Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі, контррэформы 80–90-х гадоў

Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, – прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Аднак мiравыя суддзi, у адрозненне ад центральных губерняу Расіі, тут не выбiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя з’явiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863–1864 гг. – самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.

Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863–1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання – гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (выключэнне рабiлася толькi для карэннага насельнiцтва Сярэдняй Азii, Казахстана, Сiбiры i Поўначы). Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 – на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii – 1,5 года, гарадскiя вучылiшчы – 3, пачатковыя школы – 4 гады.

Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку

Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80–90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў. Першымi ахвярамi рэакцыi сталi друк i школа. У 1882 г. быў устаноўлены жорсткi адмiнiстрацыйны нагляд за газетамi i часопiсамi. У 80-я гг. урадам прымаецца шэраг пастаноў, якiя ўводзiлi шмат абмежаванняў у сiстэму адукацыi. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакiравання i узмацняла над iм кантроль з боку ўрадавай адмiнiстрацыi. Права ўдзелу у выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія – дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.

Становiшча на Беларусi ўскладнялася яшчэ i тым, што тут дзейнiчалi розныя абмежаваннi ў дачыненнi да польскага (каталiцкага) i яўрэйскага (іудзейскага) насельнiцтва. У 1865 г. палякам дазвалялася мець маенткi толькі па спадчыне. Польскiя памешчыкi пазбаўляліся магчымасцi карыстацца льготнымi пазыкамi Дваранскага банка. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзiла ў мяжу яўрэйскай аселасцi, а ў 1882 г. яўрэям было забаронена сялiцца за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць i купляць зямлю. У пачатку 90-х гг. на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расii, у вынiку чаго была створана штучная перанаселенасць беларускiх гарадоў. Яўрэяў не прымалi на работу ў дзяржаўныя ўстановы, палiцыю, на афiцэрскiя пасады ў армii, на чыгуначны транспарт. Iснавала працэнтная норма прыему яўрэяў у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Аграрная рэформа 1861г | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1100; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.045 сек.