Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускае Пабужжа




 

У 1101 г. безудзельны ў той час пляменнік кіеўскага князя Святаполка Яраслаў вырашыў забяспечыць сябе "вотчынай" і заняў Берасце. Святаполк не пацярпеў такога свавольства і сам узначаліў паход на Яраслава, ўзяў Берасце, а непакорнага пляменніка схапіў, закаваў у кандалы, адвёз у Кіеў і пасадзіў у "поруб", адкуль ён быў выпушчаны толькі па просьбе ігуменаў і баяр. Адпушчаны ў наступным годзе, Яраслаў зноў пачынае барацьбу за Пабужжа, аднак у хуткім часе зноў трапляе ў рукі кіеўскага князя. Загінуў ён у турме ў тым жа 1102 г.

Гэты эпізод паказвае, што Берасце ўяўляла ў той час значную каштоўнасць для кіеўскага і тураўскага князя. У спробе Яраслава, які меў асабістыя кантакты з прадстаўнікамі мясцовай феадальнай вярхушкі, што імкнулася да самастойнасці, захапіць удзел у Берасці і Пабужжы, М.Ермаловічу бачыцца першая спроба надаць Берасцейскай зямлі статус асобнага княжацкага ўдзела. Аднак гэтым пажаданням не наканавана было здзейсніцца. Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Берасце разам з Тураўскім княствам апынулася ў падпарадкаванні Уладзіміра Манамаха.

Берасце ўпамінаецца таксама ў 1140 і 1142 гг., калі на кіеўскім прастоле ўладарылі чарнігаўскія князі Святаславічы. Каб задаволіць прэтэнзіі сваіх сваякоў і саюзнікаў, яны раздаюць ім гарады Тураўскага княства: Клецк, Слуцк, Рагачоў, Берасце. У склад гэтага княства Берасце было вернута ў 1146 г. тураўскім князем Вячаславам, сынам Манамаха.

Знікненне мясцовай дынастыі Ізяславічаў у 1113 г., пераход Турава да Манамахавічаў і частая змена князёў на кіеўскім і тураўскім прастолах у сярэдзіне XII ст. аслабілі Тураўскае княства і паскорылі яго распад. Тады ж Берасце перайшло да ўладзіміра-валынскіх князёў.

У гэты час выспелі ўсе ўмовы для выдзялення Берасцейскай зямлі ў самастойнае княства. Аднак па суседству з магутным Галіцка-Валынскім княствам гэта было нерэальным. У другой палове XII ст. Берасцейшчынай валодаў Раман Мсціславіч, пасля гібелі якога ў 1204 г. берасцяне зноў робяць спробу атрымаць незалежнасць. Аднак новыя валадары Валынскай зямлі не даюць ім такой магчымасці.

У канцы XII ст. польскія феадалы спрабавалі захапіць Берасцейшчыну. У 1179 і 1182 гг. князь Казімір II, у 1210 г. Конрад Мазавецкі і Лёшка Кракаўскі часова захапілі пабужскія землі. У пачатку XIII ст. Берасцейская зямля была невялікім удзелам, якая знаходзіўся ў зоне пагранічных канфліктаў.

У 1164 г. упершыню адзначаны напад літвы на Берасце. У 1227 і 1229 гг. пад горадам "павоеваша ятвязи". Але галоўнай небяспекай былі мангола-татарскія орды Батыя. У пачатку ХІV ст. Берасцейская зямля была ўключана ў склад ВКЛ. У 1566 г. на яе аснове створана Берасцейскае ваяводства.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 676; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.