Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Духоўнае і культурнае жыццё Беларусі (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.)




Сацыяльна-эканамiчны крызіс у пачатку 90-х гадоў.

 

Пераход да рыначнай эканомiкi з'яўляўся адным з важнейшых для прамысловасцi рэспублiкi. Але ні ўрад, нi ВС рэспублiкi не спяшалiся павярнуцца да яго тварам. Да канца 1990г. рэспублiка не мела законаў i заканадаўчых актаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамiчнай рэформы. Урадавая пазiцыя па асноўных напрамках рэформы была заслухана ў кастрычнiку 1990г. на сесii ВС. Быў прыняты шэраг законаў, накiраваных на пераўтварэнне эканомiкi. У снежнi 1990г. прыняты Закон "Аб арэндзе". Арэнда дапускаецца ва ўсiх галiнах народнай гаспадаркi i можа прымяняцца ў адносiнах да ўсiх форм i вiдаў уласнасцi. У 1991г. быў прыняты Закон аб iнвестыцыйнай дзейнасцi на Беларусi. Iнвестыцыямi з'яўляюцца фiнансавыя, матэрыяльныя i iншыя каштоўнасцi, якiя ўкладаюцца ў аб'екты прадпрыймальнiцкай i iншых вiдаў дзейнасцi, у вынiку якiх утвараецца прыбытак (даход) або дасягаецца сацыяльны эфект. Закон "Аб прыватызацыi" стварыў ўмовы для развiцця многаўкладнай эканомiкi. Але гаварыць аб дзейнасцi законаў пакуль было рана, эканамiчнае развiццё РБ яшчэ больш затармазiлася. У праграме, прынятай ВС РБ у чэрвенi 1991г. адзначалася, што эканамiчная сiтуацыя ў рэспублiцы набыла крызiсны характар. За 9 месяцаў 1992г. спад вытворчасцi прамысловай прадукцыiсклаў 14%, на 15% знiзіўся нацыянальны даход, вызвалена пераважная большасць цэн. Беларуская эканомiка ў пачатку 90-х гадоў знаходзiцца ў цяжкiм стане. У сувязi з крызiсам канца 80-х гадоў становiшча сельскай гаспадаркi рэспублiкі ў пачатку 90-х гадоў было цяжкiм. У гэтых умовах сталі ўзнiмацца пытаннi аб пераходзе да розных спосабаў гаспадарання. У 1990г. быў прыняты Закон аб уласнасцi на Беларусi, якi прадугледжваў розныя формы ўласнасці ў рэспублiцы. 18 лютага 1991г. ВС прымае Закон "Аб сялянскай фермерскай гаспадарцы", якi накiраваны на стварэнне фермерскiх гаспадарак разам з iншымi формамi гаспадарання на зямлi. Была прынята прапанова "Аб правядзеннi зямельнай рэформы ў рэспублiцы", якая магла б прывесцi да стварэння шматукладнай эканомiкі ў аграрным сектары. Спад сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1992г. склаў 17%, а гэта, у сваю чаргу, прывялода таго, што ў пачатку 90-х гадоў у сувязi са спадам вытворчасцi, нязменным ростам цэн, высокiм узроўнем iнфляцыi становiшча ў сацыяльнай сферы РБ рэзка абвастрылася. Узровень жыцця большасцi насельнiцтва значна знiзіўся, многiя апынулiся за мяжой беднасцi.

 

 

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа", яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці. З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накіраванасць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці. На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі. З 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўнымі рысамі сталі: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, арыентацыя яе на агульначалавечыя каштоўнасці, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Пачаўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з'явілася больш за 120 "элітарных" гімназій, ліцэяў, каледжаў. У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб'яднала 44 універсітэты, акадэміі. Побач з імі ўзніклі 20 недзяржаўных навучальных устаноў, навучанне ў якіх платнае. Выпрабаванне часам з іх вытрымалі толькі 12, аднак альтэрнатыўнасць формаў ВНУ стала фактам. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны. У 90-я гады складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту - у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сценах якой сканцэнтравана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.

Начало формыКонец формыУ 90-я гады скарбніца беларускай культуры папоўнілася значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Гучны рэзананс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995 г. балета "Страсці" ("Рагнеда") А. Мдзівані і В. Елізар'ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь узбагацілі оперы "Князь Наваградскі", "Майстар і Маргарыта", "Візіт дамы" і інш. Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы "Князь Вітаўт", "Звон - не малітва", "Страсці па Аўдзею", "Тутэйшыя" і інш. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Музычнае Палессе", "Музы Нясвіжа", Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, "Мінская вясна", "Беларуская сакавіца", беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль "Славянскі базар" у Віцебску. У беларускай літаратуры 90-х гадоў прыкметна праявіліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і постмадэрнізму. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылёвыя формы замежнай літаратуры, і не толькі еўрапейскай. Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць маральныя язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў В. Быкава, Я. Брыля, П. Панчанкі, І. Пташнікава, А. Разанава, А. Дударава і інш. У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арт-творчасць", "Віта-нова", "Жыльбел", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага і інш. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах - гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Іх фонды папоўніліся асабістымі архівамі шматлікіх вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва. Прадоўжылася рэстаўрацыя гістарычнай забудовы Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш. Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў. Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Яскравы прыклад - дзейнасць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Ж. Алфёрава, які падтрымлівае сувязі з навукай і грамадскім жыццём Беларусі. Сталае месца ў нацыянальнай культуры займаюць высокатэхналагічныя сучасныя сродкі камунікацыі: кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне, вытворчасць аўдыё- і відэапрадукцыі, якія якасна змянілі рынак тавараў і паслуг культурнага прызначэння. Іх цесная сувязь з галіной электронікі прывяла да пашыранага разумення культурнай сферы. Сфера культуры цяпер нярэдка разглядаецца не толькі як вытворца і захавальнік культурных каштоўнасцяў, але і як важны сектар эканомікі, які забяспечвае развіццё навукаёмкіх галін. Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1504; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.