Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ

Знешняя палітыка

Разглядаючы знешнюю палітыку ВКЛ гэтага перыяду можна вылучыць чатыры асноўныя яе напрамкі.

Па-першае, у сходні, накіраваны на збіранне зямель дзяржавы рурыкавічаў, уключэнне ў склад дзяржавы і арбіту панавання ўсходне- і паўднева-ўсходніх славянскіх зямель, на якіх дастаткова працяглы перыяд адбывалася дэградацая моцных дзяржаўных утварэнняў і паглыбленне феадальнай раздобленасці.

З этага напрамку вынікае паўднёвы накірунак – узаемаадносіны з татарскімі дзяржавамі. З аднаго боку татары, імкнучыся падтрымліваць на тэрыторыі ўсходніх славян раўнавагў сіл, часам выступалі як саюзнікі літоўскіх князёў у іх усходняй экспансіі. У той жа час выразная антытатарская палітыка Гедыміна і Альгеда садзейнічала папулярнасці ВКЛ сярод удзельных усходнеславянскіх княстваў.

Наступным можам вылучыць паўночны накірунак знешней палітыкі, пад ім трэба разумець узаемаадносіны з дзяржавамі братоў рыцароў, якія дасягнулі найвышэйшага накалу з 1237г., калі аб’ядналіся прыбалтыйскі Ордэн Братоў на мячы і Тэўтонскі Ордэн, які месціўся ў Прусіі. Паміж тэрыторыямі гэтых дзяржаў ляжала частка ВКЛ – Жамойць, анексія якой была галоўнай знешнепалітычнай мэтай братоў-рыцараў. Таму барацьба супраць ордэнскай агрэссіі з’яўлялася адным з самых вострых пытанняў вялікакняскай знешней палітыкі. Пасля перамогі пад Грунвальдам (1410г.) і Торуньскага замірэння 1411 г. актуальнасць гэтага пытання паступова скарачаецца, каб выйсці на першы план у сяр. XVI ст. на новым узроўне ўжо ў аспекце барацьбы за Інфлянцкую і Лівонскую спадчыну Ордэнскай дзяржавы.

На заходнем накірунку знешней палітыкі ВКЛ, трэба вылучыць узаемаадносіны з Польшчай, якія эвалюцыянавалі ад дастаткова напружаных і не аднойчы пераходзячых да вайны ў кан XIII – сяр. XIV стст., да пераходу Польшчы ў стан галоўных знешнепалітычных партнёраў у XV ст.

Трэба ўяўляць, што ВКЛ з’яулялася удзельнікам не толькі рэгіянальных палітычных працэссаў, але і агульнаеўрапейскіх. Такіх, як барацьба за ўплыў паміж рознымі хрысціянскімі канфессіямі і г.д.

 

У другой палове ХІІІ – першай палове ХУІ ст. на Беларусі прадоўжыўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносінаў. Галоўным багаццем была зямля, галоўным гаспадарчым заняткам абсалютнай большасці насельніцтва – земляробства, непарыўна звязанае з жывёлагадоўляй, хатнімі і дапаможнымі промысламі.

Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі дзвух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У валасцях ворыўныя землі былі ва ўладанні грамады і ў асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоў, сенажацяў, вадаёмаў, якімі карысталіся калектыўна. Воласць звычайна аб'ядноўвала некалькі вёсак і была адміністрацыйнай адзінкай.

Гаспадарчыя двары належалі непасрэдна князю і кіраваліся яго адміністрацыяй. Да ХУІ ст. дакладнага падзелу на асабістыя ўладанні вялікага князя і іншыя дзяржаўныя землі не існавала. У 1588 г. былі выдзелены вялікакняскія сталовыя маёнткі (эканоміі).

У канцы ХІУ ст. дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. У ХУ—ХУІ стст. феадалам і царкве былі пажалаваны значныя ўгоддзі. Калі ў ХІУ ст. на дзяржаўных землях жыло больш за палову насельніцтва, ў першай чвэрці ХУІ ст. – толькі адна трэць.

Рост феадальнага землеўладання ў ХУ—ХУІ стст. Адбываўся наступнымі шляхамі:

1) вялікі князь надзяляў зямлёю сваіх падданых за ваенную і дзяржаўную службу, дараваў землі царкве;

2) буйныя феадалы надзялялі зямлёю сваіх васалаў за ваенную і адміністрацыйную службу, ахвяравалі зямлю царкве;

3) купля-продаж зямлі, залог з наступным адчуджэннем.

Надзяленне зямлёю не заўсёды адзначала перадачу яе ў поўную ўласнасць і распараджэнне. Існавалі наступныя формы надзялення зямлёю васалаў:

1) “да волі”—волі вялікага князя альбо буйнога феадала, пакуль яны жадалі пакідаць зямлю ў распараджэнні васала, звычайна на час службы;

2) “да жывата”—да смерці таго, каму выдзялялася зямля (як варыянты—“да двух, трох жыватоў”—на некалькі пакаленняў мужчынскага полу, служыўшых у войску);

3) “на вечнасць”—з правам спадчыннага ўладання.

Першыя дзве формы надзялення зямлёй адносяцца да формаў феадальнага землекарыстання, якія паступова пераходзілі ў землеўладанне. У канцы ХУ ст. скарачаецца ўдзельная вага часовых пажалаванняў і павялічваецца колькасць пажалаванняў "на вечнасць".

Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней шляхтай. Сярод буйных землеўладальнікаў былі князі, магнаты, паны. У канцы ХУІ ст. усе землеўладальнікі былі ўроўнены ў правах, а ўсё саслоўе стала называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным.

Паступова змяняўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

У залежнасці ад суадносін павіннасцяў і ролі ў феадальнай гаспадарцы сяляне падзяляліся на:

1) цяглых, 2) асадных, 3) агароднікаў, 4) слуг.

Людзі цяглыя асноўную павіннасць–паншчыну адбывалі на зямлі феадала. Асадныя выплочвалі грашовую рэнту. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія атрымлівалі невялікі зямельны ўчастак і выконвалі паншчыну 1 дзень у тыдзень, а іх жонкі 6 дзён летам. Сяляне-слугі былі прывілеяванаю часткай вясковага насельніцтва, яны займаліся кваліфікаванай альбо адміністрацыйнай працай (воіны, лоўчыя, егеры, рамеснікі, наглядчыкі і г.д.).

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) людзей пахожых, 2) людзей непахожых, 3) чэлядзь нявольную.

Спачатку большасць сялян былі пахожымі— маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, але толькі ў восень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара, і пасля выплаты ўсіх павіннасцяў. Але ў канцы ХУІ ст. практычна ўсе сяляне сталі непахожымі, былі запрыгонены. Чэлядзь нявольная ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў і не мела зямельных надзелаў.

У якасці этапаў запрыгоньвання сялян можна выдзеліць наступныя:

1) “Прывілей” (указ) 1447 г. вялікага князя літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

2) Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529-га года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне страцілі права распараджацца зямлёю без згоды феадалаў.

3) “Устава на валокі” 1557 г. фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі.

4) Другі Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. увёў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых альбо ўкрадзеных крестьян, а таксама адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто хаваў сялян.

5) Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. павялічыў тэрмін пошуку беглых сялян да 20-ці гадоў. Статут залічваў у разрад “непахожых” тых сялян, якія пражылі на землях феадалаў 10 і больш гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, але выплаціць адкупныя сумы было надзвычай цяжка. Такім чынам, працэс запрыгоньвання ў цэлым завяршыўся.

Развіццё таварна-грашовых адносінаў выклікала неабходнасць удасканальвання феадальнай сістэмы гаспадарання, выкарыстання яе не толькі для простага самазабеспячэння вотчыны з яе натуральнай гаспадаркай, але і для вытворчасці прадукцыі на продаж, павелічэння грашовых даходаў для задавальнення ўзрастаўшых запатрабаванняў вышэйшага феадальнага саслоўя

З ХУ ст. узнікаюць фальваркімаёнткі з панскай ворыўнай зямлёю, гаспадарчымі і жылымі пабудовамі, рамеснымі майстэрнямі, гародамі, сенажацямі, лясамі, якія апрацоўвалі сяляне навакольных вёсак. Феадалы памяньшалі надзелы сялян і за іх кошт фарміравалі ўласную гаспадарку. Сяляне па новых законах станавіліся землекарыстальнікамі і за права карыстацца зямлёй павінны былі працаваць у фальварку.

У ХУІ—першай палове ХУІІ ст.. аграрная рэформа замацавала ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, новую сістэму гаспадарання. Рэформа праводзілася на дзяржаўных землях. Асноўным дакументам рэформы была “Устава на волокі”, падпісаная вялікім князем літоўскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1557 г.

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:

1) рост дзярдаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3) “рэвалюцыя цэн” у Еўропе, павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Войны з Расіяй і “сярэбшчына” крымскім татарам (выплаты з мэтаю спыніць набегі) спустошылі скарб. У той жа час грошы партабаваліся не толькі на ваенныя патрэбы. ХУІ ст. давала новыя магчымасці для дэманстрацыі моцы і багацця княскага двара, будаўніцтва замкаў, аздаблення іх творамі мастацтва, набыцця дарагіх габеленаў, дываноў, тканін, ювелірных вырабаў і г. д. Усё гэта адбывалася на фоне рэзкага павелічэння цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і памяншэння кошту золата, срэбра, самацветаў, што было выклікана прытокам у Еўропу каштоўнасцяў з Новага Свету, куды былі пракладзены шляхі пад час вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Такая з'ява была названа "рэвалюцыяй цэн".

Высокія цэны і попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю стымулявалі пошукі шляхоў павелічэння яе вытворчасці. Аграрная рэформа праводзілася ў Германіі, Польшчы — краінах, з якімі Вялікае княства Літоўскае мела даволі цесныя сувязі.

Мэтаю рэформы было павелічэнне даходаў дзяржавы шляхам змянення і ўдасканалення пазямельных адносінаў: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям'і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці і якасці.

Павялічыць даход з дзяржаўных зямель меркавалася шляхам дакладнага іх ўліку, вызначэння павіннасцяў сялян адпаведна занятым імі землям. Пазямельнай мерай, за карыстанне якой выконваліся павіннасці, стала валока (раўнялася 30-33-м моргам, альбо больш за 21–23 га; 1 морг=0,71 га). Уся дзяржаўная зямля, у адпаведнасці з рэформай, падзялялася на валокі. Лепшыя з іх адводзіліся пад вялікакняскія фальваркі, астатнія раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. Суадносіны фальваркавай і сялянскай зямлі былі 1: 7 (трымальнікі сямі сялянскіх валок апрацоўвалі адну фальваркавую).

Сялянская сям'я магла ўзяць поўную, альбо частку валокі, у залежнасці ад магчымасцяў выканаць за яе павіннасці. Надзел сяляне атрымлівалі ў трох палях, што ўводзіла прымусовае трохполле і спрыяла росту ўраджайнасці.

Адпаведна "Уставе на валокі",

1) за цяглыя надзелы сяляне адпрацоўвалі паншчыну 2 дні ў тыдзень з валокі, абавязаны былі выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша, у залежнасці ад якасці зямлі;

2) за асадныя надзелы сяляне плацілі чынш ад 30 грошаў з валокі, одбывалі ў год 12 талок альбо плацілі за іх 12 грошай, а за гвалты давалі бочку жыта альбо плацілі 10 грошаў; усяго асадныя сяляне плацілі ад 66 да 106 грошаў у год.

Былі выдзелены і так званыя “вольныя валокі”, якімі забяспечвалі служачых фальваркаў.

У заходняй частцы Беларусі рэформа была праведзена да канца ХУІ ст., ва ўсходняй – расцягнулася на стагоддзе, яе затрымала лівонская вайна. Таксама ва ўсходняй частцы дзяржавы, на парубежжы з Расіяй, пераважалі чыншавыя валокі, захавалася абшчыннае землекарыстанне сялян, каб не выклікаць іх моцнай незадаволенасці (найперш паншчынай) і не аслабіць абароназдольнасць дзяржавы.

Уладальнікі прыватных маёнткаў, па прыладу дзяржаўных, ўводзілі таксама валочную сістэму, але павіннасці тут былі звычайна большымі.

Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі іх павялічваліся і абмяжоўвалася воля. Формамі супраціўлення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, бегства, нават узброеныя выступленні. Землеўладальнікі тасама прымянялі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафаў да смяртнай кары.

Абагульняючы вынікі рэформы можна выдзеліць наступныя:

1) рост даходаў скарбу і феадалаў;

2) пераход ад падворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян;

3) укараненне перадавой агратэхнікі—трохполля—і павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы;

4) разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіёне да падворнага землекарыстання;

5) запрыгоньванне сялян;

6) канчатковае афармленне феадальнай саслоўнай карпаратыўнасці (саслоўяў шляхты, сялян, мяшчан, духавенства са своімі правамі і абавязкамі);

7) развццё гандлю і таварна-грашовых адносінаў.

Развіццё новых таварна-грашовых адносінаў было звязана з развіццём рамятва і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5-3 тыс. чал. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай да росту гарадскога насельніцтва. У ХІУ ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У 1444 г. грамата вялікага князя літоўскага Казіміра вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 "лепшых" гарадоў. У іх ліку былі названы Вільня, Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Новагародак, Полацк, Слуцк. У ХУ ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) – узнікаюць так званыя мястэчкі. Мястэчкі з'яўляліся і на месцы ранейшых вёсак (Санькава, Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных шляхах (Стоўбцы, Ярэмічы). У ХУІ ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 20 мястэчак. Адметнасцю мястэчак быў іх невялікі памер: у мястэчках было ад некалькіх соцень да 1,5 тыс. чал. Выдзялялялася мястэчка таксама наяўнасцю месца для гандлю, дзе рэгулярна праводзіліся таргі.

Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму, астатнія былі прыватнымі. Прыватнай уласнасцю маглі быць адзін альбо некалькі гарадскіх кварталаў, якія не падпарадкоўваліся гарадскім уладам і называліся юрыдыкамі.

Да сярэдзіны ХУІ ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 і 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоўяў. Гэта саслоўе атрымала назву мяшчане.

Асноўнай крыніцай папаўнення гарадскога насельніцтва з'яўлялася сялянства. Вярхоўная ўлада заахвочвала пасяленне вольных людзей у гарадах, вызваляла іх на некалькі гадоў ад падаткаў. У 1525 г. такія льготы атрымалі новыя жыхары Полацка, пазней Гародні, Новагародка, Суража і іншых гарадоў. Разам з тым, па меры пашырэння фальваркава-паншчыннай гаспадаркі, колькасць вольных людзей памяньшалася: прыгоннае права стрымлівала рост гарадоў. Але часам гаспадары пасялялі ў гарадах і сваіх прыгонных (у юрыдыках), каб атрымаць ад іх большы прыбытак. Насельніцтва беларускіх гарадоў папаўнялася і за кошт жыхароў, прыбыўшых з Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі. Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ ст. былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэрыторыі Беларусі з ХІУ–ХУ стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых нацыяльнасцях. Аднак пераважнай большасцю гараджан былі беларусы (80 %).

Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоў і мястэчак былі рамяство і гандаль. У ХУІ ст. на Беларусі было вядома 100 рамесных спецыяльнасцяў, да сярэдзіны ХУІІ ст. колькасць іх падвоілася. Найбольш спецыяльнасцяў было звязана з апрацоўкай металаў, дрэва, скур, ткацтвам і пашывам адзення, будаўніцтвам, вытворчасцю прадуктаў харчавання и напояў.

Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў, па прыкладу Заходняй Еўропы, беларускія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі – арганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі альбо гільдыямі. Цэхі аб'ядноўвалі, звычайна, майстроў адной ці блізкіх спецыяльнасцяў, адной веры. На гарадскім рынку не дазвалялася прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхаў. Іншаземныя і іншагароднія купцы таксама былі абмежаваны ў гандлі ў параўнанні з мясцовымі гільдзейскімі купцамі.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХУ–ХУІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшчай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Купцы ВКЛ вывозілі за мяжу збожжа, лес, смалу, скуры, воск, пяньку, сала, вырабы мясцовых раменікаў і інш. У транзітным гандлі пераважалі футра, сукно, ювелірныя вырабы. Прывозілі замежныя сукны, жалеза, медзь, волава, соль, металічныя вырабы і інш.

Па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай альбо феадальнай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму кіравання і судова-адміністрацыйную ўладу. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які заваяваў самастойнасць у ХІІІ ст. У ходзе ажыццяўлення самакіравання мясцовыя традыцыі перапляталіся з нямецкімі правіламі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 г. Вільня, потым Брэст—у 1390 г., Гродна—у 1391, Слуцк—у 1441, Полацк—у 1498, Мінск—у 1499, Віцебск—у 1597 г. і г.д.—усяго больш за 40 гарадоў і мястэчак. У ХУ1 ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе больш-меньш значныя гарады Беларусі. Вялікае княства Літоўскае ўвесь час падвяргалася нападам суседзяў, таму было зацікаўлена ператвараць гарады ў фарпасты сваёй абароны. Атрымліваючы магдэбургскае права, гараджане ў выпадку вайны выходзілі абараняць не толькі дзяржаву, але і сваю гарадскую незалежнасць, сваё права на самакіраванне. Адзначым, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскім.

Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судзебны імунітэт, падатковыя льготы, права валодання гарадской зямлёй, льготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску (акрамя абароны горада), давала права мець уласны герб.

Выбарным органам самакіравання быў магістрат, які збіраў падаткі, выконваў судовыя функцыі, кіраваў грамадскімі работамі, назіраў за гандлем, прымаў у гарадскую абшчыну новых жыхароў і г.д. Гаспадар горада (вялікі князь альбо феадал кантраляваў магістрат праз прызначанага ім старшыню магістрата – войта. З часам гараджане імкнуліся выкупіть права самім прызначаць войта. Рапаўсюджанне самакіравання, нягледзячы на абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслабляла феадальную залежнасць гараджан, якія былі асабіста вольнымі, мелі права свабоднага перамяшчэння і недатыкальнасці асобы.

Эканамічнае развіццё гарадоў стала крыніцай маёмаснага размежавання гараджан. Склаліся заможныя вярхі з купцоў і цэхавых майстроў. Абедзве групы замацаваліся ў органах самакіравання горада. Значную частку гарадскога насельніцтва складала бедната – "люзныя", "гульцяі", "людзі работныя". Паміж рознымі сацыяльнымі групамі часам узнікалі канфлікты, перарастаўшыя ў паўстанні. Незадаволенасць і паўстанні гараджан выклікаў таксама асобы статус насельніцтва юрыдык, якое карысталася гарадской інфраструктурай, але не плаціла ў гарадскі скарб падаткі і не выконвала грамадскіх работ.

У заключэнне трэба адзначыць, што перыяд станаўлення і развіцця Вялікага княства Літоўскага стаў часам утварэння беларускага народа, высокіх дасягненняў у эканоміцы, палітычнай і прававой сістэме, у культуры. Беларускія землі былі адным з асяродкаў развіцця еурапейскай цывілізацыі. Разам з тым знаходжанне нашай зямлі і нашага народа на рубяжы рэлігійнага супрацьстаяння праваслаўя і каталіцтва параджала складанасці гістарычнага лёсу народа, яго этнічнай ідэнтыфікацыі і дзяржаўнай кансалідацыі.

 


 

Літаратура

1. Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. документов и материалов: В 4 т. Мн., 1959. Т. 1.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 частках. Пад рэд. Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Мн., 2000. Ч. 1.

3. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 1.

4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

5. Думин С.В. Другая Русь (Великое княжество Литовское и Русское)// История Отечества: люди, идеи, решения: Очерк истории России 1Х–нач. ХУ в. М., 1991.

6. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 2001.

7. Ён жа. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994.

8. Ён жа. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000.

9. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.

10. Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в ХУ1–первой половине ХУ111 в. Мн., 1966.

11. Он же. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в ХУ1–первой половине ХУ11 в. Мн., 1975.

12. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

13. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч. 1.

14. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Русском государстве. М., 1958.

15. Он же. Белоруссия и Литва в ХУ–ХУ1 вв. М.,1961.

16. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (ХУ–ХУ1 вв.). Мн., 1993.

17. Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1999.

18. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.

19. Энцыклапедыя Беларусі. У 18 т.

20. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Унутраная и знешняя палітыка | Средневековая Европа. Экономика и культура
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1024; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.057 сек.