Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю




План

Лекцыя ІV. СТЫЛІСТЫКА І ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ

1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю.

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі.

4. Агульная характарыстыка навуковага стылю.

5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці.

6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці.

7. Характарыстыка мастацкага стылю.

 

Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання. Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ стагоддзя.

Слова стыль мае наступныя значэнні:

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).

3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль “брас”).

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У мовазнаўстве стыль – гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).

Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” – завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum – часцей паварочвай стыль, г.зн. пішы і папраўляй.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.

Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г.д., а таксама функцыяй мовы – камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1787; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.