КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Аднаўленне ССРБПасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але сярод кіраўніцтва Літбела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым пытанні. Члены ЦК КП(б) ЛіБ В. Кнорын, М. Калмановіч, Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, і цяпер не лічылі неабходным ствараць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку. Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйная адзінка. Яны не ўлічвалі настрою беларускага народа, які хацеў аднавіць сваю дзяржаўнасць. Па-ранейшаму рашэнне “беларускага пытання” яны ставілі ў залежнасць ад вынікаў сусветнай рэвалюцыі. Гэтай ідэяй кіраваліся тады многія партыйныя дзеячы. Другая частка членаў ЦК КП(б) ЛіБ на чале з А. Чарвяковым настойліва патрабавала ад ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. У маі 1920 г. па ініцыятыве А. Чарвякова, які ўзначальваў савецкі аддзел Рэўваенсавета Заходняга фронту, праходзілі нарады камуністаў-беларусаў з абмеркаваннем аднаго і таго ж пытання: “Аб аднаўленні савецкай улады і самавызначэнні Беларусі”. Нарэшце, улічваючы настрой працоўных мас, ЦК КП(б) ЛіБ 6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Тым часам Чырвоная Армія працягвала наступленне. 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж Літвой (сталіца – г. Коўна) і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і яе магчымыя сутыкненні з Польшчай, урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць частку тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў у межы Літвы. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы. У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора юрыдычна перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР. Пачалася практычная работа па аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. 30 ліпеня 1920 г. замест Мінскага губрэўкома быў створаны Ваенрэўком Беларускай Рэспублікі. У яго ўвайшлі А. Чарвякоў – старшыня, В. Кнорын – намеснік старшыні, І. Адамовіч – намеснік старшыні па ваенных справах. Членамі рэўкома таксама з’яўляліся У. Ігнатоўскі, А. Вайнштэйн і інш. Белваенрэўком з’яўляўся часовым органам улады на вызваленай ад інтэрвентаў тэрыторыі Беларусі. Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка. У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія былі вызначаны камісіяй І з’езда КП(б)Б. Але і ў дадзеным выпадку зрабіць гэта было немагчыма. У выніку вельмі цяжкіх унутраных і знешнепалітычных абставін, паражэння Чырвонай Арміі на Заходнім фронце Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў. На іх тэрыторыі налічвалася 1 млн 635 тыс. жыхароў. Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, хоць спачатку выказаліся ў яе падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай. ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Тады ЦК БПС-Р вывеў сваіх прадстаўнікоў з Белваенрэўкома і заявіў, што партыя эсэраў абараняе інтарэсы сялянства і працоўнай беларускай інтэлігенцыі і не падзяляе бальшавіцкую пазіцыю па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі. У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. Пры Саветах утварыліся камісіі, якія пад кіраўніцтвам партыйных арганізацый праводзілі чыстку савецкіх устаноў ад “класава-варожых элементаў”. 13–17 снежня 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 474; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |