Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады)




Галоўным дасягненнем у развiццi народнай адукацыi з'явіўся пераход да агульнай сярэдняй адукацыi, якi пачаўся ў другой палове 70-ых гадоў. Усе выпускнiкi 8-х класаў працягвалi атрымлiваць адукацыю (98% ад агульнай колькасцi вучняў). Колькасць сярэднiх школ павялiчылася з 1600 у 1960г. да 2500 у 1985г. Намечаны меры па павышэнню якаснага ўзроўня адукацыi. Праводзiцца работа папрывядзенню падручнiкаў у адпаведнасць з дасягненнямi НТП, павышаецца практычная накiраванасць школьных курсаў. Школы пераходзяць на кабiнетную сiстэму. Развiваецца палiтэхнiчнае навучанне на базе спалучэння з вытворчасцю. Вялiкую ролю пачалi адыгрываць ВВК, майстэрнi, кабiнеты. Але ў той жа час народная адукацыя адставала ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы, асаблiва ў галiне камп'ютэрызацыi. Ушчамлялiся нацыянальныя iнтарэсы пры вывучэннi беларускай мовы i г.д. Устанавiлася сiстэма панавання iнструкцый i цыркуляраў, строгая рэгламентацыя жыцця школы. Сiстэма народнай адукацыi прывяла да росту адукацыйнага ўзроўня насельнiцтва. У 1985г. на 1000 чалавек насельнiцтва 662 (60%) мелi вышэйшую i сярэднюю адукацыю. Але, з другога боку, адукацыя не выконвала сваю сацыяльную функцыю у якасцi рухавiка грамадскага прагрэсу. Спад у эканомiцы сказаўся i на развiццi навукi. Некаторыя, напрыклад, прыродазнаўчыя навукi мелi поспехi, займалi першынство ў сусветнай навуцы. Грамадскiя навукi займалiся фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, перапрацоўкай старых догм у новыя. У гэтыя гады развiвалiся навукi матэматычнага цыклу. У. Спрынджук працаваўпа тэорыi лiкаў, У. Платонаў займаўся праблемамi алгебры i iнш. Значныя поспехi былі ў фiзiцы ў сувязi з работамi В. Фёдарава, Б. Сцяпанава, С. Шушкевiча, М. Барысевiча i iнш. На дастаткова высокiм узроўнi знаходзiлася геалагiчная, геаграфiчная i iншыя галiны навукi. У гэты час з'явiлiся iдэi плюралiзму ў гiстарычнай навуцы. Выйшлi "Гiсторыя БССР" у 5-цi тамах, "Гiсторыя рабочага класа БССР" i iнш. Выйшлi працы па археалогii Э. Загарульскага i Л. Побаля i г.д. Нямала лiтаратуры выдадзена i па фiласофii, атэiзму. Такiм чынам, навука БССР развiвалася ў супярэчлiвых умовах. Галоўная супярэчнасць заключалася ў тым, што было шмат разнагалоссяў памiж прыродазнаўчымii грамадскiмi навукамi. Беларуская лiтаратура атрымала сваё развiццё у розных жанрах, нягледзячы на засiлле партыi. Вялiкую увагу атрымала асвятленне падзей вайны. Найбольш яскрава гэта знайшло адлюстраванне ў творах В. Быкава "Кар'ер", 'Знак бяды", I. Навуменкi "Сорак трэцi". Выходзiць аповесць А. Адамовiча "Хатынская аповесць". Апавяданнi пра зверствы фашыстаў паказаны ў кнiгах Я. Брыля і ў. Калеснiка "Я звогненнай вёскi", I. Чыгрынава "Свае i чужыя" i iнш. У многiх творах раскрываецца мастацкая гiсторыя народа. Да гэтых твораў адносяцца: раман I. Мележа "Завеi, снежань...", "Чорны замак Альшанскi" У. Караткевiча i iнш. Даволi вялiкiя поспехi беларускай паэзii звязаны з творчасцю М. Танка, А. Вярцiнскага, С. Грахоўскага, Р. Барадулiна i iнш. Развiваецца беларуская драматургiя. Вялiкі ўплыў аказалi творы А. Макаёнка, К. Крапiвы, М. Матукоўскага. Значны аўтарытэт заваявалi прадстаўнiкi музычнага i выяўленчага мастацтва БССР, якiя прысвяцiлi свае творы светлай камунiстычнай будучынi. Вялiкiм поспехам карысталiся ў гледачоў оперы беларускiх, расiйскiх i замежных кампазiтараў ("Жанiцьба Фiгара", "Севiльскi цырульнiк" i iнш.). Беларускае мастацтва развiвалася ў цяжкi час. Аб гэтым сведчыць лёс А. Анiкейчыка, М. Шагала, Я. Iсачова i iнш. Культура знаходзiлася пад уплывам партыi, а таксама ўвасабляла ў сабе савецкага чалавека, якi вёу барацьбу за камунiзм.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 334; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.