КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Культура i царква ў Беларусі ў ХYI - пачатку ХYII ст. ст
ХYI - ХYII стагодзе характарызуюцца значнымi зрухамi амаль ва ўсiх галiнах духоўнага жыцця Беларусi. На гэты перыяд прыпадае росквiт рэнесансавай культуры ў Беларусi i ва ўсiм Княстве, узнiкненне кiрылiчнага, а пазней лацiна-польскага кнiгадруку, распаўсюджваннi рэфармацыйных iдэй i рухаў, пранiкненне свецкiх гуманiстычных i асветнiцкiх павеваў у культуру. Важную ролю у развiццi беларускай і ўсходнеславянскай культуры адыгралакнiгадрукаванне заснаванае асветнiкам, гуманiстам i рэфарматарам Францыскам Скарынам (каля 1490-каля 1551 гг). У канцы другога - пачатку трэццяга дзесяцiгоддзя ХYI ст. Фр. Скарына займаўся iнтэнсіўнай лiтаратурна-пiсьменнiцкай i выдавецкай дзейнасцю у Празе, Вiльнi. Скарына пераклаў, адрэдагаваў, пракаменцiраваў, падрыхтаваў да друку i выдаў 23 кнiгi Старога запавету: Бiблiя, Псалтыр i г. д. Выданнi Скарыны прапаведавалi гуманiстычныя iдэi, жыццёвую актыўнасць на карысць грамадства, сумленныя маральныя прынцыпы, павагуда духоўнай i гiстарычнай спадчыны розных народаў. Гуманiстычна-асветнiцкiя традыцii Скарыны працягваў i развiваў Сымон Будны (каля 1530-1593), адзiн з заснавальнiкаў i супрацоўнiкаў Нясвiжскай друкарнi, аўтар першых друкаваных на беларускай мове твораў: "Катэхiзiса", 1562, "Аб апраўданнi грэшнага чалавека перад Богам", 1562, "Новы запавет", 1574 г. Будны крытыкаваў кананiчную хрысцiянскую дагматыку, царкоўныя традыцыi. Ен станоўча ацэньваў культуру еўрапейскага Адраджэння, выступаў за развiццё пiсьменнасцi i кнiгадрукавання на роднай мове, культурныя сувязi, адмоўна ставіўся да цэнзуры. Паплечнiкамi Буднага па сацыяльных i рэлiгiйных поглядах быў не багаты беларускi шляхцiч, гуманiст, кнiгавыдавец, пiсьменнiк i перакладчык Васiль Цяпiнскi (г. н. невядомы - 1599г.). У маентку Цяпiна ен заснавай друкарню на царкоўна-славянскай i беларускай мовах Евангелле (1570-я г.). Прадмова да кнiгi - лепшы ўзор беларускай гуманiстычна-асветнiцкай патрыятычнай публiцыстыкi. У гэты час жылi i тварылi Мiкола Гусоўскi (1470-1533) "Песня пра зубра", Ян Вiслiцкi (1485-1520) "Пруская вайна", Леў Сапега, Мялецi Сматрыцкi, Афанасiй Фiлiповiч, Iван Фёдараў, Петр Мсцiславец, Андрэй Рымша i мн. др. Даўнiя гiстарычныя традыцыi мела на Беларусi манументальная архiтэктура, ўражвалi велiчнасцю i прыгажосцю палацава-замкавыя пабудовы ў Мiры, Геранёнах, Смаляках, Нясвiжы. У выяўленчым мастацтве прыцягвалi адыгрываць вялiкую ролю iканапiс, драўляная скульптура. Але ўсе больш распаўсюджваецца партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра, гравюры. Тады ж з'яўляюцца першыя свецкiя хоры, капэлы. Утвараюцца пры навучальных установах тэатры. Наiбольш старажытнай хрысцiянскай царквойна Беларусi была праваслаўная. На чале праваслаўнай царквы стаяў кiеўскi, а потым маскоўскi мiтрапалiт. Праваслаўе адыгрывала значную ролю у грамадскiм жыццi Беларусi. Яна звязвала беларускiя тэрыторыi з iншымі ўсходне славянскiмi. Каталiцызм на Беларусi пачаў распаўсюджвацца з сярэдзiны ХIII ст., асаблiва пашырыў свой уплыў пасля Крэўскай вунii (1385г.). Каталiцызм у канцы ХIY ст. быў прыняты кiруючымi коламi ВКЛ. У першай палове ХYI ст. рэфармацыя ахапiла большасць краiн Еўропы. Рэфармацыя на Беларусi з'яўлялася састаўной часткай еўрапейскай. Асноўнымi рэфармацыйнымi плынямi на Беларусi i Лiтве з'яўляюцца: кальвiнiзм, лютэранства, антытрынiтарызм. Асноўнай сацыяльнай апорай рэфармацыi з'яўлялася шляхта i частка магнатаў (Радзiвiлы, Сапегi, Хадкевiчы, Кiшкi). Гараджане i сяляне захавалi сваю прыхiльнасць да праваслаўя. У царкоўным жыццi ВКЛ, Польшчы, а пазней Рэчы Паспалiтай пэўнае месца адводзiцца ўнiяцкай царкве. Берасцейскi сабор 1596 г. абвясціў аб стварэнні ўнiяцкай царквы. Яна прызнавала верхавенства рымскага папы i захоўвала абрадавасць праваслаўнай. Розныя колы Рэчы Паспалiтай аднеслiся адмоўна да царкоўнай вунii, асаблiва на першым этапе. Гэтаму сведкай "Вiцебскi бунт", пад час якога быў забiты ўнiяцкi архiепiскап Iясафат Кунцэвiч.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 378; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |