Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Крыніцы па гісторыі Беларусі




Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц (у асноўным пісьмовых), называецца крыніцазнаўствам.

Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх – заканадаўчыя акты (“Русская Правда” ХІ ст.; дагаворы Русі з грэкамі 907, 911 і 914 гг.; прывілеі, якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай, а таксама агульназемскія і абласныя прывілеі; Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.; уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі; акты заканадаўчых і выканаўчых органаў БССР і СССР, Рэспублікі Беларусь і г.д.

Да пісьмовых крыніц адносяцца матэрыялы справаводства. Гэта – “Литовская метрыка” – дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага; сеймавыя матэрыялы XVI–XVIII стст. (напрыклад, “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.”); матэрыялы судовых устаноў Вялікага княства Літоўскага (актавыя кнігі); дакументацыя дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, банкаў, а таксама палітычных партый і грамадска-палітычных арганізацый мінулага і сучаснага.

Спецыфічны тып дакументаў прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных, гаспадарчых і статыстычных апісанняў XVI–XX стст. Сярод іх гаспадарчыя апісанні XVI–XIX стст. (пісцовыя кнігі, інвентары); эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVIII – XIX ст. (матэрыялы генеральнага межавання канца XVIII ст., інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы XIX ст., ваенна-тапаграфічныя апісанні); пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, перапісы насельніцтва (напрыклад, “Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года”, усесаюзныя перапісы насельніцтва 1923, 1926, 1937, 1939 гг. і інш.).

Адной з важнейшых гістарычных крыніц з’яўляюцца летапісы. Сярод іх “Аповесць мінулых гадоў” (XII ст.), Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі (Кёнігсбергскі) летапісы, “Летописец великих князей литовских”, “Хроника Великого княжества Литовского и Жомойтского”, “Хроника Быховца” (XV–XVI стст.), Баркулабаўскі летапіс канца XVI – пачатку XVII ст.

Да гістарычных крыніцадносяцца мемуары і дзённікі. Часта яны з’яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

У якасці гістарычных крыніц могуць выкарыстоўвацца і літаратурныя творы. Гераічная, часам трагічная гісторыя беларускага народа яскрава адлюстроўваецца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, П. Броўкі, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі.

Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы – прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы і сродкі працы, прадукты вытворчасці) і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры, карціны і г.д.). Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 921; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.