Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях

Тэма 5. РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА

Асноўная літаратура

  1. Белоруссия в эпоху феодализма – Т. 1. – Мн.: АН БССР, 1959. – С. 74, 83 - 87.
  2. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI - XV ст.). – Мн.: Нар. асвета, 1998. – С. 61 - 79, 106 - 108.
  3. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. – М. – Л., 1938. – 352 с.
  4. Дзмітрачкоў П. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця беларускіх зямель. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі ( IX - першая палова XIII ст.) // Бел. гіст. часопіс. – 1995. – № 4. – С. 136 - 150.
  5. Грачоў С. Ваенныя сутыкненні крыжакоў са славянскімі дружынамі (ХІІ – ХІІІ ст.) // Гісторыя: Праблемы выкладання. – 2001. - № 2. – С. 61 - 70.
  6. Праз смугу стагоддзяў / Уклад. М. Багадзяж. – Мн.: Нар. асвета, 1993. – С. 38 - 41, 46 - 51.
  7. Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – С. 116 - 133.
  8. Сагановіч Г. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Беларускі гістарычны агляд. – Т.5. – Сшытак 1(8). – Чэрвень 1998. – С. 3 - 24.
  9. Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі. Ч. 1. – Мн., 2000.
  10. Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне. Да 580-годдзя Грунвальдскай бітвы. – Мн., 1991. 80 с.
  11. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Полымя, 1995. – С. 75 - 92, 139 - 156.
  12. Дайнека Л. Меч князя Вячкі. – Мн., 199…

 


 

На працягу другой паловы I тысячагоддзя хрысціянства авалодала еўрапейскім светам. Услед за Візантыяй і Рымам веру ў Хрыста прызналі франкі. У канцы X ст. хрысціцца Кіеўшчына, Наўгародчына, Скандынавія. Ва ўсіх гэтых дзяржавах услед за палітычным самавызначэннем ідзе прыняцце хрысціянства.

Не былі выключэннем з правіла старажытныя беларускія землі. У X–XI стст. тут пачало распаўсюджвацца хрысціянства ў яго ўсходнім адгалінаванні. Яно ішло ад спадкаёмцы высокай культуры антычнасці – Візантыі. З часам праваслаўе (так стала называцца ўсходняе хрысціянства пасля падзелу царквы ў 1054 г.) становіцца пануючай рэлігіяй ва ўсходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі.

У другой палове X ст. феадальная фармацыя ва ўсходніх славян мела два важнейшыя фактары: феадальныя адносіны, якія сталі адыгрываць вядучую ролю ў эканоміцы, і дзяржаву, якая дамінавала ў сферы палітыкі. Але трэці істотны кампанент фармацыі – феадальная ідэалогія – адсутнічаў. Адпавядаючыя феадальным структурам погляды не былі аформлены ідэалагічна, не ўяўлялі сістэмы. Патрэба ў такой ідэалогіі была вялікая, што востра адчувалася ў вярхах грамадства. Спроба вялікага кіеўскага князя Уладзіміра рэфарміраваць язычніцтва і прыстасаваць яго да новых гістарычных ўмоў поспеху не мела.

У эпоху станаўлення феадалізму язычніцкая рэлігія ператварылася ў фактар, які тармазіў развіццё грамадства. Яна не забяспечвала адносін панавання і падпарадкавання, прыводзіла да дарэмнага знішчэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў, адмоўна адбівалася на міжнародным гандлі, міжнародных палітычных сувязях з хрысціянскімі краінамі, ускладняла азнаямленне з дасягненнямі замежнай культуры.

Замена язычніцтва хрысціянскай верай была абумоўлена тым якасным скачком, які зрабіла ўсходняе славянства, пераходзячы ад ладу ваеннай дэмакратыі да феадалізму. Сацыяльныя, палітычныя, культурныя і іншыя змены канца І тысячагоддзя пацягнулі за сабой зрухі ў канфесійнай свядомасці, прывялі да яе перабудовы, адну форму рэлігіі замянілі другой, якая больш адпавядала новай гістарычнай абстаноўцы. Такой адэкватнай часу і новаму грамадству канфесіяй было хрысціянства. Патрэба ў адэкватнай рэлігійнай ідэалогіі была рэалізавана за кошт знешніх магчымасцяў –пераймання яе ў Візантыі, якая лідзіравала ў хрысціянскім свеце. Гэта не быў выпадковы выбар. Аказалі свой уплыў наладжаныя, традыцыйныя палітычныя, гандлёвыя, культурныя сувязі з Царградам, са славянамі ў Цэнтральнай Еўропе і на Балканскім паўвостраве. Яны вызначалі менавіта такі накірунак царкоўна-рэлігійнай арыентацыі ўсходнеславянскіх земляў. Пры зацікаўленасці абодвух хрысціянскіх цэнтраў, Рыма і Канстанцінопаля, у абарачэнні ў сваю веру народаў Еўропы ўсходнеславянскія князі маглі самі выбіраць тое адгалінаванне хрысціянства, якое найлепш павінна было адпавядаць палітычным і культурным патрэбам дзяржавы.

У канцы X ст. арыентацыя ўплывовых сацыяльных груп Полацкага княства на візантыйскае хрысціянства, якое ўжо даўно давала аб сабе знаць, узмацнілася і завяршылася прыняццем гэтай рэлігіі ў якасці афіцыйнай, дзяржаўнай, хаця да яе панавання на Беларусі было яшчэ вельмі далёка.

Свой афіцыйны адлік гісторыя хрысціянскай царквы на Беларусі пачынае з 992 г., калі яна яшчэ не зведала расколу 1054 г., з часу стварэння Полацкай епархіі. Сёння з адлегласці ў тысячу гадоў, пры фрагментарнасці і супярэчлівасці пісьмовых крыніц таго часу, немагчыма ў дэталях аднавіць падзеі, звязаныя з распаўсюджваннем новай веры на нашай зямлі.

Хрысціянства было вядома тут задоўга да 992 г. Па шляху "з варагаў у грэкі" замежныя гандляры як з Візантыі, так і з заходніх дзяржаў везлі не толькі тавары, але і сваю веру, культуру, ідэалогію.

Тут скрыжоўваліся інтарэсы каталіцкага Рыма і праваслаўнага Канстанцінопаля. Беларусь з прычыны свайго геапалітычнага становішча апынулася на сумежжы двух светаў, дзвюх культур і ідэалогій, стала своеасаблівай зонай сустрэчы і сутыкнення цывілізацый: праваслаўна-візантыйскай і каталіцка-раманскай. Гэта на ўсе наступныя стагоддзі вызначыла шмат у чым унікальнае культурнае і гістарычнае становішча Беларусі ў Еўропе, абумовіла індывідуальнасць яе культуры, спецыфіку беларускага менталітэту.

Першымі хрысціянамі на Беларусі былі мясцовыя купцы. Прыняцце імі новай веры было абумоўлена зручнасцю вядзення гандлёвых спраў з хрысціянскімі краінамі. Кожнае перасоўванне нашых продкаў – вольнае ці нявольнае, у гандлёвых ці ваенных мэтах, з-за авантурыстычнай дапытлівасці ці ў якасці паланяніка і тавара – непазбежна цягнула імпарт ідэй. Выхадцы з Полацкай зямлі, што ўдзельнічалі ў паходах на Візантыю, маглі прыняць новую веру яшчэ да хрышчэння Русі. Яна трапляе ў наш край і іншымі шляхамі: у ходзе дзелавых кантактаў, дынастычных шлюбаў, праз місіянераў.Яна пранікала на Беларусь не толькі з Кіева ці праз Кіеў, але і ў ходзе непасрэдных кантактаў Полацкагакняства зВізантыяй. Працэс распаўсюджвання новага веравызнання на Полаччыне, на думку С. В. Тарасава, напачатку ішоў незалежна ад хрысціянізацыі Кіева і Ноўгарада.

Хрысціянскія погляды прасочваліся ў жыццё нашых продкаў, як і культура, паступова, мірным шляхам. Праўда, пэўная барацьба паміж валхвамі і хрысціянскімі місіянерамі мела месца. Але язычніцтва не ставіла перашкод для Бога і святых новай веры, тым больш, што яны былі вельмі падобныя на старых багоў. Хрысціянства часам выцясняла язычніцкія погляды і звычаі, але часцей злівалася з імі. Святы Улас пераняў функцыі свайго язычніцкага папярэдніка – заступніка жывёлы Вялеса. Прарок Ілля стаў падобны на бога грома, маланкі і нябеснай стыхіі Перуна. Месца Мокашы, багіні ўрадлівасці, заступніцы льнаводства, прадзення і ткацтва паступова займала "ільняніца" Параскева-Пятніца.

Як сведчыць археалогія, у зямлю крывічоў хрысціянства прыходзіць прыкладна з сярэдзіны X ст, сярод радзімічаў пачынае распаўсюджвацца ў апошняй трэці X ст. Менавіта ў гэты час у іх з’яўляецца характэрны для хрысціянства пахавальны абрад інгумацыі (трупапалажэння), што прыйшоў на змену язычніцкаму трупаспаленню. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць пра заснаванне на Беларусі ў Х ст. першых храмаў (у Віцебску, Полацку). І хоць археолагамі не выяўлена рэшткаў культавых пабудоў раней XI ст., вучоныя дапускаюць, што Полацкая Сафія – першы мураваны праваслаўны храм на Беларусі, узведзены ў сярэдзіне XI ст., – мела сваіх драўляных папярэднікаў.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Летапісныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ў сярэдзіне XIII ст | Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2038; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.