Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Органы дзяржаўнай улады і кіравання

Тэма 2. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Асноўная літаратура

1. Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім // Беларусістыка. – Мн., 1992. – 124 с.

2. Баранаўскас Т. Месца каранацыі Міндоўга // Спадчына. – 2002. - № 5-6. – С. 26 - 31.

3. Baranauskas T. Lietuvos valstybes istakos. – Vilnius: VAYA, 2000. – 317 p.

4. Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 98 с.

5. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. – С. 307 - 352.

6. Ермаловіч М. І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 7 - 195.

7. ДуминС.В. Другая Русь (Великое княжество Литовское и Русское) // История Отечества: люди, идеи, решения: Очерки истории России IX - начала XX в. – М.: Политиздат, 1991. – С. 76 - 126.

8. Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. – Rzesow, 2000. – 238 с.

9. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993. – С. 4 - 107.

10. Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. – М.: АН СССР, 1959. – 530 с.

11. Сіцько З. “… ясней ад перлаў і золата кароны”: Да 750-годдзя каранацыі Міндоўга // Бел. гіст. часопіс. – 2003. - № 5. – С. 9 - 17.

12. Цітоў А. Наш сімвал – Пагоня. Шлях праз стагоддзі. – Мн.: Полымя, 1992. – 40 с.

13. Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Бел. гіст. часопіс. – 2001. - № 5-6; 2002. - № 1.

14. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Полымя, 1994. С. 93 - 252.

15. 15 Юхо Я. Канцэпцыі фарміравання Вялікага княства Літоўскага // Бел. гіст. часопіс. – 2003. - № 9. – С. 10 - 12.

16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Т.2. Мн.: БелЭн, 1994. С. 387 - 389.

17. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – С. 37 - 99.

18. Белоруссия в эпоху феодализма. – Т.1. – Мн.: АН БССР, 1959. – С. 64 - 98.

19. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI - XV ст.). – Мн.: Нар. асвета, 1998. – С. 82 - 94, 99 - 106.

20. Полное собрание русских летописей. – Т.32, 35. – М.: Наука, 1975, 1980.

21. Хроника Быховца. – М.: Наука, 1966. – 149 с.

 


 

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.

Вялікі князь. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (гаспадар), у большасці часу ён з’яўляўся адначасова каралём Польшчы. Вялікі князь з’яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Галоўным яго абавязкам была абарона ўласнасці і тэрыторыі гаспадарства. Вялікі князь меў шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, ён прызначаў на дзяржаўныя пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя заканадаўчыя акты.

Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. – на вальным (агульным) Сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх земляў. Інаўгурацыя (узвядзенне на пасаду, каранацыя) вялікіх князёў адбывалася ў Вільні, у касцёле святога Станіслава. На галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр.

Гаспадарская Рада. Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь не аднаасобна, а з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Прававое становішча вялікага князя літоўскага было тыповым становішчам манарха з абмежаванай уладай і ў некаторай ступені нагадвала прававое становішча прэзідэнта ў рэспубліцы: яго правы грунтаваліся на выбарнай аснове, хоць у заканадаўчых актах і падкрэслівалася, што ўлада яму дадзена "ад Бога", "з ласкі божай".

На мяжы ХV–ХVІ стст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, паступова знікала ў нябыт. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Непасрэдны ўплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя справы аслабляўся яго частымі і працяглымі ад’ездамі ў Польшчу. У час знаходжання ў Польшчы князь не меў права займацца дзяржаўнымі справамі ВКЛ. Імі займалася Рада. Спачатку Рада была дарадчым органам пры князі і назначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры вялікім князі зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. З цягам часу ўсталяваўся пэўны састаў Рады. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія біскупы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, самыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення (маршалак земскі, канцлер, гетман найвышэйшы, падскарбій земскі і інш.) і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Раней у склад Рады ўваходзілі выключна католікі, але на пачатку XVI ст. сярод іх былі ўжо і праваслаўныя. Поўны склад Рады налічваў 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў іх стала 65.

Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспадара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, прызначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выдаваліся граматы і прывілеі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адменены аднаасобна вялікім князем.

Уся Рада збіралася некалькі разоў на год, і разбірала толькі важныя справы. Усю бягучую работу ад імя Рады выконвала Найвышэйшая, або Тайная Рада, у якую ўваходзілі ваяводы, кашталяны, канцлер, падскарбій земскі, гетман, маршалак земскі. Прававое становішча Рады было замацавана ў агульназемскіх прывілеях 1492 і 1506 гг.

“Вальны” сойм і яго кампетэнцыя. Рада вымушана была ўлічваць палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама знешнепалітычную абстаноўку, дзейнічаць з пэўнай аглядкай і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты.

Агульнадзяржаўны (Вальны) сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе буйныя феадалы, што ўваходзілі ў састаў Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама па 2 дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Усе шляхцічы мелі права з’яўляцца на соймы, але паколькі яны ўхіляліся ад яўкі, у 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты ад кожнага павета. Іншыя слаі насельніцтва сваіх прадстаўнікоў на сойме не мелі. На соймах выпрацоўваўся агульны кірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Ён быў месцам вострай палітычнай барацьбы, абмяжоўваў уладу вялікага князя і часткова Рады. Інстытут Вальных соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.

Уся работа сойма загадзя рэгламентавалася Радай, якая прызначала час і месца склікання сойма, пісала праекты пастаноў. Прадстаўнікі ад паветаў падавалі просьбы і скаргі ад імя шляхты, адказы на якія даваў гаспадар, параіўшыся толькі з панамі-радай. Кампетэнцыя сойма не была дакладна вызначана. Але меліся і справы, што адносіліся да выключнай кампетэнцыі сойма: абранне вялікага князя, абвяшчэнне вайны, устанаўленне падатку на вядзенне вайны і вызначэнне памераў войск, службы з феадальных маёнткаў, заключэнне ваенных саюзаў, уніі з Польшчай. На соймах прымаліся заканадаўчыя акты і акты (дакументы) па іншых пытаннях, асабліва па выкананню правасуддзя. Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, у ХVІІ–ХVІІІ стст. – канстытуцыямі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Значэнне вялікага княства літоўскага ў гісторыі беларускага народа | Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1365; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.