Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Культура Беларусi ў 90-х гг. ХХ ст




 

Дэмакратызацыя грамадска-палiтычнага жыцця ў БССР азначала пачатак новага этапу ў развiццi яе культуры. Вызначальную ролю у гэтым адыграла галоснасць. ХIХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня - 1 лiпеня) прыняла рэзалюцыю "Аб галоснасцi", якая вызначыла яе ролю i прызначэнне. Гэта не азначала, што КПСС перайшла ад закрытасцi i кантролю да адкрытасцi i галоснасцi. Галоснасць меркавалася ў пэўных рамках. Са сродкаў масавай iнфармацыi быў зняты дыктат партапарату. Найбольш радыкальную пазiцыю у пытаннях дэмакратызацыi грамадства заняла газета "Лiтаратура i мастацтва". Яна публiкуе даследаваннi па гiсторыi беларускага народа, яго дзяржаўнасцi. Актыўную пазiцыю займалi рэдкалегii газет "Знамя юности", "Народнай газеты". Iншыя захоўвалi старыя пазiцыi, прыстасоўвалiся да новых умоў. У рэспублiцы выходзiць шэраг незалежных выданняў. СМI сталi адлюстроўваць iнтарэсы розных бакоў, весцi палiтычныя дыскусii, публiкаваць альтэрнатыўныя матэрыялы. На сучасным этапе беларускi народ павiнен вырашаць пытаннi поўнага адраджэння культуры, вяртання народу яго гiстарычнай памяцi. Першароднае значэннезаймаюць пытаннi мовы. Важным крокам было прыняцце ВС Беларусi закона аб мовах. У распрацоўцы гэтага Закона важнае месца належала Таварыству беларускай мовы iм. Ф. Cкарыны. РБ забяспечвае права свабодннага карыстання рускай мовай як мовай межнацыянальных зносiн народаў СНД. Вялiкую ролю адыгрывае Закон аб адукацыi, якi гаворыць аб iснаваннi сваёй сiстэмы адукацыі ў рэспублiцы. Ажыццяўляецца пераход на выкладанне шэрагу прадметаў на беларускай мове. У чэрвенi 1991г. быў прыняты Закон аб культуры, якi накiраваны на рэалiзацыю суверэнных правоў РБ у галiне культуры. Правядзенне ў жыццё гэтых законаў стала адной з асноўных задач сучаснага грамадска-палiтычнага жыцця. Разбурэнне таталiтарызму на рубяжы 80-ых - 90-ых гадоў паставiла лiтаратараў i мастакоў i, наогул, усiх дзеячоў культуры ў новыя ўмовы жыцця i дзеяння. Гэта прывяло да пераадольвання аднабаковасцi падыходаў у адносiнах да гiстарычнага мiнулага беларускага народа. Напрыклад, да апошняга часу прадстаўнiкi БНР лiчылiся здрадннiкамi. Пiсьменнiк Г. Далiдовiч у сваiх раманах "Гаспадар-камень", "Пабуджаныя" паказвае, што такая адзнака была вынiкам вузкакласавага падыхода да вывучэння жыцця цэлага пакалення беларусаў, адлюстроўвае аб'ектыўны погляд у iх дзейнасцi. Новы напрамак у лiтаратуры звязаны з iмкненнем лiквiдаваць у ёй канфлiкт памiж iдэяй i рэальным зямным жыццём чалавека. Да такiх твораў адносяцца творы В. Быкава "У тумане", "Аблава", А. Кудраўца "Смерць нацыяналiста". Сучаснаму культурнаму адраджэнню Беларусi спрыяе вяртанне незаслужана забытых або забароненых твораў Б. Мiкулiча, С. Грахоўскага, А. Звонака, Л. Генiюш i iнш. Адноўлена ў памяцi iмя беларускага гiсторыка ў. М. Iгнатоўскага, пяру якога належыць "Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi", I. Ю. Ластоўскага, які ў 1910г. надрукаваў "Кароткую гiсторыю Беларусi". Неабходна адзначыць, што ў адраджэннi культуры зроблены толькi першыя крокi i лёс яе залежыць ад таго, у якiм напрамку пойдзе грамадска-палiтычнае i эканамiчнае развiццё рэспублiкi.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 588; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.