Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР




1 верасня 1939 г. пасля праведзенай правакацыі фашысцкая Германія нападае на Польшчу. 3 верасня Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Другая сусветная вайна пачалася.

Ніякай дапамогі саюзнікі Польшчы ёй не аказалі. Немцы хутка ішлі па польскай тэрыторыі. 14 верасня быў акружаны Брэст-Літоўск. На наступны дзень паў Беласток і часці вермахта перайшлі лінію Керзана.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Больш чым 200-тысячнаму Беларускаму фронту супрацьстаяла 45 тыс. польскіх салдат і афіцэраў. Пераважная большасць польскіх войскаў здалася без бою. Упартыя баі разгарнуліся толькі 20-21 верасня каля Гродна. Да канца верасня Заходняя Беларусь была вызвалена. З фашысцкім кіраўніцтвам была ўзгоднена мяжа. Савецка-германскі дагавор аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. вызначыў гэтую мяжу па рэках Піса, Нараў, Буг, Вісла, Сож. На савецкім баку апынулася амаль усё даваеннае Беластоцкае ваяводства.

Злучэнне Беларусі ў адно цэлае было мараю і мэтаю вялікай колькасці людзей як у Заходняй Беларусі, так і ў БССР. З прыходам Чырвонай Арміі паўсюдна стварыліся часовыя ўпраўленні і сялянскія камітэты, якія пачынала перабудову жыцця ў інтарэсах беларускага насельніцтва.

У кастрычніку 1939 г. праходзяць выбары дэлегатаў Беларускага Народнага Сходу, які адбыўся 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Тады была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўнай савецкай уладзе, а 29 кастрычніка 1939 г. – Дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі у БССР. Нечарговыя сесіі Вярхоўнага Саветаў БССР і СССР 2 і 12 лістапада 1939 г. праводзяць адпаведныя рашэнні і завяршаюць тэрытарыяльнае з’яднанне беларускага грамадства. Для беларусаў гэта быў акт гістарычнай справядлівасці.

Тэрыторыя БССР пасля аб’яднання склала 223 км2 з колькасцю насельніцтва 10,2 млн. чал. Вільня і Віленская вобл. У кастрычніку 1939 г. адышла да Літвы.

На заходнебеларускіх землях было ўтворана 5 абласцей і 101 район. Да пачатку 1940 г. былі ўтвораны мясцовыя органы савецкай улады, партыйныя (камуністычныя) і камсамольскія арганізацыі. Для гэтага з усходніх абласцей БССР было накіравана на працу 4 500 камуністаў і 6 200 камсамольцаў, паколькі заходнебеларускім камуністам і камсамольцам не давяралі. Да канца 1940 г. былі накіраваны на працу ў заходнія вобласці тысячы работнікаў савецкай адміністрацыі, культуры, настаўнікаў. Адначасова падвяргаліся рэпрэсіям прадстаўнікі польскай нацыянальнасці, звязаныя з пэўнымі відамі дзейнасці – асаднікі, работнікі лясной аховы, памешчыкі.

Эканамічная, сацыяльная і культурная палітыка адпавядала такой палітыцы ў БССР. Была праведзена нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Вялося паскоранае прамысловае будаўніцтва і пераабсталяванне фабрык і заводаў. Ствараліся рамесныя кааператывы. У выніку аб’ёмы вытворчай прамысловасці да канца 1940 г. узраслі ўдвая ў параўнанні з 1938 г., было практычна пераадолена беспрацоўе.

У сельскай гаспадарцы прайшла ліквідацыя асадніцка-каланісцкіх і памешчыцкіх гаспадарак. Калгасна-саўгаснае будаўніцтва не было паспешлівым. Да 1941 г. калгасамі было ахоплена 6,7% усіх гаспадарак.

Шмат намаганняў было прыкладзена для развіцця сістэмы аховы здароўя: бясплатная медыцынская дапамога, шматлікія медыцынскія ўстановы.

У сферы культуры і адукацыі – ліквідацыя з’яў паланізацыі і непісьменнасці, фарміраванне новай савецкай інтэлігенцыі. Былі адкрыты настаўніцкія інстытуты у Баранавічах, Пінску, Гродне, 12 тэхнікумаў, сетка сямігадовых школ, 5 драмтэатраў, 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк.

Хаця культурнае будаўніцтва адпавядала задачам сацыялістычнай культурнай рэвалюцыі, яно ўтрымлівала элементы беларусізацыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 695; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.