Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Мяцеж Міхаіла Глінскага




З канца XIV ст. унутранае адзінства ВКЛ раздзірала нявырашанае “рускае” пытанне. Пачынаючы з прывілея 1387 г., паглыбляўся антаганізм паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам дзяржавы. Апазіцыя ў адносінах да пракаталіцкага ўраду Вялікага княства беларускія і ўкраінскія феадалы на мяжы XV–XVI стст. неаднаразова дэманстравалі прамаскоўскія настроі. У 1481 г. была выкрыта змова супраць Казіміра ў Кіеве, на чале якой стаялі князі Міхаіл Алелькавіч Слуцкі, Фёдар Бельскі і Іван Гальшанскі. Яны выношвалі план захопу ўлады ў ВКЛ і далучэння ўсходнебеларускіх земляў ажно па Бярэзіну да Маскоўскай дзяржавы. Некаторыя змоўшчыкі былі пакараны смерцю. У 80–90-я гады праваслаўныя феадалы "рускіх" земляў княства часта пераходзілі на бок Масквы разам са сваімі ўдзеламі, якія з дапамогай рускага войска далучаліся да гэтай дзяржавы.

Нявырашанае "рускае" пытанне нагадала пра сябе знаць і ў пачатку XVI ст. у выглядзе мяцяжу князя Глінскага 1508 г. Гэта было найболын значнае палітычнае выступленне ў ВКЛ пасля грамадзянскай вайны 30-х гадоў XV ст.

Адзін з найбагацейшых і ўплывовых літвінскіх магнатаў, усемагутны фаварыт вялікага князя Аляксандра, чалавек адукаваны, тонкі дыпламат, які грашыў, аднак, палітычным авантурызмам, Міхаіл Глінскі атрымаў адстаўку пры двары Жыгімонта I. Тады славалюбівы князь адкрыта выступіў супраць новага гаспадара і пачаў ствараць кааліцыю для барацьбы з ім: "збирал прыятели одны кревные, другие за пенязи так з руси, яко з лптвы ". Вопытны палітык, які ведаў стан спраў у дзяржаве і настроі розных колаў, Глінскі добра разумеў, што можа разлічваць на поспех толькі пры падтрымцы шырокага фронту па-сепаратысцку настроенай знаці і насельніцтва "рускіх" земляў княства. Будучы католікам, ён агітаваў беларускіх і ўкраінскіх феадалаў абараняць праваслаўе, праз што набыў шмат прыхільнікаў: " было іх ужо вельмі многа.., якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца і дамагаліся таго, што задумалі... ", – адзначае ў сваёй "Хроніцы" М. Стрыйкоўскі. А задумаў бунтоўны князь з "братьею своею" ні многа ні мала, як стварэнне самастойнага княства з апорай на "рускі" элемент ВКЛ.

Заручыўся ён і падтрымкай маскоўскага князя, які падахвочваў яго да адкрытага выступлення. Васілю III было на руку "узбунтаванне" прыгранічных тэрыторый свайго праціўніка, што давала яму шанцы на лёгкую перамогу. А дзеля аслаблення магутнага заходняга суседа маскоўскі ўрад мог пайсці на стварэнне марыянетачнага буфернага "Глінскага" княства. У ідэале такі зыход паўстання і прадугледжваўся. Васіль ІІІ абяцаў перадаць братам Глінскім занятыя ім на Беларусі крэпасці. Разам з аднадумцамі Міхаіл прынёс прысягу на вернасць маскоўскаму князю. Іронія лёсу: славуты герой Клецкай бітвы 1506 г. стаў здраднікам Айчыны.

На пачатку 1508 г. з 700 коннікамі ён рушыў на Гародню, каб адпомсціць трокскаму ваяводзе Яну Забярэзінскаму, які агаварыў яго перад новым манархам. Ваяводу знайшлі ў маёнтку пад Гародняй і адсеклі галаву. Гэта стала пачаткам мяцяжу. У шэрагах бунтаўшчыкоў змагалася толькі каля 2 тысяч чалавек – у асноўным, васалы Глінскіх. Асноўная частка феадалаў Беларусі і Украіны іх не падтрымала, таму мяцежнікі зрабіліся фактычна дапаможным войскам Васіля III. Замацаваўшыся ў Тураве і Мазыры, атрады паўстанцаў сумесна з маскоўскім войскам аблажылі Менск, рабілі рэйды на Слуцк, Навагародак і "мало не до Вильни", але поспеху не мелі.

Размах бунту прымусіў Жыгімонта мабілізаваць сілы на абарону краіны. На чале ўрадавага войска стаў гетман К. Астрожскі. Падраздзяленні Глінскага і маскоўскага князя супрацьстаяць яму не маглі. Ухіляючыся ад бітвы, яны адышлі да Оршы, а потым і зусім пакінулі межы Беларусі. На пачатку сваёй маскоўскай кар'еры Глінскі карыстаўся міласцю Васіля III, змагаўся супраць сваіх суайчыннікаў і нават дапамог Маскве заваяваць Смаленск. Пакрыўджаны тым, што маскоўскі князь не стрымаў слова і не аддаў яму ў валоданне гэты горад, Глінскі пачаў тайныя перамовы з Жыгімонтам пра вяртанне на радзіму, але быў кінуты Васілём у вязніцу, дзе і прасядзеў 12 гадоў. На нейкі час да яго вярнулася міласць маскоўскага князя, калі той ажаніўся з пляменніцай Міхаіла. Сваё жыццё здраднік скончыў няслаўна, зноў-такі ў маскоўскай турме.

Такім чынам, выступленне Глінскага закончылася няўдачай. Але яно было скарыстана Васілём III для спусташэння Беларусі і замацавання за Масквой раней захопленых тэрыторый ВКЛ. А вярхоўная ўлада ВКЛ добра ўсвядоміла, што без прыцягнення на свой бок праваслаўных феадалаў усходніх земляў краіны ва ўмовах пастаяннага саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай, ёй не ўдасца ўтрымаць гэтыя тэрыторыі. З канца XV – пачатку XVI ст. урад пачынае праводзіць палітыку далучэння знаці "рускага" краю да палітычнай эліты Вялікага княства, шырэй прыцягвае беларускіх і ўкраінскіх магнатаў да кіравання дзяржавай, здымае рэлігійныя абмежаванні пры заняцці вышэйшых дзяржаўных пасад. Для 20–60-х гадоў XVI ст. Захоўваецца талерантнасць дзяржавы ў дачыненні да прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст (15484–1572 гг.) прывілеем 1563 г. адмяніў дыскрымінацыйныя гарадзельскія артыкулы і канчаткова ўраўняў палтычныя правы праваслаўнай шляхты і каталіцкай паміж краінамі Усходняй Еўропы.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2911; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.