Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэфармацыя і контррэфармацыя




Канфесіянальныя адносіны на землях Беларусі ў XVI-XVII стст.

Наступствы

Прычыны заключэння

Люблінская унія 1569 г.: прычыны заключэння, змест і наступствы.

Люблінская унія – дзяржаўна-прававы саюз паміж ВКЛ і Польшчай, які азначаў з’яўленне новай дзяржавы.

Знешнія – пагроза поўнага паражэння ВКЛ ад Маскоўскай дзяржавы ў Лівонскай вайне;

– актыўнасць Ватыкана і жаданне каталіцкай царквы распаўсюдзіцца на Усход;

– актыўнасць Польшчы і жаданне польскай шляхты набыць новыя землі і пасады;

– папярэдняе палітычнае збліжэнне ВКЛ і Кароны, якое адбывалася пасля Крэўскай уніі.

Унутраныя – супрацьстаянне шляхты ВКЛ з магнатамі, жаданне шляхты набыць палітычныя правы на ўзор польскіх.

Абставіны заключэння

– складаныя перамовы і спрэчкі на Люблінскім сойме на працягу шасці месяцаў; імкненне польскіх дэпутатаў поўнасцю інкарпарыраваць ВКЛ, а паслоў княства захаваць шырокую аўтаномію ВКЛ; Каралеўскі (Жыгімонт ІІ Аўгуст) прымус паслоў княства да падпісання пагаднення праз перадачу часткі зямель ВКЛ Польшчы.

Змест

Утварэнне новай дзяржавы (Рэчы Паспалітай) федэратыўнага тыпу. Межы касаваліся, абіраўся адзіны манарх і агульны двухпалатны сойм, які збіраўся ў Кракаве. Захоўваліся асобныя урады, заканадаўства, войска.

1. Рэч Паспалітая становіцца важным фактарам еўрапейскай палітыкі.

2. У ВКЛ разгарнулася паслялюблінскае змаганне магнатаў за ўмацаванне незалежнасці ВКЛ, а шляхты за ўраўнаванне правоў з правамі польскай шляхты у справах дзяржаўнага кіравання (за “шляхецкія вольнасці”).

3. Паступова пачалася кансалідацыя сацыяльных вярхоў Польшчы і ВКЛ і утварылася своеасаблівая супольнасць – “польскі народ шляхецкі” з ідэялогіяй сарматызму.

4. Умацаваліся пазіцыі польскага касцёлу у ВКЛ і каталіцкая царква паставіла задачу выціскання другіх канфесій, што абвастрыла рэлігійнае пытанне і выклікала рэлігійныя войны.

5. Разгарнулася паланізацыя беларускай шляхты, якая пераймала польскія звычаі, мову, культуру.

6. Быў дэфармаваны працэс этнагенезу беларусаў, што пагражала стратай этнічнай самасвядомасці, г.зн. магло прыпыніць існаванне самастойнага беларускага этнасу.

 

З XIV ст. на землях Беларусі актыўна дзейнічалі праваслаўная і каталіцкая цэрквы ВКЛ. Праваслаўная апасрэдавала сферу побыту і культуры сацыяльных нізоў і пераважна украінска-беларускай шляхты, а каталіцкая была звязана з кіруючымі коламі, уладай і літоўскай шляхтай.

У канцы XVI ст. пасля Люблінская уніі на землях Беларусі актывізаваў дзейнасць польскі каталіцкі касцёл. У гэты ж час распаўсюдзіліся ідэі заходнееўрапейскага рэлігійна-рэфармацыйнага руху, на аснове якіх ішло афармленне трэцяй хрысціянскай царквы (канфесіі) – пратэстанцкай. Рэфармацыя была вынікам супярэчнасцей паміж каталіцкімі вярхамі і свецкімі феадаламі, а таксама незадаволенасці розных пластоў насельніцтва ўмяшаннем духавенства ва ўсе сферы жыцця. Ідэі па рэфармаванню хрысціянскай царквы распаўсюджваліся ў форме лютэранства (вучэнне Лютара), кальвінізму (вучэнне Кальвіна), арыянства.

Рэфармацыя спрыяла пашырэнню асветы і дабрачыннасці, распаўсюджванню гуманізму і верацярпімасці, актывізацыі духоўнага жыцця.

На Беларусі закранула такія слаі насельніцтва як магнаты, частку шляхты і гараджан. Працякала толькі ў культурна-асветніцкай форме, была цесна звязана з Рэнесансам, пранікла ў праваслаўе, разгортвалася на феадальнай аснове (у Еўропе на буржуазнай). Рэфармацыя спрыяла пашырэнню міжнародных кантактаў і умацаванню нацыянальнай самасвядомасці.

Дзеячы Рэфармацыі – К. Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі.

Былі ўтвораны шэраг кальвінісцкіх абшчын, разгорнуты рэфармацыйны кнігадрук.

Выклікала адпаведны накірунак – контррэфармацыю. Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух за захаванне пазіцый каталіцызму ў Еўропе, ідэолагамі якога сталі рымскі папа і створаны ў 1540-х гг. ордэн езуітаў. У Еўропе суправаджалася крывавымі сутычкамі і рэлігійнымі войнамі. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай абмежавалася місіянерска-прапаведніцкай дзейнасцю касцёлаў, манаскіх ордэнаў, разгортваннем сваёй адукацыі, асветы, мастацтва. Аднак прывяла да абвастрэння міжканфесійнай сітуацыі.

Афіцыйна контррэфармацыя пачынаецца з 1564 г., калі польскі кароль пагадзіўся на допуск езуітаў, якія з’явіліся ў 1569 г. у ВКЛ (узначаліваў Ордэн П. Скарга). Асабліва ўзмацнілася пасля Люблінская уніі і ў перыяд каралявання Жыгімонта ІІІ Вазы.

Вынікі контррэфармацыі: аслабленне рэфармацыі, умацаванне пазіцый польскага касцёла, спроба каталіцкай царквы падначаліць праваслаўную.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 982; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.