Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзейнасць калабарацыяністаў у час Вялікай Айчыннай вайны




Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Беларуская народная самадапамога (БНС) была створана ў кастрычніку 1941 г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Кіруючым органам з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу лаяльным да акупантаў, вярбавала новых членаў. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самадапамога набывае рысы палітычныга руху. Дзеля дасягнення сваёй галоўнай мэты - самакіравання ў складзе германскага рэйха, кіраўніцтва БНС дамаглося ад немцаў дазволу на фарміраванне з лета 1942 г. ваенізіраваных фарміраванняў пад назвай Беларускі корпус самааховы (БКС). Было сфарміравана 20 батальёнаў, але ваеннага значэння яны не атрымалі, паколькі належнага ўзбраення немцы ім не далі, многія ў БКС былі мабілізаваны прымусова. У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС І. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад І8 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Дзеля ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі на Беларусі 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Цэнтральны штаб СБМ на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся з шэрагам іншых інстытутаў беларускіх калабарацыяністаў у Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работы ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь". "Саюз беларускай моладзі" знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі генеральнага камісарыята "Беларусь". СБМ налічваў у 1944 г. 12 635 чалавек, з якіх да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь" акупацыйнымі ўладамі было аб'яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі - Беларускай цэнтральнай Рады (БЦР). У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум на чале з Р. Астроўскім. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і абароны. Толькі ў сакавіку 1943 г. БЦР атрымаў ад немцаў дазвол на стварэнне большых, чым раней, узброеных фарміраванняў. Пад назвай Беларуская краёвая абарона (БКС) было сфармірована 55 батальёнаў. Пры наступленні Чырвонай Арміі большасць мабілізаваных у склад БКС перайшлі на яе бок, да партызан, разыйшліся па хатах. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў у гісторыі БЦР быў ІІ Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове прэзідэнта БЦР Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга. Удзельнікі ІІ Усебеларускага кангрэса накіравалі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру. Усебеларускі кангрэс, скліканы за некалькі дзён да вызвалення Мінска, больш нагадваў спектакль. 30 чэрвеня 1944 г. большасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін, дзе рэзідэнцыя БЦР знаходзілася да поўнага разгрому фашысцкай Германіі Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1408; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.