Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

МІКАЛАЙ ЯКАЎЛЕВІЧ БАЙКОЎ




(1889 – 1941)

 

Беларускі мовазнавец М.Я. Байкоў нарадзіўся 22 лютага 1889 года ў горадзе Бежацк Цвярской вобласці. У 1913 г. скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата-магістранта і быў накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю выкладчыкам філасоф-скіх і педагагічных дысцыплін. У 1918 г. быў абраны выкладчыкам Мінскага настаўніцкага інстытута, ператворанага ў пачатку 1919 г. у Педагагічны інстытут, а ў сярэдзіне 1920 г. – у Інстытут народнай асветы. Там чытаў курсы педагогікі, псіхалогіі, логікі і гісторыі філасофіі. Выкладчыцкую дзейнасць у гэтых інстытутах, а пазней у Белпедтэхнікуме спалучаў з даследчай на пасадзе сакратара Тэрміна-лагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы БССР, а потым Слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР. У сярэдзіне 1930 г. беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 г.

М. Байкоў зрабіў значны ўклад у педагогіку, беларускую літара-туру і беларускую мову, аднак найбольш вядомы ён стаў сваімі мовазнаўчымі працамі, найперш лексікаграфічнымі.

У 1923 г. выйшаў складзены М. Байковым слоўнік тэрміналогіі логікі і псіхалогіі, які змяшчаў 1090 беларускіх тэрміналагічных слоў і слова-злучэнняў як перакладных эквівалентаў да прынятых у беларускай мове тэрмінаў. У 1924 г. апублікаваны ўкладзены М. Байковым і М. Гарэцкім “Практычны расійска-беларускі слоўнік”, які меў на мэце, як сказана ў прадмове, “даць практычную дапамогу пры пераходзе на беларускую мову ў выкладанні навук у беларускіх школах і вядзенні спраў у беларускіх дзяржаўных, грамадскіх і кааперацыйных установах” (больш за 18000 слоў і словазлучэнняў).

Цікавым для свайго часу быў “Практычны беларускі вайсковы слоўнік” (Ч. 1. Расійска-беларуская. 1927), укладзены Байковым і Бара-ноўскім. Вялікую практычную ролю адыгралі ўкладзеныя Байковым і Не-крашэвічам “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928), дзе рускія словы перакладзены звычайна не адным, а некалькімі сінанімічнымі беларускімі адпаведнікамі.

Многа часу і сіл М. Байкоў аддаў незавершанаму слоўніку жывой беларускай мовы, калектыўная праца над якім паспяхова вялася з 1925 г. і лічылася найважнейшым навуковым заданнем Інбелкульта, а потым і АН БССР. З’яўляючыся сакратаром Слоўнікавай камісіі, Байкоў кіраваў збіраннем лексічных матэрыялаў. Ён склаў і праект укладання гэтага слоўніка, абмеркаваны і прыняты камісіяй 15 краса-віка 1929 года.

М. Байкоў быў перакананым прыхільнікам ачышчэння беларускай літаратурнай мовы ад непатрэбных запазычанняў і стварэння навуковай тэрміналогіі на народнай аснове. Гэтыя думкі ён паслядоўна праводзіў у сваёй лексікаграфічнай практыцы і абгрунтоўваў у мовазнаўчых рэцэнзіях і артыкулах.

У сярэдзіне 1930 года беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 года.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 864; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.