КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці 2 страницаДзейнасць царскай адміністрацыі, скіраваная на ўсебаковую інтэграцыю беларускіх зямель, вымагала пастаноўкі пад кантроль ўсіх навучальных устаноў, незалежна ад сацыяльнага, нацыянальнага або рэлігійнай прыналежнасці іх навучэнцаў. Не абмяжоўваючыся толькі рэпрэсіўнымі захадамі ў адносінах да варожых імперыі польскіх колаў, мясцовыя ўлады спрыялі збяднелай шляхце ў навучанні іх дзяцей за дзяржаўны кошт, у тым ліку ў ваенных вучылішчах Полацка, Брэста і інш. Вядома, што іх выпускнікі ўжо з’яўляліся вернымі служкамі цара і Айчыны. Яшчэ большы ўздым адукацыі назіраўся ў імперыі ў часы Аляксандра ІІ (1855-1881). Што датычыць Беларусі, то і тут умежах адноўленай Віленскай акругі значна павялічылася колькасць навучальных устаноў, асабліва пачатковых – для сялянскіх дзяцей. Прычынай такой увагі да ніжэйшага саслоўся з’яўлялася імкненне царызма шляхам адукацыі ўмацаваць свой уплыў насуперак польска-каталіцкаму ў асноўнай масе беларускага насельніцтва. Гэтая палітыка асабліва ўзмацнілася пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага. Як казаў генерал-губернатар М. М. Мураўёў, “што не зрабіў рускі штык, тое зробіць руская школа” – было вышэй. Гора-Горацкі земляробчы інстытут за ўдзел у паўстанні яго студэнтаў быў закрыты. Такім чынам, адукацыйная дзейнасць царскага ўрада на Беларусі праследавала пераважна палітычныя, антыпольскія мэты. Нягледзячы на вялікую патрэбу ў спецыялістах, ён стрымліваў магчымасці мясцовай моладзі атрымаць вышэйшую адукацыю ў сябе на радзіме. У выніку моцнай ідэйнай апрацоўкі навучанне шляхты ў сталічных і іншых універсітэтах істотна змяншала яе варожасць да царызма і ператварала ў законапаслухмяных падданых Яго Вялікасці. Чарговая хваля русіфікацыі выявілася ў суцэльным звальненні настаўнікаў-палякаў і выцясненні польскамоўнага выкладання ў народных вучылішчах Віленскай акругі (за выключэннем Закона Божага для навучэннцаў-каталікоў). У 1864 г. у мэтах падрыхтоўкі кадраў для пачатковай школы адкрылі настаўніцкую семінарыю ў Маладзечна, затым у Полацку (1872), Нясвіжы (1875) і Свіслачы (1876). Акрамя фарміравання ў навучэнцаў навыкаў чытання, пісьма і ліку, важнейшай функцыяй настаўніцтва з’яўлялася выхаванне ў навучэнцаў свядомай павагі да царскай дынастыі і праваслаўнай царквы, укараненне манархічных і вернападданіцкіх ідэй. У гэтай сувязі сістэме адукацыі надзвычай узрасла роля праваслаўнай царквы, якой у 1866 г. належала падаўляючая большасць навучальных, асабліва сельскіх устаноў. Так, у канцы стагоддзя 77 тыс.чал. набывалі адукацыю ў 999 народных вучылішчах, а амаль 140 тыс. – у 5 814 царкоўна-прыходскіх школах. У сістэме адукацыі панавалі пачатковыя прыходскія вучылішчы ў гарадах, а таксама народныя вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы і школы граматы ў сёлах. Поспехі ў эканоміцы станоўча ўплывалі на школьнай адукацыі. Так, з 1881 па 1889 г. колькасць пачатковых народных школ на Беларусі узрасла з 1 196 па 6 813, а вучняў, адпаведна, з 49,2 да 216, 1 тыс. У 1860-х гг. Брэсце, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Мінску, Слуцку працавалі гімназіі; Бабруйску і Мазыры – прагімназіі; Мінску, Магілёве і Пінску – рэальныя вучылішчы. Сістэма жаночай адукацыі была прадстаўлена гомельскай гімназіяй і шэрагам прыватных навучальных уста-ноў васьмі гарадоў Беларусі. Да канца стагоддя колькасць сярэдніх устаноў узрасла да 20. Нягледзячы на велізарныя зрухі ў сістэме адукацыі, паводле перапісу 1897 г., колькасць пісменных на Беларусі складала крыху больш за чвэрць (25,7%) яго насельніцтва. Высокі для бюджэта сялянскай і рабочай сям’і кошт адукацыі з’яўляўся асноўнай прычынай таго, што ў 1911 г. толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту наведвалі пачатковыя навучальныя ўстановы. Развіццё прамысловасці, чыгуначнага транспарту, фінансава-крэдытнай сферы, гандлю, сродкаў сувязі і інш. патрабавала прытоку адукаваных работнікаў, што абумовіла неабходнасць правядзення ў пачатку ХХ ст.чарговай адукацыйнай рэформы. У адпаведнасці з ёй, замест царкоўнапрыходскіх сла больш адкрывацца народных вучылішч, прафесійнае навучанне. У Віцебску (1910), Магілёве (1913), Мінску (1914) пачалі працу настаўніцкія інстытуты, якія давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Навучэнцамі гімназій, рэальных вучылішчаў, інстытутаў былі галоўным чынам дзеці дваран і чыноўнікаў і ў значнай ступені – заможных гараджан. Пасля заканчэння азначаных устаноў выпускнікі мелі магчымасць набыць вышэйшую адукацыю ў Пецярбургу, Маскве, Казані, Кіеве, Харкаве, Адэсе, Юр'еве і іншых гарадах імперыі.
4. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі зрабіліся аб’ектам скрупулёзнага вывучэння з боку царскіх улад, у першую чаргу, з мэтай уліку матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Акрамя таго, розныя пласты расійскай грамадскасці выяўлялі да Беларусі пазнавальную і навуковую цікавасць. Да канца ХУІІІ ст. яе наведалі Кацярына ІІ і Павел І, К. Р. Дашкава і Г. Р. Дзяржавін і інш. У ліку першых свае ўражанні апублікавалі акадэмікі І. Ляпёхін і В. Севяргін. Цэнтры па вывучэнні Беларусі ўзніклі ў Пецярбургу, Маскве, а таксама ў Гомелі, Вільні, Полацку. Такім чынам, у першай чвэрці XIX ст. пачаў вывучацца беларускі этнас, яго гісторыя і культура і тым былі закладзены асновы беларусазнаўства. Расійскі гісторык К. Калайдовіч на матэрыялах праведзеных у 1812-1813 гг. даследаванняў беларускай мовы надрукаваў артыкул "Аб беларускай гаворцы" і "Кароткі слоўнік беларускай гаворкі". У выніку працы энтузіястаў на чале з графам М.Румянцавым, было выяўлена шмат дакументальных гістарычных крыніц, частка якіх увайшла ў трохтомны "Беларускі архіў старажытных грамат”. Адным з піянераў беларусазнаўства, археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З. Даленга-Хадакоўскі, аўтар твораў "Аб славяншчыне напярэдадні хрысціянства", а ў 1819 г. — "Пошукі ў дачыненні рускай гісторыі". Таленавітыя даследчыкі беларушчыны працавалі ў Віленскім універсітэце: прафесар расійскай мовы І. М. Лабойка, прафесары-гісторыкі І.Даніловіч, І.Анацэвіч, М.Баброўскі. Але ў жніўні 1824 г. пасля следства над філаматамі Ю. Глухоўскі, І. Даніловіч, І. Лялевель, М. Баброўскі былі звольнены і высланы з Беларусі. Пасля закрыцця Віленскага універсітэта вывучэнне беларускай мінуўшчыны не спыняецца, а нават набывае прыкметы вылучэння ў асобны прадмет даследавання. Для многіх яе аматараў важнай крыніцай ведаў сталі перыядычныя выданні "Аtеneum", "Rubon" і інш., дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі і культуры Беларусі. Выдаўцамі тых часопісаў былі пісьменнік І. Крашэўскі, а таксама гісторык А. Кіркор. Патрэбам аматараў беларушчыны служылі творы М. Без-Карніловіча «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі...» (1855) і В. Турчыновіча "Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў" (1857). Важкі ўклад ў вывучэнне асобных месцаў Беларусі ўнеслі браты Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі і інш. Нарэшце ў 1840 г. у Парыжы палітычным эмігрантам А. Рыпінскім быў выдадзены зборнік “Беларусь. Колькі слоў аб паэзіі простага люду...”. У 1840--1850-я гг. выйшлі ў свет фальклорныя працы беларускіх даследчыкаў "Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны" (1837-1846) Я.Чачота, "Народныя песні пінскага люду" (1851) Р. Зянькевіча, "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастыч-ных яе казках" (1853-1856) П. Шпілеўскага, "Беларускія народныя песні" (1853) Л. Паўлоўскай, "Беларускія прыказкі і прымаўкі" (1852). Такім чынам, у першай палове XIX ст. беларусазнаўства зрабілася самастойнай галіной ведаў, якія ўвабралі ў сябе дадзеныя аб гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, іх мове, звычаях, традыцыях і інш. Прапаганда дасягненняў беларусазнаўства пераходзіла ў практычную плоскасць: будзіла нацыянальную самасвядомасць, разбурала дагэтуль існаваўшыя перагародкі паміж рознымі пластамі беларускага народа, спрыяючы яго кансалідацыі і фарміраванню нацыянальнай ідэі. Паўстанне на чале з К. Каліноўскім, акрамя іншага, не магло не прыцягнуць увагі міжнароднай, расійскай і польскай супольнасці да Беларусі і яе народа, што дало дадатковы стымул этнаграфічным даследаванням. Крапатлівая праца па збіранні і вывучэнні матэрыялаў аб беларусах, умовах і асаблівасцях іх пражывання, духоўных і матэрыяльных здабытках атрымалі прызнанне расійскай, што знайшло ўвасабленне ў стварэнні і дзейнасці Паўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1867-1875) з удзелам А. Семянтоўскага, П. Шэйна, Е. Раманава. Асноўны аб’ём даследчыцкай працы выконвалі мясцовыя навукоўцы. Так, І. Насовіч у ліку іншых буйных твораў выдаў грунтоўны “Слоўнік беларускай гаворкі” (1870). Актыўнай працай на ніве беларушчыны ў 1880-1890-х гг. вызначыліся М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч і іншыя. Прыкметным дасягненнем беларусазнаўства сярэдзіны 90-х гг ХІХ ст. зрабіўся твор М. Нікіфароўскага "Нарысы простонароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (обихода)". Шэраг іншых прац навукоўцы асвятляў духоўнае жыццё беларусаў. Нягледзячы на велізарныя дасягненні ў вывучэнні беларускага народа, у пэўных колах навуковай грамадскасці з’явілася думка аб ім як заходнім адгалінаванні “рускага племені”. З гэтай нагоды славуты этнограф, фалькларыст і археолаг, аўтар шматтомнага “Беларускага зборніка” і больш 200 прац Е. Раманаў патраціў шмат энергіі у абарону пункта гледжання аб беларусах як самабытным народзе. Шматлікія матэрыялы этнаграфічнага характару актыўна друкаваліся на старонках «Могилёвских губернских ведомостей», “Минского листка”, “Минских губернских ведомостей».
5. Пачатак беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння звязваюць са збіраннем і вывучэннем вуснай народнай творчасці – абрадавай паэзіі, эпічных твораў, прыслоўяў і інш. Яго пачынальнікамі былі шляхцічы або выхадцы з іх – інтэлігенты, прысвяціўшыя сваё жыццё служэнню Айчыне, пад якой разумелі Рэч Паспалітую. Пры гэтым ураджэнцы Беларусі хоць і знаходзіліся ў рэчышчы польскай ідэі, але шмат увагі надавалі сваёй “малой радзіме”, яе гісторыі і культуры яе народа. Аб’ектам асаблівага вывучэння гэтых людзей зрабілася народная творчасць і “простая” мова, таму невыпадкова, што з-пад іх пер’яў выходзілі арыгінальныя літаратурныя працы, якія сведчылі аб існаванні на Беларусі самабытнага народа з багатай духоўнай культурай. Адна з такіх – "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" выйшла ў 1846 г. Але яе аўтар – Ян Баршчэўскі (1794-1851) яшчэ не “саспеў” для таго, каб напісаць свой твор на мове таго народа, чые казкі і паданні ён выкарыстаў. Тым не менш апрацоўка і прапаганда беларускага фальклору спрыяла ўзнікненню новай літаратурнай мовы і самой нацыянальнай літаратуры. У ліку першых яе заснавальнікаў быў Я. Чачот (1796 - 1847), які выдаў шэсць зборнікаў "Вясковых песень з-над Нёмана і Дзвіны", у тым ліку адзін (апошні) на беларускай мове. Акрамя таго, Я. Чачот апублікаваў два фальклорныя зборнікі з уласнымі беларускімі вершамі і тым паклаў пачатак новай беларускай літаратуры. А. Рыпінскі (1811-1900) таксама актыўна вывучаў духоўную спадчыну беларусаў. У 1840 г. у Парыжы ім была выдадзена этнаграфічна-фальклорная праца "Беларусь", якой ён, акрамя іншага, сцвярджаў, што «мова беларуская не ёсць маскоўская”. У. Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823-1862) як паэт, фалькларыст і краязнавец пісаў па-польску і па-беларуску. У 1856 г. падрыхтаваў «Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі», а таксама краязнаўчыя працы «Мінск: беглы агляд сучаснага стану Мінску» (1857) і «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861). З’яўляючыся свядомым удзельнікам польскага вызваленчага руху, у сваёй творах аб беларускай зямлі і яе людзях аддаваў перавагу польскай мове. Але, на яго думку, беларуская мова мела такія ж правы на існаванне ў літаратурным жыцці, як і любая іншая. У. Сыракомля падаў прыклад таго, напісаўшы вершы "Добрыя весці" (1848) і "Ўжо птушкі пяюць усюды" (1861). Такім чынам, творам пачатку XIX ст. уласцівы рамантызм, якому характэрны свет пачуццяў, і сентыменталізм з яго павагай да духоўных і маральных каштоўнасцей. В. Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) як пісьменнік, паэт, драматург у большай ступені, чым яго папярэднікі, выкарыстоўваў у сваёй творчасці народную гаворку. Выдадзенае ў 1846 г. у Вільні лібрэта оперы "Сялянка” адбіла тыповую на той час карціну, калі паны гаварылі на польскай мове, а сяляне – на беларускай. Паэма "Гапон" (1855) – гэта ўжо першы цалкам беларускамоўны твор В. Дуніна-Марцінкевіча, але ў далейшых зборніках аўтара "Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), "Цікавішся? Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або Усяго патроху" (1857 г.) вершы, апавяданні і аповесці публікаваліся на абедзвюх мовах. Тым не менш беларускамоўныя творы ляглі ў падмурак нацыянальнай літаратуры. Цяга аўтара да беларускага фальклору, жывой народнай мовы знайшла яскравае ўвасабленне ў перакладзе твора класіка польскай паэзіі А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. У многім намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча народная мова губляла зняважлівы статус мужыцкай і знаходзіла ўсё больш выразны ўжытак у літаратурным працэсе. Аб тым жа сведчаць паэмы невядомых аўтараў(???) “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (сярэдзіна ХІХ ст.), выхад першай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда” (1862-1863), асобных твораў К. Каліноўскага (1864) Такім чынам, у першай палове XIX ст. намаганнямі мясцовай шляхецкай інтэлігенцыі быў закладзены падмурак беларускамоўнай літаратуры, але жорсткая палітыка царскіх улад на Беларусі, выкліканая паўстаннем 1863-1864 гг., акрамя іншага, істотна запаволіла развіццё беларускай літаратуры. У канцы 1860-х нешматлікія яе здабыткі папоўніліся паэмамі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" (1866) і "Залёты" (1870). На рубяжы 1880-1890-х гг. на Беларусі з’явілася новая кагорта беларускіх інтэлігентаў шляхецкага паходжання, якія ў літаратурнай форме паспрабавалі ўзняць годнасць роднай зямлі і яе народа. А зрабіць гэта было даволі цяжка, паколькі цэнзура прапускала ў друк толькі тыя беларускія творы, якія адносіліся да фальклорнага жанру. Сама ж беларуская мова афіцыйна не прызнавалася. Толькі напачатку 1890-х гг. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў у свет беларускамоўны твор «Дудка беларуская» (1891), а ў Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава – «Смык беларускі» (1894), надрукаваныя лацініцай. Іх аўтарам быў Ф. Багушэвіч (1840-1900) – у поўным сэнсе першы беларускі паэт і пісьменнік. Асноўным і пастаянным аб’ектам яго творчасці з’яўляўся беларускі мужык, прыгнечаны панам і чыноўнікам. Пафас яго вершаваных зборнікаў быў звернуты непасрэдна да самога селяніна, яго годнасці і нацыянальнай свядомасці. Пры гэтым аўтар пераканаўча даводзіў, што тая мова, на якой напісаны вершы і вядзе размову беларускі народ, не “мужыцкая”, а такая ж “людская і панская” як і іншыя. Відавочна, прадмова да “Дудкі беларускай” выходзіла за межы ўласна паэзіі. Заклік Ф. Багушэвіча да чытачоў шанаваць сваю мову, яго словы аб шматвяковай гісторыі народа, спробы вызначэння тэрыторыю Беларусі ў геаграфічнай прасторы і тлумачэння яе назвы ўялялі сабой абрысы нацыянальнай ідэі. Такім чынам, Ф. Багушэвіч выступаў не толькі літаратарам, а змагаром за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа. Беларускі паэт А. Гурыновіч (1869-1894) са сваім клопатам аб лепшый будучыні народа быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. За сваё зусім кароткае жыццё ён істотна паспрыяў станаўленню беларускай літаратурнай мовы. Акрамя публікацыі ўласных вершаў лірычнага і грамадска-палітычнага зместу, паэт пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэшкі, I. Франко. Свой істотны ўклад у развіццё літаратуры ўнеслі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Ф. Тапчэўскі і першы беларускі байкапісец А. Абуховіч. Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851-1897) пісаў свае шматлікія творы пра народ і для народа. Яго кнізе беларускіх вершаў “Вязанка” (1903), якая выйшла ў Пецярбургу, а таксама паэмам «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Андрэй», «Віялета» ўласцівы тонкі лірызм, любоў да простага люду і Бацькаўшчыны. Такжа плённа і натхнёна Я. Лучына пісаў вершы на рускай і польскай мовах. Такім чынам, адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ХІХ ст. з'яўлялася развіццё нацыянальнай літаратуры і беларускай мовы. Яе фарміраванне адбывалася пад уплывам польскага нацыянальна-вызваленчага і агульнадэмакратычнага руху. Таму яна ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя элементы рускай, польскай і украінскай культур і з’яўлялася шматмоўнай. Развіццё беларускай літаратуры ўвабрала ў сябе ўсе тагачасныя мастацкія стылі – рамантызм, сентыменталізм і рэалізму. Намаганнямі плеяды мясцовых патрыётаў у іх літаратурных творах рабіўся акцэнт на асаблівасцях “малой радзімы” і яе народа. Беларуская мова стала набываць самабытную каштоўнасць і стала гучаць у арыгінальных вершах. Дзякуючы намаганням В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны і некаторых іншых патрыётаў беларускай зямлі, у другой палове ХІХ ст. беларуская мова паступова пазбаўлялася непрывабнага статусу “мужыцкай”, актыўна выкарыстоўвалася ў нацыянальнай паэзіі, прозе і драматургіі і стала закладваць падмурак утварэнню мовы літаратурнай. Пад уздзеяннем нацыястваральных працэсаў, якія адбываліся ў 1870-1890-х гг., беларуская літаратура фарміравала нацыянальную самасвядомасць і адыгрывала кансалідуючую ролю. Канчатковае фарміраванне беларускай літаратурнай мовы завяршылася ў пачатку ХХ стагоддзя. 6. З 1803 па 1832 гг. аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага універсітэта заставалася адзіным цэнтрам падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў і гравёраў на Беларусі. Вялікім аўтарытэтам у навучэнцаў карысталіся прафесары Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм. Пасля закрыцця універсітэта (1832 г.) здольная моладзь мусіла ехаць у Пецярбург. Асноўным напрамкам мастацтва канца XVIII - першай паловы XIX ст. быў класіцызм. Ранейшая перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі ўжо не задавальняла тых мастакоў, якія былі цесна звязаны з Рэччу Паспалітай, яе гісторыяй і людзьмі. Невыпадкова таму ў першай пал. XIX ст. гістарычны і партрэтны жанры сталі пераважаць у беларускім жывапісе. Новы мастацкі стыль – рамантызм толькі спрыяе адбіццю нацыянальнага ідэала. Да ліку лепшых прадстаўнікоў партрэтнага жанру першай паловы ХІХ ст. адносяць І. Аляшкевіча (1777-1830), аўтара партрэтаў А. Міцкевіча, А. Чартарыйскага, Г. Ржавускага, Л. Сапегі, М. Радзівіла. Адыход ад канонаў класіцызму быў уласцівы таксама мастакам віленскай школы, у тым ліку В. Ваньковічу (1800-1842) – аўтару рэалістычных партрэтаў паэта А. Міцкевіча і піяністкі М. Шыманоўскай; карцін «Напалеон каля вогнішча», «Дзева Марыя Вострабрамская», «Мадонна з дзіцем»; шматлікіх партрэтаў-мініяцюр. Адным з лепшых прадстаўнікоў партрэтнага жывапісу быў І. Хруцкі (1810-1885). За карціну “Старая, якая вяжа шкарпэткі”, мастак атрымаў малы залаты медаль Акадэміі. Напісаныя ім партрэты жонкі, мітрапаліта Я. Сямашкі і інш. былі высока ацэнены грамадствам. У 1839 г. яму было прысуджана званне акадэміка жывапісу. Выдатна спалучаў элементы партрэтнага і батальнага жанраў, і разам з імі – класічнага і рамантычнага стыляў мастак Я. Дамель (1780-1840). Яго карцінам "Смерць Глінскага ў няволі", "Вызваленне Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г." "Цар Аляксандр I падпісвае ў Вільні амністыю", “Хрышчэнне славян” уласціва пэўная гераізацыя падзей, пафаснасць, пачуццё годнасці за старонкі слаўнай гісторыі. Гістарычны жанр распрацоўваў таксама мастак, этнограф і кампазітар Н. Орда (1807-1883). Але яшчэ большага поспеху ён дасягнуў у жанры пейзажу. Карціны «Лагойск», «Крыжоўка», «Руіны замка ў Лідзе», «Мір», «Нясвіж», «Белая Вежа», а таксама больш 500 акварэляў і малюнкаў з натуры прынеслі яму вялікую вядомасць. Да майстроў пейзажнага жывапісу Беларусі першай паловы XIX ст. належаў В. Дмахоўскі (1805-1862). Яго творы – "Радзіма", "Возера Свіцязь", "Заход сонца", “Начлег” вылучаюцца сярод іншых сваімі велічнымі і паэтычнымі кампазіцыямі, вытанчонасцю малюнка. Майстрам бытавога жанру быў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мас-тацтваў Н. Селівановіч (1830-1918). Найбольш вядомымі яго творамі былі псіхалагічны партрэт “Пастух”, "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка", Н. Селівановіч браў удзел ў афармленні інтэр’ера Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічную кампазіцыю "Тайная вячэра" яму было прысвоена званне акадэміка. На Беларусі цэнтрам прафесійнай прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў зрабілася створаная ў 1866 г. Віленская рысавальная школа на чале І. Трутнева???, вядомага мастака і патрыёта беларускай зямлі. Пэўны ўплыў на беларускіх майстроў жывапісу аказвалі рускія мастакі, якія пэўны час пражывалі на Беларусі. Так, І. Я. Рэпін плённа працаваў у сваім маёнтку Здраўнёва на Віцебшчыне. У 1899 г. яго творы ў экспазіцыі іншых мастакоў-перасоўнікаў выстаўляліся ў Мінску. І. Я. Рэпін дапамог некалькім здольным мастакам набыць прафесійную адукацыю ў сталіцы. У 1890-я гг. былі заснаваны мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску, у пачатку ХХ ст. – у Магілёве. У 1890-я гг. пачаўся творчы шлях славутагага беларускага жывапісца В. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957). Напісаная ім у 1892 г. карціна “З аколіц Пяцігорска” была набыта Траццякоўскай галерэяй. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі супала ў часе са зменамі ў архітэктурных стылях. Так, разам з познім (віленскім) барока, з уласцівай яму пампезнасцю, ляпнінай, скульптурнымі ўпрыгожван-нямі і інш. узнікае мода на класіцызм, які вылучаецца з іншых стыляў геаметрычнасцю ліній і аб’ёмаў (квадрат, ромб, трохкутнік, куб, шар), выкарыстаннем антычных формаў. Рысы пераходнага ад барока да класіцызму стыляў спалучылі ў сабе палацы ў Ружанах, Шчорсах, Дзярэчыне, сабор Св. Іосіфа ў Магілёве і інш. Палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава і сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш. ужо не захоўвалі рэшткаў барока. Па такім жа класічным прынцыпе праектавалася далейшае развіццё беларускіх гарадоў (прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, плошчы і вуліцы). Але класіцызм не зрабіўся пануючым стылем. З сярэдзіны XIX ст. яго паступова замяняе рамантызм з уласцівай яму эклектыкай – спалучэннем розных стыляў. Ідучы насустрач пажаданням заможных заказчыкаў, архітэктары спалучалі ў адным праекце элементы готыкі, рэнесансу, барока і г. д. Так, касцёл святой Варвары ў Віцебску выкананы з элементамі готыкі, царква на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў Візантыйскім стылі і г. д.. Прыкметнай з’явай у архітэктуры Беларусі канца XIX – пачатку ХХ стст. стала распаўсюджанне новага мастацкага стылю – мадэрн з уласцівым яму пераплеценнем ліній, асіметрыяй, багатым дэкорам. Ім аздабляліся чыгуначныя вакзалы, банкі, даходныя дамы і інш. Антыпольская палітыка царызму пакідала свой адбітак на развіцці архітэктуры. Так, пасля паўстанняў 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. будаўніцтва каталіцкіх храмаў было запаволена, а уніяцкіх – зусім перапынена. Пры гэтым частка зачыненыя храмы перадаваліся ў карыстанне праваслаўнай канфесіі. Хваля русіфікацыя на Беларусі, распачатая пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага, паўплывала на пашырэнне колькасці праваслаўных храмаў (“мураўёвак”) у так званым неарускім або псеўдарускім стылі. У пачатку XIX ст. у маёнтках буйных магнатаў працягвалі дзейнічаць прыватныя тэатры з прыгоннымі артыстамі. Неўзабаве сцэнічнае мастацтва стала набываць камерцыйны характар. Але ў 1830-я гг. у губернскіх і буйных павятовых цэнтрах пачынаюць з'яўляюцца тэатры прыватнай антрэпрызы, якія ладзілі гастрольныя выступленні ў навакольных гарадах, мястэчках. Вялікую папулярнасць мелі ў той час тэатральная трупа Мараўскага з Вільні, Саламеі Дзешнер з Гродна, Кажынскага з Мінска. У іх рэпертуары былі п’есы заходнееўрапейскіх і рускіх аўтараў. У адпаведнасці з тэатральнай рэформай ў 1846-1847 гг. дзейнасць вандроўных труп забаранялася, а ў губернскіх гарадах засноўваліся пастаянныя тэатры на чале з адмысловымі дырэкцыямі. Пачатак беларускага нацыянальнага тэатра быў пакладзены членамі музычна-драматычнага гуртка на чале з В. Дуніным-Марцінкевічам, якія 23 верасня 1841г. арганізавалі паказ камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор». Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі, а лібрэта – В. Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. у гарадскім тэатры мінскія аматары паставілі наступную камічную оперу «Ідылія» (“Сялянка”). У далейшым гурткоўцы ставілі яе ў Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку. Разам з нацыянальным тэатрам узнікла і пачало развівацца нацыянальнае музычнае мастацтва. Яго заснавальнікам з’яўляўся славуты кампазітар, аўтар музыкі “Сялянкі” С. Манюшка (1819-1872). Цэнтрамі музычнага жыцця Беларусі з’яўляліся Мінск, Віцебск, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Пінск. У рэпертуары прафесійных труп і музыкантаў-аматараў былі творы заходнееўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў. На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кампазітараў. Сярод мясцовых аўтараў асобай папулярнасцю карыстаўся Міхал Клеафас Агінскі, які сачыніў больш 60 музычных твораў, у тым ліку паланэз «Развітанне з Радзімай». Неўміручую славу пакінулі пасля сябе кампазітары С. Манюшка і Ф. Міладоўскі, збіральнік беларускага фальклору і кіраўнік імператарскіх тэатраў В. Казлоўскі. Барацьба царскіх улад, распачатая пасля падаўлення паўстання 1863-1864 г. і скіраваная супраць польскага ўплыву на Беларусі, закранула і тэатральнае мастацтва. У выніку, усе польскамоўныя сцэнічныя пастаноўкі былі забаронены. Малады беларускі тэатр таксама перыпыніў сваё існаванне. Выразнай рысай тэатральнага мастацтва на Беларусі ў 1860-90-я гг. стала развіццё аматарскіх гурткоў у Горках, Рагачове, Навагрудку, Пінску, Барысаве, Слуцку, Клімавічах Брэсце, Полацку, Слоніме, Лідзе, Бабруйску, Вілейцы, Ашмянах. У Мінску, у памяшканні Дваранскага сходу артысты- аматары ставілі драматычныя п'есы. А 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў узведзены будынак пастаяннага тэатра. У рэпертуары пераважалі п’есы дэмакратычнага характару, у жанры крытычнага рэалізму, напісаныя М. Гогалем, А. Сухаво-Кабыліным, А. Астроўскім і інш. Вялікі ўклад у станаўленне беларускага музычнага мастацтва ўнеслі этнографы і фалькларысты, у тым ліку П. Шэйн. Выдадзены ім трохтомнік “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края" (1887-1902) утрымліваў шмат самых разнастайных песень. У 1880-1890-я гг. убачылі свет зборнікі М. Янчука "Белорусские песни Минской губернии" і А. Чэрні "Песни белорусские". Песеннае багацце беларуса знайшло асвятленне ў даследваннях П. Шпілеўскага, А. Дабравольскага, П. Бяссонава. З цягам часу дасягненні беларусазнаўства, акрамя іншага, выйшлі за межы іх навуковага выкарыстання і зрабіліся здабыткам творчай музычнай інтэлігенцыі. Дзякуючы ёй, беларускія песні ўздымаліся да вяршынь духоўнай культуры. Яны ўключаліся ў рэпертуар прафесійных артыстаў і дэманстраваліся ў канцэртных залах Расіі і замежжа. Беларускія песенныя матывы гучалі ў творах рускіх кампазітараў М. Рымскага-Корсакава, М. Мусаргскага, А. Глазунова. Станоўчае ўздзеянне на развіццё духоўнай культуры аказвалі аб’яднанні аматараў музыкі і прыгожых мастацтваў, якія дзейнічалі ў Мінку, Гродне, Віцебску, Полацку, Брэсце, Бабруйску. Іх намаганнямі адбывалася прапаганда лепшых узораў культуры, выяўленне мясцовых талентаў, укараненне у грамадства высокіх мастацкіх густаў. Таму ж спрыялі гастролі у беларускія гарады славутых расійскіх майстроў – С. Рахманінава, Ф. Шаляпіна, аркестра рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам Андрэева. Паказчыкам уздыму музычнага мастацтва на Беларусі варта назваць з’яўленне мясцовых прафесійных музыкантаў-кампазітараў – Ф. Міладоўскага, М. Ельскага, І. Глінскага, М. Чуркіна і В. Залатарова. Пэўныя перспектывы ў плане павелічэння іх колькасці звязваліся і з адкрыццём у 1894 г. першай музычнай школы ў Мінску. Наогул, другая палова XIX ст. была важным перыядам у развіцці беларускага выканаўчага вакальнай і музычнай культуры. Праўда, па прычыне невялікай колькасці беларускай інтэлігенцыі, доля ў ім уласна беларускага нацыянальнага мастацтва была яшчэ невялікай. Разам з тым, той факт, што беларуская песня трапіла ў сферу высокага мастацтва, акрамя іншага, сведчыў аб паскарэнні працэсу кансалідацыі беларускай нацыі. Такім чынам, палітыка расійскага самадзяржаўя ў галіне культуры на беларускіх землях характарызавалася імкненне абмежаваць уздзеянне польскамоўнай асветы і каталіцкай веры на хрысціянскае насельніцтва. Па прычыне забароны беларускага друку да 1889 г. на Беларусі не выйшла ніводнага мастацкага твора на мове падаўляючай большасці яе насельніцтва. У той самы час царызм усебакова спрыяў пашырэнню і ўкараненню рускай асветы, праваслаўя, дзяржаўнай ідэалогіі, іншых маральных каштоўнасцяў. Важнейшай з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі.
7. Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых сацыяльных праграм, у тым ліку ў галіне народнай адукацыі. У выніку на Беларусі да пачатку вайны колькасць пачатковых школ узрасла больш, чым у 3, 5 – з 1314 да 4784, а навучэнцаў – у 3 (з 106 196 да 304 745). Станоўчыя зрухі ў паляпшэнні адукацыйнай сферы тлумачыліся і ўтварэннем земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях, якія ўзялі на сябе частку гэтай справы. Колькасць царкоўна-прыход-скіх школ і школ граматы хоць і набыла тэндэнцыю да скарачэння, але да 1914 г. яшчэ заста-ва-лася даволі значнай – 2 643 устаноў з колькасцю навучэнцаў каля 130 тыс. Але, нягледзячы на дзейсную адукацыйную палітыку ўрада, у 1911 годзе толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту маглі наведваць школу. Узросшы прэстыж адукацыі, недахоп месцаў у школах прымушалі бацькоў іншыя шляхі навучання сваіх дзяцей – з дапамогай хатніх настаўнікаў або ў так званых “тайных школах”. Царскія ўлады вялі ба-рацьбу супраць нелегальных навучальных устаноў. Так, у Слуцкім павеце за тры рэвалюцыйныя гады было ліквідавана 72 тайныя школы.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 768; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |