Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ

У ХІV-ХVІ ст.ст. галоўнай матэрыяльнай базай развіцця грамадства Беларусі з’яўлялася сельская гаспадарка і цесна звязаныя з ёю промыслы і сельскія рамёствы. Галоўнымі фактарамі, якія вызначалі стан эканомікі былі адносіны да зямлі. Вярхоўным землеўласнікам у ВКЛ быў Вялікі Князь. Яму належалі так званыя гаспадарскія землі (дамен) – амаль палова ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Другім землеўласнікам выступала царква і трэцім – феадалы. Сярэднія і дробныя феадалы складалі шляхецкае саслоўе, пачатак якому паклаў прывілей Ягайлы 1387 г. Шляхецкае саслоўе фарміравалася ў асноўным з войнаў-дружыннікаў Вялікага Князя. Траплялі сюды і сяляне, але часцей за ўсё не з ліку цяглых, а зліку тых, хто служыў пры двары Вялікага Князя. Дараваць шляхецкае званне мог толькі Вялікі Князь. Шляхецкае саслоўе ў Беларусі не было аднародным, прычым па некалькім крытэрыям:

І. Па этнічнаму паходжанню: рускія (беларусы, украінцы, рускія), а таксама літоўцы, татары, палякі.

ІІ. Па рэлігійнай прыналежнасці. Як правіла “рускія” спавядалі праваслаўе, літоўцы і палякі – каталіцызм, татары – іслам.

ІІІ. Па вялічыні зямельнага надзелу. Гэта быў галоўны фактар, які вызначыў месца феадала ў іерархічнай лесвіцы свайго саслоўя. Баяры-шляхта, зямяне (атрымлівалі шляхецтва не за ваенную, а за цывільную службу) і пароўненыя з імі ў правах татары валодалі зямлёй на розных ўмовах:

1.Фактычнае ўладанне зямлёй з пажалавання Вялікага Князя. Гэтыя ўладанні былі наследнымі.

2. Тып “часовага” ўладання зямлёй: “да аднаго жывата”, “да двух жыватоў”, “да трох жыватоў”.

3. Леннае права, г.зн. з правам пераходу зямлі да спадкаемцаў толькі мужчынскага полу.

Побач з вялікакняжацкім даменам, існавалі і цалкам незалежныя маёнткі, іх гаспадары (гэта ў асноўным нашчадкі дынастый Рурыкавічаў і Гедымінавічаў) карысталіся правамі вотчыннага землеўладання (г. зн. без усялякіх умоў і абмежаванняў). Такім чынам, феадальная ўласнасць на зямлю ў ВКЛ была саслоўнай, умоўнай і абмежаванай, што, безумоўна, не задавальняла феадалаў і яны змагаліся за перадачу ім зямлі ў безумоўнае валоданне. Першымі такое права атрымалі літоўскія федалы-католікі (1387 г. – прывілей Ягайлы), у 1413 г. – беларусы-католікі – ў 1432 г. Гаспадарка феадалаў. Да ХVІ ст. на тэрыторыі Беларусі развівалася панская гаспадарка, якая насіла натуральны характар. У к.ХV – пач.ХVІ ст. на змену панскага двару прыходзіць фальварак (галоўная прычына – рэзкае павышэнне попыту на збожжа, што вызвала неабходнасць ў рэарганізацыі аграрных адносін). Фальварак –гэта гаспадарка з комплексам жылых і гаспадарчых пабудоў, а таксама розных сельскагаспадарчых угоддзяў. Арыентацыя на вытворчасць збожжа. Сялянская гаспадарка. У ХІV-ХVІ ст.ст. сяляне былі ўжо ў асноўным залежнымі. Асноўнай вытворчай ячэйкай сучаснасці была гаспадарка селяніна – “дым”. Пераважным тыпам паселішча была вёска (сяло, весь). Сяляне адной вёскі звычайна складалі суседскую грамаду (абшчыну), некалькі вёсак – воласць. Сяляне зваліся – “людзі”, “падання”, “мужыкі”. Сялянскае саслоўе падзялялася на шэраг катэгорый.

І. У адпаведнасці ад таго, на тэрыторыі якога землеўласніка яны пражывалі, сяляне дзяліліся на гаспадарскіх, або дзяржаўных, царкоўных і прыватнаўласніцкіх.

ІІ. У залежнасці ад характару павіннасцей і колькасці зямлі, якую яны апрацоўвалі, вядомы такія катэгорыі сялянства як агароднікі, бабылі, даннікі, дольнікі, халупнікі, гультаі і іншыя.

ІІІ. Паводле ступені асабістай залежнасці ад феадалаў вылучаліся катыгорыі: чэлядзь нявольная (сяляне, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі пры двары феадалаў), пахожыя людзі (сяляне, якія мелі права пераходу з аднаго маёнтка ў другі пры выкананні пэўных умоў); і непахожыя людзі (сяляне, якія страцілі такое права).Асобную катэгорыю складалі людзі служэбныя, ці служкі.

Да сяр.ХVІ ст. архаічнасць сістэмы землеўладання і землекарыстання стала відавочнай. З мэтай павышэння прыбытковасці маёнткаў у 1557 г. была пачата рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста – “валочная памера”. Сутнасць рэформы: уся зямля дзялілася на “валокі” (23,4 га). У першую чаргу зямля адводзілася пад гаспадарчыя двары (фальваркі). Памеры фальваркаў – ад 8 да 15 валок. Сялянскія надзелы наразаліся з разліку: 7 сялянскіх валок на адну фальварковую, сяляне якія перасяляліся на новыя надзелы, дзяліліся на два разрады – людзей “цяглых” і “асадных”. Асноўнай павіннасцю цяглых сялян была паншчына (па 2 дні на тыдзень), такім чынам сяляне адраблялі ў фальварку каля 100 дзён ў год. Акрамя таго, плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай і нават яйкамі. І гэта яшчэ не ўсё – невад, станцыі, сенакос, будаўніцтва дарог, а таксама: серябшчына, пагалоўшчына і жарнавое. Асадныя сяляне замест паншчыны плацілі феадалу грошы, ад 66 да 106 грош у год. Усе астатнія павіннасці яны былі павінны выконваць у такіх самых памерах як і цяглые. Галоўны вынік рэформы – прымацаванне сылян да зямлі і узмацненне сялянскага прыгнету. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права:

1. Прывілей Казіміра Ягелончыка 1447 г. Ён забараняў прымаць сялян-уцекачоў.

2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Сяляне, якія пражывалі на землях аднанго феадала на працягу 50 год становяцца старажыламі і не могуць пакідаць свайго надзела, г. зн. становяцца “непахожымі”.

3. Статут 1529 г. тэрмін земскай даўнасці (старажыльства) скарачаўся да 10 гадоў. Вызначаўся тэрмін адходу селяніна ад феадала (за тыдзень да ўсіх святых і на працягу тыдня пасля ўсіх святых. Да таго ж пры выхадзе селянін павінен быў плаціць феадалу “пажылое” (5 коп. літоўскіх грошай, або цана 20 кароў).

4. ІІ Статут 1566 г. устанавіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян.

5. ІІІ Літоўскі Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін да 20 гадоў. Павялічыўся і памер “пажылога” да 10 коп. літоўскіх грошаў. Гэта азначала, што працэс юрыдычнага афармлення прыгоннага права завяршыўся. Усе сяляне сталі звацца “падданыя каралеўскія, панскія і духоўныя”.

Развіцце гарадоў. У ХVІ – паршай палове ХVІІ ст. ва ўмовах далейшага развіцця феадальнага спосабу вытворчасці ішоў інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. У крыніцах ХІV – першай палове ХVІІ ст.упамінаецца 350 пасяленняў гарадскога тыпу (гарады і мястэчкі). Яны дзяліліся на 3 групы:

1. каралеўскія (Лунна, Азеры, Дрысвяты, Ушачы)

2. прыватнаўласніцкія (Любча, Лагойск, Докшыцы, Чашнікі, Смаргонь)

3. царкоўныя (Ігумен, Жыровічы, Відзы)

Населенасць гарадоў – ад 1,5 да 3 тыс. Буйныя гарады – каля 10 тыс. (Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілеў). У мястэчках – ад некалькіх сотняў да 1,5 тыс. жыхароў. Гарады і буйныя мястэчкі выконвалі розныя функцыі: адміністрацыйную, вайсковую, але галоўная функцыя – эканамічная. Яны з’яўляліся цэнтрамі рамяства і гандлю. Умовы феадальнай эпохі спародзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці – цэхі. Рамеснікі падзяліліся на майстроў, чаляднікаў і вучняў. Дзейнасць цэха рэгламентавалася пісьмовым статутам, дзе рэгламентавалася літаральна ўсё. Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлю. Цэнтральнай фігурай гандлю быў купец. У гандлі таксама існавалі цэхі. Больш інтэнсіўнаму развіццю гандлю перашкаджалі мытныя пошліны феадалаў. Самакіраванне гарадоў. У к. ХІV ст. у ВКЛ пачало распаўсюджвацца “магдэбургскае права”. Першым горадам, атрымаўшым магдэбургскае права быў Брэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Вільня (1387 г.). Нямецкае права не было аднолькавым. У кожным выпадку выдаваліся спецыяльныя прывілеі, якім гарадам дазвалялася будавать ратушу, адкрываць фабрыкі, будаваць млыні і лазні. Горадам кіраваў магістрат, які складаўся з рады і лавы. На чале магістрата – войт.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Контррэфармацыя. Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі | Руска-польская вайна (1654-1667 гг.)
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1633; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.