Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне этнiчнай тэрыторыi

ТЭМА 6. ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

Асноўная літаратура

1.Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 196 - 271.

2. 12. Французаў А. Казімір Андрэй Ягалавіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2001. − № 6. – С. 59 - 64.

 

 

 

 

У канцы XIII–XIV стст. пачынаецца фармiраванне беларускай народнасцi – гiстарычна складзенай на тэрыторыi сучаснай Бела­русi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель устойлiвай супольнасцi людзей, што характарызуецца асаблiвасцямi мовы, побыту, культуры, рысаў псiхiкi i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фармiравання гэтых этнiчных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзi i праходзiў пад уздзеяннем шмат якiх фактараў: сацыяльна-эканамiчнага, палiтычнага, геаграфiчнага, царкоўна-рэлiгiйнага i iнш.

Умовы для фармiравання адзiнай народнасцi склалiся з ся­рэ­дзiны XIII ст.Аб’яднанне на працягу XIII–XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзi­най вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў – тэрыторыi кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фармiраванне i развiццё. Этнiчная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання старажытных продкаў беларусаў – лiтвы, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў – i ўяўляла сабой у XIV–XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону.

Наяўнасць некаторых iншаэтнiчных груп рускага, балцкага, яўрэйскага, украiнскага, татарскага, латышскага (латгальскага) i поль­скага насельнiцтва на гэтай тэрыторыi ўвогуле не парушала кам­пактнасцi рассялення беларусаў. Полiэтнiчнымi былi, галоўным чынам, пагранiчныя зоны. Параўнальная кампактнасць рассялення i цэласнасць этнiчнай тэрыторыi спрыялi працэсам кансалiдацыi насельнiцтва ў адзiную супольнасць, узнiкненню гамагеннасцi (аднароднасцi) такiх яе прыкмет, як мова, культура, самасвядомасць.

Цэнтралiзацыя дзяржавы (арганiзацыя кiравання, лiквiдацыя рэшткаў раздробленасцi, унiфiкацыя адмiнiстрацыйнага падзелу, увядзенне адзiнага заканадаўства, сiмволiкi) спрыяла больш цеснаму палiтычнаму аб’яднанню беларускiх земляў i актыўнаму функцыянаванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эка­намiчнага фактару. З узмацненнем гандлёва-эканамiчных сувязей у межах ВКЛ, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркi, развiццём таварна-грашовых адносiн, ростам гарадоў, некаторай унiфiкацыяй у вагавых адзiнках i грашовай сiстэме пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыралiся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нiвелi­равалiся некаторыя гаспадарчыя i бытавыя адрозненнi, адбывалася моўная iнтэграцыя. Прагрэс у вытворчасцi ўздзейнiчаў на фар­мiраванне саслоўна-класавай структуры этнасу –да сярэдзiны XVI ст. аформiліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўi.

Палiтычны, эканамiчны фактары з’яўлялiся “фонам”, на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Палi­тыч­ная i сацыяльна-эканамiчная iнтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага раз­вiцця розных земляў, прывяла да нiвелiроўкi мясцовых асаб­лi­васцей. У першую чаргу i хутчэй моўная i культурная нiвелiроўка адбывалася ў гарадах, асаблiва ў найбольш значных.

Этнiчная тэрыторыя Беларусi ахапiла пераважна ўсходне­сла­вянскiя землi, на якiх жылi нашчадкi крывiчоў (Вiцебшчына, Смаленшчына, Невельшчына), гiстарычнай лiтвы (Вiленшчына, Гарадзеншчына), дрыгавiчоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзiмiчаў (Магiлёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). У XIV–XV стст. амаль уся тэрыторыя будучай беларускай народнасцi знаходзiлася ў межах Вялiкага княства Лiтоў­скага i складала прыкладна 260 тыс. кв. км.

Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялi Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнiгаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгалii, Падляшша i Вiленскi край. У вынiку наступных штучных падзелаў гэтыя землi апынулiся па-за палiтычнымi межамi Беларусi.

Iснавала гiстарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзi­ны этнас з украiнцамi, з якiмi iх аб’ядноўвала агульная саманазва “Русь”, агульная мова i вера, блiзкая культура. Але яна не была рэалiзавана, бо дзяржава не рэгулявала гэты працэс, а таксама ў сувязi з далучэннем украiнскiх зямель да Польскай кароны i з’яўленнем на iх уласнага палiтычнага i культурнага цэнтра – казацтва. Да каталiцкага хрышчэння Летувы зусiм рэальным было фармi­раванне агульнай беларускалетувiскай этнiчнай супольнасцi. Прод­кi летувісаў успрымалi элементы беларускай культуры, рэ­лiгii, мовы, права; культурны фонд нашых продкаў у нейкіх момантах значна пераважаў культуру этнiчнай Летувы. З канца XVI ст. нацыянальна-культурнае развiццё гэтых народаў пайшло роз­нымi шляхамi.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Знешняя палітыка Казіміра | Складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаі, традыцыі, характар)
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 511; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.025 сек.