Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Літаратура. Творчасць Р. Цамблака

АСАБЛІВАСЦІ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ І ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ.

Тэма 7. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў XIV–XV СТ.

Асноўная літаратура

1. Багдановіч А. Праблемы падручніка: фарміраванне этнічнай самасвядомасці беларусаў у сярэдневякоўі // Гісторыя: Праблемы выкладання. – 2000. - № 4. – С. 12 - 16.

2. Імя тваё Белая Русь / Уклад. Г.М.Сагановіч. – Мн.: Полымя, 1991. – 319 с.

3. Карский Е.Ф. Белорусы: Язык белорусского народа. – Вып.1-3. – М., 1955-1956.

4. Лойка Л. Этнагенез беларусаў на фоне гісторыі і геапалітыкі // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 4-6.

5. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Новая концепция. – Мн.: Беларусь, 1991.

6. Рогалев А. Белая Русь и белорусы (в поисках истоков). – Гомель, 1994. – 267 с.

7. Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. – Беларусістыка. – Кн.2. – Мн., 1993. – 403 с.

8. Чамярыцкі В., Жлутка А. Першая згадка пра Белую Русь – XIII ст. // Адраджэнне: Гістарычны альманах. – Вып.1. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – С. 143 - 150.

9. Штыхаў Г.В. Народнасць, якую прыдумалі гісторыкі // Беларуская мінуўшчына – 1997. – № 1. – С. 35 - 38.

10. Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. С. 5 - 140.

11. Юхо Я. Гістарычныя карані назвы Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. − № 6. – С. 39 - 43.

 

 

Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і этнічныя працэсы на беларускіх землях выклікалі змены ў культурна-гістарычным руху. Ва ўмовах стварэння адзінай дзяржавы, цэнтралізацыі ўлады, росту гарадоў, пашырэння сувязяў з еўрапейскімі краінамі, фарміравання народнасці адбывалася і культурная кансалідацыя. Культура Беларусі паступова ўсё больш набывала адметныя рысы. Высокі дзяржаўны статус старабеларускай мовы, важная, а ў пэўных сферах і вызначальная, роля духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускіх земляў у Вялікім княстве Літоўскім паскаралі працэс выспявання ўласна нацыянальнай культуры беларусаў. У той жа час шматлікія войны і разбурэнні, наяўнасць натуральнай гаспадаркі, што вяла да адноснай замкнутасці грамадства, слабасць сувязяў перашкаджалі яе развіццю. Адмоўна адбіваліся на ёй этнарэлігійныя і грамадска-палітычныя супярэчнасці, абумоўленыя некаторымі тэндэнцыямі ва ўнутранай і знешняй палітыцы кіруючых колаў Вялікага княства Літоўскага.

 

Літаратура Беларусі – адна з самых старажытных у Еўропе. Узнікненне і пашырэнне літаратурнай творчасці на беларускіх землях звязваецца з прыняццем ў канцы X ст. хрысціянства, з высокай пісьмовай культурай Візантыі і яе літаратурных дасягненняў. Большасць жанраў, успрынятых Беларуссю, былі царкоўнага характару. Гэта жыціі, пропаведзі, малітвы, словы і іншыя творы для набожнага чытання ці царкоўнай службы, напісаныя на старажытнарускай і старажытнаславянскай (царкоўнаславянскай) мовах. На раннім этапе літаратура Беларусі была параўнальна беднай і пераважна рэлігійнай. Абапіралася яна, галоўным чынам, на кніжныя, часам, іншанацыянальныя традыцыі. Само сабой зразумела, што мова “Тураўскага Евангелля” XI ст., як і мова пісьменнікаў, пачынаючы ад Кірылы Тураўскага і канчаючы Аўрааміем Смаленскім, ёсць мова агульнаўсходнеславянская, і іх творы, хоць бы яны былі напісаны на землях цяперашняй Беларусі, не могуць разглядацца як творы ўласна беларускія.

XIV–XV стст. з’яўляюцца першым этапам станаўлення ўласнабеларускай літаратуры. Літаратура Беларусі ў гэты час яшчэ была цесна звязана з грэка-візантыйскімі і старажытнарускімі традыцыямі. Калі ж і ўзнікалі новыя творы, то звычайна ў традыцыйных формах і жанрах.

Арыгінальная беларуская літаратура XIV–XV стст. параўнальна небагатая і прадстаўлена традыцыйнымі жанрамі: жыціямі, хаджэннямі, пропаведзямі. Аднак лёс розных жанраў на нашых землях быў неаднолькавы. Напрыклад, такі папулярны царкоўна-рэлігійнай жанр эпохі сярэднявечча, як жыціі, на тэрыторыі Беларусі ў гэты час занепадае. У XIV–XV стст. не было створана ніводнага арыгінальнага жыція, што сведчыць аб слабай творчай актыўнасці мясцовага праваслаўнага духавенства, а таксама аб неспрыяльных ў Вялікім княстве Літоўскім грамадска-палітычных ўмовах для стварэння культаумясцовых святых. Адзіны твор гэтага жанру, тэматычна і геаграфічна звязаны з Вялікім княствам Літоўскім – “Сказанне аб літоўскіх (віленскіх) пакутніках” – быў ці то створаны ў канцы XIV ст. у Візантыі, ці то заснаваны на візантыйскай крыніцы.

З усіх царкоўна-рэлігійных жанраў найбольшае развіццё на беларускіх землях у XIV–XV стст. атрымалі “хаджэнні”. Непасрэдна не звязаны з кананічнай і набажэнскай літаратурай, гэты жанр узнік як вынік паломніцтва вернікаў у Палесціну, выкліканага жаданнем увачавідкі пераканацца ў сапраўднасці, “рэальнасці” евангельскіх сказанняў, пакланіцца хрысціянскім святыням, спатоліць свае рэлігійныя патрэбы, а таксама задаволіць звычайную чалавечую цікаўнасць. Адну з першых вандровак у Палесціну з тэрыторыі сучаснай Беларусі зрабіла ў XII ст. Ефрасіння Полацкая. Аднак нам невядома, ці было складзена апісанне яе паломніцтва. У XIV–XV стст. такія вандроўкі на Блізкі Усход сталі больш частымі, пра што сведчаць “хаджэнні” Аграфенія (канец XIV ст.), Варсанофія (другая палова XV ст.) і “Хаджэнне ў Царград і Ерусалім” Ігнація Смаляніна, напісанае рукой таленавітага і назіральнага чалавека.

Смаленскі манах Ігнацій спадарожнічаў у 1389 г. маскоўскаму мітрапаліту Пімену ў час яго чарговай паездкі ў Царград. Больш за 15 гадоў прабыў Ігнацій у “святых местах” і памёр у 1405 (1406) годзе на Афоне. Цягам гэтага часу ён вёў свае падарожныя нататкі, якія ў выглядзе асобных нарысаў, пазней, відаць, дапоўненых і пашыраных, склалі “Хаджэнне Ігнація Смаляніна”. Гэты твор увайшоў у летапісы і захаваўся ў многіх спісах. У ім проста, але вобразна апісваюцца поўная прыгод вандроўка з Масквы ў Царград, знаходжанне ў сталіцы Візантыйскай імперыі, значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны, яе храмы і манастыры. Гэта “Хаджэнне” – арыгінальны помнік літаратуры Беларусі канца XIV ст., які набыў вялікую папулярнасць і карыстаўся поспехам як у беларускіх, так і ў рускіх, украінскіх чытачоў – усяго ўсходнеславянскага свету.

Выдатнай з’явай у гісторыі беларускай літаратуры XV ст. была дзейнасць таленавітага царкоўнага пісьменніка і прапаведніка Рыгора Цамблака (1364–1419 гг.), балгарына па паходжанні. Частка яго жыццёвага і творчага шляху звязана з Беларуссю, і таму яго дзейнасць мае непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускай культуры.

Выхадзец са знатнага балгарскага роду, пляменнік мітрапаліта ўсея Русі Кіпрыяна, Цамблак атрымаў добрую гуманітарную падрыхтоўку ў Тырнаўскім манастыры. Вялікае значэнне ў фарміраванні яго светапогляду адыграў балгарскі патрыярх Яўфімій Тырнаўскі – таленавіты пісьменнік і асветнік, перакананы, што ў адзінстве веры – крыніца адзінства народа. І гэта перакананне вызначыла пазіцыю яго вучня. Цамблак быў таленавітым прадстаўніком царкоўнага красамоўства. Ён удасканальваў свае веды і гаварыў прамовы ў вядомых культурных цэнтрах таго часу: Канстанцінопалі, Сучаве (Малдова), Кіеве, Вільні і інш.

У сувязі з турэцкім нашэсцем на Балгарыю Цамблак вымушаны быў пакінуць радзіму і весці падзвіжніцкае жыццё ў Візантыі, Сербіі, Малдове і Вялікім княстве Літоўскім. Беларускія землі ён упершыню наведаў у 1406 г. У 1414 г., авеяны славай таленавітага прапаведніка, ён прыязджае ў Вільню, знаёміцца з праваслаўнымі епіскапамі дзяржавы і Вітаўтам. У гаспадара Вялікага княства Літоўскага ў той час ускладніліся адносіны з маскоўскім князем Васілём і мітрапалітам усея Русі Фоціем, які быў цесна звязаны з маскоўскім правячым домам. Абвінаваціўшы Фоція ў тым, што ён, з’яўляючыся рускім мітрапалітам, не займаецца кіеўскімі манастырамі, што цэрквы разбураюцца і бяднеюць, Вітаўт на Саборы прапанаваў паставіць мітрапалітам “Кіева і ўсёй Літоўскай дзяржавы” Рыгора Цамблака. Многія епіскапы Вялікага княства Літоўскага баяліся падзелу царквы і не далі згоды, але князь усё ж дамогся свайго. На царкоўным Саборы ў Наваградку ў 1415 г. Цамблак быў узведзены ў сан кіеўскага мітрапаліта. Прымаючы пастаўленне, ён праявіў немалую мужнасць – яму абвясцілі анафему і канстанцінопальскі патрыярх, і Фоцій, які назваў Цамблака ў пасланні да рускіх епіскапаў “мятежником, поставленным от неправедного сборища”, “отлученным и проклятым”. Незадаволенасць Цамблакам з боку Канстанцінопаля, з боку кіраўніка Усяленскай праваслаўнай царквы была настолькі моцнай, што яму пагражала смяротнае пакаранне.

У 1416 г. мітрапаліцкую кафедру Цамблак перанёс у Вільню (Кіеў быў спалены ханам Адыгеем), а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Наваградак. Літаратурная і грамадска-палітычная дзейнасць Цамблака ў Вялікім княстве Літоўскім працягвалася да 1419 г., калі ён памёр ад маравой пошасці.

Першым з праваслаўных мітрапалітаў Цамблак намагаўся ўсталяваць кантакт з кіраўнікамі заходняйцарквы. У 1418 г. ён удзельнічаў у рабоце Усяленскага сабора каталіцкай царквы ў Канстанцы, дзе абмяркоўвалася пытанне аб злучэнні цэркваў. У сваёй прамове ён выказаў гатоўнасць прыняць удзел у дыялогу праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

Захавалася больш за двух дзесяткаў твораў Цамблака на стараславянскай мове. Гэта галоўным чынам пропаведзі – словы на розныя рэлігійныя святы, дні тыдня, пахвальныя словы асобным святым, а таксама іх жыціі. Як пісьменнік Рыгор Цамблак многае пераймаў у Іаана Златавуста. Яго ўрачыстыя, паэтычныя словы напісаны вобразнай мовай: багатыя метафарамі, параўнаннямі, антытэзамі. Яны нагадваюць словы Кірылы Тураўскага, аднак больш напышлівыя паводле свайго стылю (напісаны ў стылі “пляцення славес”) і рытарычныя. Пропаведзі Цамблака незвычайныя па форме. Гэта звязана з тым, што яны былі задуманы як жывы зварот да слухачоў, і аўтар свядома парушаў каноны пропаведзі. Пахвальныя словы Цамблака вызначаюцца цікавасцю да псіхалогіі гістарычных дзеячаў, маляўнічым апісаннем прыроды, хвалюючым адлюстраваннем масавых сцэн.

Творчасць Цамблака ў перыяд з 1415 па 1419 год была надзвычай плённай і вызначаецца мастацкай значнасцю. На беларускіх землях ім былі напісаны пахвальныя словы Яўфімію і Кіпрыяну, святому Дзімітрыю Салунскаму, палемічнае слова “Како держат веру немцы”, прамовы на Канстанцкім саборы і пры пастаўленні на мітраполію, гімнаграфічны твор “На ўшэсце” і шэсць пропаведзей на царкоўныя святы. У іх інтэрпрэтуюцца біблейскія сюжэты, гаворыцца аб пакутах балгарскага народа, закранаецца грамадска-палітычная рэчаіснасць Вялікага княства Літоўскага пачатку XV ст. Напісанае Цамблакам у княстве жыціе яго настаўніка, балгарскага патрыярха Яўфімія Тырнаўскага з’явілася адным з лепшых твораў гэтага жанру ў славянскіх літаратурах XV ст.

Творы Цамблака карысталіся вялікай папулярнасцю на ўсходнеславянскіх землях. Яны неаднаразова перапісваліся на працягу XV–XVIII стст. і распаўсюджваліся ў разнастайных зборніках побач з лепшымі ўзорамікрасамоўства (прыгожапісьменства) – творамі Іаана Златавуста, Васіля Вялікага і г. д. Рыгор Цамблак узбагаціў старажытную беларускую літаратуру сваімі яркімі творамі. Яго “Словы” адзначаны гуманістычнымі ідэямі, якія мелі важнае значэнне для развіцця самабытнай беларускай літаратуры.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пытанне аб паходжанні назвы «белая русь» | Жывапіс, скульптура
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1213; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.