Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўны лад і органы кіравання ВКЛ, іх эвалюцыя




ВКЛ у палітычным значэнні слова не было адзіным арганізмам. Яно складалася з цэнтральнай часткі, куды ўваходзілі амаль усе беларускія, а таксама Віленская і Трокская землі. Гэта частка мела назву Літва. Другія землі называліся “да таго прыслухоўваючыя” і ўваходзілі ў склад ВКЛ на правах пэўнай аўтаноміі. Гэта: Падляшша, Валынь, Падолія, Кіеўшчына і іншыя, з беларускіх зямель – Полаччына і Віцебшчына. Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі паны цэнтральных зямель: Алелькавічы, Друцкія, Глябовічы, Радзівілы, Сапегі. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (пачынаючы з Казіміра 1447 г.),ён адначасова з’яўляўся і каралём польскім. Ён валодаў шырокімі паўнамоцтвамі: камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў заканадаўчыя акты, судзіў, кіраваў знешняй палітыкай. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. – на Вальным сойме. Інаўгурацыя (каранацыя) в князья адбывалася ў Вільні, на галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр. На мяжы XV- XVI ст.ст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, паступова адыходзіць у нябыт. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Якія органы абмяжоўвалі ўладувялікага князя?

1. Гаспадарчая рада (паны-рада). Спачатку Рада была дарадчым органам і прызначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова колькасны і якасны склад рады мяняўся, замест дарадчай установы, яна пераўтвараецца ў орган, які юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. У XVI ст. паны-рада стала ўжо дзяржаўнай установай, (заканадаўчым, выканаўчым, судовым і кантралючым органам улады). Поўны састаў Рады – 45 чалавек, а пасля рэформы 1565г. – 65. Сюды ўваходзілі біскупы, ваяводы, кашталяны, маршалкі, гетманы, некаторыя старосты. Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў у год і разбірала толькі важныя справы. А ўсю бягучую работу па кіраванню дзяржаўнымі справамі выконвала Найвышэйшая, або Тайная Рада, у якую ўваходзілі найбольш важныя саноўнікі дзяржавы.

2. Агульнадзяржаўны (Вольны) сойм. Сойм быў саслоўна-прадстаўнічым органам. На ягопасяджэнні запрашаліся члены Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. На соймах выпрацоўваўся агульны кірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Да спецыяльнай кампетэнцыі соймаў адносіліся: выбары вялікага князя, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру, вызначэнне памеру падаткаў са шляхты, разгляд асобных крымінальных спраў. Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, у XVII-XVIII ст.ст. – Канстытуцыямі. Цэнтральная адміністрацыя: Маршалак земскі. Ён старшынстваваў на пасяджэннях Сойма і Рады, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары, прымаў замежных паслоў…Яго намеснікам быў маршалак дворны. Гетман найвышэйшы – камандаваў узброеннымі сіламі дзяржавы. Яго намесникам быў гетман дворны, або польны. Канцлер – кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, грамат, прывілеяў. Ён трымаў дзяржаўную пячатку, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу. Яго намеснікам быў падканцлер. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі (Літоўскія Метрыкі). Падскарбій земскі – быў даглядчыкам дзяржаўнай казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў. Яго намеснік – падскарбій дворны адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы гаспадарскага двара. На ўсе вышэйшыя пасады прызначаліся толькі буйныя феадалы і толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную адукацыю і вопыт работы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гаспадар, ні Рада не мелі права без віны адабраць іх. Мясцовыя органы ўлады. Мясцовае кіраванне было складаным. Найбольш буйныя старажытныя княствы (Полацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Навагрудскае) у першай палове XVI ст. былі пераўтвораны ў ваяводствы, іншыя – ў паветы, а такія як Слуцкае, Кобрынскае і іншыя заставаліся княствамі. Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і Радаю пажыццёва. Асноўныя абавязкі ваяводы: падтрыманне правапарадку на сваёй тэрыторыі, арганізацыя узброеных сіл, выкананне правасуддзя.Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: Кашталян – ваенныя справы; Падваявода – адміністрацыйна-судовыя справы; Ключнік – наглядаў за зборам даніны і чыншаў; Гараднічы – камендант замка. Павятовую адміністрацыю ўзначальваў староста. Яго паўнамоцтвы былі такімі ж, як і ў ваяводы, толькі ў межах сваёй тэрыторыі. У павеце захоўваліся таксама старыя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводстве і павеце былі соймікі, на якіх абмеркоўваліся мясцовыя і агульннадзяржаўныя справы, выбіраліся дэпутаты на Вольны Сойм, вызначаліся падаткі на патрэбы павета. Ніжэйшым звяном у сістэме дзяржаўнага кіравання былі дзяржаўцы (цівуны), якім даваліся ў часовае кіраванне і ўладанне двары, замкі і фальваркі. Для ажыццяўлення нагляду над сялянамі старосты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесятнікаў, якія сачылі за падтрымкай парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1041; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.