Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры

Этнічныя працэсы Новага часу прыводзяць да складвання буржуазных нацый. Фарміраванне беларускай нацыі разгортваецца ў XVIII–XIX стст. і цесна звязана з усталяваннем капіталістычных форм гаспадарання і складваннем новай структуры грамадства (паскораным пасля адмены прыгону). У гэтым стагоддзі адбывалася складванне і развіццё нацыянальнага рынку, станаўленне буржуазнай дэмакратыі, ішла міграцыя рабочай сілы, фарміравалася нацыянальная інтэлігенцыя і ўсталёваўся новы навуковы светапогляд (прыкметы станаўлення буржуазнай нацыі).

Асноўная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расіі, дзе пражывала 5 млн. 408 тыс. беларусаў і 3,1 млн. (чалавек) – іншага насельніцтва. У Магілёўскай губерні беларусы складалі 82,4%, Мінскай – 76%, Віленскай – 56%, Гродзенскай – 44%. Абсалютная большасць (да 95%) беларусаў пражывала у сельскай мясцовасці і адносілася да сялянскага саслоўя. Сярод гаражан беларусы (па мове) складалі 14,5%. Беларускі этнас быў падзелены па веравызнанню на праваслаўных і католікаў. Пасля далучэння ўніятаў да дзяржаўнай праваслаўнай царквы колькасць праваслаўны беларусаў склала 81%. Беларусы-католікі пражывалі ў асноўным на Віленшчыне і Гродзеншчыне. У Мінскай і Віцебскай губернях іх колькасць дасягала 10%, у Магілёўскай – 2%.

Працэсы фарміравання беларускай нацыі былі дэфармаваны штучнай палітыкай царызму, у т. ліку культурнымі і эканамічнымі абмежаваннямі, ідэалогіяй заходне-русізму, стварэннем перашкоды для свабоднай міграцыі і тым сам штучнай мяжы вакол беларускіх гарадоў, што ўплывала на нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, выклікала аграрную перанасяленасць, замаруджвала утварэнне класаў і слаёў буржуазнага грамадства.

Пасля адмены прыгону і пачатку палітычнай мадэрнізацыі паскараецца працэс афармлення класа буржуазіі і рабочых. У канцы XIX ст. на Беларусі налічвалася каля 460 тыс. наёмных рабочых, з якіх 59,4% былі беларусы. Гандлёва-прамысловае самадзейнае насельніцтва, у асноўным вясковае, складала 290 тыс. (беларусы – 17%, рускія і палякі – па 10%, яўрэі – 60%,).

Гандлёва-прамысловая буржуазія была ў асноўным прадстаўлена яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі – 84,5%, калі ж вылучыць буйную буржуазію, то ў 1897 г. ад яе агульнай колькасці беларусы складалі 2,7%, рускія – 15,8%, палякі – 32,4%, яўрэі – 44,7%.

Такім чынам на беларускіх землях у буржуазныя структуры актыўна ўключыўся іншы этнас, а беларусы па большасці пралетарызаваліся. Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада праходзіла не на беларускай мове. Беларуская аграрная буржуазія абыякава ставілася да праблемы барацьбы за беларускую мову і культуру. Таму адзінай сацыяльнай апорай нацыянальнага руху магло выступіць сялянства, часткова дробная шляхта, а яго лідэрам інтэлігенцыя з ліку сялян, фарміраванню якой адкрылі дарогу рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст.

З канца XVIII ст. пачынае наладжвацца вывучэнне беларускага краю. Ім займаліся дзяржаўная акадэмічная экспедыцыі Расіі падчас генеральнага межавання зямель, прагрэсіўна і патрыятычна настроеная моладзь краю, вучоныя-славісты, руская і польская навука. Арганізацыю даследаванняў на сябе бралі Віленскі універсітэт, Расійская Акадэмія навук, Румянцаўскі гурток, Рускае геаграфічнае таварыства, Маскоўскае таварыства аматараў старажытнасцей, Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

Так паступова быў назапашаны сістэматызаваны этнаграфічны матэрыял, убачылі свет шматлікія матэрыялы і дакументы па гісторыі Беларусі, раскрывалася багацце духоўнага жыцця беларусаў. Сукупнасць гэтых ведаў атрымала назву беларусазнаўства, якое канчаткова аформілася як навуковае ў др. палове XIX ст. Значны ўклад у станаўленне навукі пра Беларусь зрабілі вучоныя – ўраджэнцы Беларусі гісторыкі І. Грыгаровіч, І. Даніловіч, Т. Нарбут, Міх. Без-Карніловіч, лінгвіст Іван Насовіч, пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі, вучоны, журналіст і грамадскі дзеяч А. Кіркор. Вывучэнне было прадоўжана ў др. палове ХІХ ст.

Усебаковае вывучэнне беларускага краю дало падставу для высноў аб самабытнасці беларускага этнасу. У сярэдзіне ХІХ ст. цікавасць да вуснай творчасці народа захапіла шырокія колы адукаванага грамадства. На хвалі гэтага захаплення абуджаецца мясцовы патрыятызм, які стаў падмуркам нацыянальнай самасвядомасці і пачаткам “сумежнай” польска-беларускай, або руска-беларускай літаратурнай творчасці (Чачот, Рыпінскі, Баршчэўскі, Шпілеўскі). Так пачыналася станаўленне беларускага пісьменства і новай беларускай літаратуры, якія сталяваліся на народнай творчасці і жывой народнай мове.

Сярэдзіна ХІХ ст. сіала перыядам перыядам рамантычна-этнаграфічнага развіцця беларускай літаратуры, калі афармляўся своеасаблівы вершаваны эпас з прыцягненнем гісторыка-фальклорнай спадчыны. У такім русле разгарнулася творчая дзейнасць Баршчэўскага, Рыпінскага, Чачота.

Адной з праблем новай літаратуры стала праблема яе самабытнасці і самастойнасці. Часткова ей прысвечаны паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (Равінскі, Вераніцын), у якіх хаця і несур’ёзна, але прымяраецца на багоў беларускае адзенне. Канкрэтным праяўленнем пачаткаў і увасабленнем індывідуальнасці новай беларускай літаратуры стала творчасць Дуніна-Марцінкевіча, адрасаваная мужычаму народу Беларусі (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Шчароўскіе дажынкі”).

Закладзеныя ў сярэдзіне ХІХ ст. літаратурныя традыцыі сталі падставай для фарміравання нацыянальнай літаратуры, звязанай з беларускім культурным адраджэннем канца ХІХ–пач. ХХ ст. Этапным на гэтым шляху сталі 80–90-я гг., калі разгортваецца падцэнзурны легальны і бесцэнзурны нелегальны беларускамоўны друк, пачынаецца дзейнасць рэвалюцыянераў-дэмакратаў Я. Лучыны, А. Гурыновіча, К. Каганца, Ф. Багушэвіча. Іх творчасць фіксуе станаўленне беларускай народнай літаратуры, што паслядоўна адстойвае інтарэсы працоўнага чалавека. Літаратура ўзяла на сябе нацыятворчыя, аб’яднаўчыя і нацыянальна-патрыятычныя функцыі. Найбольш поўна яны ўвасобіліся ў творчасці Багушэвіча, Коласа, Купалы. Народнасць, рэалізм, свядомае імкненне прысвяціць сваю творчасць справе перабудовы рэчаіснасці становяцца дамінуючай тэндэнцыяй творчасці гэтых пісьменнікаў. У пачатку ХХ ст. пісьменнікі выступаюць як ідэолагі нацыянальнага руху і паслядоўна адстойваюць дэмакратызм і грамадзянскасць.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Паўстанне 1863-64 гг. у Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху | І дзейнасць Вялікай Беларускай Рады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 580; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.