Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР 6 страница




Велізарныя сродкі былі патрачаны на набыццё прадпрыемстваў, абсталявання, тэхналогій, аднак нізкая эфектыўнасць іх выкарыстання (за выключэннем завода “Фіат” у Тальяці”) не дала магчымасці плённа выкарыстаць шанец для ўсебаковай тэхнічнай мадэрнізацыі. 180 млрд долараў, выручаных СССР за экспарт нафты, былі патрачаны, галоўным чынам, на патрэбы ваенна-прамысловага комплексу. Ва ўмовах “халоднай вайны” краіны Захаду не жадалі прадаваць нашай краіне перадавых тэхнікі і тэхналогій, а айчынныя дасягненні ў гэтых галінах былі адносна невялікімі. Так, тэмпы развіцця эканомікі ў 1981-1982 гг. склалі толькі 1,1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта, што сведчыла аб пачатку эканамічнага застою. Пасля смерці Л. Брэжнева (1982) спробы чарговых кіраўнікоў СССР Ю. Андропава (1982-1984) і К. Чарненкі (1985) палепшыць эканамічнае становішча істотнага плёну не прынеслі.

Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3,4 разы (з 15,2 да 52 млрд руб.). Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, але яна не была выканана. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2,5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца.

Сельская гаспадарка Беларусі мела пэўныя дасягненні. БССР, нягледзячы на адносна невялікія аб’ёмы сельгасугоддзяў, давала ў саюзны фонд 12% малака і 14% мяса. Але ў цэлым аграрная палітыка кіраўніцтва краіны аб’ектыўна вяла яе да заняпаду. Спробы фінансавых уліванняў праблемы не вырашалі. Калгаснае сялянства губляла зацікаўленасць у вынікаў калектыўнай працы.

Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., заставаўся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах капіталістычнага рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Нізкая прадукцыйнасць працы, слабая фондааддача, вялікая энергаёмістасць прадукцыі, уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы, нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця заставаліся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання. Так, замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш узмацнялася. Пры гэтым, усе хібы гаспадарання замоўчваліся, а дасягненні перабольшваліся. У выніку механізм гаспадарання і кіравання эканомікай стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

Такім чынам, за пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіўны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага прадукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспадарчым характарам эканомікі БССР. Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабудове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; стварэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станка-будаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, калійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспадарчых машын і г. д. Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэнне ВУП як ў БССР, так і СССР.

Інтэнсіўны тып росту эканомікі, калі пад ім разумець перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя суботнікі, удар­ныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх працоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары.

Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Па розных прычынах задача інтэнсіфікацыі эканомікі, якая прадугледжвала павышэнне прадукцыйнасці і фондаўзброенасці працы, паскарэнне аддачы ўкладзеных сродкаў, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці і г.д., так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу. У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся эканамічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (перапыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпрыемстваў, зменшылася фондааддача і паступленне нафтадолараў, зменшылася сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патрабавала кардынальных рэформаў.

 

4. У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя вытворчасці, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш. СССР таксама ўключыўся ў выкарыстанне яе дасягненняў.

Прынятая ХХІІ з'ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вылучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вырашальнай тэхнікі і г. д. Своечасовае і правільнае вызначэнне прыярытэтных накірункаў НТП у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў навукова-технічным прагрэсе. Выкарыстанне першага ў свеце турбарэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю.А. Гагарына і інш. атрымалі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.

Другая палова 1950-х гг. азнаменавалася ўмацаваннем прамысловага патэнцыяла БССР. На заводах і фабрыках укараняліся аўтаматычныя лініі іншая новая тэхніка. Істотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5,1 тыс. да 13,7 тыс. чал., тэхнікаў – з 9,9 тыс. да 27,5 тыс. чал. З 1958 г. на прад­прыемствах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Усесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21,8 тыс. чал.

Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. У 1956 г. Распрацаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналізу металу быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн руб. Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2,2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злучэнняў і іншым важным напрамкам навукова-тэхнічнага прагрэсу.

У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ “Мiнск-1”, у канцы 1962 г. з’явіў- ся першы беларускі халадзiльнiк “Мiнск -1”. А ў маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).

На працягу 1950-1960-х гг. адбывалася пэўнае тэхнічнае ўдасканаленне прамысловай вытворчасці шляхам усталявання механізаваных паточных і аўтаматычных ліній, былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзэ), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Гарызонт»).

Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспадаркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча калiйных i каменных соляў быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40% агульнасаюзных патрэбаў у калiйных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы камбiнат. У Магiлёве распачалося будаўнiцтва буйнейшага ў краiне камбiната па вытворчасцi лаўсану.

У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчорсы-Гомель, што забяспечыла палівам 11 буйных прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы было знойдзена і пачало распрацоўвацца прамысловае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб'ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў. У выніку Беларусь выйшла ў лiк буйнейшых хiмiчных рэгiёнаў СССР.

У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база.

Разам з тым пры павелічэнні прыросту пра­мысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС даводзілася першаступенная патрэба ў інтэнсіфікацыі і паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тые ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацыяльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі. Не дзіўна, што абвешчаны курс на інтэнсіфікацыю прыкметных станоўных вынікаў не даў. Аднак на чарговым ХХV (1976) з’ездзе КПСС яго Генеральны сакратар зусім некрытычна ацаніў вынікі сваёй працы. “Савецкія людзі ведаюць, – заяўляў Леанід Ільіч, – там, дзе партыя, там роспех, там перамога”.

На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо здаўна давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці традыцыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэнне праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася “пяцігодкай эфектыўнасці і якасці”, а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выконвалася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. НТР, якая вычарпальна была скарыстана савецкімі навукоўцамі і практыкамі ў 1950-пачатку 1960-х гадоў, на другім яе этапе ў 1970-1980- я гг. амаль не атрымала далейшага развіцця. Укараненне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.

У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, кампутарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн працоўных.

Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.

 

5. Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўласнасць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыўным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці, безгаспадарчасці, незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях, нежаданне праводзіць рэфармаванне сістэмы гаспадарання ў інтарэсах працоўных.

Перыяд з 1970 па 1985 гг. быў для народнай гаспадаркі СССР, у тым ліку і БССР, супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне новыя прамысловыя прадпрыемствы і адначасова падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8,3 %, у 1981-1985 гг. – 5,6%, прадукцыі прамы-словасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7,4 і 5,3 %. Па-другое, сучасны ўзровень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталявання і тэхналогій ў іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхільнага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў.

Жыццёвы ўзровень людзей за 60-70 год Савецкай улады істотна палепшыўся. Нягледзячы на стратныя для іх грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., іх пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. З прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Закупка тавараў за “нафтадолары”, галоўным чынам, у нашых таварышаў па сацыялістычным лагеры – Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала. Нягледзячы на неаднаразовае павышэнне цэн на золата, крышталь, дывановыя вырабы, аўтамабілі і іншыя тавары, іх хранічна не хапала. У ашчадных касах узрастала колькасць укладаў, які абвяшчаўся савецкай прапагандай як паказчык росту дабрабыту грамадзян. Сацыёлагі называлі гэту з’яву “адкладзены попыт”.

Тая ж сітуацыя складвалася і з прадуктамі харчавання. За 1965– 1985 гг. у сельскую гаспадарку было ўкладзена 670,4 млрд руб., але аддача ад інвестыцый была вельмі слабой. Так, за восьмую пяцігодку прырост склаў 21%, дзевятую – 13, дзесятую – 9, адзінаццатую – 6.

Калі не лічыць часоў войн і рэвалюцый, тэмпы развіцця ў 1981-1982 гг. (2–3%) былі самымі нізкімі за ўсе гады Савецкай улады.

Павелічэнне грашовых даходаў ва ўмовах зніжэння тэмпаў эканамічнага развіцця і прадукцыйнасці працы, рост грашовай масы стаў апераджаць вытворчасць тавараў. Стаўленне кіраўніцтва да сацыяльных патрэб насельніцтва па рэшткавым – што засталося ад цяжкой індустрыі – прынцыпе не дазваляла гэтыя грошы “атаварыць”.

Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць адчуць сябе не толькі грамадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жыхара зрабілася не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта адзначыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяльных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падатковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя даходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата працы калгаснікаў павялічылася на 162%, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пен-сіях калгаснікам. Лепшыя гаспадаркі – калгас “Рассвет”, “Новы быт” прапагандаваліся ў мэтах умацавання калгаснага ладу.

Да гэтага часу большая частка насельніцтва рэспублiкі па-ранейшаму жыла ў вёсцы, але за 10 год – з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян. І надалей, з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3,7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. у калгаснай вёсцы праблема рабочых рук, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса “Лагаза” Герой Сацыялістычнай працы Куніцкая выступіла з заклікам “Дзяўчаты, за трактар!” Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.

Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПСС варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў сельскай мясцовасці, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чаргі. Да сярэдзіны 1980 –х гг. амаль 30 % беларускіх сем'яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Тое, што пераадолець жыллёвы крызіс ў тыя гады не ўдалося, толькі лішні раз сведчыць аб тым, што для тагачасных улад чалавек не ўяўляў сабой каштоўнасць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся “вінцікам” сістэмы і выканаўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць “неперспектыўных” вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і “Харчовая праграма СССР” на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўведзена нарміраванне спажывання асобных прадуктаў пры пастаянных за імі чэргах.

У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праблему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт меў распаўсюджанне і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малочнай жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягледзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд складалі, адпаведна, 14 і 12%.

Наогул, пагаршэнне гаспадарчага развіцця жыхары Беларусі адчулі значна пазней, чым іншых рэспублік. Пасля перажытой вайны, якая здавалася ім настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі сацыяльнае, а і палітычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду заставалася дастаткова стабільным.

 

6. Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае капітальнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жылых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Аднаўленне народнай гаспадаркі, жылля, чыгуначных пуцей БССР запатрабавала каласальных аб’ёмаў лесу. Толькі на рамонт і рэканструкцыю шахт Данбасу пайшлі міліёны кубоў. Пад тысячы кіламетраў ліній электраперадач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зямля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Да 1954 г. яшчэ існавала крымінальная адказнасць за прагулы. Такім чынам, улада па-ранейшаму ставілася да прыроды і чалавека як да сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў.

Негатыўныя наступствы гаспадарчай дзейнасці чалавека сталі вы-яўляць сябе яшчэ ў канцы 1940-х – пачатку 1950-х., але пытанне пра іх устраненне ўзнікла толькі пасля смерці І. Сталіна.

Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану прыроды, былі беларускія навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Яго асноўнымі абавязкамі з’яўляліся кантроль за выкананнем рашэнняў партыі і ўрада па выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў. У Законе аб ахове прыроды ў БССР, прынятым у 1961 г., вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад нагляд камітэта. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя.

У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага таварыства аховы пры­роды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля праф- саюзаў грамадскую арганізацыю. Яго члены якой ставілі на мэце сумесна з дзяржаўнымі органамі праводзіць усебаковую выхаваўча-прапагандысцкую і практычную работу па захаванні навакольнага ася-роддзя, рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў, ахове фау-ны і флоры і інш. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб ахо­ве помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэдкіх па-род дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. “Красной книги СССР» пад дзяржаў-ную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны.

Варта адзначыць, што мерапрыемствы КПБ і Саўміна ў гэтым накірунку не былі паслядоўнымі. З аднако боку, узняўшы праблему аховы прыроды, улады знялі з сябе цяжар адказнасці, пераклалі яго на ўвесь народ і працягвалі сваю гаспадарчую дзейнасць практычна нязменнай. Так, курс КПСС на хімізацыю эканомікі найбольш плённа ажыццяўляўся на Беларусі. 80-90% прадукцыі хімічных прадпрыемст-ваў вывозілася за межы рэспублікі. У прыватнасці, тут у 1981 г. вы-раблялася 52% калійных угнаенняў і 22% хімічных валокнаў усяго СССР. Маса шкодных рэчываў выкідваліся ў паветра металургічнымі цэхамі МАЗа, МТЗ, БелАЗа і інш. прадпрыемстваў.

Сотні прамысловых прадпрыемстваў будаваліся без уліку інта-рэсаў людзей і клопату аб іх здароўі. Таму экалагічнае становішча ў “флагманах вялікай хіміі” – Мінску, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Салігорску, Светлагорску і іншых гарадах рабілася неспрыяльным. Невыпадкова, што ў 1973 ЦК КПБ i Савет Міністраў БССР прынялі чарговую па­станову «Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі». Да часу ўвядзення ў дзеянне ў 1971-1975 гг. 250 ачышчальных збудаванняў кожныя суткі Светлагорскі цэлюлозны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы, Гомельскі суперфасфатны і іншыя “гіганты вялікай хіміі” скідвалі ў рэкі да 900 тыс. м3 адходаў. Адходы калійных камбінатаў у Салігорску, ссыпаныя ў тэрыконы, разносіліся ветрам па сельскагаспадарчым угоддзям усяго раёна.

Зусім нечаканымі былі наступствы асушэння балот. У адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Палескай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдная каштоўнасць “дармавога” міліёна гектараў сельгасугоддзяў выявілася ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і флора, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі.

Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сель-скай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жывому наносілі горы неутылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птушка- і жывёлагадоўчых комплексаў.

У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып росту эканомікі БССР прычыніліся да сур’ёзных негатыўных наступ-стваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ўжо нельга было піць ваду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пасвіць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д.

Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яне не сталі пе-ратварацца ў сацыяльную з’яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Вя-дома ж адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэтах аднаўлення ляснога балансу, калі плошчы высечак засяваліся маладымі дрэўцамі. Для захавання прыроднага саставу паветра асоб-ныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым ак-тыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды скла-даліся па “рэшткавым прынцыпе” і былі непараўнальна меншымі па-казчыкамі атрымання прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Характэрнай рысай Савекцый Беларусі эпохі развітога сацыялізму з’яўлялася панаваўшае ў свядомасці людзей пачуцця сябе як “пакарыцеля і цара прыроды”, упэўненасць у бяскрайнасці прыродных багаццяў. А адхіленасць рабочага чалавека ад улады, ад сродкаў вытворчасці спараджала абыякавасць да гэтых і іншых багаццяў, якія не належалі яму асабіста, а разам з ім безгаспадарчасць. У значнай ступені такое стаўленне да агульнанароднай, а па-сутнасці, дзяржаўнай уласнасці фарміравалася супярэчлівай і ў многім крывадушнай палітыкай КПСС-КПБ.

26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украінская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велі-зарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія сталі хутка распаўсюджвацца па велізарнай тэрыторыі. 60% іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Толькі пасля таго, як прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі звярнуліся да Масквы за растлумачэннем прычын павышэння радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін, савецкія СМІ ў агульных рысах і заспакойваючых танах паведамілі аб здарэнні. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжаных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі.

З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Усесаюзная і рэспубліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС сталі прыбываць так званыя “ліквідатары” – камандзіраваныя спецыялісты, ваеннаслужачыя, пажарныя, а таксама ваенна-абавязаныя –запаснікі, усяго за ўвесь час не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі. 4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. чалавек.

Да канца 1986 года ўрад БССР прыняў 32 пастановы, у тым ліку «Аб пашырэнні зоны адсялення ад Чарнобыльскай АЭС да 30 км і неадкладных ме­рапрыемствах па размяшчэнні насельніцтва», «Аб аказанні грашовай дапамогі грамадзянам, часова адселеным у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС» і інш. Але гэтыя мерапрыемствы не ўнесле заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з М. Слюньковым у справе інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазіметрыі, аховы маёмасці сур’ёзна скампраметавалі як яго асабіста, так і ўсю КПСС, і распачатую ёю палітыку галоснасці.

З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўна­му забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Скарацілася колькасць сельскага насельніцтва. Рэзка, амаль напалову зменшылася нараджальнасць і павялічылася смяротнасць. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя многіх соцень тысяч людзей.

Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непатрэбнымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абарону амаль 265 тыс км кв (29 % усіх зямель і угоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд. долараў ЗША, або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.

Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР будзе не ў стане справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было выра-шана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоденні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Яна была накіра-вана на ўмацаванне становішча пацярпелых людзей, як тых, хто заставаўся на забруджаных тэрыторыях, так і тых, хто перасяліўся ў “чыстыя” месцы. Планавалася таксама забяспечыць іх медыцынскае абслугоўванне і аздараўленне, ахову мацярынства і дзяцінства, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і многае іншае.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 441; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.036 сек.