Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абранне Казіміра Вялікім князем

Тэма 5. КАЗІМІР IV І ЯГО ПАЛІТЫКА

Асноўная літаратура

1. Баброўнік Н. Грунвальдская бітва // Беларускі гістарычны часопіс, 2000. − № 1 – С. 70 - 79.

2. Вашчанка В.В. Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне // Беларускі гістарычны часіпіс. – 2004. - № 1. – С. 47 - 52.

3. Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV - першай палове XV ст. // Адраджэнне: Гістарычны альманах. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – С. 36 - 60.

4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікага княства Літоўскага. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 196 - 271.

5. Краўцэвіч А. Вялікі князь Вітаўт. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 48 с.

6. Краўцэвіч А. Тэўтонскі ордэн: Ад Ерусаліма да Грунвальда. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 46с.

7. Лёсік В. Бітва пад Грунвальдам у апісанні хронікі Быхаўца, Длугаша, Бельскага і інш. // Спадчына. – 1996 – № 4. – С. 142 - 163.

8. Лойка П.А. Палітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у XIV – першай палове XV ст.: вытокі і вынікі // Старонкі гісторыі Беларусі. – Мн., 1992. – С. 74 - 83.

9. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993. – С. 108 - 141.

10. Ракуць В. Знешняя палітыка ВКЛ пры Альгердзе і Вітаўце // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. − № 4. – С. 57 - 61.

13. Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына. 1995. – № 3. С. 7 - 10.

11. Чаропка В. Удзел войска ВКЛ у Грунвальдскай бітве // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. − № 2. – С. 14 - 22.

12. Чаропка В. Вітаўт Вялікі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. − № 4. – С. 80 - 84.

13. Белоруссия в эпоху феодализма Т. 1. – Мн.: АН БССР, 1959. – С. 99 - 130.

14. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI - XV ст.). – Мл.: Нар. асвета, 1998. – С. 114 - 178.

15. Длугош Я. Грюнвальдская битва. – М.: АН СССР, 1962. – 214 с.

16. Полное собрание русских летописей. – Т.32,35. – М.: Наука, 1975, 1980.

17. Краўцэвіч А. Вялікі князь Вітаўт. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 48 с.

18. Краўцэвіч А. Тэўтонскі ордэн: Ад Ерусаліма да Грунвальда. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 46 с.

19. Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад. С.В. Барыс. – Мн.: Полымя, 1996. – С. 39–74.

20. Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне: Да 580-годдзя Грунвальдскай бітвы. – Мн., 1991. – 80 с.

21. Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн.: Полымя, 1994. – С. 263–494.

22. Чаропка В. Слаўны па ўсіх землях: Вітаўт Вялікі // Лёсы ў гісторыі. – Мн.: Беларусь, 2005. – С. 38–48.

23. Тарасаў К. Пагоня на Грунвальд.

 

Дзяржаве патрэбен быў новы гаспадар. Паны – рада адвергла дамаганні на трон і сына Жыгімонта, і нястомнага Свідрыгайлы (які урэшце рэшт задаволіўся пажыццёвым уладаннем на Валыні). Згодна з дамоўленасцю з Польшчай, паводле якой пасля смерці вялікага князя яго пасад павінен перайсці да польскага караля, яны паслалі ў Кракаў дэпутацыю прапанаваць каралю Уладзіславу вялікакняжацкі трон. Аднак ён не прыняў гэтай прапановы і прызначыў каралеўскага намесніка ў княства ў асобе свайго малодшага брата, 12-гадовага Казіміра, тым самым парушыўшы дамоўленасць. Магнатаў і шляхту ВКЛ ахапіла моцнае абурэнне. Падобныя дзеянні караля былі расцэнены імі як замах на дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць іх дзяржавы. Фактычна ВКЛ станавілася правінцыяй Польшчы. Не прадугледжвалася нават існаванне пасады вялікага князя літоўскага, а замест яго краінай павінен быў кіраваць намеснік ад імя караля.

У такіх абставінах Рада ВКЛ рашылася на наступны крок. Спаіўшы польскіх паслоў, якія прыбылі ў Вільню ад Уладзіслава Ягелончыка, Рада сабралася на начное пасяджэнне, каб абраць вялікага князя самім, незалежна ад Польшчы. Дэбаты і спрэчкі працягваліся ўсю ноч. Прэтэндэнтаў было пяцёра. Усе яны ў аднолькавай ступені мелі шанец заняць трон ВКЛ. Толькі перад самым досвіткам галасы паноў з Рады схіліліся ў бок Казіміра. Той збіраўся заняць сваю пасаду намесніка, яшчэ не ведаючы, што ён ужо абраны гаспадаром дзяржавы. Такім чынам у чарговы раз была разарвана унія з Польшчай.

Незайздросная спадчына дасталася маладому князю. У выніку крывавай грамадзянскай вайны 30-х гадоў краіна была спустошана, многія гарады і вёскі ляжалі ў руінах. Дзяржаўная скарбонка амаль апусцела. Існавала рэальная пагроза дзяржаўнаму суверэнітэту і тэрытарыяльнай непадзельнасці ВКЛ. Польшча імкнулася падпарадкаваць сабе княства шляхам новай уніі.

Адразу пасля ўступлення Казіміра на трон ускраінныя землі дзяржавы выявілі намер аддзяліцца і ўтварыць асобныя княствы. У сепаратызме гэтых абласцей выяўляліся палітычныя амбіцыі прайграўшых прэтэндэнтаў. Казімір, які дзейнічаў з дапамогай сваіх дарадцаў, сярод якіх вылучаўся мудрасцю і адвагай земскі маршалак Ян Гаштольд, ваеннай сілай, а найболей дыпламатычнымі сродкамі спачатку ізаляваў, а потым знішчыў гнёзды сепаратызму ў краіне.

Польскі кароль Уладзіслаў не хацеў прызнаваць сапраўднай каранацыю новага вялікага князя літоўскага. Адносіны паміж дзвюма дзяржавамі былі вельмі напружанымі. Не да спадобы быў палякам абвешчаны Казімірам шлях да дзяржаўнага суверэнітэту. Але ў 1444 г. абставіны перамяніліся. У бітве пад Варнай Уладзіслаў Ягелончык – камандуючы венгерскім войскам (ён тады з’яўляўся і венгерскім каралём) быў забіты. Польская магнатэрыя і шляхта вярнуліся да старой выпрабаванай палітыкі ў дачыненні да ВКЛ.

На сойме 1445 г. вялікі князь Казімір быў абраны польскім каралём. Не адразу сам Казімір і Рада ВКЛ прынялі такую прапанову, выдатна разумеючы, што за гэтым крокам палякаў хаваецца імкненне падпарадкаваць, а потым з цягам часу і пазбавіць незалежнасці княства. Толькі ў 1447 г. Казімір даў нарэшце згоду прыняць польскую карону, прысягнуўшы аднак пры гэтым панам ВКЛ і ўвогуле ўсяму грамадству краіны ў тым, што ён ніколі не будзе пакідаць у бядзе Літву, будзе заўжды дбаць пра яе дзяржаўныя інтарэсы.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Прывілеі вялікіх князёў літоўскіх праваслаўнай знаці 1432 і 1434 г | Агульназемскі прывілей 1447 Г. І яго значэнне. «судзебнік» Казіміра IV 1468 г
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 953; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.