Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Другая рэдакцыя мае аднастайную юрыдычную тэрміналогію на беларускай мове

КОНЕЦ ЛЕКЦИИ

Другі Статут разышоўся па ўсім Вялікім Княстве, аднак надрукаваны ў межах Беларуска-Літоўскай дзяржавы так і не быў. Зноў дзве прычыны: з аднаго боку, шляхта была не задаволена новай рэдакцыяй Статута, патрабавала дапрацоўкі, з другога боку – не было дзе друкаваць. Адзіныя друкарні (Брэсцкая і Нясвіжская), якія маглі задаволіць попыт на Статут, належалі пратэстанту Радзівілу. Аддаваць важнейшы дакумент у рукі “недаверка” ніхто не жадаў. Статут капіравалі пісары канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага.

Трэцяя рэдакцыя. Для складання Трэцяга Статута на Люблінскім сойме 1569 г. была створана рэдакцыйная камісія ў складзе 14 асоб, якія прадстаўлялі Княства ў яго новых межах (за выключэннем адарваных Каралеўствам земляў). Членамі камісіі былі:

1. Віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч;

2. Жамойцкі кашталян Мільхіёр Шэмет;

3. Стольнік Вялікага Княства Літоўскага Мікола Дарагастайскі;

4. Князь Лукаш Свірскі;

5. Шляхціц Ян Стэцкевіч;

6. Шляхціц Бенедыкт Юрага;

7. Князь Павел Сакалінскі;

8. Юрыст, віленскі войт Аўгусцін Ратондус[1] і інш.

Кіравалі камісіяй канцлер Вялікага Княства Літоўскага А.Валовіч, падканцлер Л.Сапега. Праца над трэцяй рэдакцыяй праходзіла ў надзвычай неспрыяльных умовах. Перадусім супрацьдзейнічалі прыняццю гэтага зводу законаў палякі. Толькі ў часы бескаралеўя 1586 – 1587 гг. Княству ўдалося вырваць з рук польскіх паноў згоду на зацвярджэнне Статута каралём 28 студзеня 1588 г. Такое “польскае пярэчанне” выклікана было найперш тым, што рэдакцыя 1588 г. папраўляла пастановы Люблінскай уніі, а некаторыя з артыкулаў і зусім скасоўвала. Перадусім раздзел ІІІ, арт.12 даводзіў:

Мы, господар, обецуем и шлюбуем под присегою нашою, которую учинили есмо Великому Князству Литовскому, и всим станом обывателем его… штож в том паньстве Великом Князстве Литовском и во всих землях ему прислухаючих достойностей духовных и светских, городов, дворов, кгрунтов, старостов, держав, врядов земских и дворных, посесый або в держанье и поживанье и вечностей жадных чужоземцом и заграничником, а ни суседом того паньства давати не маем, але то все мы и потомки наши великие князи Литовские давати будем повинни только литве, руси, жомойти, родичом старожытным и уроженцом Великого Князства Литовского и иных земль тому великому князству належачих.

 

Статут у чарговы раз забараняў палякам набываць землі і валодаць імі ў межах Княства. Таксама ў якасці афіцыйнай мовы (канцылярскай) зацвярджалася мова “руская”: “А писар земский маеть по руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым языком словы” (раздзел IV, арт. 1). Аднак самае галоўнае – Трэці Статут дэклараваў вяртанне Княству ваяводстваў, якія адышлі Каралеўству Польскаму па выніках Люблінскай уніі: “Мы, гаспадар, абяцаем павялічваць Вялікае Княства Літоўскае і, што было забрана і адышло, зноў да яго далучыць (ІІІ, арт. IV, [64, с.44]).

Трэці Статут – гэта...

1. Нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, “чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў” [64, с.11].

2. Тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыя) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды).

3. XIV раздзелаў і 488 артыкулаў.

4. Дэклараваныя талерантнасць і верацярпімасць.

5. Сцверджаныя заканадаўча: уласныя дзяржаўныя ўстановы, уласная армія, эканоміка і фінансы.

6. Улада вялікага князя, абмежаваная соймам.

Пра тое, што Статуты 1529, 1566 і 1588 гг., – гэта ўсё ж не розныя помнікі права, а розныя рэдакцыі аднаго і таго ж дакумента, сведчаць артыкулы, прысвечаныя землеўладанню. Статут 1529 г. сцвярджаў, што дзеці не могуць быць пазбаўлены спадчыны пасля сваіх бацькоў, калі толькі апошнія не зрабілі злачынстваў дзяржаўнага характару. Праўда, ёсць і выключэнні… Напрыклад, дзяўчына, якая выйшла замуж за чужаземца, траціць сваё права валодання “атчызнымі і мацярыстымі” землямі. Не мае яна права і на пасаг. Тое ж сама датычыцца і той дзяўчыны, якая выйшла замуж без ведама бацькоў. Статут 1566 г. у прынцыпе зацвярджае гэтыя ж самыя палажэнні, аднак ужо не адмаўляе дзяўчыне, якая выйшла замуж за “загранічніка”, права на ўладанне нерухомасцю.

 

Статут патрабуе толькі, “иж бы которыи колвек, оселый и неоселый оженился в Литве и побрал по жене именья», у выпадку “войны і каждое потребності Велікого Князства Літовского”, быў абавязаны адбываць з тых маёмасцяў вайсковую службу, не адмаўляючыся тым, што яму жонка тае маёмасці не запісала. У выпадку, калі запатрабаванне гэтае ім будзе парушана, то тады ён і яго жонка “тратят тые именья”.

 

Пункт погляду рэдактараў Першага Статута адносна таго, што дзяўчына, якая пажадае выйсці замуж без ведама бацькоў, траціць права на наследаванне, падзяляецца і ў другой рэдакцыі. Варта яшчэ дадаць тое, што калі Першы Статут абмяжоўваўся агульнымі правіламі, то ўжо на змест другой рэдакцыі ўплывалі рознага кшталту казусы з судовай практыкі. Так, было прапісана, што ў тым выпадку, калі шляхцянка выходзіць замуж за простага чалавека, яна аддаляецца ад усёй маёмасці, якая пераходзіць да сваякоў. Таксама паводле Статута 1566 г. бацька мог пазбавіць сваіх дзяцей маёмасці ў выпадках: калі сын “кгвалтовне руку поднесёт на родичов”, калі сын учыніць “значную кривду” свайму бацьку, калі дзяўчына, не выйшаўшы замуж, нягледзячы на тое, што кроўныя не чынілі ёй у гэтым ніякіх перашкод, вядзе непачцівым спосабам жыццё, а хаця дасягнула 25 гадоў і інш.

Трэці Статут не менш катэгарычны ў дачыненні да “дзевак, якія без згоды бацькоў замуж пайшлі” (V, 8):

“Дзе б якая дзеўка без волі бацькавай і матчынай ішла замуж, тая траціць пасаг і маёнтак вотчынны і мацярынскі, таксама і спадчынны. А калі б адна ў бацькі была, тады вотчына і мацярызна да блізкіх пераходзіць міма такой дзеўкі самой і таксама дзяцей, нашчадкаў яе” [64, с.112].

Асаблівасці выдання Трэцяга Статута. Калі Першы і Другі Статуты так і не былі надрукаваны ў межах Княства, лёс Трэцяга Статута куды лепшы. Адразу ж пасля зацвярджэння ён быў надрукаваны кірыліцай на “рускай” мове. На выпуск першага друкаванага выдання былі дадзеныя два прывілеі – дзяржаўнаму канцлеру Льву Сапегу і друкарні Мамонічаў. З’яўляліся асобнікі Статута 1588 г., перапісаныя ад рукі. Самы ранні такі асобнік датаваны 1589 г. У 1614 г. Мамонічы зноў надрукавалі Статут, але ўжо на польскай мове. “Выдаўцы надалі кнізе прыгожы і ўрачысты выгляд. Акрамя гатычнага шрыфту гэтай мэце служылі гравюры-ілюстрацыі: партрэт Жыгімонта І, дзяржаўны герб “Пагоня” і малюнак, на якім паказана пасяджэнне сойма” [64, с.156].

Адказным за выданне Трэцяга Статута Жыгімонт Ваза прызначыў Льва Сапегу. Менавіта гэты магнат і ўплывовы палітык ахвяраваў на выданне ўласныя сродкі. 12 ліпеня 1588 г. у лісце да К.М. Радзівіла Сапега паведамляў:

 

“Статут новы загадаў ужо друкаваць па-руску, хацеў бы яго выдаць і па-польску, аднак, калі б давялося яго перакладаць літаральна, паводле рускіх словаў і сентэнцыяў, то атрымалася б вельмі блага”.

 

Адкрывае Статут “Прывілей на выключнае права Льва Сапегі выдаваць Статут”. Жыгімонт ІІІ адзначае: “<...> яму ж, шляхетнейшаму Льву Сапегу, мы вырашылі даручыць клопаты друкавання і выдання законаў і статутаў Вялікага Княства Літоўскага. Пасля гэтага дакумента друкуецца другі прывілей – “Аб зацвярджэнні Статута, падпісаны 28 студзеня 1588 года”. Кароль Рэчы Паспалітай абяцае не толькі захоўваць правы, вольнасці і свабоды палякаў і літвінаў, але і “як можна больш прымнажаць, справядлівасць і абарону ажыццяўляць” [64, с.14]. Услед двум прывілеям выдаўцы змясцілі “Прысвячэнне Жыгімонту ІІІ”, падпісанае “найніжэйшым слугою і верным падданым Львом Сапегам” і датаванае 1 снежня 1588 г. Звяртаючыся да манарха, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага даводзіў: там дзікі звер уладарыць, “дзе чалавек па свайму меркаванню ўладу сваю ажыццяўляе, а дзе зноў права або Статут верх мае, там сам Бог усім валодае” [64, с.14]. Уступную частку выдання рэдакцыі 1588 г. завяршаюць “Панегірык гербу Льва Сапегі” (Андрэй Рымша) і “Зварот да ўсіх саслоўяў Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі”. Калі першы твор належыць выключна мастацкай літаратуры, другі з’яўляецца ўзорам палітычнага красамоўства:

 

“Як адзін сенатар рымскі іншага штрафаваў, што правоў айчыны сваёй не ведаў, так кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, каторы свабодай выхваляецца, а правоў умець і разумець не хоча, каторым правам усю свабоду сваю абароненую мае. А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем” (падканцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега) [64, с.16].

 

Вывады па 8 параграфе:

1. Пры заключэнні Люблінскай уніі 1569 г. былі прадстаўлены літвінская і польская рэдакцыі аднаго і таго ж юрыдычнага дакумента, які ўстанаўліваў прынцыпы аб’яднання дзвюх дзяржаў. Рэдакцыя, распрацаваная пад кіраўніцтвам Мікалая Радзівіла Рудога і Астафія Валовіча, захоўвала палітычную і эканамічную незалежнасць Княства ва ўмовах саюзнай дзяржавы Рэчы Паспалітай абодвух народаў.

2. Нягледзячы на пярэчанні з боку літвінаў, Жыгімонт ІІ Аўгуст амаль без змяненняў зацвердзіў польскую рэдакцыю, якая, аднак, не ўспрымалася ў ВКЛ як канчатковая. Многія палажэнні Люблінскай уніі скасоўваў ужо Трэці Статут 1588 г.

3. Тры рэдакцыі Статута адлюстроўваюць тры этапы фарміравання прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд Адраджэння. На першым этапе (рэдакцыя А.Гаштольда) важна было выпрацаваць сістэму і структуру заканадаўства, стварыць абагульненыя нормы, якія ў наступных рэдакцыях мусілі канкрэтызавацца і ўдакладняцца.

4. Другая рэдакцыя (Радзівілаўская) – гэта ўдакладненне і канкрэтызацыя заканадаўчых норм, прапісаных у Першым Статуце. Дапрацоўка адбывалася з улікам судовай практыкі тых юрыстаў, якія ўваходзілі ў камісію пры Мікалаю Радзівіле Чорным (Аўгусцін Ратондус).

5. Трэцяя рэдакцыя Статута (Сапегаўская) – гэта не толькі ўдасканаленае, дапрацаванае шлюбна-сямейнае, апякунскае, судова-працэсуальнае, крымінальнае, зямельнае і інш. права, але і адно з першых у Еўропе дзяржаўнае права, якое замацоўвала суверэнітэт Княства, яго цэласнасць, прынцыпы функцыянавання ўсіх галін улады і інш.

 

 


[1] Заўвага – Аўгусцін Ратондус (1520 – 1582 гг.) – спачатку пісар кароннай канцылярыі, затым – вялікакняжацкай. Сойм ВКЛ 1565 – 66 гг. даручыў Р. працу над падрыхтоўкай Статута 1566, за паспяховае выкананне якой у 1568 г. Р.быў набілітаваны. Пераклаў на лацінскую мову Другі Статут для караля Стэфана Баторыя.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Производство хлебопродуктов
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 587; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.024 сек.