Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю

План

VI. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю.

2. Паняцці ”дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакумен-таў. Асаблівасці мовы дакументаў.

3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афар-млення (рэквізіты, фармуляр, тыпы тэкстаў). Рубрыкацыя.

4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампа-зіцыя, мова справавых лістоў.

 

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць наступныя падстылі: заканадаўчы, адміні-страцыйна-канцылярскі, дыпламатычны.

Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:

1. Паўната і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць і лаканізм фармулёвак (гранічна дакладна адлюстраваць звесткі, якія маюць прававую сілу) – інфармацыйнасць.

2. Нейтральны тон выкладання (асобасны, суб’ектыўны момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, размоўная, жаргонная. Выкарыстоўваюцца сродкі лагічнай, а не эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі сітуацыі – аб’ектыўнасць.

3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак.

4. Высокая частотнасць моўных формаў у тэксце дакумента з’яўляецца вынікам агульнай рэгламентацыі формы дакументаў. Галоўная прычына гэтай з’явы – свядомая ўстаноўка на стандартызацыю мовы справавых зносін.

5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый.

Усе вышэйпералічаныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю патрабуюць ужывання спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў.

Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту:

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту | Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 4296; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.