытвор-часць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Прамысловая рэвалюцыя азначала таксама змены ў арга-нізацыі вытворчасці, інакш кажучы — стварэнне фабрычна-заводскай сістэмы. У XVIII ст. у Англіі, у XIX ст. — у іншых краінах Заходняй Еўропы і ЗША мануфактура замяняецца фабрычнай вытворчасцю, што прывяло да стварэння буйной індустрыі, якая забяспечвала хуткае развіццё вытворчых сіл і рост вытворчасці.

Важнейшым сацыяльным вынікам прамысловага пераваро-ту з'яўлялаея тое, што ва ўсіх краінах фарміруюцца два новых грамадскіх класы — прамысловая буржуазія і пралетарыят, паміж якімі ўзнікае класавая барацьба ў розных формах.

Прамысловы пераварот аказаў вялікі ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі. Значна павялічыліся плошчы апрацоў-ваемых зямель і іх прадукцыйнасць, з кожным годам узрас-тала вытворчасць пшаніцы, бульбы, аўса і цукровых буракоў, а таксама прадукцыі жывёлагадоўлі.

У сельскагаспадарчую вытворчасць паступова ўкаранялі-ся тэхнгіныя навікы: сеялкі, жняяркі, касілкі, сенаварушылкі і г.д. Пастаянна ўдасканальваліся металічны плуг і паравая малатарня. Пачынаецца вытворчасць і выкарыстанне штуч-ных удабрэнняў.

Рост ураджайнасці ў Еўропе, развіццё транспарту і звя-занага з ім міжнароднага гандлю сельскагаспадарчай пра-дукцыяй садзейнічалі паляпшэнню харчавання еўрапейска-га насельніцтва. Недахоп харчавання адчуваўся ўсё радзей і радзей. Апошні голад у гісторыі Заходняй Еўропы адбыўся ў 1846—1847 гг, у Ірландыі ў сувязі з неўраджаем бульбы,

Пад уплывам прамысловага перавароту з канца XVIII ст. у Еўропе пачалася другая дэмаграфічная рэвалюцыя, якая прывяла да таго, што да 1800 г. колькасць еўрапейскага на-сельніцтва, як і ў Кітаі, дасягнула каля 200 млн чалавек і склала чвэрць насельніцтва планеты. У 1850 г. у Еўропе пра-жывала ўжо 266 млн чалавек, Рост насельніцтва быў выклі-каны эканамічным прагрэсам, дасягненнямі навукі і тэхнікі, зніжэннем смяротнасці, ростам вытворчасці прадуктаў, раз-віццём шляхоў зносін, паляпшэннем санітарных умоў і пос-пехамі медыцыны, якая ў XIX ст. атрымала перамогу над халерай, тыфам і воспай,

У XIX ст. значна павялічыўся рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, болып хуткімі тэмпамі пашыраўся ў грамад-стве гарадскі лад жыцця. Гэты сацыяльна-эканамічны пра-цэс росту колькасці гараджан закошт сельскага насельніцт-ва называецца урбанізацыяй (ад лац. іігЬапііз — гарадскі). Важнейшай яе перадумовай з'яўляўся рост прамысловасці ў гарадах, узмацненне іх культурнай і палітычнай ролі.

Ступень урбанізацыі ў краінах Еўропы была рознай, але ўсюды назіраўся рост гарадоў і насельніцтва. За стагоддзе (18011900) колькасць гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек узрасла с 23 да 135. Самай "гарадской краі-най" свету XIX ст. была Вялікабрытанія. У 1851 г. палова насельніцтва Англіі і Уэльса пражывала ў гарадах, тады як у Францыі і Германіі — каля чвэрці.

Асабліва высокай ступенню урбанізацыі характарыза-валіся прамысловыя раёны, што ўзніклі, як правіла, у ка-меннавугальных і металургічных басейнах Еўропы. Такія раёны былі ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Германіі. Напрыклад* Манчэстэр, цэнтр баваўнянай прамысловасці Ланкашыра, павялічыў сваё насельніцтва за стагоддзе ў 10 разоў, Эсэн у Рурскім басейне — у 75 разоў. Гарадамі-гігантамі сталі Лондан, Парыж, Берлін, колькасць насель-ніцтва якіх у пачатку XX ст. узрасла адпаведна да 4,7; 3,6; 2,7 млн чалавек.

Выкарыстоўваючы дасягненні прамысловай рэвалюцыі, Еўропа пачала паводзіць сябе як гаспадар свету. Вядучыя заходнееўрапейскія краіны ўсталявалі сваё панаванне ў Азіі і Афрыцы. Каланіяльныя і залежныя краіны былі аб'ектам еўрапейскай палітыкі. Яны забяспечвалі Еўропу сыравінай і куплялі вырабленыя ёй тавары. Усё XIX стагоддзе сусветнай гісторыі было стагоддзем Еўропы, еўрапейская цывілізацыя імкліва распаўсюджвалася па ўсім свеце.

Усталяванне "індустрыяльнага грамадства". Прамысло-вая рэвалюцыя прывяла да індустрыялізацыі ў Еўропе і ЗПІА і мела шмат агульнага ва ўсіх краінах, хаця пачыналася ў розны час і адрознівалася рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Першай краінай, якая зрабіла пераход да сучаснай пра-мысловасці і эканамічнага росту, стала Англія. Ужо ў другой палове XVIII ст. яна была вядучай гандлёвай і фінансавай дзяржавай свету, у якой існавалі найбольш спрыяльныя ўмо-вы для прадпрымальніцкай дзейнасці. Сістэма мануфактур-най вытворчасці развівалася хутчэй, чым у краінах канты-нентальнай Еўропы, дзе меліся розныя цэхавыя абмежаванні. Аграрны пераварот, які прывёў да абеззямельвання многіх тысяч сялян, з лішкам забяспечваў мануфактуры, а потым фабрыкі наёмнымі рабочымі. Урад падтрымліваў англійскую буржуазію. Англія валодала вялізнымі рынкамі збыту і кры-ніцамі таннай сыравіны на Усходзе, а таксама лішкамі капіта-лу — гэтай неабходнай умовай прадпрымальніцкай дзейнасці. Усё гэта і стварала перадумовы для прамысловага перавароту, які ўпершыню пачаўся менавіта ў Англіі ў 60-я гг. XVIII ст.

Вытворчасць машын пасля вынаходстваў 1784 г. паравой машыны стымулявала развіццё металургічнай і вугальнай прамысловасці. Піку сваёй эканамічнай магутнасці Англія дасягнула ў 50 — 60-я гг. XIX ст. Палова жалеза і вугалю, якія вырабляліся ў свеце, прыходзілася на долю краіны, на-сельніцтва якой складала 2 % ад агульнай колькасці насель-ніцтва Зямлі. Тэкстыльная прамысловасць спажывала амаль гаалову сусветных запасаў бавоўны—сырцу. Болып за адну трэць гандлёвага флоту сзету плавала пад брытанскім сцягам.

Англія імкнулася захаваць сваю манаполію на вытвор-часць машын. Аж да пачатку 1840-х гг. існавала забарона навываз тэхнікі за межы краіны. Нягледзячы на гэта, харак-тэрнай рысай прамысловай рэвалюцыі XIX ст. была перада-ча тэхнічных ведаў і вопыту ад Вялікабрытаніі ў іншыя еў-рапейскія краіны.

Першай кантынентальнай еўрапейскай краінай, куды ў 20—30-х гг. XIX ст. прыйшла прамысловая рэвалюцыя, была Бельгія, якая валодала болыпымі запасамі каменнага вугалю і жалезнай руды, чым яе суседзі — Францыя і Германія. У Белыіі пачалося інтэнсіўнае развіццё сталеліцейнай, а по-тым і хімічнай вытворчасці. Колькасць паравых машын, якія прымяняліся ў прамысловасці, узрасла за 20 гадоў (1830— 1850) з 354 да 2300.

У Францыі індустрыяльны прагрэс быў болып марудным і таму ён працягваўся з 70-х гг. XVIII ст. да 70-х гг. XIX ст. Развіццё цяжкай прамысловасці (вытворчасць машын) ішло з адставаннем. Францыі не хапала свайго вугалю, і таму яго прыходзілася ўвозіць з-за мяжы. Затое вельмі хутка развівала-ся тэкстыльная прамысловасць. У першай палове XIX ст. Фран-цыя перасягнула ўсе астатнія краіны па вытворчасці шаўко-вых тканін. Больш інтэнсіўна эканоміка стала развівацца ў гады Другой імперыі (1852—1870), аб чым сведчапь аб'ёмы экспарту і імпарту, якія павялічыліся ў 400 разоў. Здабыча вугалю і вытворчасць сталі за гэты час выраслі ў тры разы, а колькасць рабочых на заводах падвоілася.

У Германіі працэс індустрыялізацыІ стрымліваўся палі-тычнай раздробленасцю. Да лепшага становішча змянілася толькі пасля аб'яднання краіны ў 1871 г. Цэнтрам герман-скай прамысловасці стаў Рур, дзе атрымала развіццё мета-лургія, якая стварыла індустрыяльную магутнасць Германіі.

У ЗША пасля Вайны за незалежнасць 1775—1783 гг. вельмі вострай была праблема існавання па сутнасці дзвюх розных цывілізацый (Поўнач і Поўдзень). Першая была інду-стрыяльнай, гарадской і дэмакратычнай, дзе ў першай пало-ве XIX ст. хутка развіваліся баваўняная прамысловасць, ме-талургія, вугальная прамысловасць, чыгуначны транспарт, другая ў асноўным — сельскагаспадарчай, заснаванай на жор-сткай эксплуатацыі неграў-рабоў. Агульнанацыянальны рух за адмену рабства, які пачаўся ў 30-х гг. XIX ст., прывёў даразмежавання амерыканскага грамадства і Грамадзянскай вайны 1861 —1865 гг., пасля перамогі ў якой Поўначы тэмпы індустрыяльнага развіцця ЗША значна ўзраслі.

Асаблівасці пераходу да індустрыяльнага грамадства ў краінах Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўро-пы. У выніку прамысловай рэвалюцыі краіны Заходняй Еў-ропы і ЗША ўступілі ў перыяд індустрыялізацыі, г. зн. стварэння фабрычна-заводскай вытворчасці, якая прывяла да значнага росту прадукцыйнасці працы. У асобных галінах прамысловасці яна ўзрасла ў сотні разоў. Але не ўсе еўрапей-скія краіны былі ахоплены такім магутным патокам індуст-рыялізацыі. У Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Аўстра-Венгрыі, на Балканах, у Расіі, у тым ліку і Беларусі, прамысловасць існавала або ў пачатковым стане, або расла маруднымі тэм-памі. Гэтыя краіны заставаліся даіндустрыяльнымі, у якіх болыпасць насельніцтва была занята сельскагаспадарчай выт-ворчасцю і праводзіла сваё жыццё ў межах сельскіх абшчын.

Усё гэта было звязана з тым, што ў Англіі, Францыі і ЗША ў ходзе буржуазных рэвалюцый бурны рост капіталіз-му ліквідаваў інстытуты, якія яму перашкаджалі: абсалют-ную манархію, палітычную раздробленасць, перажыткі феа-далізму, а таксама рабства ў ЗША (яго унікальнасць у тым, што яно не засталося ад "старога парадку", а развівалася ра-зам са свабодным капіталізмам). У гэтых краінах прамысло-вы пераварот адбываўся як акт, які прама выцякаў з іх спан-таннага сацыяльнк-эканамічнага ра&віцця. Шырокае развіццё рамяства, а потым капіталістычнай мануфактуры стварала шматлікія кваліфікаваныя кадры наёмнай рабочай сілы, пры-вучанай "рабочым заканадаўствам" і іншымі жорсткімі ме-рамі да дысцыпліны і пастаяннай працы. Іх перакваліфіка-цыя для працы ў машыннай вытворчасці не была звязана з вялікімі цяжкасцямі, а ў шэрагу выпадкаў суправаджалася дыскваліфікацыяй, асабліва для рамеснікаў, у выніку чаго прымяненне некваліфікаванай жаночай і нават дзіцячай пра-Цы стала сістэмай.

Іншыя ўмовы былі характэрны для большасці краін Цэн-тральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Гэтыя краі-ны атрымлівалі машыны ўжо болын удасканаленыя, чым у канцы XVIII ст., як правіла, зробленыя за мяжой. Вельмі часта кваліфікаваныя механікі, не кажучы ўжо аб інжынерна-тэхнічным саставе, на болып ці менш працяглы час запрашаліся мясцовымі або чужаземнымі прадпрымальнікамі з прамыслова развітых краін. Некваліфікаваная рабочая сіла

часам складалася з прыгонных або асабіста залежных катэгорый карэннага насельніцтва. Мануфактурная стадыя развіцця капіталізму, якая праходзіла звычайна ў іншых формах, не

стварала аб'ектыўных і суб'ектыўных перадумоў, як у больш развітых заходнееўрапейскіх краінах для пераходу да фабрычна-заводскай прамысловасці. Сярод прадпрымальнікаў у такіх краінах болыпы працэнт прыпадаў на прадпрымальнікаў замежнага капіталу, а ў некаторых — на памешчыкаў-прыгоннікаў. У структуры прамысловасці гэтай групы краін Еўропы, асабліва на першым этапе, пераважалі здабываючая і лёгкая галіны прамысловасці. Зараджалася цяжкая прамысловасць, але яна або не выходзіла за рамкі дзяржаўнага сектара, або ў значнай меры падтрымлівалася дзяржаўнымі субсідыямі, ваеннымі заказамі і інш.

Іншай у XIX ст. стала і кан'юнктура на сусветных ганд-лёвым і фінансавым рынках. Прамысловасць развітых краін свету пачала вырабляць столькі тавараў, што іх нельга было рэалізаваць на нацыянальных рынках з выгадай для прад-прымальнікаў. Эканоміка Заходняй Еўропы і ЗІПА мела пат-рэбу не толькі ў рынках збыту тавараў, а і ў новых крыніцах сыравіны. Вось чаму ў XIX ст. пачалося актыўнае пранік-ненне капіталу Англіі, Францыі, ЗПІА ў краіны Цэнтраль-най, Уеходняй, Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама ў Азію і Афрыку.

Эканамічная нераўнамернасць несла з сабой велізарныя адрозненні ў развіцці, каласальнае нераўнапраўе ў размерка-ванні багаццяў, а таксама ў эканамічнай і палітычнай магут-насці, а ўсё гэта стварала перадумовы для супярэчнасцей і канфліктаў паміж краінамі.

Палітычная мадэрнізацыя. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у большасці еўрапейскіх краін захоўваліся феадаль-на-абеалютысцкія парадкі. Аднак трэба ўлічваць і тыя абста-віны, што XIX ст. было завяршаючым этапам буржуазных рэвалюцый, краху феадалізму і абсалютызму, эпохі склад-вання буржуазна-дэмакратычных грамадстваў і нацыяналь-ных дзяржаў. Адбываліся істотныя змены ў дзяржаўным кіра-ванні. Узмацнілася роля яго цэнтральных устаноў, чыноўніц-кага апарату, спыніўся продаж пасад. Абсалютысцкія дзяр-жавы ператвараліся ў канстытуцыйныя, парламенцкія ма-нархіі — з падзелам улады на заканадаўчую і выканаўчую, паступова зацвярджалася роўнасць грамадзян перад законам, пашыралася свабода асобы, слова, друку і інш.

Важную ролю ў станаўленні буржуазнай дзяржаўна-палі-тычнай сістэмы адыгралі французскія рэвалюцыі 1789— 1794 гг., 1830—1831 гг., а таксама еўрапейскія буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі 1848—1849 гг. у краінах Заход-няй Еўропы. Пад іх уплывам у шэрагу краін Еўропы і ЗПІА пачынаюць стварацца выбарчыя ўстановы пры арганізацыі новай дзяржаўнай сістэмы. У Францыі паводле Канстытуцыі 1791 г. уводзілася двухступенная сістэма выбараў і маёмасны цэнз, паводле Канстытуцыі 1848 г. — усеагульнае выбарчае права для мужчын, якія дасягнулі 21 года, у Англіі ў 1832 г. праводзілася парламенцкая рэформа, згодна з якой выбар-чыя правы атрымалі заможныя англічане — мужчыны. У ЗША паводле Канстытуцыі 1787 г. юрыдычна замацоўвалася буржуазная рэспубліканская форма праўлення, свабодная ад феадальна-манархічных парадкаў. Гэта сведчыла аб тым, што ў шэрагу краін уводзілася выбарчае права, якое давала гра-мадзянам магчымасць удзельнічаць у выбарах прадстаўнічых органаў улады — парламентаў.

У ходзе такой дзяржаўнай творчасці закладваліся высно-вы сучаснай буржуазнай прававой дзяржавы, звязаныя з тым, што ў заходнееўрапейскіх краінах і ЗПІА паступова ўстана-віўся прынцып роўнай для ўсіх законнасці.

У перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла буржуазная палітычная і ідэа-лагічная плынь, якая выражала інтарэсы прамысловай бур-жуазіі, — лібералізм. Палітычнай дактрынай лібералізму была ідэя свабоды, адсюль паходзіць паняцце "лібералізм" (ад лац. ІіЬегаІіз - уласціва свабоднаму чалавеку), Гэта слова азна-чае, па першае, незалежнасць ад традыцый, звычак, догмаў, імкненне да актыўнага самавызначэння ў свеце. Па-другое, лібералізмам называюць вучэнне, якое ставіць сваёй мэтай ліквідацыю або памякчэнне форм дзяржаўнага ці грамадска-га прымусу індывідуума. Для лібералізму характэрна свабо-да ад групавых, нацыянальных і класавых умоўнасцей, цярп-лівасць і касмапалітызм, індывідуалізм і гуманізм. У абод-вух выпадках гаворка ідзе аб ідэалах, якія бяруць пачатак у перыяд рэвалюцый XVII — XVIII стст. і атрымалі шырокае распаўсюджванне ў XIX ст., калі ў шэрагу заходнееўрапейскіх краін узніклі ліберальныя партыі з адпаведнымі праграмамі. Па-трэцяе, у эканоміцы лібералізм азначаў рыначныя адно-сіны.

Лібералізм патрабаваў абмежавання правоў манарха пар-— ламентам, устанаўлення канстытуцыйнага ладу і дапушчэн-ня буржуазіі да кіравання дзяржавай, дазволу грамадзянам некаторых дэмакратычных свабод.

Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэ-макратыю (грэч. сіетокгахіа — улада народа, ад сіетоз — народ і кгаіюз — улада), якая заснавана на прызнанні прын-цыпаў народаўладдзя, свабоды і раўнапраўя грамадзян. Дэ-макратыя дапускала прызнанне прынцыпаў выбрання асноў-ных органаў дзяржаўнай улады, наяўнасць правоў і палітыч-ных свабод грамадзян, а таксама ўмоў для іх рэалізацыі.

Заключным этапам станаўлення асноўных прынцыпаў лібералізму быў прамежак ад Вайны за незалежнасць у Паў-ночнай Амерыцы да новай рэвалюцыйнай хвалі ў Еўропе ў першай палове 1820-х гг. У гэты час ліберальная палітычная тэорыя трапіла пад магутнае ўздзеянне дзвюх вялікіх рэва-люцый (амерыканскай і французскай) канца XVIII ст.

Такім чынам, прамысловая рэвалюцыя адыграла важную ролю ў пераходзе ад феадалізму да капіталізму, станаўленні і развіцці індустрыяльнага грамадства. Яна таксама прывяла да змен у сацыяльнай структуры насельніцтва і фарміраван-ня прамысловай буржуазіі і пралетарыяту. Разам з тым яна выклікала і палітычную мадэрнізацыю ў краінах Заходняй Ёўропы і ЗША, У выніку гэтай мадэрнізацыі нараджаецца ідэалогія буржуазіі — лібералізм, які ў XIX ст. адыграў вельмі важную ролю ў фарміраванні буржуазнай дзяржавы.


24. Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з рускімі рэгіёнамі.

На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністрацыйныя органы і ўстановы. 3 палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакінуў Статут Вялікага Княства Літоўскага І588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць толькі другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дварансгва. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі.

Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць апетыты расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага сектара наогул. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі у прыватнае спадчыннае ўладанне болып за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога права. Жыхары шэрага мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам.

Каб дагадзіць мясцовым панам, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Афіцыйна каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Кацярына II палічыла патрэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях шляхам пераводу ўніятаў у праваслаўе, аб чым (22 красавіка 1794 г.) быў выдадзены указ.

Далучэнне да імперыі ўключыла Беларусь у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, аказала ўплыў на развіццё ўсіх галін эканомікі, шмат у чым вызначыла напрамкі яе далейшай гаспадарчай спецыялізацыі. У хуткім часе былі створаны новыя мануфактуры. Павялічваліся пасяўныя плошчы. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў стымуляваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыцы, якія належалі Расіі.

Расійскімі ўладамі было арганізавана вывучэнне беларускага края. Сюды пасылаліся навуковыя экспедыцыі (астранамічная на чале з І. Ісленьевым і фізічная на чале з І. Ляпёхіным), сенатарскія інспекцыі (місія Г. Р. Дзяржавіна). Беларусь таксама адкрывала для сябе Расію. У губернскіх і павятовых гарадах пачынаюць працаваць рускія школы, уводзіцца выкладанне геаграфіі і гісторыі Расіі, пашыраюцца рускія перыядычныя выданні. Пакуль гэта былі астраўкі у моцна спаланізаванай сферы культуры, але яны паклалі пачатак будучай русіфікацыі края. Царскі ўрад праводзіў палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Прычым з-за патурання апалячанаму панству ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. працэс паланізацыі працягваўся і нават узмацняўся. У гэтых цяжкіх умовах захавальнікам мовы і нацыянальна-культурных традыцый выступала пераважна сялянства. Але і сярод шляхты да канца не знікла сувязь з роднай зямлёй, жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, што праяўлялася у так званым ліцвінскім патрыятызме.

Нягледзячы на лаяльныя адносіны царызму да пануючага саслоўя на Беларусі, у шляхты ўсё ж заставаліся прычыны для незадавальнення новай уладай, у першую чаргу з-за страты ўласнай дзяржаўнасці, памяць аб якой перадавалася з пакалення у пакаленне, выклікаючы антырасійскія змовы і паўстанні.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход.


25. Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.

12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Неман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохкратную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. 3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхціцаў з Літвы і Беларусі. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў.

Неўзабаве амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб’ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць наборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі у лясы – партызанілі.

Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і паслабленні адміністрацыйнай улады далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага).

У кастрычніку 1812 г. расійская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі у наступление расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусь Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14 — 16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс.

Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай.

Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбуравы многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся.

Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характэрная для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай працягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана.


26. Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самадзяржаўя.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук), якое мела аддзяленні ў свіслацкай гімназіі, полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Аднак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся у атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі у салдаты ці ссылалі ў Сібір.

Урад разумеў, што адных рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 г. быў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку была адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага у беларускіх губернях.

Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была у асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з каталіцкай царквой. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры.

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў.

У другой палове 30-х гг. XIX ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Беларусь і ў Літву рускіх праваслаўных сялян, якія, на думку віленскага генерал-губернатара М.А.Далгарукава і падтрымаўшага яго Камітэта па справах заходніх губерняў, прынеслі б "з сабою... нашу мову, нашы звычаі і адданасць рускіх прастолу". У лютым 1836 г. урад зацвердзіў Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Але сяляне, не давяраючы ўладам, адмаўляліся перасяляцца.

Уніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва у 40-я гг., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ураджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 —1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам — назгубу, панам — для навукі", — заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.

У 1846 — 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Саюз свабодных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарт-зона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848 — 1849 гг. у Заходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.

Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

 


27. У першай палове XIX ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тьшу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх начала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.

Новыя з’явы у эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (льну, канапель), значка узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўваіща сельскагаспадарчыя машьшы.

У 40-я гг. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскаи губерні быў адкрыты першы у Расійскай імперыі земляробчы інстытут.

Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. 3 паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.

Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існаваўшай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найболып буйных сялянскіх хваляванняў, то у другой трэці — больш за 90. Гэта вымушала царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытання.

Спачатку гэтыя захады былі даволі сціплымі і зводзіліся да некаторых мер па змякчэнні адносін паміж сялянамі і іх уладальнікамі. Аднак на практыцы ўрадавыя распараджэнні на гэты конт былі малаэфектыўнымі. Нагляд за іх выкананнем ускладаўся на губернскія і павятовыя ўлады, гэта значыць на тых чыноўнікаў, якія самі паходзілі з мясцовай шляхты і хутчэй адстойвалі інтарэсы памешчыка, чым селяніна. Ды і наогул многія указы з цягам часу забываліся.

28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. У ходзе люстрацыі — новага апісання дзяржаўных уладанняў — змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спьнялася практыка здачы іх у арэнду. Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнугы.

Тым не менш гэта рэформа (аўтар П. Дз. Кісялёў) выклікала супрацьдзеянне памешчыцкага класа, які ўбачыў у гэтым замах на свае саслоўныя прэрагатывы.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40 — першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства, але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.


28. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з’яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся у рознах галінах культуры у гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з’явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія у гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, склад ванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступ-нымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і т.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва — сродкамі такой барацьбы.

У сувязі з развіццём эканомікі і ўскладненнем сацыяль-нага жыцця расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

Вызначальнай з’явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел грамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а таксама насуперак памкненням улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, уздымаецда новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула у 40—50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характерный рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы. Адной з найболып важных галін духоўнага жыцця у канцы XVIII — першай палове XIX ст. была асвета. У гэты час у сістэме адукацыі адбываюцца значныя змены, якія праявіліся у стварэнні сістэмы свецкай адукацыі і павелічэнні колькасці навучальных устаноў розных тыпаў. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад захаваў агульны кірунак асветніцкай палітыкі, распрацаванай у часы Адукацыйнай камісіі. У 1802 г. пачалася школьная рэформа, якая на тры дзесяцігоддзі вызначыла стан асветы на Беларусі. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перайменавана ў Віленскі універсітэт, які з’яўляўся навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, у якую ў гэты перыяд уваходзілі Беларусь, Літва і частка Украіны.

Згодна з рэформай утвараліся некалькі тыпаў навучальных устаноў. На самай ніжняй прыступцы стаялі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, прызначаныя для падатных саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Школа насіла саслоўны характар — доступ у гімназіі для дзяцей падатных саслоўяў быў абмежаваны, а ва універсітэт іх наогул не дапускалі.

Акрамя вышэйназваных навучальных устаноў на Беларусі у першай трэці XIX ст. дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў ці гімназій. Сярод гэтых навучальных устаноў вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. Аднак у 1820 г. езуіты былі выгнаны з Расійскай імперыі, а на месцы Полацкай акадэміі створаны кадэцкі корпус. Колькасць навучальных устаноў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах на працягу першых дзесяцігоддзяў XIX ст. скарачалася па загаду ўлад, а ў 1832 г. яны былі пераўтвораны ў свецкія навучальныя установы.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне школ узаемнага навучання (ланкастарскіх). Адной з першых такіх школ была школа для сялян, адкрытая ў Шчорсах Храптовічам. Ініцыятарам адкрыцця такіх школ для дзяцей сялян і бедных мяшчан выступіў урад. Але ужо цераз пяць гадоў гэтыя школы былі забаронены і з’явіліся зноў толькі ў канцы 30-х гг. XIX ст.

Асобныя навучальныя установы існавалі ў гэты час для яўрэяў, якія складалі тады значную частку гарадскога насельніцтва Беларусі. Адукацыя гэтай часткі гараджан мела пераважна рэлігійны характар. У талмудторах, хадарымах і іншых навучальных установах, якія ўтрымліваліся на грошы яўрэйскай абшчыны, дзеці займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іўдаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. У 1844 г. была праведзена рэформа яўрэйскіх навучальных устаноў, уведзены першы, не лічачы яўрэйскай мовы, свецкі прадмет — руская мова. На Беларусі працавалі таксама прыватныя вучылішчы і пансіянаты. Жаночая адукацыя адбывалася менавіта праз гэтыя навучальныя установы і хатніх настаўнікаў.

У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва у заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Польская мова з’яўлялася асноўнай мовай выкладання, дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру. Такое становішча было звязана з агульным кірункам палітыкі самаўладдзя — царызм шукаў саюзнікаў сярод мясцовай спаланізаванай шляхты і ішоў. на свядомае патуранне паланізацыі. Польскія патрыёты на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і куратарам універсітэта Адамам Чартарыйскім зрабілі асвету надзейным сродкам распаўсюджвання ідэалаў польскага нацыянальнага руху. Сітуацыя стала паступова змяняцца пасля раскрыцця тайных таварыстваў у навучальных установах. Уводзіцца выкладанне рускай мовы у якасці абавязковага прадмета, польская гісторыя замяняецца гісторыяй Расіі. У гэты час змяняецца кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі і універсітэта. Новы куратар М.Навасільцаў пачынае пра-водзіць паступовую русіфікацыю універсітэта, замяняе "нядобранадзейных" выкладчыкаў. Але Віленскі універсітэт і пасля рэпрэсій сярэдзіны 20-х гг. не страчвае свайго значэння як галоўнай навучальнай ўстановы і навуковага асяродка Беларусі і Літвы. Тут дзейнічаюць чатыры факультэты — фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычных навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў, а таксама настаўніцкая і духоўная семінарыі. Штогод на ўсіх аддзяленнях універсітэта вучылася больш за 1 тыс. чалавек, тут меліся выдатная бібліятэка, батанічны сад, астранамічная абсерваторыя, анатамічны музей, лабараторыі. Універсітэт меў еўрапейскую славу, вакол яго гуртаваліся лепшыя сілы мясцовай інтэлігенцыі.

Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. Мікалай I падпісвае указ аб закрыцці Віленскага універсітэта. Тэта было не толькі пакаранне за ўдзел студэнтаў у паустанні, але і імкненне знішчыць "гнездо вольнодумства, якім улады справядліва лічылі універсітэт. У Вільні застаецца Медыка-хірургічная акадэмія, створаная на базе медыцынскага факультета (працуе да 1840 г.) і Рымска-каталіцкая акадзмія, асновай якой стала тэалагічнае аддзяленне маральна-прававога факультета (у 1842 г. пераведзена ў Пецярбург). Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзіцца на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключаецца з праграмы выкладання, на захадзе выкладаецца толькі як асобны прадмет па скарочанай праграме. Настаўнікі, якія не валодаюць рускай мовай, адхіляюцца ад выкладання. Рускамоўных выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску у 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працуе да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрьщцё у 1840 г. у Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце. У канцы 50-х гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць адкрывацца "училища для поселянских детей" — пачатковыя школы для сялян, якія ўтрымліваліся часткова на сродкі дзяржавы, а часткова — праваслаўным святарствам і самімі сялянамі. Вясковых дзяцей вучылі рускай мове, пачаткам арыфметыкі, малітвам. Адной з галоўных мэт гэтых школ была русіфікацыя беларускага сялянства і прыцягненне яго да праваслаўя. Адкрыццё такіх школ, падтрыманае дзяржавай, мела масавы характар. Толькі ў Гродзенскай губерні з 1859 па 1862 г. было адкрыта 223 такіх школы. Аднак з-за нізкага ўзроўню выкладання яны не давалі і не маглі даваць паўнацэннай адукацыі сялянскім дзецям. Большасць з гэтых школ існавала толькі на паперы. Не лічачы гэтых пачатковых школ для сялян, у пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 167 навучальных устаноў ўсіх тыпаў, у тымліку адна вышэйшая, 12 сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча. Пачатковых школ для сялян у 1863 г. налічвалася згодна са справаздачамі чьшоўнікаў навучальнай акругі больш за 700. Але колькасць вучняў у навучальных установах Беларусі была невялікай: адзін вучань прыходзіўся на 200 чалавек насельніцтва.

У Віленскім універсітэце значнага развіцця дасягнулі дакладныя навукі. Выдатны уклад унёс у матэматыку і астраномію Ян Снядэцкі, які працяглы час быў рэктарам універсітэта. Дзякуючы яму ў Вільні была адкрыта астранамічная абсерваторыя, яго падручнік па сферычнай трыганаметрыі лічыўся найлепшым у Еўропе і быў выдадзены у Лейпцыгу. Брат Яна Снядэцкага Андрэй — выдатны біёлаг і хімік — таксама працаваў ва універсітэце. Яго пяру належыць фундаментальная праца "Тэорыя арганічных рэчываў", дзе Андрэй Снядэцкі на падставе эмпірычных даных біялогіі стварыў стройную навуковую тэорыю арганічнай хіміі. Выкладчыкі універсітэта ўнеслі значны уклад у развіццё медыцыны, фізіялогіі, гісторыі, літаратуры і іншых навук. Гэтыя галіны пазначаны імёнамі прафесара батанікі і заалогіі С. Юндзіла, прафесара медыцыны А. Бекю, фізіёлага М. Гамаліцкага, прававедаў І. Даніловіча і Ю. Ярашэвіча, мовазнаўцы І. Лабойкі.

Не страцілі і сёння сваей навуковай вартасці працы прафесара універсітэта І. Лялевеля, які быў заснавальнікам рамантычнай школы польскай гістарыяграфіі, а ў 30-я гг. стаў адным з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, у Літве і Полыпчы.

У Горы-Горацкім земляробчым інстытуце выдатныя вынікі былі дасягнуты ў галіне хіміі і біялогіі. Тут працавалі пачынальнік хімічнай навукі на Беларусі К. Д. Шміт, выдатны хімік і педагог І. Цютчаў і інш.

Значных поспехаў дасягнулі у канцы XVIII — першай палове XIX ст. гістарычная навука, этнаграфія, археалогія, краязнаўства. Як асобная галіна ведаў начало складвацца беларусазнаўства. Гэтыя галіны навуковых ведаў пазначаны знакамітымі імёнамі Т. Нарбута, З. Даленгі-Хадакоўскага, А. Кіркора, П. Шгалеўскага, К. Калайдовіча, М. Балінскага, Р. Зянькевіча і іншых даследчыкаў. Значную ролю у развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па ініцыятыве Я. Тышкевіча былі створаны Віленскі музей старажытнасцяў і Віленская археалагічная камісія. Напачатку 60-х гг. у Віленскім музеі налічвалася больш за 10 тыс. адзінак захавання, у тым ліку выдатная нумізматычная калекцыя, археалагічныя матэрыялы, гравюры, карціны, рукапісы. У бібліятэцы музея, якая мела больш за 20 тыс. тамоў, знаходзіліся першадрукі, старажытнейшыя рукапісныя кнігі, сабраныя з розных мясцін Беларусі і Літвы. Віленская археалагічная камісія, пакуль яе у 1865 г. не закрылі па загадзе Мураўёва, займалася выяўленнем і друкаваннем старажытных дакументаў, летапісаў. Яна выдавала "Записки Виленской археологической комиссии", дзе друкаваліся не толькі гістарычныя крыніцы, але і навуковыя рэфераты мясцовых даследчыкаў. Цікаўнасць да вывучэння мінулага Беларусі, яе культуры, мовы і народных традыцый сведчыла аб працэсе нацыянальнага адраджэння беларусаў, аб складванні беларускай нацыі, якая такім чынам усведамляла сябе ў часе і прасторы.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі у першай палове XIX ст. з’яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у болыпасці належала да фальклору. Усіх іх аб’ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне слу-жыць сваей Бацькаўшчыне. У болыпасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.

Выдатнам літаратарам Беларусі быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца культурнай спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а таксама у буйнейшых паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына" знакаміты паэт-рамантык выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі, а яго літаратурная мова адчула на сабе значны ўпльгў мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні.

Характэрная з’ява беларускай літаратуры першай па-ловы XIX ст. — узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся напамяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Мнопя з Іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.

Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і 'Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В. Равінскі і К. Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур’ёзную праблему — праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю у галіне сусветнай літаратуры.

Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае узор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я. Баршчэўскага, дзе выкарыстаны беларускія казкі і па-данні. Тагачасныя крытыкі называл! гэты твор беларускім цыклам "1000 і адной ночы". Значны уклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаўна беларускай і польскай мовах, сябра Міцкевіча, адзін са стваральнікаў таварыства філаматау; В. Каратынскі, польска-беларускі паэт і пісьменнік. Яркай зоркай на небасхіле прыгожага пісьмен-ства 40—50-х гг. заблішчэў талент Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Яго паэмы, вершы, драматургічныя творы адкрылі новую старонку у беларускай і польскай літаратуры. У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма, якога літаратуразнаўцы называюць "беларускім Бёрнсам". Але ва ўмовах царскага прыгонніцтва талент сялянскага хлопца не мог праявщца у поўнай сіле. За перапісванне забароненых літаратурных твораў, перш за ўсё паэмы Я. Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", а таксама за ўдзел у сялянскім выступленні сын вясковага рамесніка быў здадзены у салда-ты. Адбыўшы рэкрутчыну, ён вярнуўся на радзіму і працаваў кавалём. 3 некалькіх сшыткаў вершаў маладога паэта, канфіскаваных паліцыяй, да нас дайшоў толькі адзін верш, згаданы ў працы аднаго з сучаснікаў Багрыма.

У 40-я гг. да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядомымі нам творамі пісьменніка сталі п’есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", Спаборніцгва музыкднтаў", "Чарадзейная вада". Гэтыя п’есы былі напісаны на польскай мове і ў 40-я гг. пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п’еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Прозвішча аднаго з найбольш каларытных герояў п’есы — Навума Прыгаворкі — у далейшым ён выкарыстаў як літаратурны псеўданім. У 50-я гг. Дунін-Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі" і інш. У гэты час ён перакдаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Аднак царская цэнзура забараніла выданне гэтага перакладу.

Творчасць Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Заслугамі пісьменніка з’яўляюцда распрацоўка беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, новых жанравых формаў. Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60-х гг. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.

У гэты час значна ўзрастае колькасць друкарняў, як дзяржаўных, так і прыватных. У 50-я гг. пачынаецца шырокае распаўсюджванне літаграфій, якія дазвалялі вьщаваць ілюстраваныя вьщанні. Значную ролю ў культурным жьщці ў гэты перыяд адыгрываюць перыядычныя выданні, якія адрозніваліся разнастайнасцю кірункаў. Найбольш папулярнымі бьші навукова-літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся "Кур’ер літоўскі", "Дзённік Віленскі", на Беларусі чыталі выданні А.Кіркора, перш за ўсё альманах Тэка Віленьска", Ю.Крашэўскага "Атэнэум", гродзенскі альманах "Андына", выданні Р.Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове, але ва ўмовах жорсткай цэнзуры тэта было немагчыма.

У другой трэці XIX ст. на Беларусі пачынаюць ства-рацца першыя публічныя бібліятэкі. Але да сярэдзіны стагоддзя іх дзейнасць абмяжоўвалася амаль выключна збіраннем кніжнага фонду. Адметнай рысай перыяду было існаванне буйных прыватных кнігазбораў і калекцый. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў пакладзены пачатак аднаму з найлепшых кнігазбораў Беларусі і Польшчы — бібліятэцы Храптовічаў, якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя калекцыі і кнігазборы былі ў Дзярэчыне ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах, у Кіркора у Вільні, у Я. Тышкевіча у Лагойску і у іншых.

У канцы XVIII — першай палове XIX ст. масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. Асноўнай формай тэатральнага мастацтва ў гэты час з’яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі тэатральнай справы. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб’язнымі". Такі тэатр меў сталую базу у губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабіў турнэ па навакольных мястэчках і гарадах, маёнтках і кірмашах. У XIX ст. сталыя тэатральныя калектывы дзейнічалі у Вільні (трупа Мараўскага), Грод-не (трупа С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы адбываюцца ужо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і многіх павятовых гарадах.

Ажыўленне тэатральнага жыцця у гарадах Беларусі не магло не прыцягнуць да сябе ўвагу царскіх улад. Тэатр на той час быў найбольш дэмакратычным відам мастацтва, а дзякуючы пераходу на камерцыйныя рэйкі меў пэўную фінансавую незалежнасць ад дзяржавы. Улады бачылі ў тэатры, як і ў літаратуры, трыбуну для антыўрадавых і антыпрыгонніцкіх выступленняў. У сувязі з гэтым для палягчэння нагляду за тэатральным мастацтвам Беларусі ўрад у 1845 — 1847 гг. праводзіць тэатральную рэформу. Усе вандроўныя трупы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры атрымалі манаполію на паказы у губерні. Адной з галоўных мэт тэатральнай рэформы была паступовая русіфікацыя тэатральнага мастацтва. Аднак рэформа не была даведзена да канца. Ужо у сярэдзіне 50-х гг. на Беларусі зноў актыўна дзейнічалі "аб’язныя" трупы, хаця тэатральныя дырэкцыі і працягвалі сваю работу.

Значная падзея тэатральнага жыцця Беларусі — стварэнне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. Аматарскае мастацтва наогул было вельмі распаўсюджана сярод беларускіх тэатралаў, а гэтая трупа была спецыяльна створана для пастаноўкі п’есы Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" у 1852 г. У яе ўваходзіла больш за 20 чалавек. Нягледзячы на тое, што мінскія ўлады забаранілі публічны паказ п’есы, яна ўсё ж была пастаўлена на прыватнай сцэне у купца Саламона. Затым гэтую п’есу неаднаразова ставілі на кватэрах не толькі у Мінску, але і ў Бабруйску, Слуцку, Глуску і іншых мясцінах, куды рабіла вандроўку трупа Марцінкевіча.

Апрача прафесійнага і аматарскага тэатраў на Беларусі у гэты час існаваў і народны тэатр, вытокі якога ішлі яшчэ з часоў Рэнесанса, — батлейка, тэатр народнай драмы, тэатралізаваныя сялянскія святы і інш.

Як і тэатральнае мастацтва, музыка ў гэты час даволі выразна падзяляецца на прафесійную, якую культывавалі у мастацкіх салонах і на канцэртах (распаўсюджвалася з дапамогай друкаваных нот, тэатральных відовішчаў і г.д.), а таксама музыку народную, якая зберагалася і ўзбагачалася народнымі музыкантам!.

На Беларусі музыка была адной з найважнейшых і найбольш распаўсюджаных галін мастацтва. Асновамі музычнай культуры тут валодаў амаль кожны адукаваны чалавек, напрыклад для жанчын-шляхцянак уменне іграць на музычным інструменце і спяваць лічылася амаль абавязковым. Музыка гучала у салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах, даволі часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў і аматараў. Губернскія гарады, як правіла, мелі свае аматарскія ці прафесійныя аркестры. У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы — традыцыя, якая захавалася яшчэ з XVIII ст.

Добра ведалі на Беларусі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў, папулярнасцю карысталіся таксама кампазіцыі мясцовых аўтараў. Сусветную славу маюць творы нашага земляка выдатнага кампазітара, палітычнага дзеяча, мемуарыста Міхала Клеафаса Агінскага. Мінчанін Станіслаў Манюшка ўвайшоў у гісторыю музыкі як ства-ральнік некалькіх выдатных опер, аўтар шматлікіх інструментальных твораў. У XIX ст. заслужана карысталіся папулярнасцю творы Ф. Міладоўскага, А. Абрамовіча, Д. Стафановіча.

У першай палове XIX ст. назіраецца значны рост будаўнічай дзейнасці, ідзе рэгулярная забудова гарадоў, узнікаюць новыя тыпы грамадзянскіх будынкаў, упершы-ню шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты. Асноўным архітэктурным стылем у гэты час становіцца класіцызм. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў і мястэчак адыграла Віленская архітэктурная школа, аснову якой склалі навучэнцы Віленскага універсітэта М. Шульц, Л. Стуока-Гуцявічус, К. Падчаньгаскі. Да буйнешых помнікаў гэтага часу адно-сяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква у Чачэрску, Жыліцкі палац, Пакроўская царква ў Стрэшыне і ішп. У 30 — 40-я гг. амаль цалкам бьгў перабудаваны Брэст, Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.

У гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі першая палова XIX ст. займае асобнае месца — гэты час значных якасных і колькасных зрухаў у развіцці ўсіх яго жанраў і формаў. Важнейшую ролю ў гэтым працэсе адыграла Віленская школа жывапісу — аддзяленне прыгожых мастацтваў факультета літаратуры і мастацтва Віленскага універсітэта. Яна была заснавана у канцы XVIII ст. першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы Ф. Смуглевічам і яго вучнямі. Тут выкладалі Я. Рустэм, выдатны мастак, педагог; былы каралеўскі скульптар А. Ле Брун (Лебрэн), яго вучань — ураджэнец Гарадзеншчыны К. Ельскі, выдатны графік і мастацтвазнавец англічанін Дж. Саўндэрс. За 35 гадоў сваей работы школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў. Выхаванцамі аддзялення прыгожых мастацтваў былі выдатны партрэтыст, майстар гістарычных кампазіцый Я. Дамель, мастак-партрэтыст еўрапейскага ўзроўню В. Ваньковіч, графік і мастак В. Дмахоўскі і інш. Галерэю вобразаў беларускіх помнікаў гісторыі і архітэктуры, краявідаў пакінулі вучні Я. Рустэма — выдатныя мастакі М. Кулеша і Н. Орда. Майстар батальнага жанру Я. Сухадольскі пакінуў серыю работ, прысвечаных вайне 1812 г., паўстанням. Пачынальнікам беларускага мастацтва нацюрморта быў выдатны мастак, выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў І. Хруцкі. Закрыццё Віленскага універсітэта значна збядніла мастацкае жыццё рэгіёну. Пачынаецца адток таленавітых мастакоў у Пецяроургскую Акадэмію мастацтваў, у Маскоўскае Строганаўскае вучылішча і за мяжу. Многія з іх ужо больш не вяртаюцца на Беларусь (К. Карсалін, С. Заранка), або прыязджаюць сюды толькі на нядоўгі час (Т. Гарэцкі, М. Андрыёлі). Тыя ж мастакі, якія вярталіся, каб жыць і працаваць на Бацькаўшчыне, — Г. Дмахоўскі, які вярнуўся з Амерыкі, І.Хруцкі і некаторыя іншыя, — вымушаны былі шукаць для сябе дадатковую, акрамя жывапісу, крыніцу даходу.

Культура Беларусі першай паловы XIX ст. з’яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах — выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх вышынь. У гэты час фарміраваліся яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся паліты-кай царскіх улад. У канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. гэта палітыка спрыяла інтэнсіўнай паланізацыі Беларусі, што закрывала беларускай культуры шлях да прафесіяналізацыі. Русіфікацыя, распачатая царскім урадам у другой чвэрці стагоддзя і асабліва ўзмацніўшаяся пасля паўстання 1830 — 1831 гг., зноў не пакідала беларусам месца і магчымасцяў для развіцця нацыянальнай культуры. Царскі ўрад, не забараняючы афіцыйна беларускую мову, перакрываў ей шлях да прыгожага пісьменства. Асабліва моцна пашкодзіла станаўленню новай беларускай мовы забарона друкаваць на лацінцы, выдадзеная ў сувязі з цэнзурным разглядам перакладу "Пана Тадэвуша" В. Дуніна-Марцінкевіча. Такім чынам, даволі вялікае кола беларускіх пісьменнікаў, якія выйшлі з польскамоўнага асяроддзя і карысталіся лацінкай, былі пазбаўлены магчы-масці друкаваць свае творы. Беларуская мова разглядалася царскімі ўладамі як адзін з дыялектаў мовы рускай і дазвалялася толькі у фальклоры.

Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю і распачатую русіфікацыю, беларускі народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.


29. Дзяржаўна-прававая сістэма. У канцы XIX — пачатку XX ст. працягваецца дэмакратызацыя палітычных сістэм за-ходніх краін і замацоўваюцца асноўныя формы буржуазнай дзяржавы: канстытуцыйная манархія, прэзідэнцкая рэспуб-ліка, парламенцкая рэспубліка.

Як канстытуцыйная парламенцкая манархія ў класіч-ным выглядзе ў гэты час выступала Вялікабрытанія. Вышэй-шым заканадаўчым органам з'яўляўся парламент з дзвюх па-лат — палаты абшчын і палаты лордаў. Выканаўчая ўлада належала кабінету міністраў, які быў адказным перад пар-ламентам. Кабінет міністраў фарміраваўся з прадстаўнікоў партыі, якая атрымала болыпае прадстаўніцтва ў палаце аб-шчын. Уся работа кабінета вялася пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра, становішча якога вызначалася яго ўплывам у партыі. У гэты час дамінуючае становішча на англійскай палітычнай арэне займалі партыі кансерватараў і лібералаў. Рэформы выбарчай сістэмы 1867 і 1884 гг., мясцовага самакіравання 1888 г. і суда 1876 г. дазволілі без рэвалюцый, эвалюцыйным шляхам перайсці ад алігархічнай палітычнай сістэмы да пар-ламенцкай з дастаткова развітым і дзейсным грамадзянскім грамадствам.

Іншай формай буржуазнай дзяржавы ў XIX ст. з'яўляла-ся прэзідэнцкая рэспубліка. Найбольш яскрава гэта форма здзейснілася ў ЗІПА. Канстытуцыя ЗША размежавала кола пытанняў, якія знаходзіліся ў кампетэнцыі федэральных і мясцовых органаў улады. Да сферы дзейнасці цэнтральнай улады адносіліся: знешняя палітыка, узброеныя сілы, ахова, знешні гандаль, эміграцыя, федэральны бюджэт. Вышэйшым заканадаўчым органам быў двухпалатны кангрэс. Выканаў-чую ўладу ўзначальваў прэзідэнт, які абіраўся двухступеннымі выбарамі на чатыры гады. Цэнтральнымі выканаўчымі органамі сталі дэпартаменты на чале з дзяржсакратаром: знеш-няй палітыкі, вайсковы, фінансаў, юстыцыі і гандлю. У буду-чым шэраг дэпартаментаў былі перайменаваны ў міністэрствы.

Парламенцкая рэспубліка — трэцяя форма дзяржавы, якая найбольш поўна рэалізавалася ў Францыі. Згодна з Кан-стытуцыяй 1875 г. заканадаўчая ўлада належала парламен-ту, які складаўся з дзвюх палат: сената і палаты дэпутатаў. Абедзве палаты маглі аб'ядноўвацца і сумесна абмяркоўваць найважнейшыя пытанні, напрыклад выбары прэзідэнта ці папраўкі ў канстытуцыю. У гэтым выпадку яны атрымлівалі назву "Нацыянальны сход". Выканаўчая ўлада належала прэ-зідэнту і міністрам. На прэзідэнта ўскладваліся абавязкі кіра-ваць бягучай унутранай і знешняй палітыкай. Ён прызначаў міністраў і праводзіў пасяджэнні савета міністраў.

Сваё развіццё працягвала і партыйная сістэма, У дру-гой палове XIX ст. пачынаюць фарміравацца і набываць уп-лывовасць сацыялістычныя партыі, якія асноўнай сваёй мэтай бачылі барацьбу супраць капіталізму і ўсталяванне болып справядлівага ладу жыцця — сацыялізму, а ў буду-чым — камунізму. Гэтыя партыі, першапачаткова дастатко-ва радыкальныя, паступова становяцца на шлях супрацоў-ніцтва з буржуазнай дзяржавай і інтэгруюцца ў яе партый-напалітычную сістэму. Такім чынам, ліберальныя партыі апы-нуліся ў цэнтры палітычнага спектра, прыцягваючы да сябе прыхільнікаў буржуазнага рэфармізму. На правым флангу палітычнага жыцця заставаліся кансерватыўныя партыі, якія ў гэты час становяцца абаронцамі не феадальных пера-жыткаў, а сучаснага ім зіаіііз ^ыо. Новай сілай у палітыч-ным жыцці становяцца нацыяналістычныя партыі, якія набываюць асаблівую моц у краінах, што не мелі суверэнітэ-ту ці імкнуліся да пераадолення раздробленасці.

Такім чынам, менавіта ў другой палове XIX ст. адбываец-ца фарміраванне дзяржаўна-прававых інстытутаў буржуазна-га грамадства і станаўленне прававой дзяржавы.

Усё болып актуальным у канцы XIX - пачатку XX ст. становіцца нацыянальнае пытанне. Патрабаванні пр




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 673; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.136 сек.