Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны: латголы, земгалы, курты, аукштайты, жмудзь. Усе гэтыя плямёны адносіліся да балтыйскіх (лета-літоўскіх плямёнаў). На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Зах.Дзвіны, у XII-XIII ст.ст.існавалі два невялікія княствы – Кукенойс (240 км) ад Полацка і Герцыке (180 км) залежныя ад Полацка. Планамернае заваяванне Прыбалтыкі звязана з імем епіскапа Альберта, які пабудаваў у вусці Зах.Дзвіны крэпасць Рыгу (1201 г.). У 1202 г. ён пры дапамозе Папы Рымскага стварыў Ордэн мечаносцаў (з 1237г. –Лівонскі). Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Гольм і Ікскюль, але захапіць іх не змаглі. У 1208 г. крыжакі захапілі Кукенойс, у 1209 – Герцыке. Непасрэдна на тэрыторыі Полацкай зямлі крыжакі ў той час ступіць не рызыкнулі. У 1210 г. яны заключылі з Полацкам дагавор, згодна з якім, Полацк адмаўляўся ад Ніжняга Подзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Зах.Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесна з эстамі і лівамі вялікі паход на крыжакоў, аднак, калі прыйшоў час выступаць ён раптоўна памёр. Аб прычыне смерці можна толькі здагадвацца. Тым часам над заходнімі межамі Беларусі, дзе якраз толькі закладваўся падмурак будучаў дзяржавы ВКЛ, з цэнтрам у Навагрудку, навісла небеспека. Усё пачалося з таго, што польскі князь Конрад Мазавецкі, жадаючы пашырыць тэрыторыю свайго княства за кошт зямель балцкіх плямёнаў, прусаў, борцяў і яцвіг запрасіў і рассяліў на Хельмінскай зямлі выгнаны з Венгрыі “бяздомны” Тэўтонскі ордэн. Набраўшыся моцы, тэўтоны адваявалі ў мазавецкага князя Памор’е, а потым Хельмінскую зямлю. У 30-я гады XIII ст. тэўтоны захапілі зямлю прусаў, племя прусаў увогуле перастала існаваць, а яго назва перайшла да заваёўнікаў. У 1237 г. Ордэн мечаносцаў і Ордэн тэўтонаў аб’ядналіся ў адзіную канфедэрацыю – Лівонскі ордэн. У яе склад ўвайшлі гарады Хельмна, Эльбланг, Торунь, Кенігсберг, Коўна, Літва, Рыга, Дерпт, Ревель, Нарва. Нарэшце Ноўгарад і Пскоў у поўнай ступені зразумелі небяспеку з боку крыжакоў. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай кааліцыі, якая і была ў 1239 г. фактычна аформлена шлюбам наўгародскага князя Александра (будучага Неўскага) з полацкай князёўнай. Спробы нямецкіх рыцараў закабаліць рускія землі, скончыліся няўдачай. Знакамітыя бітвы на Няве (1240 г.) і Іудскім возеры (1242 г.)! Імя Александра Неўскага назаўсёды ўвайшло ў аналы гісторыі. Нездарма ў Рассіі ў мінулым годзе менавіта ён быў названы “імем Расіі”. Беларускія землі працяглы час знаходзіліся і пад пагрозай мангола-татарскага заняволення. У 40-50 гг. XIII ст. практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства затрымала іх прасоўванне на захад. У канцы 1240 г. мангола-татары ўварваліся ў беларускія землі з поўдня. У выніку Тураўская і Пінская землі часова трапілі ў залежнасць ад Арды. У далейшым, мангола-татары не аднойчы спрабавалі захапіць бел. і літ. Землі. Летапісы паведамляюць аб сусташальных паходах у 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325 гадах. Але заваяваць і падпарадкаваць іх мангола-татарам не ўдалося. Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын:

1. да часу набліжэння да бел зямель іх сілы былі ўжо абяскроўлены ў цяжкай барацьбе (Разань, Казельск, Смаленск, Кіеў, Чарнігаў)

2. самі Полацкая, Смаленская, Ноўгарадская землі былі даволі моцнымі ў ваенных адносінах.

3. у саюзе з князямі бел. зямель у гэты час знаходзіліся літоўскія князі, якія мелі добрыя ўзброеныя сілы.

А магчыма? (і гэтай думкі прытрымліваюцца некаторыя гісторыкі, паміж мангола-татарамі і крыжакамі існавала некая дамоўленасць на кошт падзелу тэрыторыі Ўсходней Еўропы на сферы ўплыву?). Такім чынам, бел. землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху мангола-татараў і толькі часткова папалі ў залежнасць ад Арды. У той час, калі Усходняя Русь на 240 гадоў трапіла пад мангола-татарскае панаванне, а Паўднёвая Русь – ператворана ў безлюдны стэп, Б. не зведала такога разбурэння вытворчых сіл, захавала свае культ. цэнтры.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы | Культура Беларускiх зямель у ХI-ХIII ст. ст.
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1563; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.