Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Супрацьстаянне з ордэнам. Давыд Гарадзенскі




 

3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аўтахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб’ектам агрэсіі Прускага ордэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так і не ўдалося вырашыць) – злучэння па сушы праз Жамойць сваіх прускай і лівонскай філій. На працягу 1300–1315 гг. ордэнскае войска правяло дваццаць рэйдаў з тэрыторыі Прусіі на Жамойць і Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284 г., 1295 г., 1296 г., 1305 г., 1306 г. (двойчы), 1311 г. (тройчы), 1314 г. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Ніводзін замак Беларусі не прыцягваў тады такой увагі крыжакоў, як гарадзенская фартэцыя, што выконвала функцыю асноўнай базы для ваенных рэйдаў ВКЛ на захад. На працягу ўсяго ХІV ст. яна сама заставалася аб’ектам пастаянных ордэнскіх экспедыцый. Прычым у адрозненне ад класічных крыжовых паходаў у " Святую зямлю", выправы ў Прусію і потым на Літву ў ХІV ст. ужо не мелі выразна рэлігійнага характару. Віцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні і папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда – сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы.

Першы жорсткі бой Давыда з крыжакамі адбыўся ў 1305 г., калі яны аблажылі Гародню. Сумесна з Гедымінам ён разграміў пад сценамі горада войскі каменданта Брандэнбурга камтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 г. узначаліў паспяховую абарону Гарадзенскага замка, які асаджалі 6 тысяч лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў камтура Кёнігсберга Эберхарда фон Вірненбурга. У 1314 г. Давыд разбіў крыжакоў каля Наваградка, калі яны аблажылі і спрабавалі ўзяць замак. У выніку ўдалага манёўру ён прымусіў добра ўзброеных рыцараў спыніць штурм горада і зняць аблогу, захапіў ваенны лагер праціўніка, знішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 баявых коней і вайсковую амуніцыю.

Некалькі разоў біў Давыд ордэнцаў у 1318–1319 гг. на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, у тым ліку ў Прусіі. Вясной 1319 г. ён узначаліў паход гарадзенцаў у Прусію і разграміў правінцыю Вогенштоф. У 1322 г. Давыд дапамог у барацьбе з Лівонскім ордэнам Пскову, гораду, дзе некалі княжыў яго бацька і дзе ён нарадзіўся. У 1323 г. разбіў пад пскоўскімі сценамі дацкіх рыцараў і дайшоў да Рэвеля. У тым жа годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова крыжакоў, якія 18 дзён асаджалі горад, а потым разбіў іх ў бітве.У 1324 г. Давыд правёў удалы паход войск Вялікага княства Літоўскага на Мазовію. А ў 1326 годзе на чале атрада з 1200 коннікаў, у ліку якіх былі і палякі, здзейсніў рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.

Напалоханыя Давыдавай смеласцю і яго шматлікімі перамогамі, рыцары шукалі магчымасць знішчыць праціўніка. Пры завяршэнні апошняга паходу яго забілі рукамі наёмніка. Забойцам быў мазавецкі шляхціч Анджэй Гост. Па паданню, Давыд Гарадзенскі пахаваны каля Барысаглебскага манастыра ў Гародні. Смерць гэтага мужнага чалавека, вопытнага і таленавітага военачальніка была вялікай стратай для гарадзенцаў і ўсяго княства.

Чарговы раз рыцары пустошылі Гродзенскі край у 1328 г. (двойчы)… 1402 г. За перыяд з канца ХІІІ ст. па 1410 г. крыжакі больш за 140 разоў урываліся на тэрыторыю сучасных Беларусі і Літвы. У сваю чаргу літвінскія палкі за няпоўныя 100 гадоў ажыццявілі каля 60 паходаў у адказ на крыжацкія набегі.

Хрысціянізацыя Літвы пасля Крэўскай уніі азначала, што знікла апошняя паганская краіна Усходняй Еўропы, якая магла пагражаць хрысціянам і з якой Тэўтонскі ордэн законна змагаўся. Для рыцарскай дзяржавы ў гэтай сітуацыі мелася некалькі выхадаў: 1) лічыць сваю задачу выкананай і ліквідаваць Ордэн як дзяржаву; 2) змяніць задачы Ордэна адпаведна з новымі абставінамі; 3) не браць хрысціянізацыю Літвы пад увагу і гаварыць пра неабходнасць далейшай барацьбы з паганымі. Крыжакі абралі трэці шлях – пачалі аспрэчваць сапраўднасць хрышчэння Ягайлы і тым больш Літвы. Таму і ў канцы ХІV ст. Нямецкі ордэн разглядаў шырокія абшары ад Жамойці да Гародні – Наваградка – Крэва – Ашмян у якасці зоны сваіх ваенных аперацый.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 600; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.