Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі




Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, асабліва ў літаратуры. У кароткі тэрмін з’явіліся новыя высокамастацкія творы. Нягледзячы на розныя перашкоды, беларуская культура змагла захаваць сваю самабытнасць, арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую, еўрапейскую культуру. Творы літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбонку сусветнай культуры.

У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся у заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераутвараліся у вышэйшыя пачатковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ — гімназій і рэальных вучылішчаў. Агульная колькасць школ усіх тыпаў у 1914 г. склада 7682, у якіх навучалася толькі 1/5 частка дзяцей школьнага ўзросту. Атрымала развіцдё і прафесійная адукацыя. На пачатак студзеня 1910 г. у Беларусі налічвалася 66 чыгуначных, сельскагаспадарчых, рамесніцкіх і іншьгх школ і вучылішчаў. Для дарослага насельніцтва адкрываліся нядзельныя школы, вячэрнія змёны і курсы. Для падрыхтоўкі педагогаў у 1909 —1916 гг. былі адкрьггы пяць настаўніцкіх семінарый, тры настаўніцкія інстытуты — у Віцебску, Мінску і Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай наву-чальнай установы. Педагагічныя таварыствы, дзеячы беларускай культуры выступалі за стварэнне беларускай нацыя-нальнай школы. За навучанне на роднай мове выказаўся настаўніцкі з’езд у Вільні (1907). Дзякуючы дзейнасці найболын свядомай інтэлігенцыі сярод вясковага насельніцтва праваслаўнага веравызнання атрымалі распаўсюджванне "тайныя" руска-беларускія школы. У школах выкарыстоўваліся падручнікі К. Каганца "Першая навука чытання", Я.Цёткі "Першае чытанне для дзетак беларусаў", Я.Коласа "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", а таксама мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў.

На Беларусі меліся значныя дасягненні у вывучэнні этнаграфіі, гісторыі і культуры края, а таксама ў прырода-знаўчых навуках. Пры ўдзеле мясцовай інтэлігенцыі ствараліся навуковыя таварыствы. Да 1914 г. дзейнічала больш за 50 навуковых і культурна-асветніцкіх таварыстваў. Члены Віцебскай архіўнай камісіі і Мінскага таварыства аматараў прьфодазнауства, этнаграфіі і археалогіі падрыхтавалі некалькі навуковых прац. Шэраг даследаванняў па этнаграфіі Беларусі зрабіў Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. Пытаннямі быту і культуры Беларусі зай-маліся вядомыя даследчыкі Е.Раманаў, М.Федароўскі, М.Нікіфароўскі, А.Сержпутоўскі. Гісторыі Вялікага Княст-ва Літоўскага прысвяціў свае працы М.Доўнар-Запольскі. В.Ластоўскі выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі". Засна-вальнік беларускай філалогіі Я.Карскі падрыхтаваў і часткова апублікаваў навуковую працу "Беларусы", у якой змешчаны цікавы матэрыял па філалогіі, этнаграфіі, утварэнні беларускай народнасці, карта рассялення беларусаў. Дасягненні у галіне фізікі звязаны з навуковай дзейнасцю Я.А.Наркевіча-Ёдкі, Я.В.Сняткова, А.В.Садоўскага і інш. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі асабліва вызначыліся таленавітыя інжынеры М.Р.Стульгінскі і К.М.Паўлоўскі. М.Р.Стульгінскі, які працаваў дырэктарам папяровай фабрыкі ў Добрушы, шмат зрабіў па абсталяванні прадпрыемства навейшай тэхнікай, увядзенні сучасных на той час тэхналогій. Фабрыка забяспечвалася электраэнергіяй сваей электрастанцыі, першай у Беларусі. Па тэхнічным узроўні і энергаўзброенасці падобных прадпрыемстваў у Расіі не было. К.М.Паўлоўскі працаваў на розных пасадах Віцебска-га чыгуначнага вузла, прымаў удзел у пабудове і пераабста-ляванні прадпрыемстваў горада, быў ініцыятарам адкрыцдя у Віцебску трамвайнага руху, апублікаваў звыш 40 навуковых прац.

На Беларусі даволі хутка развіваўся друк. 3 1901 па 1914 г. у пяці беларускіх губернях колькасць перыядычных вы-данняў павялічылася з 15 да 109. Болынасць газет, кніг друкавалася на рускай мове. У прапаганду беларускай культуры ўнесла значны уклад грамадска-палітычная і літаратурная газета "Северо-Западный край" (1902 — 1905). На яе старонках асвятляліся розныя галіны беларускай культуры. Першае друкаванае слова Я.Купалы —верш "Мужык" — з’явілася менавіта у гэтай газеце. У верасні — снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета "Наша доля", заснаваная групай членаў БСГ. У ей востра ставіліся пытанні палітычнага і культурнага характару.

Пасля закрьщця "Нашай долі" барацьбу за нацыянальнае адраджэнне ўзначаліла газета "Наша ніва" (1906 -1915). Яна стала трыбунай беларускага нацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіццё яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы у школе, друку, цэрквах і касцёлах. Знач-ную ролю адыграла газета у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, развіцці беларускага мастацтва і літаратуры. Яна друкавала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, а таксама рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх і замежных аўтараў. Пры садзейнічанні "Нашай нівы" выходзілі папулярны "Беларускі каляндар", часопісы "Саха" і "Лучынка". Пачатак легальнаму беларускаму кнігадрукаванню паклала выдавец-тва "Загляне сонца і у наша ваконца", створанае у 1906 г. у Пецярбургу. За няпоўныя восем гадоў вьщавецтва надрука-вала 40 беларускіх кніг тыражом больш.за 100 тыс. экземпляраў. Беларускія кнігі выдавалі таксама выдавецтвы "Наша ніва", "Наша хата", "Мінчук" і інш.

Найбольшыя поспехі у развіцці беларускай культуры звязаны з літаратурай. Яна была прасякнута пачуццём гонару за свой народ і яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, ідэяй сцвярджэння чалавечай годнасці мужыка-беларуса. Вялікі уклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, К.Каганец, Ц.Гартны, М.Гарэцкі і інш. У іх творах адчуваецца любоў да радзімы, жаданне бачыць свой народ свабодным і шчаслівым. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Цёткі "Скрьшка беларуская", "Хрэст насвабоду", Я.Купалы "Жалейка", "Гусляр"; Я.Ко-ласа "Песні жальбы", "Апавяданні"; М.Багдановіча "Вянок", а таксама творы іншых беларускіх пісьменнікаў. 3 твораў беларускіх драматургаў найбольш вядомымі былі "Модны шляхцюк" К.Каганца, "Паўлінка", "Раскіданае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы.

У пачатку XX ст. актывізавалася культурнае жыццё на Беларусі. У гарадах праходзілі гастролі рускіх і ўкраінскіх тэатральных труп. Перад гледачамі выступалі вядомыя майстры сцэны А.Яблачкіна, В.Камісаржэўская, К.Варламаў і інш. У гарадах і вёсках атрымалі распаўсюджванне аматар-скія тэатральныя гурткі, беларускія вечарынкі" — свое-асаблівая форма мастацкай самадзейнасці. Праграмы гэтых аматарскіх калектываў уключалі беларускія песні і танцы, вершы і драматычныя творы К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, а таксама п’есы рускіх, ўкраінскіх і польскіх аўтараў.

3 "беларускіх вечарынак" у 1910 г. узнік нацыянальны прафесійны тэатр — "Першая беларуская трупа" І.Буйніцкага. Трупа гастралявала у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама у Варшаве і Пецярбургу. У рэпертуары тэатра былі вершы Я.Купалы, Я. Коласа, Я.Лучыны і іншых пісьменнікаў, народныя песні "Дудка весялуха", "Чаму ж мне не пець", танцы "Лявоніха", "Мяцеліца", пастаноўкі "Модны шляхцюк" К. Каганца, "У зімовы вечар" паводле Э.Ажэшкі, "Сватанне" А.Чэхава і інш. У 1913 г. з-за ўціску ўлад і адсутнасці матэрыяльных сродкаў тэатр спыніў свае існаванне. Арганізаваны ў Вільні Беларускі музычна-драматургічны гурток у 1912 г. з вялікім поспехам здзейсніў першую пастаноўку п’есы Я.Купалы "Паўлінка". Удзячныя гледачы — віленскія беларусы — падарылі аўтару залаты гадзіннік.

Прадаўжальнікам народных традыцый тэатра І. Буйніцкага з’явілася "Першае таварыства беларускай драмы і камедыі", якое ўзнікла у сакавіку 1917 г. Трупа таварыства першая паставіла п’есу Я. Купалы "Раскіданае гняздо". Шырокае распаўсюджванне атрымаў народны тэатр — батлейка. На кірмашах, плошчах паказваліся сатырычныя і гумарыстычныя сцэнкі "Вольскі — купец польскі", "Барыня і доктар" і інш.

Прыкметныя поспехі меліся і ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі. Зборам і апрацоўкай народных пе-сень займаліся А.Грыневіч, Л.Рагоўскі, М.Чуркін і інш. Л.Рагоўскі на тэму беларускіх песень напісаў "Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра", кантату "А хто там ідзе?" на верш Я.Купалы.

У выяўленчым мастацтве ў пачатку XX ст. усталяваліся рэалістычныя традыцыі. На Беларусі працавала адносна вялікая колькасць масгакоў-прафесіяналаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю у Пецярбургскай акадэміі мастацтва, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а таксама першапачатковую ў Кіеве, Адэсе, Варшаве, Вільні і прыватных масгацкіх школах Мінска, Віцебска і Магілёва, адкрьггых у канцы XIX — пачатку XX ст. Шырокае распаўсюджванне ў жывапісе атрымаў пейзаж. Вядомымі творамі гэтага жанру былі "Зямля", "Эмігранты" Ф.Рушчыца; "Снег", "Беларускія могілкі" Г.Вейсенгофа; "Неман", "Восеньскі вечар" С.Жукоўскага; "Вечныя снягі", "Зімні пейзаж" В.Бялыніцкага-Бірулі і інш. Бытавому жанру пры-свечаны карціны "Гадзіншчык", "Стары кравец" Ю.Пэна; "На суд прафесара", "Партрэт скрыпача Жухавіцкага" Я.Кругера; "Швачкі", "Вечар у сям’і" Л.Альпяровіча. У кніжнай графіцы плённа працавалі К.Каганец, Я. Драздовіч. На высокім мастацкім узроўні імі праілюстраваны некаторыя беларускія выданні.

Што датычыцца скульптуры, то яна не атрымала такога распаўсюджвання, як жывапіс і графіка. Са станковай скульптурай звязана творчасць К.Каганца, Я.Багушэўскага, А.Краснапольскага і інш. Пэўным поспехам карысталася манументальная скульптура. У 1908 г. каля в. Лясная ўстаноўлены помнік з нагоды 200-годдзя перамогі тут рускіх войскаў над шведамі. Помнікі, прысвечаныя вайне 1812 г., узведзены у 1912 г. у Віцебску і Кобрыне.

Ажыўленню мастацкага жыцця на Беларусі садзейні-чалі перыядычныя выставы выяўленчага мастацтва у Мінску. 3 1890 па 1917 г. тут адбылося 10 выстаў. Асаблівым поспехам карысталася выстава у 1911 г., на якой былі прадстаўлены творы 30 беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх мастакоў. У арганізацыі культурных мерапрыемстваў для на-сельніцтва прымалі ўдзел земствы. Яны наладжвалі спектаклі, яекцыі, народныя чытанні, святочныя гулянкі і інш. У буйных гарадах атрымала распаўсюджванне кіно. У Мінску у 1912 г. працавалі тры кінатэатры — "Мадэрн", "Эдані "Пгант". Дэманстраваліся ў іх неагучаныя кінастужкі.


Усталяванне Савецкай улады. У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца розныя пункты погляду на сутнасць і характар падзей 25–26 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе. Адны называюць іх Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая паклала пачатак новай эры ў гісторыі чалавецтва. Яшчэ нядаўна ён быў пануючым.

Другі пункт погляду зводзіцца да тэзісу, што ў кастрычніку 1917 г. адбылася рабоча-сялянская дэмакратычная рэвалюцыя. Адзін з прадстаўнікоў гэтага накірунку П. Валабуеў лічыць, што кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася не "па Марксу", у сілу недастатковага ўзроўню развіцця вытворчых сіл, а "па Леніну". Рухаючымі сіламі рэвалюцыі з'явіліся не толькі пралетарыят і бяднейшае сялянства, а ўсё сялянства ў цэлым. Таму рэвалюцыя не пралетарская, а народная, якая адкрыла шлях да сацыялістычных пераўтварэнняў.

У апошні час атрымаў распаўсюджванне трэці пункт погляду на кастрычніцкія падзеі як на ваенны пераварот, выпадковую з'яву. Ён практычна супадае з трактоўкай падзей кастрычніка 1917 г. амерыканскім палітолагам З. Бжэзінскім.

Але гіпотэза не дае адказу на пытанне, як змаглі пратрымацца ва ўладзе бальшавікі, абапіраючыся толькі на штыкі ў 170-мільённай краіне?

Падзеі 25–26 кастрычніка з'явіліся вынікам абвастрэння сацыяльна-класавых і палітычных супярэчнасцей у краіне, актыўнай і мэтанакіраванай дзейнасці бальшавікоў па захопу ўлады. Няздольнасць Часовага ўрада вырашыць кардынальныя задачы дэмакратычнай рэвалюцыі, непаслядоўная палітыка кіруючых партый прывяла іх да палітычнага банкруцтва. Пасля правалу карнілаўскага мяцяжу ўлада страціла ўсялякую апору. Усе без спагады глядзелі на тое, як над Часовым урадам збіраюцца "бальшавіцкія хмары".

У гэтай сітуацыі ў ЦК РСДРП(б) перамог пункт погляду У. Леніна на неадкладную падрыхтоўку ўзброенага паўстання. Напярэдадні штурму Зімняга палаца, позна вечарам 24 кастрычніка, Ленін у суправаджэнні сувязнога Э. Рах'я прыйшоў у Смольны, каб непасрэдна кіраваць узброеным паўстаннем.

Вечарам 25 кастрычніка пачаў работу ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў, на якім прысутнічала 649 дэлегатаў, з іх 390 – бальшавікі. У яго рабоце прынялі ўдзел дэлегаты Беларусі і Заходняга фронту: 24 бальшавікі, 6 левых эсэраў, 3 сацыял-дэмакраты-інтэрнацыяналісты, 5 меншавікоў, 10 эсэраў і 3 беспартыйныя. З'езд адкрыў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта меншавік Ф. Дан. Пасля таго як меншавікі і правыя эсэры пакінулі залу з'езда, усялякая магчымасць стварыць кааліцыйны савецкі ўрад, што вызначылася ў пачатку работы з'езда, была страчана. Адыход развязаў рукі бальшавікам, ачысціў для іх поле палітычнай барацьбы. Аб гэтым недвухсэнсава сведчыла выступленне старшыні Петраградскага савета Л. Троцкага. "Паўстанне народных мас, – сказаў ён, – не патрабуе апраўдання. Тое, што адбылося, – гэта паўстанне, а не загавор... Народныя масы ішлі пад нашым сцягам, і наша паўстанне перамагло. І зараз нам прапаноўваюць: адмоўцеся ад вашай перамогі, ідзіце на ўступкі, заключыце дамоўленасць. З кім?.. Тым, хто адсюль пайшоў і хто выступае з прапановамі, мы павінны сказаць: вы – жалобныя адзінкі, вы банкроты, ваша роля сыграна, і адпраўляйцеся туды, дзе вам ад гэтага часу належыць быць: у смеццевы кошык гісторыі". Вечарам 26 кастрычніка былі прыняты важнейшыя дакументы: Дэкрэт аб зямлі, Дэкрэт аб міры, пастанова аб адмене смяротнай кары, рэзалюцыя супраць пагромнага руху, Дэкрэт аб утварэнні бальшавіцкага ўрада – Савета народных камісараў.

Мінск атрымаў вестку аб узброеным паўстанні ў Петпаўстанні, Выканкам Мінскага савета вывеў на вуліцы 37-мы і 289-ты запасныя пешыя палкі і вызваліў з турмы рэвалюцыйных салдат каля 800 чалавек, арыштаваных Часовым урадам пасля ліпеньскіх падзей. З іх быў сфарміраваны 1-шы імя Мінскага савета рэвалюцыйны полк. Адначасова былі ўзброены чыгуначнікі і рабочыя некаторых прамысловых прадпрыемстваў горада. Бальшавікі – члены прэзідыума ад імя Выканкама выдалі загад № 1, у якім абвяшчалася аб пераходзе ўлады ў Мінску ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Быў арганізаваны кантроль над поштай, тэлеграфам, чыгункай, штабам Заходняга фронту.

Для прапаганды і ўмацавання Савецкай улады 26 кастрычніка пры Мінскім савеце па рашэнню Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (б) быў створаны Рэвалюцыйны камітэт (у пачатку лістапада быў ператвораны ў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту). Ядро камітэта склалі прэзідыум Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бюро абласнога выканаўчага камітэта саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя Франтавога камітэта, прадстаўнікі Мінскага раённага чыгуначнага камітэта і ўсіх вайсковых часцей Мінска.

Да вечара 26 кастрычніка становішча ў Мінску ўскладнілася. Штаб фронту пачаў рыхтаваць франтавыя часці для адпраўкі ў Петраград на дапамогу Краснову і Керанскаму, збіраць сілы для барацьбы супраць Саветаў у Мінску. Да сярэдзіны дня 27 кастрычніка ў горадзе з'явіліся 4 каравулы Франтавога камітэта з казакаў Каўказскай дывізіі, якая перайшла на яго бок. Эсэры расклейвалі лістоўкі, якія заклікалі насельніцтва да барацьбы супраць Саветаў. Па загаду генерала Балуева ў горад была ўведзена Каўказская дывізія.

Супраць пераходу ўлады Саветам у Мінску выступілі адзіным фронтам меншавікі, эсэры, бундаўцы, беларускія і яўрэйскія нацыянальна-дэмакратычныя палітычныя партыі і арганізацыі. 26 кастрычніка на пасяджэнні Мінскага савета яны аб'явілі дэкларацыю, у якой асуджалася ўзброенае паўстанне ў Петраградзе. Высоўвалася патрабаванне перадаць уладу ў Мінску "рэвалюцыйнаму камітэту", у якім былі б прадстаўлены ўсе "дэмакратычныя арганізацыі" і палітычныя партыі. Але большасць членаў выканкама Савета гэтую прапанову адхіліла. 27 кастрычніка агульны сход членаў Мінскай арганізацыі Бунда прыняў рэзалюцыю, якая абавязвала сваіх членаў неадкладна выйсці са складу Мінскага савета і яго выканкама, як толькі тыя прызнаюць створаны ў Петраградзе ўрад бальшавікоў. Гарадская дума, у якой бундаўцы мелі большасць, таксама не прызнала ўрад У. Леніна і пераход улады Мінскаму савету, заклікала насельніцтва горада да барацьбы з бальшавікамі.

Мінскі абласны камітэт партыі эсэраў распаўсюдзіў тэле-граму Ваеннага бюро ЦК сваёй партыі, у якой патрабавалася ад кожнага члена ПС-Р актыўна садзейнічаць армейскім арганізацыям, камісарам Часовага ўрада і каманднаму саставу арміі ў ліквідацыі "д'ябальскіх задумак бальшавікоў". Тэле-грама патрабавала таксама прыняць рашучыя меры, каб хутчэй ліквідаваць Мінскі савет і яго ядро – бальшавікоў.

27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі, надзвычайнае аб'яднанне партыйных, грамадскіх арганізацый Мінска і Франтавога камітэта Заходняга фронту. Большасць членаў Камітэта складалі эсэры, правыя і левыя меншавікі, бундаўцы. Узначаліў камітэт меншавік Т.М. Калатухін. На ўзор мінскага камітэта падобныя арганізацыі былі створаны ў Бабруйску, Оршы, Полацку і інш. Камітэт увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі, зняў ваенныя пасты Мінскага савета, адхіліў прызначаных ім камісараў, запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе і Заходнім фронце.

Суадносіны сіл на той час былі не на карысць бальшавікоў. Яны пайшлі на перагаворы і дасягнулі кампрамісу. Камітэт выратавання рэвалюцыі абавязваўся не пасылаць войскі ў Петраград і Маскву, а Савет пагадзіўся перадаць Камітэту ўладу ў раёне Заходняга фронту і дэлегаваў у яго склад двух прадстаўнікоў І. Алібегава і Я. Пярно.

Адначасова бальшавікі Мінска прынялі дзейсныя захады па ўмацаванню сваіх сіл. У армейскі камітэт 2-й арміі былі накіраваны ўпаўнаважаныя, каб перакінуць тэрмінова ў горад рэвалюцыйныя часці. Камітэт РСДРП(б) таксама разгарнуў актыўную агітацыйную работу сярод рабочых горада ў сувязі з тым, што Цэнтральнае бюро прафсаюзаў выступала за нейтралітэт прафсаюзаў у канфлікце. Прымаліся меры па ўцягненню гарадской міліцыі ў актыўную барацьбу на баку Мінскага савета.

У сваю чаргу Камітэт патрабаваў 29 кастрычніка ва ўльтыматыўнай форме ад Мінскага савета апублікаваць заявы, што пастановы Савета Народных Камісараў і Петраградскага ВРК не падлягаюць выкананню. Мінскі савет адхіліў ультыматум.

Сітуацыя рэзка абвастрылася. Эсэра-меншавіцкія лідэры пачалі адкрыта заклікаць да разгрому Мінскага савета. Аднак абставіны складваліся не ў іх карысць. 29 кастрычніка былі разгромлены атрады Керанскага-Краснова. 30 кастрычніка гарадскі сход праўленняў і камітэтаў прафсаюзаў прыняў пастанову аб падтрымцы ўлады Саветаў. Рэзалюцыі ў падтрымку ўлады Саветаў прынялі таксама сходы рабочых многіх прадпрыемстваў горада, з'езд салдацкіх камітэтаў 10-й арміі, многія вайсковыя падраздзяленні 2-й і 3-й армій.

1 лістапада ў Мінск з 2-й арміі прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат, а таксама браніраваны поезд пад камандаваннем бальшавіка У. Пралыгіна. Яны ўзялі пад ахову Мінскі савет. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага савета з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей – усяго каля 100 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усера-сійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтых партый не пад-трымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, быў папоўнены прадстаўнікамі арганізацый і вайсковых часцей. Была вызначана і яго арганізацыйная структура. Вышэйшым органам быў аб'яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распарадчым – бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К.І. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, М.І. Крывашэін, В.М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.

Услед за Мінскам саветы ўзялі ўладу ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах Беларусі і Заходнім фронце. Да таго ж Саветы, дзе прадстаўнікі іншых партый пераважалі, як правіла, распускаліся. Так адбылося ў Віцебску, дзе 27 кастрычніка па рашэнню Віцебскага губернскага камітэта РСДРП(б) быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. На наступны дзень ён узяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет і назначыў новыя выбары. Ваенным камендантам горада і начальнікам гарнізона стаў С.М. Крылоў. Спроба меншавікоў, эсэраў і бундаўцаў стварыць пры Віцебскім савеце ваеннае бюро поспеху не мела: чыгуначнікі заявілі, што яны далучацца да ВРК. Загадам 29 кастрычніка Віцебскі ВРК ліквідаваў ваеннае бюро, а новы склад Віцебскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў 11 лістапада прыняў рэзалюцыі аб падтрымцы дзеянняў II Усерасійскага з'езда Саветаў.

28 кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальшавіком Дзмітрыевым і распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада на надзвычайным сходзе сялянскіх таварыстваў Аршанскага раёна была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і падтрымцы Савета Народных Камісараў, правядзенні ў жыццё Дэкрэта аб зямлі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.

Востра праходзіла барацьба за Савецкую ўладу ў Гомелі. Пасля атрымання звестак аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе Палескі камітэт РСДРП(б) накіраваў сваіх агітатараў на прамысловыя прадпрыемствы горада, чыгуначны вузел, у воінскія падраздзяленні і прыступіў да фарміравання Чырвонай гвардыі. Меншавікі, эсэры і бундаўцы, каб выклікаць паніку і разгубленасць, 28 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні Савета зачыталі прысланую з Магілёва фальшывую тэлеграму, у якой паведамлялася, што войскі Краснова занялі Петраград, а СНК на чале з Леніным арыштаваны. Аднак большасць дэлегатаў Савета не паверыла гэтай фальшыўцы. Савет прыняў бальшавіцкую рэзалюцыю аб падтрымцы рабоча-сялянскага ўрада, а праз два дні адобрыў дэкрэты ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў і абвясціў аб устанаўленні савецкай улады ў горадзе і ўездзе. У склад абранага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ўвайшлі 4 бальшавікі, 2 левыя эсэры і па 1 прадстаўніку ад фракцый Савета. ВРК узначаліў дэлегат ІІ Усерасійскага з'езда Саветаў бальшавік Р. М. Ляплеўскі. У сярэдзіне лістапада адбыліся перавыбары Гомельскага савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месцаў з 195. 17 лістапада Гомельскі савет прыняў рэзалюцыю, якая выражала давер савецкаму ўраду і яго знешняй палітыцы, а таксама выказвала рашучасць мясцовых бальшавікоў праводзіць яе ў жыццё.

У больш складаных умовах праходзіла барацьба за ўсталяванне Савецкай улады ў Магілёве. Генералітэт Стаўкі і выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерал М.М. Духонін адмовіліся выконваць распараджэнні Саўнаркама. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, імкнуліся ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы супраць савецкага ўрада. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі падтрымлівала эсэра-меншавіцка-бундаўская большасць Магілёўскага савета, Выканкам губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў і эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт. 28 кастрычніка на нарадзе палітычных і грамадскіх арганізацый горада меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і патрабавалі стварэння "дэмакратычнага міністэрства". У Магілёў прыбылі лідэры партый эсэраў і меншавікоў В.М. Чарноў і І.Г. Цэрэтэлі з мэтай сфарміраваць "кааліцыйны ўрад" на чале з В. Чарновым.

СНК Расіі ў адказ прызначыў галоўнакамандуючым М. В. Крыленка, з Петраграда быў накіраваны зводны атрад салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту і чырвонагвардзейцаў. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага савета. У Магілёў спешна накіроўваліся рэвалюцыйныя атрады з Віцебска, Гомеля, Мінска, Оршы, Полацка, Жлобіна і іншых гарадоў Беларусі.

З набліжэннем рэвалюцыйных войскаў да горада, калі лёс Стаўкі быў фактычна вырашаны, 18 лістапада Магілёўскі савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 20 лістапада ў Магілёў з рэвалюцыйнымі атрадамі ўступіў новы Вярхоўны галоўнакамандуючы Крыленка. Прадстаўнікі Часовага ўрада генерал М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэта В.Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба Галоўкаверха па палітычных справах В.В. Вырубаў былі ўзяты пад дамашні арышт, а ўсеармейскі камітэт распушчаны. На працягу 25 кастрычніка – 18 лістапада 1917 г. у часцях і злучэннях фронту ўлада перайшла да Саветаў.

Ва ўмацаванні новай улады важнае значэнне мелі з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны зацвердзілі структуру органаў Савецкай улады, вы-значылі сістэму кіравання, абралі выканаўчыя камітэты.

18–21 лістапада 1917 г. праходзіў з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. З 560 дэлегатаў 460 складалі бальшавікі, што і вызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. З'езд адзначыў, што многія Саветы яшчэ знаходзяцца на стадыі свайго станаўлення. Што тычыцца пытання шматпартыйнасці пры фарміраванні органаў улады, то з'езд лічыў дапушчальным пагадненні толькі з тымі сацыялістычнымі партыямі, якія прызналі СНК, дэкрэты аб міры, аб зямлі, аб кантролі за вытворчасцю. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек. Паколькі ў парадку дня стаяла пытанне аб стварэнні адзінага органа дзяржаўнай улады на тэрыторыі Заходняй вобласці, з'езд прыняў рашэнне (яго падтрымалі іншыя з'езды) аб стварэнні Выканаўчага камітэта саветаў Заходняй вобласці і дэлегіраваў у яго склад свой Выканкам, абраны на з'ездзе.

Тое ж зрабіў і ІІІ з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які праходзіў 18–20 лістапада. На ім прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў пераабраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, інвентару і размеркаванне іх сярод бяднейшых сялян. З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкама сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

20 лістапада адкрыўся ІІ з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У іх ліку: бальшавікоў – 473, левых эсэраў – 74, меншавікоў – 24, беспартыйных – 103. Астатнія дэлегаты з'яўляліся прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый. За рэзалюцыю даверу Саўнаркому прагаласавала 500 дэлегатаў. Адкрытым галасаваннем галоўнакамандуючым Заходняга фронту быў абраны А.Ф. Мяснікоў.

З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі, прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі. Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінанасавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі аддзелы народныя камісары. У сувязі з тым, што рэвалюцыйныя органы ўлады знаходзіліся на стадыі станаўлення, а сярод рабочых, салдат і сялян не было кваліфікаваных спецыялістаў, то вырашылі выкарыстаць гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты з іх рознагаліновым кваліфікаваным апаратам. Яны падпарадкоўваліся Саветам. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі. У мясцовыя самаўправы пасылаліся прадстаўнікі Саветаў.

27 лістапада на аснове раней дасягнутай паміж з'ездамі Саветаў дамоўленасці было створана спецыфічнае ў адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны адміністрацыйнае аб'яднанне – Заходняя вобласць і Заходні фронт. З гэтай мэтай выканаўчыя органы, абраныя вышэйназванымі з'ездамі, зліліся. Быў утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыкамзах). У яго склад увайшлі 100 членаў Франтавога камітэта, па 35 членаў выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 11 прадстаўнікоў ад прафсаюзаў, 4 – ад чыгуначнага саюза, 2 – ад саюза паштова-тэлеграфных служачых. Быў утвораны выканаўча-распарадчы орган – Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Старшынёй Аблвыкамзаха быў абраны бальшавік М. У. Рагазінскі, намеснікамі – бальшавік М.І. Крывашэін і левы эсэр П. Казлоў, а старшынёй СНК – К. І. Ландар.

Узнікае пытанне: чаму ў Выканаўчым камітэте Заходняй вобласці і Заходняга фронту, якому належала вышэйшая ўлада паміж з'ездамі, з 187 яго членаў прадстаўнікі фронту складалі 100 чалавек, а грамадзянскае насельніцтва прадстаўлена толькі 87? Салдаты былі і ў ліку дэлегатаў, абраных не толькі з'ездамі армій Заходняга фронту, а таксама і на з'ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. Таму ў Выканаўчым камітэце Заходняй вобласці і Заходняга фронту салдат было не 100, а значна больш, па апошніх падліках беларускага гісторыка І.М. Ігнаценкі каля 90%. З гэтага вынікае, што пры арганізацыі Савецкай улады ў рэгіёне бальшавікі зрабілі стаўку на ваенных, а не на рабочых.

Органы ўлады, якія былі абраны з'ездамі Саветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у склад Аблвыкамзаха не былі ўключаны. Склалася парадаксальнае становішча: фармальна гэтыя губерні знаходзіліся ў складзе Заходняй вобласці і адначасова з'яўляліся адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі ўтварэннямі, якія падпарадкоўваліся непасрэдна ўраду РСФСР.

Вядома, што ў час і пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. у кіраўніцтве бальшавікоў разгарэлася барацьба вакол пытання мэтазгоднасці фарміравання "кааліцыйнага ўрада" з прадстаўнікоў усіх партый сацыялістычнай арыентацыі. У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, што за ўтварэнне кааліцыйнай дэмакратычнай улады, якая павінна абапірацца на падтрымку шырокіх рэвалюцыйных мас, стаялі Гомельскі і Віцебскі губернскія саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Магілёўскі, Барысаўскі, Нясвіжскі гарадскія саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Аршанскі раённы савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, франтавы і армейскія камітэты Саветаў салдацкіх дэпутатаў. Выканкам Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у загадзе № 1 звярнуўся да ўсіх рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый з прапановай неадкладна пачаць арганізацыю рэвалюцыйнай улады на месцах на шматпартыйнай аснове.

Ні адзін Савет альбо ваенна-рэвалюцыйны камітэт не прапанаваў увесці дыктатуру пралетарыяту. Практычна ўсе найбольш аўтарытэтныя Саветы, Цэнтральнае бюро прафсаюзаў, салдацкія камітэты выказваліся за стварэнне ўлады з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый. Часовы ВРК Заходняга фронту таксама лічыў, што ўрад павінен быць створаны з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, якія ўдзельнічалі ў рабоце II Усерасійскага з'езда Саветаў.

Але, як вядома, перамагла пазіцыя У. Леніна і Л. Троцкага, якія не пагадзіліся з прапановай канферэнцыі сацыялістычных партый, сазванай пад эгідай Вікжэля для фарміравання "кааліцыйнага ўрада" з прадстаўнікоў усіх партый сацыялістычнай арыентацыі.

Палітычныя супярэчнасці па пытанню аб уладзе прывялі да прымусовага роспуску Устаноўчага сходу, а перад гэтым Першага Усебеларускага з'езда, да выхаду левых эсэраў са складу савецкага ўрада. Асноўная маса сялян падтрымала бальшавікоў падчас кастрычніцкіх падзей таму, што яны атрымалі зямлю памешчыкаў без выкупу. Але, падтрымліваючы бальшавікоў, сяляне зусім не імкнуліся да "дыктатуры пралетарыяту". Аб гэтым пераканаўча сведчаць выбары ва Устаноўчы сход у лістападзе 1917 г. За партыю кадэтаў прагаласавала каля 5% выбаршчыкаў, правых і левых эсэраў – 58,5%, бальшавікоў – 24%.

Брэсцкі мір. Дэкрэты Савецкай улады аб міры і зямлі задавальнялі інтарэсы большасці насельніцтва краіны. Найважнейшым і самым неадкладным было пытанне аб спыненні ваенных дзеянняў. ВРК Заходняга фронту дамовіўся з камандаваннем германскіх войскаў пачаць перагаворы аб міры (генерал Духонін адмовіўся выканаць загад Саўнаркама пачаць перагаворы). Першым 14 лістапада было заключана перамір'е вайсковым камітэтам Грэнадзёрскага корпуса 2-й арміі з прадстаўнікамі германскай арміі, затым карпуснымі камітэтамі 3-й і 4-й армій. Начальнік штаба германскай групы армій Усходняга фронту генерал фон Эйхгорн 18 лістапада даў згоду на перагаворы з прадстаўнікамі Заходняга фронту і месцы іх правядзення. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў дэлегацыю ў складзе салдата С. Шчукіна (старшыня), В. Фаміна, Н. Ціхмянёва, Г. Пятрова, Лук'янава, Школьнікава, В. Яркіна, Хрусталёва, малодшага унтэр-афіцэра С. Берсана. Акрамя іх у склад дэлегацыі ўвайшлі два спецыялісты ад штаба Заходняга фронту Ліпскі і Крузенштэйн, перакладчык Калаш. Позна вечарам 18 лістапада дэлегацыя выехала з Мінска.

Перагаворы пачаліся раніцай 20 лістапада ў мястэчку Солы (што ў 15 кіламетрах ад Смаргоні). Нямецкую дэлегацыю ўзначаліў начальнік групы армій германа-аўстрыйскіх войскаў генерал-маёр фон Заўберцвейг. Перагаворы насілі ў асноўным характар дыялога двух асоб: фон Заўберцвейга і члена ВРК Заходняга фронту С. Шчукіна, які ўмела, з тактам і годнасцю вёў складаную дыпламатычную місію.

Падпісаны дагавор аб перамір'і ўступаў у сілу з 12 гадзін дня 23 лістапада (5 снежня) 1917 г. тэрмінам на два месяцы па 24 студзеня (6 лютага) 1918 г., або да заключэння агульнага перамір'я на ўсім працягу руска-германскага фронту. З гэтага часу прыпыняліся ваенныя дзеянні на ўсім фронце ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць.

Перагаворы і перамір'е на Заходнім фронце мелі выключнае значэнне. Для расійскага боку яны сведчылі аб поўнай дэзарганізацыі арміі і стваралі небяспеку ваеннага паражэння. Таму мірныя перегаворы ўрадавых дэлегацый былі паскораны. Перагаворы пачаліся 20 лістапада (3 снежня) 1917 г. у Брэст-Літоўску, дзе размяшчалася камандаваннне нямецкіх войскаў на Усходнім фронце. 2(15) снежня савецкай урадавай дэлегацыяй быў падпісаны дагавор аб перамір'і, а потым пачаліся мірныя перагаворы. Савецкая дэлегацыя ў складзе А.А. Іофе (старшыня), Н.А. Біцэнкі, Л.Б. Каменева, Л.М. Карахана (сакратар), М.М. Пакроўскага выступіла за заключэнне дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый. Кюльман ад імя германа-аўстрыйскага блоку заявіў аб прымальнасці асноўных тэзісаў савецкай дэкларацыі пры ўмове, што да іх далучацца ўрады краін Антанты. Аднак чарговы зварот наркама па замежных справах Л.Б. Троцкага да краін Антанты і ЗША 17(30) снежня прыняць удзел у мірных перагаворах застаўся без адказу. Таму Кюльман заявіў, што германскі блок лічыць сябе свабодным ад савецкіх мірных прапаноў.

Пачаўся другі этап перагавораў, які вызначыўся абвастрэннем супярэчнасцяў паміж іх удзельнікамі. Расійскую дэлегацыю ўзначаліў Л. Троцкі. У цэнтры дыскусій апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем "самавызначэнне нацый". Немцы патрабавалі прызнаць права на самавызначэнне для Курляндыі, Літвы, Ліфляндыі, Польшчы і Эстляндыі. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў аказала пазіцыя дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі, якая была прызнана ў снежні 1917 г. Савецкім урадам. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў У. Галубовіч.

На перагаворы прыбыла таксама беларуская дэлегацыя ў складзе С. Рак-Міхайлоўскага (старшыня), І. Серады і А. Цвікевіча, а таксама польская дэлегацыя. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінскай дэлегацыі, але выступіў супраць удзелу ў перагаворах прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Нямецкі бок задаволіў гэтае патрабаванне, таму беларускія дэлегаты прысутнічалі на канферэнцыі як дарадцы ўкраінскай дэлегацыі. Актыўнага ўдзелу ў перагаворах яны не прымалі.

Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, германская дэлегацыя 5(18) студзеня 1918 г. запатрабавала адарвання ад Расіі тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км2. Граніца павінна была праходзіць па тэрыторыі Беларусі на Захад ад Дзвінска, каля мястэчка Відзы і далей да Брэст-Літоўска. Пад кантроль Германіі пераходзіла Літва, Польшча, амаль палова этнічнай тэрыторыі Беларусі і частка Латвіі. Па прапанове Троцкага на перагаворах быў зроблены перапынак, і ён выехаў у Петраград, каб пракансультавацца з кіраўнікамі Савецкай Расіі. Троцкі прапанаваў абвясціць аб спыненні вайны і дэмабілізацыі арміі, але мір не падпісваць да таго часу, пакуль аўстра-германскія войскі не пачнуць наступленне. У. Ленін выказаўся за тактыку зацягвання перагавораў да прад'яўлення германскай дэлегацыяй ультыматуму. Для Леніна пытанне аб міры ўскладнялася тым, што ў складзе партыйнага і савецкага кіраўніцтва ўтварылася моцная апазіцыя на чале з М. І. Бухарыным, якая выступала за працягванне рэвалюцыйнай вайны, супраць падпісання міру. Перамагла пазіцыя Троцкага. 27 студзеня (9 лютага) 1918 г. Кюльман ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. Троцкі прыняў да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Ра-сіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір'е, і савецкая дэлегацыя пакінула Брэст. Троцкі і яго прыхільнікі зыходзілі з таго, што аўстра-германскія войскі не змогуць вы-ступіць супраць Савецкай Расіі з-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі.

Аднак аўстра-германскія войскі 18 лютага пачалі наступленне на ўсім фронце. У той самы дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з "левымі камуністамі" большасць (7 – "за", 5 – "супраць", Троцкі ўстрымаўся) выказалася за падпісанне міру. Раніцай 19 лютага Ленін ад імя СНК РСФСР накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай падпісання міру. Аднак наступленне працягвалася. Былі заняты Дзвінск, Мінск, акупіравана большая частка Беларусі. 23 лютага германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войскаў Ліфляндыю, Украіну, Фінляндыю, Эстляндыю, дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць нявыгадны для Расіі руска-германскі гандлёвы дагавор 1904 г. На прыняцце ультыматыму давалася 48 гадзін. Тады было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. Супраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты.

Для падпісання дагавору 24 лютага ў Брэст-Літоўск выехала савецкая дэлегацыя. 1 сакавіка яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс і Батумі. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн. км2 з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек. Савецкая Расія абавязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор Цэнтральнай украінскай рады з Германіяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з Радай і вызначыць мяжу паміж Расіяй і Украінай. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні.

Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне 1914–1918 гг. Інтарэсы Беларусі не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэрыторыя Беларусі была падзелена на лініі Дзвінск–Свянцяны–Ліда–Пружаны–Брэст. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Землі на поўдзень ад Палескай чыгункі па дамоўленасці з Цэнтральнай украінскай радай перадаваліся УНР. Беларусь не атрымлівала нічога на аднаўленне разбуранай у час вайны гаспадаркі, таму што Германія і Расія ўзаемна адмовіліся пагасіць страты, прычыненыя вайной насельніцтву гэтых дзяржаў.

 


41. Першы Усебеларускі з'езд. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці праходзіла ў некалькі этапаў. Першы звязаны з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. Утварэнне БНР непарыўна звязана з 1-м Усебеларускім з'ездам і прынятымі ім рашэннямі, якія тычыліся беларускай дзяржаўнасці. З'езд з'явіўся заканамерным вынікам развіцця беларускага нацыянальнага руху. Восенню 1917 г. у ім выразна акрэсліліся два напрамкі: леварадыкальны (сацыялістычны) і нацыянальна-дэмакратычны. Першы напрамак быў прадстаўлены Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыяй, Беларускім абласным камітэтам і пазней – Беларускім нацыянальным камісарыятам. Лідэры гэтага напрамку – З. Жылуновіч, А. Чарвякоў, Я. Канчар, І. Лагун, А. Усціновіч адлюстроўвалі інтарэсы часткі беларускай інтэлігенцыі, рабочых і сялян, якія імкнуліся да самавызначэння Беларусі на савецкай аснове. Беларускія нацыянальныя дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, якія групаваліся вакол Вялікай беларускай рады, адмоўна аднесліся да ўсталявання савецкай улады ў Петраградзе. Кастрычніцкая рэвалюцыя кваліфікавалася імі як анархія.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што кіраўнікі Аблвыкамзаха мелі цьмянае ўяўленне аб форме будучай нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. Яны лічылі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржаўнасці. Развіццё сусветнай рэвалюцыі разглядалася як справа першачарговай важнасці, а станаўленне новых дзяржаў, як перашкода на гэтым шляху. З тых самых пазіцый зыходзіў у сваёй практычнай дзейнасці Паўночна-Заходні абкам РКП(б) на чале з А. Мясніковым.

Таму ініцыятыва ў вырашэнні нацыянальнага пытання перайшла да беларускіх нацыянальных палітычных партый і арганізацый. Абвешчаны ў "Дэкларацыі правоў народаў Расіі" лозунг права народаў на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў (2 лістапада 1917 г.) даваў юрыдычную падставу ў вырашэнні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. На мітынгах і сходах салдат, працоўных і беларускай інтэлігенцыі ўсе часцей прымаліся рэзалюцыі аб нацыянальным раўнапраўі. Аб гэтым сведчылі прынятыя рэзалюцыі на з'ездзе воінаў-беларусаў Паўночнага фронту ў Віцебску і другім з'ездзе бежанцаў-беларусаў у Маскве ў сярэдзіне лістапада 1917 года.

Паступова ў беларускіх грамадскіх арганізацыях выспявае думка аб скліканні Усебеларускага з'езда, які павінен быў арганізаваць краёвую ўладу. Першапачаткова яна знайшла сваё адлюстраванне ў звароце (27 кастрычніка) выканкамаў Вялікай беларускай рады, Цэнтральнай вайсковай рады і Беларускага выканкама Заходняга фронту "Да ўсяго беларускага народа". У звароце быў заклік да выбрання прадстаўнікоў беларускага народа на Усебеларускі з'езд, адкрыццё якога намячалася 5 снежня 1917 г. у Мінску. А. Мяснікоў тэрмінова выехаў у Петраград з мэтай дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з'езда. І. Сталін не пагадзіўся з такой прапановай і параіў: знайсці арганізацыю, якая б змагла выступіць з ініцыятывай склікання свайго з'езда, толькі ў іншым месцы.

Выбар быў зроблены на Беларускім абласным камітэце (БАК), які быў створаны ў Петраградзе ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з ліку дэлегатаў ад беларускіх губерняў, прадстаўнікоў арміі і флоту. Па сваёй палітычнай сутнасці БАК быў леваэсэраўскай арганізацыяй, кіраўнікі якой Я. Канчар (старшыня), М. Гольман, Ф. Караткевіч, А. Кусэ-Тюз, В. Селіванаў і інш. з'яўляліся левымі эсэрамі.

17 лістапада БАК, які быў лаяльна настроены да Савецкай улады і выступаў супраць падзелу Расіі на нацыянальныя дзяржавы, заявіў аб намеры склікання надзвычайнага беларускага з'езда. Але кіраўніцтва БАК крытычна ставілася да Аблвыкамзаха па прычыне таго, што ён фактычна не з'яўляўся ўсебеларускім органам улады. Для склікання з'езда, які першапачаткова планаваўся на 10–15 снежня ў Рагачове, а потым перанесены на 15 снежня ў Мінск, Саўнаркам выдзеліў 50 тыс. рублёў. Яго арганізатарам дазволілі карыстацца тэлефонам, тэлеграфам, іншымі сродкамі сувязі.

Паміж ВБР і БАК разгарнулася вострая барацьба па пытанню правядзення з'езда. БАК спрабаваў прымусіць Раду адказацца ад правядзення з'езда. Але пакуль БАК вёў перамовы з Наркамнацам, ВБР разгарнула актыўную працу па выбранню дэлегатаў з'езда. Прадстаўнікі ВБР, якія першапачаткова пагадзіліся на правядзенне з'езда 15 снежня, фарсіравалі яго скліканне 5 снежня. У такіх абставінах БАК нічога не заставалася, як пайсці на заключэнне пагаднення аб узаемнай падтрымцы і адзінстве дзеянняў.

У беларускай гістарычнай літаратуры ёсць розныя погляды і меркаванні наконт часу адкрыцця з'езда. У сувязі з тым, што 5 снежня прыехала толькі 300 дэлегатаў, а 7 снежня – 383, у першыя дні адбыліся нарады прыбыўшых дэлегатаў, быў абраны Савет старэйшын, выпрацавана пазіцыя дэлегатаў ВБР да прапановы БАК аб аб'яднанні дэлегатаў і правя-дзенні адзінага з'езда. Вечарам 7 снежня адбылося афіцыйнае адкрыццё з'езда. 9 снежня быў абраны прэзідыум з'езда ў складзе: С. Рак-Міхайлоўскі (старшыня), У. Фальскі, Савіч, Калішэвіч і Вярбіцкі (таварышы старшыні), А. Цвікевіч, Г. Каўшыла, Т. Грыб і Я. Ладноў (сакратары). Пачынаючы з 10 снежня, разгарнулася актыўная работа ў секцыях і фракцыях. На з'ездзе было арганізавана 12 секцый па асобных галінах дзяржаўна-прававой, эканамічнай і культурнай дзейнасці. Барацьба паміж фракцыямі ішла галоўным чынам па пытанню аб форме самавызначэння Беларусі, яе ўзаемаадносінах з Расіяй. Таму на з'ездзе выразна вылучыліся дзве амаль што роўныя па колькасці групы дэлегатаў з рашаючым голасам: "радаўцы" – прыхільнікі пазіцыі ВБР і "абласнікі", якія выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе Савецкай Расіі. З самага пачатку на з'ездзе ўтварылася даволі ўплывовая левая фракцыя ў складзе 118 чалавек, у якую ўваходзілі бальшавікі, левыя эсэры і ім спачуваючыя прадстаўнікі левай плыні БСГ, дэлегаты ад БСДРП.

14 снежня, калі прыехала большасць дэлегатаў, з'езд абраў новы склад прэзідыума і сфарміраваў Савет з'езда. Старшынёй з'езда быў абраны І. Серада, таварышамі старшыні – А. Вазіла і А. Прушынскі, сакратарамі – Каляда і Шаўчук, таварышамі сакратара – Гушча і Т. Грыб. У Савет з'езда ўвайшлі 57 чалавек, у тым ліку І. Варонка (старшыня), К. Аляксееўскі, А. Бурбіс, Я. Дыла, Я. Карскі, Я. Канчар, А. Смоліч, С. Рак-Міхайлоўскі, А. Цвікевіч і інш. Мандатная камісія з'езда выдала 1167 мандатаў з правам рашаючага голасу і 705 з правам дарадчага. У ліку дэлегатаў з рашаючым голасам былі прадстаўнікі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (па аднаму на ўезд), губернскіх, уездных, валасных земстваў і самакіраванняў, губернскіх і ўездных зямельных камітэтаў, паштова-тэлеграфных служачых, настаўніцкіх арганізацый, саюза земскіх служачых, беларускіх нацыянальных арганізацый (па аднаму на губерню), воінаў арміі, флоту і тылу (па аднаму на 500 чалавек, беларусаў па нацыянальнасці), а таксама члены выканаўчых органаў ВБР, БАК, ЦБВР і Выканаўчага бюро з'езда беларусаў у Маскве. З дарадчым голасам удзельнічалі прадстаўнікі партый, у тым ліку і нацыянальных: яўрэйскіх, польскіх і літоўскіх.

Трохдзённая дыскусія на з'ездзе агаліла разыходжанні фракцый па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, сістэмы органаў улады, адносін да Савецкай Расіі. Галоўным пунктам разыходжання "радаўцаў" і "абласнікоў" стала пытанне аб абвяшчэнні Беларускай рэспублікі. "Радаўцы" патрабавалі неадкладна абвясціць беларускую дзяржаву. "Абласнікі" лічылі, што гэтую прапанову нельга рэалізаваць у тых канкрэтна-гістарычных умовах.

Вечарам 17 снежня была праведзена нарада Савета з'езда з лідэрамі фракцый і зямляцтваў для прыняцця агульнай рэзалюцыі. Пасля доўгіх дыскусій быў выпрацаваны адзіны тэкст рэзалюцыі аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краёвай уладзе і зачытаны дэлегатам з'езда ў 1 гадзіну 15 хвілін у ноч з 17 на 18 снежня. Рэзалюцыя складалася з 15 пунктаў, сярод якіх цэнтральнае месца займаў першы пункт. У ім падкрэслівалася, што "...замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і ўсталёўваючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцерагаючы яго ад падзелу і адарвання ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, з'езд пастанаўляе: неадкладна арганізаваць са свайго складу орган Краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя зносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў".

У іншых пунктах рэзалюцыі падкрэслівалася, што Савет канцэнтруе ў сабе ўсе функцыі адказнага кіравання краем, павінен прыняць меры "да хутчэйшага склікання Беларускага Устаноўчага сходу, які павінен вырашыць лёс беларускага народа". Астатнія пункты рэзалюцыі тычыліся арганізацыі беларускага войска, вырашэння зямельнага пытання, устанаўлення народнага кантролю над вытворчасцю, гандлем і інш.

Як бачна, выпрацаваная рэзалюцыя ўлічвала інтарэсы як "радаўцаў", так і "абласнікоў". У рэзалюцыі абыходзіцца нават назва Беларусі як аўтаномнай рэспублікі. Гаворка ідзе пра кіраванне краем, пра Беларусь, пра Расійскую Федэрацыю і сувязь з цэнтральнай уладай. Мелася на ўвазе федэратыўнасць Беларусі, але выразнае абвяшчэнне яе федэратыўнай рэспублікай у рэзалюцыі адсутнічае.

Пад уплывам левай фракцыі дэлегаты прынялі кампраміснае рашэнне аб часовым устанаўленні на Беларусі ўлады Усебеларускага савета сялянскіх, салдацкіx і рабочых дэпутатаў і даручылі яму ў бліжэйшы час склікаць Устаноўчы сход, на якім і павінна быць вырашана пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Аднак такое рашэнне не задавальняла бальшавікоў. Пасля таго, як быў прыняты першы пункт рэзалюцыі, у ноч з 17 на 18 снежня, з'езд быў разагнаны. Арыштавалі 27 удзельнікаў, у тым ліку і старшыню з'езда Івана Сераду. У пасланай 21 снежня старшынёй СНК Заходняй вобласці і фронту К. Ландарам тэлеграме Ураду Народных Камісараў, Камісару па нацыянальных справах Сталіну, УЦВК, рэдакцыі газеты "Праўда" давалася скажоная інфармацыя, звязаная з работай з'езда і прынятых рашэнняў. Пазней А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і В. Кнорын выказвалі сваё сумненне ў неабходнасці акцыі разгону. Яны лічылі, што, абапіраючыся на левае крыло з'езда і паўплываўшы на тых, хто вагаецца, можна было стрымаць правых і нацэліць з'езд на рашэнне ў падтрымку існуючай улады.

Пасля разгону з'езда на пасяджэнні часткі яго прэзідыума 18 снежня быў створаны Выканкам Савета з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Т. Грыбам, а Савет з'езда быў дапоўнены дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп. Выканкам Савета, які існаваў нелегальна, здолеў паслаць неафіцыйную дэлегацыю на мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўск.

На пасяджэнні ІІІ Усерасійскага з'езда Саветаў 12 студзеня 1918 г. Т. Грыб ад імя дэлегацыі беларускіх эсэраў выступіў з абвінавачваннямі аб самаўпраўстве Саўнаркама Заходняй вобласці і фронту, незаконнасці яго дзеянняў у адносінах да дэлегатаў з'езда. Аднак гэтае, як і іншыя выступленні, не знайшлі падтрымкі ў дэлегатаў з'езда. Як адзначана ў пратаколе пасяджэння, выступленне Т. Грыба было сустрэта "вельмі непрыветліва", бо яго пазіцыя "не ўзгоднена з пазіцыяй беларускага пралетарыяту". У гэтым праявілася нежаданне кіруючай партыі ісці на кампрамісы з дробнабуржуазнай нацыянальнай дэмакратыяй.

Абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе ўрадавых структур. Наступленне аўстра-германскіх войскаў 18 лютага 1918 г. цалкам змяніла геапалітычную сітуацыю ў заходнім рэгіёне Расіі. Нямецкія войскі занялі большую частку тэрыторыі Беларусі. Неакупіраванымі засталіся толькі 14 усходніх паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Да гетманскай Украіны былі далучаны Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. Напярэдадні ўступлення нямецкіх войскаў у Мінск Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту 19 лютага з цяжкасцямі эвакуіраваліся ў Смаленск. З мінскай турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады, аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з'езда.

Кіраўніцтва беларускага нацыянальнага руху на акупіраванай тэрыторыі Беларусі свае далейшыя надзеі ў рэалізацыі плана адраджэння беларускай дзяржаўнасці звязвала з кайзераўскай Германіяй. Выканаўчы камітэт Савета з'езда 21 лютага 1918 г. выдаў Першую Устаўную грамату, у якой абвясціў сябе вышэйшай уладай у Беларусі. У грамаце падкрэслівалася, што здзейсніць сваё права на самавызначэнне беларускі народ можа толькі шляхам склікання на дэмакратычных пачатках Устаноўчага сходу. Да гэтага часу выканаўча-распарадчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят. 22 лютага быў надрукаваны спіс членаў урада, які ўзначаліў І. Варонка. Найбольш важныя пасады занялі члены БСГ П. Бадунова, Т. Грыб, К. Езавітаў, А. Карач, П. Крэчэўскі і эсэры Г. Белкінд, Я. Бялевіч, П. Злобін, І. Макрэеў, В. Рэдзька, І. Серада. Партыя Паалей-Цыён была прадстаўлена М. Гутманам, БПНС прадстаўляў Л. Заяц.

Нямецкія ўлады аднесліся да дзейнасці Народнага сакратарыята даволі стрымана. Але як толькі ім была апублікавана пастанова № 1, згодна з якой казённая маёмасць на тэрыторыі Беларусі, установы, капіталы і цэннасці аб'яўляліся набыткам народаў Беларусі і пераходзілі ў распараджэнне Народнага сакратарыята, акупацыйныя ўлады адразу ж паказалі, хто з'яўляецца сапраўдным гаспадаром. 25 лютага ў будынку, дзе размяшчаўся Народны сакратарыят, з'явіўся з атрадам салдатаў нямецкі камендант горада і выдварыў членаў Народнага сакратарыята з памяшкання, канфіскаваў з касы сакратарыята 340 тыс. рублёў і зняў беларускі сцяг.

28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята на чале з І. Варонкам наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі ў Мінску і выказала лаяльнасць у адносінах да акупацыйных уладаў. Аднак у хуткім часе рэйхсканцлер Германіі даў знаць, што Берлін разглядае Беларусь, як "частку Савецкай Расіі і па Брэсцкаму дагавору без урада Леніна гэтае пытанне сам вырашыць не можа". У сваю чаргу германскія акупацыйныя ўлады спасылаліся на тое, што яшчэ ў студзені 1918 г. з іх згоды ў Вільні адбылася другая беларуская асамблея, якая заявіла аб незалежнасці Беларусі і сфар-міраванні сваёй адміністрацыі. (Маецца на ўвазе ўтварэнне Віленскай беларускай рады замест Беларускага народнага камітэта, якая ў пастанове ад 18 лютага 1918 г. заявіла аб парыванні сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю).

Падштурхоўваемыя акупацыйнай уладай Выканкам Савета з'езда і Віленская беларуская рада пачалі ўзгадняць свае дзеянні, вынікам якіх з'явілася абнародаваная заява, дзе прызнавалася неабходным утварыць Беларускую Народную Рэспубліку. Гэтая ідэя знайшла сваё афармленне ў выдадзенай 9 сакавіка 1918 г. ІІ Устаўной грамаце. Беларусь у межах рассялення беларускага насельніцтва аб'яўлялася Народнай Рэспублікай. Грамата пацвярджала сацыяльныя заваёвы народных мас: 8-гадзінны рабочы дзень, свабода слова, друку, сходаў, забастовак, веравызнання, роўныя правы ўсіх народаў Беларусі.

Калі ў І Устаўной грамаце вырашэнне зямельнага пытання адкладвалася да Усебеларускага сходу, то згодна з 7-м пунктам ІІ Устаўной граматы касавалася прыватная ўласнасць на зямлю, і яна перадавалася тым, хто на ёй працуе. Выканкам Савета з'езда з гэтага часу стаў называцца Радай Першага Усебеларускага з'езда, а 18 сакавіка быў перайменаваны ў Раду БНР, якая павінна была стаць заканадаўчым дзяржаўным органам. Колькасны састаў Рады быў даведзены да 71 чалавека. У склад Рады, акрамя 56 членаў Савета Усебеларускага з'езда, уваходзілі прадстаўнікі правінцыяльных беларускіх рад, земскага і гарадскога самакіравання, прафсаюзаў рабочых, гандлёва-прамысловых арганізацый, саюза кааператараў Беларусі, мінскага праваслаўнага брацтва, польскай "Рады зямлі мінскай". Беларусаў налічвалася 36 чалавек. Па партыйнай прыналежнасці ў Радзе пераважалі прадстаўнікі БСГ. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі, Бунда і Паалей-Цыёна, а таксама рускіх эсэраў і меншавікоў. У канцы сакавіка ў Раду было кааптавана 5 членаў Віленскай беларускай рады, на чале з яе старшынёй А. Луцкевічам, што ўзмацніла ў фракцыі БСГ незалежніцкую плынь.

Працягам працэсу нацыянальнага самавызначэння з'явілася прыняцце ІІІ Устаўной граматы. Пасля працяглых спрэчак раніцай 25 сакавіка была прынята рэзалюцыя, што "Рада БНР аб'яўляе Рэспубліку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устаўную грамату". Гарадская група Рады БНР і прадстаўнікі Бунда галасавалі супраць, земская група з 9 чалавек у знак пратэсту пакінула залу. Ад галасавання ўстрымаліся прадстаўнікі Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі, Паалей-Цыёна і сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Прынятая ІІІ Устаўная грамата канстытуіравала стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці; тым самым дэкларавала нераспаўсюджванне суверэнітэту Расіі на Беларусь. З 71 члена Рады за аддзяленне Беларусі ад Расіі галасавалі 40, супраць 22, устрымалася 9 членаў Рады. Згодна з ІІІ Устаўной граматай БНР аб'яўлялася ў складзе Магілёўскай, Мінскай, а таксама беларускіх частак Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і сумежных губерняў. Яна пацвярджала ўсе правы і свабоды грамадзян і народаў Беларусі, якія абвяшчаліся Устаўной граматай ад 9 сакавіка.

Такім чынам, Устаўныя граматы вызначалі асноўныя палажэнні аб грамадскім і дзяржаўным ладзе Беларусі. Беларусь аб'яўлялася дэмакратычнай, парламенцкай, прававой дзяржавай, у якой будуць гарантаваны правы ўсіх яе грама-дзян і нацыянальных меншасцяў. Але своеасаблівасць сітуацыі, яе парадаксальнасць заключаліся ў тым, што БНР была аб'яўлена на тэрыторыі, дзе ўся ўлада належала нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Магчымасці рэалізацыі абве-шчаных ідэй аб нацыянальнай свабодзе і дзяржаўнай самастойнасці істотна абмяжоўваліся палітыкай кайзераўскай Германіі, якая не збіралася прызнаваць якую-небудзь паралельную ўладу. Не дапамагла і прывітальная тэлеграма, пасланая 25 красавіка 1918 г. германскаму кайзеру Вільгельму II.

У той самы час германскія акупацыйныя ўлады ў сваёй палітыцы ўлічвалі магчымасці нацыянальнага руху на Беларусі. Падчас сустрэчы старшыні Народнага сакратарыята І. Варонкі і начальніка штаба 10-й арміі фон Штанпфа была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні інстытута дарадчыкаў пры павятовых камендантах "у мэтах урэгулявання ўзаемаадносін насельніцтва і германскіх войскаў".

Такім чынам, у сваіх спробах стварыць беларускую дзяржаўнасць ва ўмовах акупацыі, дзеячы БНР апынуліся перад выбарам: весці барацьбу з акупантамі, аб'ядноўваючы пры гэтым усе патрыятычныя сілы, або супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі. Быў выбраны памылковы другі шлях.

Прагерманская арыентацыя не знайшла падтрымкі беларускага насельніцтва, якое выступіла з пратэстам супраць акупантаў, не спыняючыся і перад узброенай барацьбой. Вынікам такой палітыкі стаў востры ўнутраны крызіс урада БНР. Са складу Рады выйшлі гарадская група, прадстаўнікі Бунда, Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі. БСГ распалася на 3 партыі: Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Дзве апошнія выставілі лозунг барацьбы супраць Германіі і Расіі, заваяванне незалежнасці Беларусі, абапіраючыся на ўласныя сілы беларускага народа.

У знак нязгоды з курсам Рады члены БПС-Р Т. Грыб, П. Бадунова, А. Карач выйшлі ў пачатку мая са складу Народнага сакратарыята, але засталіся ў Радзе як непрымірымая апазіцыя. З уключэннем 12 красавіка ў склад Рады 10 членаў кансерватыўна-клерыкальнага Беларускага народнага прадстаўніцтва на чале з Р. Скірмунтам сацыяльна-палітычны склад Рады стаў яшчэ больш стракатым. З другой паловы красавіка ў дзейнасці Рады БНР пераважае ліберальна-кансерватыўны напрамак. Такі курс знаходзіў падтрымку ня мецкіх акупацыйных уладаў, якія адкрыта выказвалі незадавальненне "сацыялістычным" складам Рады. 12 чэрвеня І. Варонка падпісаў дэкрэт, згодна з якім абвяшчаліся нядзейснымі на тэрыторыі БНР "усе дэкрэты ўрада Леніна, а таксама былых народных камісараў Заходняй вобласці і фронту".

Рэакцыя нямецкіх акупацыйных уладаў на гэты дэкрэт, які знішчаў давер народных мас Беларусі да БНР, была станоўчай. 21 чэрвеня германскае камандаванне дало згоду на ўтварэнне пры павятовых камендатурах груп беларускіх дарадчыкаў. Аднак спробы Р. Скірмунта сфарміраваць па даручэнню нямецкага камандавання на працягу двух месяцаў новы склад Народнага сакратарыята поспеху не мелі. Прадстаўнікі сацыялістычных партый лічылі, што на аснове праграмы Скірмунта выйсця з палітычнага крызісу не будзе. Не знайшоў рашэння і І. Серада, які спрабаваў сфарміраваць новы ўрад. Палітычны крызіс Рады БНР лета–восені 1918 г. пашырыўся.

На паглыбленне крызісу значнае ўздзеянне аказвала партызанская барацьба ў тыле нямецкіх войскаў, змяненні міжнароднага становішча Германіі. Паводле няпоўных звестак толькі на тэрыторыі Мінскага, Магілёўскага, Бабруйскага, Гомельскага, Рэчыцкага, Слуцкага і Быхаўскага паветаў да восені 1918 г. налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў.

Пасля падпісання 27 жніўня 1918 г. Савецкай Расіяй і Германіяй Дадатковага дагавора, згодна з якім германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіны ўключна, надзеі кіраўніцтва БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай акупацыйных уладаў пачалі хутка згасаць. У мэтах стабілізацыі свайго ўнутрыпалітычнага становішча Рада БНР 9 кастрычніка прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу. З прыцягненнем прадстаўнікоў правых сіл, каталіцкага і праваслаўнага духавенства яе колькасны склад дасягнуў 101 асобы. Народны сакратарыят быў перайменаваны ў Раду народных міністраў, якую ўзначаліў А. Луцкевіч. Але адрасаваныя канцлеру Германіі, амерыканскаму прэзідэнту В. Вільсану пісьмы з просьбай прызнаць незалежнасць Беларусі, даць магчымасць беларускаму ўраду здзейсніць функцыі дзяржаўнага будаўніцтва і кіравання, арганізаваць сваю ўзброеную сілу засталіся без адказу.

Надзеі кіраўнікоў БНР на прызнанне і падтрымку заходнімі краінамі не спраўдзіліся і вымусілі іх шукаць кантактаў з савецкім урадам. Першая спроба наладзіць сувязі з Савецкай Расіяй была зроблена прэм'ер-міністрам урада БНР А. Луцкевічам у кастрычніку 1918 г. у час сустрэчы з прадстаўніком РСФСР Х. Ракоўскім у Кіеве. Як сведчыць дзённік А. Луцкевіча, ён не быў супраць федэрацыі з Савецкай Расіяй і ўвядзення савецкай канстытуцыі на Беларусі пры ўмове прызнання яе незалежнасці.

У сваю чаргу змены ва ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Польшчы абумовілі паглыбленую цікавасць кіраўніцтва РСФСР да БНР. Каб пазбавіць кіруючыя колы Польшчы магчымасці выкарыстаць БНР у сваіх мэтах, Масква праявіла зацікаўленасць да кіраўнікоў БНР. Праявай гэтага, як можна меркаваць на аснове ўспамінаў саратніка А. Луцкевіча прафесара В. Іваноўскага, было запрашэнне А. Луцкевіча ў Маскву У. Леніным для перамоў аб удзеле Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў беларускім савецкім урадзе, стварэнне якога прадугледжвалася пасля поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад войскаў кайзераўскай Германіі. У другой дэкадзе лістапада А. Луцкевіч прыехаў у Маскву.

Аднак маскоўскія перагаворы А. Луцкевіча з урадам РСФСР не былі завершаны. Падзеі ў Германіі, якія карэнным чынам мянялі геапалітычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, змянілі і падыход савецкага кіраўніцтва да вырашэння праблемы беларускай дзяржаўнасці. Калі 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, там ужо не было членаў Рады БНР, за выключэннем прадстаўнікоў партыі сацыял-дэмакратаў: старшыні Рады Я.Ю. Лёсіка, членаў Рады А.М. Уласава, А.А. Смоліча, В. Л. Іваноўскага, А.У. Прушынскага і інш. А. Луцкевіч выехаў у Вільню. Для перагавораў не было як аб'ектыўных, так і суб'ектыўных падстаў. Бо ў IV Грамаце ад 29 лістапада і V, апублікаванай 3 снежня 1918 г. напярэдадні ад'езду большасці членаў Рады БНР у Вільню, беларускі народ заклікаўся да стварэння на месцах "беларускіх Саветаў", якія павінны падпарадкоўвацца Радзе БНР і змагацца з Савецкай уладай. Аднак пра




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 2867; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.109 сек.