Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР 9 страница




Асноўным аб’ектам барацьбы дзяржавы супраць рэлігіі зрабіліся святары і храмы, дзе яны прамаўлялі “слова боскае”, а асноўным яе інструментам – карніцкія органы АДПУ-НКУС. Прапагандысцкія метады барацьбы цалкам саступілі месца гвалтоўным. Ужо ў 1936 г. “Саюз ваяўнічых бязбожнікаў” выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў.

Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплеч-нікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 мільёна пісьменных - больш за 30 млн.

Сталінская хеўра зразумела, што рэлігію ў СССР можна было выкараніць толькі разам з яго народам. Быў і яшчэ адзін спосаб дамагчыся мэты – прышчапіць яму вучэнне Маркса-Леніна-Сталіна ў якасці новай рэ-лігіі, а старую вынішчыць. У выніку практычна адначасова і паралельна адна адной у 1938 г. пачаліся дзве идэйна-палитычныя кампаніі: адна – па выву-чэнні “Истории ВКП(б). Краткий курс», другая – па ажыццяўленні праграмы “Саюза ваяўнічых бязбожнікаў” па актывізацыі антырэлігійнай дзейнасці.

Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прэтэнзіямі кіруючай партыі і створанага ёю рэжыму ў дачыненні царкоўных арганізацый усіх канфесій, асабліва РПЦ. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, недэмакратыч-ныя гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР. Немагчымасць поўнага выкаранення іх рэлігійнай свядомасці прымусіла сталінскі рэжым абраць больш памяркоўную ў сэнсе верацярпімасці тактыку, якая, аднак, служыла ажыццяўленню ранейшай стратэгічнай мэты.

 

5. Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У шырокім сэнсе яна азначала пераадоленне старой, буржуазнай і фармі-раванне новай культуры сацыялістычнага грамадства, заснаванай на пера-давых дасягненнях чалавечай цывілізацыі. Гэтая культура мусіла абарірацца на прынцыпы партыйнасці, класавасці і пралетарскага інтэрнацыяналізма. У ходзе яе стварэння прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне ўласнай сістэмы асветы і адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне працоўнай інтэлігенцыі. Вырашэнне гэтых задач беларускім народам і іх вынікі мелі свае асаблівасці, дасягненні і страты.

Кіраўніцтва СССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва краіны. На пачатак 1932-1933 н. г. у 6988 школах нашай рэспублікі навучалася 856,5 тыс. дзяцей. Задача ўвядзення ўсеагульнага пачатковага навучання, пастаўленая ЦК УКП(б) у ліпені 1930 г., сустрэлася з цяжкасцямі матэрыяльна-тэхнічнага кшталту. Тым не менш 2 жніўня 1932 г. беларускі ўрад абвясціў аб яе выкананні. У 1930-я гг. у БССР канчаткова аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школы (1-4 класы), няпоўнай сярэд­няя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). Як і паўсюдна, у беларускіх школах уводзіліся уніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.

У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на народную асвету. Так, у 1937-1938 н.г. годзе ў БССР у 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Прыкладна столькі ж навучэнцаў павышалі сваю адукацыю ў адмысловых школах. А за ІІ сталінскую пяцігодку амаль 249 чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць. У студзені 1939 г. працэнт пісьменнага насельніцтва БССР дасягнуў 78, 9.

Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пры гэтым патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 н.г. у 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. За папярэднюю пяцігодку ўсе тэхнікумы пад-рыхтавалі каля 20 тыс. спецыялістаў.

Як і ў школа, сістэма сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі падверглася ўніфікацыі і набыла абрысы сучаснай. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх - з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельска-гаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты.

Але яшчэ праз 5 было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. Праўда, па-ранейшаму, перавага пры паступленні і навучанні надавалася дзецям ніжэйшых сацыяльных пластоў. Так, у 1935 г. славуты цымбаліст І. Жыновіч быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі быццам былі "кулакамі".

У 1937-1938 н.г. колькасць студэнтаў узрасло да 15 255 чал., і набыло тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла і стала развівацца завочная форма навучання.

1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук (старшыня У. Ігнатоўскі) у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўсмана, Л. Разанава і інш.

У адрозненне ад наваных вышэй навук, развіццё гісторыі, філасофіі, мова-знаўства і іншых гуманітарных навук БССР адбывался пад жорсткім ідэалагіч-ным кантролем партыйных і карніцкіх (АДПУ-НКУС) органаў. Тым не менш істотны ўклад у развіццё ўсеагульнай гісторыі ўнёс У. Перцаў, гісторыі ВКЛ – А. Ясінскі, эпохі капіталізма – Кернажыцкі, грамадзянскай вайны – І. Лочмель. Філасофскія праблемы матэрыялізму, атэізму, прале-тарскага інтэрнацыяналізму развівалі С. Вальфсон, Б. Быкоўскі, У. Ільюшын.

Акрамя АН БССР, грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай ўстановы.

Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі і навукі, закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва. Разам з тым развіццё асветы і навукі не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызна-чалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай асвеце і навуцы быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага корпусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць акадэмікаў, прафесараў, выкладчыкаў, студэнтаў і навукоўцаў.

У цэлым 1930-я гг. з’яўляліся прыкметным і асаблівым этапам у развіцці беларускай літаратуры. Уздзеянне камандна-адміністрацыйнай сістэмы абумовіла тэматыку і змест яе твораў. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з’яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас "Дрыгва", Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Баранавых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапенец", К. Крапіва “Мядзведзічы”), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны “Бацькаўшчына”, Э. Самуй-лёнак "Будучыня").

У 1930-х гг. узнёслай паэтычнай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, вершы “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”, Лён”),

М. Лужанін (паэма “Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны")і інш. У гэты час пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аўрамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Кала-чын-скага, П. Панчанкі.

Беларускія літаратары пакінулі свой след і ў драматургіі. Так, Я. Колас на аснове сваёй аповесці "Дрыгва" напісаў п'есу "Вайна вайне". К. Чорны – перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына”, З. Бядуля – аднаіменную п’есу “Салавей”. Беларускія тэатры паставілі п’есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". Лідэрам гэтага жанру творчасці зрабіўся байкапісец К. Крапіва, які ў 1930-я гг. напісаў п'есы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім" (1939). Данінай пралетарскай культуры з’яўляліся п’есы Р. Кобеца “Гута”, прысвечаная барацьбе са шкоднікамі, а таксама І. Гурскага “Качагары” аб буднях рабочых электрастанцыі.

Такім чынам, на пачатку 1930-х гг. беларуская літаратары, якіх не закранулі, абвінавачанні ў прыналежнасці да міфічнага “СВБ” ці нацдэмаў, бачылі сваё прызначэнне ва ўслаўленні УКП(б)-КПБ(б) і персанальна І. Сталіна, Савецкай улады і сацыялістычнага будаўніцтва. Са скасаваннем літаратурных аб’яднанняў “Узвышша”, “Полымя” і інш. творчасць іх былых членаў губляла самастойнасць і індывідуальнасць. У 1934 г. таму ж у значнай ступені паспрыяла стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР, што ў сваю чаргу абумовіла пераўтварэнне літаратуры ў сродак прапаганды бальшавіцкіх ідэй. У выніку ўкаранення метаду сацыялістычнага рэалізму нават творы народных паэтаў гублялі свае эстэтычныя ўласцівасці. Тыя ж з іх, дзе бальшавізму не знаходзілася месца, называліся безыдэйнымі, а лёс іх аўтараў можна было прадбачыць.

Другой найважнейшай стратай беларускай літаратуры стала фізічнае знішчэнне або асуджэнне на турэмныя або лагерная пакуты сталінскім рэжымам паэтаў, празаікаў, крытыкаў – Ф. Аляхновіча, С. Баранавых, А. Бабарэкі, А. Вольнага, П. Галавача, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, М. Зарэцкага, А. Звонака, Я. Нёманскага, Ю. Лявоннага, Т. Кляшторнага, У. Хадыкі і многіх іншых. У 1930-я гг. беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі Маскоўскага мастацкага Акадэмічнага тэатра. Беларускія артысты далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш.

У 1931 г. пасля адхілення Е. Міровіча калектыў БДТ-1 на чале з новым рэжысёрам ставілі п’есы К.Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, скія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У.Уладамірскага, Г.Глебава, І.Ждановіча, Б.Платонава, Л.Рахленкі, Л.Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч арыентаваў калектыў на партыйна-класавыя падыходы пры раскрыцці вобразаў герояў п’ес. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Кранейчука "Пагібель эскадры" А.Карнейчука, М. Горкага "Мяшча-не". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п’есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пушчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.

Пасля адхілення У. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Нягледзячы на наяўнасць у рэпертуары твораў беларускіх ("Сяржант Дроб" Э. Самуйлёнка, "Мікола Гоман" В. Сташэўскага, і рускіх ("Даходнае месца" А. Астроўскага) аўтараў, у 1937 г. а ўся трупа разам з У. Галубком была арыштавана, а тэатр закрыты.

У Мінску працавалі дзяржаўныя рускі, яўрэйскі і польскі тэатры БССР.

Партыйнаем кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння дзяцей да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяржаўны тэатр лялек.

У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгасна-саўгасных тэатраў. Неўзабаве на базе Мазырскага быў створаны Палескі абласны, а на базе Барысаўскага ў канцы 1939 г. — Пінскі абласныя тэатры.

У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі. А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. В. Шылера («Каварства і каханне»).

Тэатр, як і іншыя жанры мастацтва, карысталіся вялікай папулярнасцю ў беларус-кага народа і розных груп нацыянальных меншасцяў. Беларуская творчыя калектывы абапіраліся на нацыянальны, агульнасаюзны і сусветны рэпертуар. Яны выхавалі ўласных артыстаў, папулярызавалі беларускіх драматургаў, паспрыялі далучэнню да тэатральнага самадзейнага мастацтва шырокія масы працоўных. Вядома ж гэтыя калектывы ў сваёй творчасці не былі самастойнымі, а падкантрольнымі Галоўліту, рэперткаму, партыйным і іншым органам. Часта гэта негатыўна адбівалася на якасці п’ес. Так, захапленне кіраўніцтва БДТ-2 пралетарскай тэматыкай прывяло да зніжэння іх мастацкага ўзроўню і змяншэння тэатральнай аўдыторыі.

Як і іншыя творчыя работнікі, рэжысёры, артысты, драматургі таксама не пазбеглі неабгрунтаваных рэпрэсій. У ліку сталінскіх ахвяр – першы народны артыст БССР, кіраўнік Яўрэйскага тэатра М. Рафальскі, рэжысёр Ф.Ждановіч, акцёры А. Згіроўскі, А.Крыніца, драматургі Д. Курэнін, В.Сташэўскі, В.Шашалевіч, пісьменнік і тэатральны крытык Б.Мікуліча і інш.

Важную ролю ў развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Пад-кавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж.Бізэ і ў далей-шым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм’еры айчын-ных опер Я. Цікоцкага “Міхась Падгорны” і А. Багатырова “У пушчах Палесся”, агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным.

У 1937 г – пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай філар-моніі на чале з дырыжорам І. Мусіным, у рэпертуары якога былі ўключаны як пафасна-хвалебныя творы, так і сімфоніі, напісаныя В.Залатаровым, А.Клумавым, М.Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фаль-клорных твораў займаліся кампазітары Туранкоў, І.Любан, С.Палонскі, Н.Сакалоўскі, Г. Цітовіч.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Па-лесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Народ­ную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народ-ных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. - хор і ансамбль беларускай на­роднай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі звыш 20 буйных сім-фоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайце здаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.

Такім чынам, беларускі народ набыў уласных прафесійных кампазітараў, пазнаёміўся з дасягненнямі сусветнага музычнага і балетнага мастацтва і, натхнёны стваральнай сацыялістычнай працай і сталінскай прапагандай, выяўляў павышаную цікавасць да самадзейнай мастацкай творчасці. Характэрна тое, што ў яго музычна-песеннай галіне пераважалі нацыянальныя матывы.

Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”. Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. Павялічвалася колькасць мастацкіх стужак ад 5 у 1931 да 9 у 1932 гг. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра У. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне спецыялістаў і аматараў атры-малі фільмы “Шукальнікі шчасця” і “Маё пакаленне” У. Корш-Сабліна, “Дзяўчына спяшаецца на спатканне” М. Вернера, “Мядзведзь” Г. Анненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры пакуль быў невялікі.

Беларускія мастакі 1930-х гг. у роснай ступені ўспрыняў зададзены ўладамі курс на ўсхваленне савецкай рэчаіснасці. Тыя з мастакоў, хто застаўся ў рэчышчы пазапартыйных падыходаў у жывапісе, нават з’яўляючыся членам творчага саюза, мог застацца без дзяржзаказу або падвяргаўся крытыцы. Так, М. Русецкі, І. Кудрэвіч, М. Філіповіч крытыкаваліся за ідэалізацыю кулацкай гаспадаркі, захапленне пейзажам. А. Грубэ, А.Тычына, М. Эндэ - за ідэалізацыю феадальнай мінуўшчыны.

Як вынікала з экспазіцыі Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзалю прысвяціла свой талент тэме сацыя-лістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В.Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера – "Кавальскі цэх".

Новай з’явай у партрэтным жанры стала перавага асоб з ліку партыйных і савецкіх дзеячаў. Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкага-Біруля, якога залічылі да “вядомых савецкіх мастакоў”. У ліку яго твораў 1930-х гг. – "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн і інш.

За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. У ліку асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, бы-ла праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену гераічных вобразаў рэвалюцыі і вайны, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Над вобразамі сучасніка працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус”), А. Арлоў («Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў – гэта 7-мятровая скульптурная кампазіцыя М. Манізера “Ленін на трыбуне”, якая на той час (1933) з’яўлялася самай высокай выявай правадыра ў СССР. Па баках помніка – адлітыя з бронзы гарэльефы: "Кастрычніцкая рэвалюцыя", "Абарона Радзімы", "Індустрыялізацыя краіны", "Калектывізацыя сель-скай гаспадаркі".

Гэтая скульптурная кампазіцыя была арганічна ўключана ў агульную планіроўку Дома ўрада, спраектаванага архітэктарам І. Лангбардам. У выніку помнікк не губляецца на фоне будынку, а з’яўляецца неад'емнай часкай ансамбля і надае ўрачыстасць усёй плошчы. У выніку абодва майстры – М. Манізер і І. Лангбард атрымалі званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БСС”.

З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (арх. І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і У. Вараксін) і нека-торыя іншыя будынкі г. Мінска.

Як іншым дзеячам мастацтва, беларускім архітэктарам належала ўтварыць сваю грамадскую арганізацыю, таму ў адпаведнасці з пастановай бюро ЦК КП(б)Б ад 8 снежня1934 г. «Аб стварэнні саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктароў” гэтая праца паспяхова здзейснілася 23 чэрвеня 1935 г.

З улікам таго, што, что ў 1930-х гг. не было адмысловых органов па кіраўніцтву горадабудаўніцтвам і архітэктурай, менавіта азначаны Саюз і ўзначаліў гэтую справу, вядома ж, пад агульным кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б.

 

6. Пачатак новага этапу ў развіцці савецкага грамадства з сярэдзіны 1950-х па сярэдзіну 1980-х гг. прынята звязваць з XX з'ездам КПСС (люты 1956), які асудзіў культ Сталіна і заклікаў да аднаўлення ленінскіх нормаў партыйнага жыцця. Але ў 1965-1985 гг. барацьба са сталіншчынай была прыпынена і савецкае грамадства ізноў адчула жорсткі ўціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай і кансерватыўнай. Выразніцай першай з’яўлялася інтэлігенцыя, якая бачыла ў сталіншчыне велізарную шкоду і выступала за дэмакратызацыю грамадскага жыцця. Другая тэндэнцыя выяўлялася ў дзейнасці партыйнай наменклатуры, заклапочанай захаваннем існуючай палітычнай сістэмы і яе ўмацаваннем. Сфармуляваная ІІІ Праграмай КПСС (1961) задача выхавання “новага чалавека”, якому нале-жала жыць пры камунізме, зрабілася абавязкам і сэнсам дзейнасці ўсіх творчых саюзаў СССР, у тым ліку і БССР. Ускладзеная КПСС-КПБ на майстроў літаратуры і мастацтва адказнасць узрасла яшчэ больш у сувязі з тэарэтычнымі навацыямі аб пабудове “развітога сацыя-лізму”, утварэнні “новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа” і інш.

Так, ЦК КПБ сістэматычна склікаў нарады з удзелам творчай і навуковай інтэлгенцыі БССР для вызначэння актуальных задач і прыярытэтных напрам-каў яе дзейнасці, ідэалагічный карэкцыі літаратурнага, мастацкага і інш. працэсаў.

Адукацыйная палітыка ажыццяўлялася строга цэнтралізавана. Паводле Закона «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацьн у СССР», прынятага ў снежні 1958 г., школьная адукацыя скіроўвалася на політэхнічнае навучанне і працоўнае выхаванне.

У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Сямігадовыя школы сталі пераўтварацца ў васьмігадовыя, з дзесяцігадовых – агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем, але, паколькі такое навучанна забяспечыць не ўдалося, то яно зрабілася неабавяз-ковым, а з 1966 г. дзесяцігадовая сярэдняя адукацыя ізноў была адноўлена.

Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльным плане сем’яў утвараліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і выхавання сябе апраўдала, у 1965 г. налічвалася ўжо 128 такіх школ. Актывізавалі працу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэднюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат У 1972 г. у адпаведнасці з чарговай пастановай ЦК КПСС i Савета міністраў СССР, па ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс., на 20 тыс. больш, чым у 1965 годзе. У гэтай сувязі павялічылася колькасць моладзі, якая ішла на вытворчасць атрымаў-шы сярэднюю адукацыю. Таму школы рабочай моладзі сталі занепадаць. Калі ў 1965 г. там навучалася 136 тыс. чал., то ў 1985 г – 63 тыс.

Акрамя адукацыі, сярэдняя школа, галоўным чынам прах сістэму Навучальна-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэўную прафесію.

Узросшая патрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне для іх падрыхтоўкі спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя,фабрычна-заводскія, чыгуначныя, механізацыі сельскай гаспадарк1 і іншыя вучылішчы былі пераўтвораны у гарадскія прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТУ) i сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (СПТУ).З 1961 па 1985 іх колькасць па рэспубліцы вырасла са 103 да 240, Колькасць навучэнцаў – з 62, 6 да 160, 4 тыс. Варта адзначыць, што сацыяльны статус рабочага чалавека быў невысокім, таму і ў ПТВ ішоў вучыцца далёка не лепшы кантынгент юнакоў і дзяўчат. Невыпадкова, каб узняць агульны ўзровень будучых рабочых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі, забяспечвалася сярэдняя адукацыя.

Значна больш высокім аўтарытэтам карысталіся сярэдне-спецыяльныя навучальныя установы – тэхнікумы. У гэты ж час узнік новы тым сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы – саўгас-тэхнікум. З 1960 г. па 1985 г. колькасць сярэдне-спецыяльных устаноў павялічылася са 102 да 139, а навучэнцаў у іх – са 139 тыс. да 160, 4 тыс.

У гэты перыяд імкліва развівацца вышэйшая школа. 1960-70-я гг. пачалі працу машынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэхналагічны лёгкай прамысловасці (Віцебск), машынабудаўнічы, тэхналагічны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк) і інш. інстытуты. Гродненскі і Гомельскі педага-гічныя інстытуты былі пераўтвораны ва універсітэты.

Варта адзначыць, што сельскія школы па якасці сярэдняй адукацыі часта саступалі гарадскім і таму ў 1970-х гг. з мэтай збалансавання сацыяльнага складу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя аддзяленні, якія рыхтавалі іх слухачоў да паступлення на першы курс.

У 1960 г. у БССР налічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва БССР (164) БССР выйшла на першыя месцы ў Еўропе.

Буйнейшым навуковым цэнтрам рэспублікі па-ранейшаму заставалася АН БССР. Размяшчэнне ў рэспубліцы прадпрыемстваў машына-, станка- і прыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фізіка-тэхнічных навук.

Дзякуючы распрацоўкам беларускіх геолагаў, у нетрах БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту.

За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэатамі самай прэстыжнай на той час Ленінскай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін, У. Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. 12 вучоным за дасягненні ў галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, геалогіі, медыцыны і гуманітарных навук было прысвоена званне Герояў сацыялістычнай працы.

З 1965 па 1985 гг. колькасць вучоных вырасла ў 1,5 раза, і наша краіна па гэтаму паказчыку стала займаць трэцяе месца ў СССР. Рэспубліка набыла велізарны навуковы патэнцыял. Лепшыя сілы навукоўцаў былі заняты праблемамі абароны. Разам з тым ўкараненне распрацовак у эканоміку адбывалася вельмі марудна: затратны, экстэнсіўны характар эканомікі не стымуляваў з’яўлення тэхналагічных навацый.

Новы этап развіцця беларускай літаратуры характарызаваўся ў першую чаргу, пашырэннем яе тэматычнага дыяпазону, узмацненнем увагі да чалавека як асобы, з’яўленнем яркіх творчых імёнаў.

Найважнейшай умовай таго паслужыла выкрыццё сталіншчыны і дэмакратызацыя грамадскага жыцця. У час “хрушчоўскай адлігі” была рэабілітавана частка беларускіх пісьменнікаў – Ц. Гартны, М. Чарот, П. Галавач, М. Зарэцкі і інш. Выйшлі на волю і вярнуліся да працы С. Гpaxoycкi, У. Дубоўка, М. Федаровіч. З 1954 па 1966 гг. Саюз беларускіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Але ў планах КПСС органаў прызначэнне пісьменнікаў заставалася ранейшым: мастацкімі сродкамі ўслаўляць партыю, савецкі лад, сацыялістычныя дасягненні і інш.

Варта, аднак, адзначыць, што і пасля “хрушчоўскай адлігі”, нягледзячы на суцэльнае падпарадкаванне пісьменнікаў ідэалагічным структурам, нязмен-насці метаду “сацыялістычнага рэалізму”, іх поўнай матэрыяльнай залеж-насці ад дзяржавы, ранейшага, як у часы сталіншчыны, нізкапаклонства перад КПСС і яе правадырамі, мастакі слова публічна не выказвалі.

У цэнтры ўвагі літаратуры 1960-1970-х гг. з’яўляліся раманы І. Мележа якія склалі трылогію «Палеская хроніка». У адзін рад грунтоўных твораў аб жыцці народа ўваходзяць творы А. Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка», А. Кулакоўскага «Сустрэчы на ростанях». Вялікай папулярнасцю карысталіся творы І. Шамякіна, “Сэрца на далоні”, «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», “Атланты і карыятыды”.

Тэма Вялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх літаратурных жанрах. Новае асэнсаванне ваенных падзей, аналіз псіхалогіі простага салдата, набліжэнне да праўды жыцця характэрны і для творчасці вядомага беларускага пісьменніка Я. Брыля. У сваім рамане «Птушкі і гнёзды» ён адным з першых увёў у беларускую ваенную прозу тэму духоўных каштоўнасцей і праблему выбару паводзін чалавека на вайне.

Прызнаным майстрам гэтага жанра з’яўляецца Васіль Быкаў (“Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Жураўліны крык”, “Мёртвым не баліць” і іншыя). Ён адным з першых стаў раскрываць сутнасць чалавека на вайне, з яго вартасцямі і хібамі. У цыкле яго «партызанскіх» апо-весцей – «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абеліск», «Воўчая зграя», «Пайсці i не вярнуцца», «Знак бяды» аўтар, як ніхто іншы да яго, здолеў адыйсці ад схематызму і закрануць рэальныя чалавечыя пачуцці як герояў, так і здраднікаў. У трылогіі І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» рэалістычна перадзены драматызм падзей и чалавечых лёсаў на вайне.

Праўдзівае, а не плакатнае, асвятленне чалавечых лёсаў у час вайны ўласціва творам А. Адамовіча, І. Пташнікава, I. Чыгрынава і інш.

Сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў выхад цэлага шэрагу твораў У. С. Караткевіча, якія ляглі ў падмурак новага гіста-рычнага жанру літаратуры. У іх ліку – раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Кастусь Каліноўскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос пры-зямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».

Адлюстраванне агульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя пера-жыванні герояў стала адной з галоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі у зборніках «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць…». З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборніках вершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць”. Высокі патрыятызм і тонкая лірыка выдатна спа-лучаліся ў ваеннай тэматыцы паэтаў А. Куляшова і П. Панчанкі.

Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вярцінскі, С. Грахоускі, Г. Бураўкін, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

У 70-я – пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вельмі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. На жаль, многія творы беларускіх літаратараў даходзілі да чытача не на роднай мове. Характэрна, што з творчасцю В. Быкава і Ул. Караткевіча чытач знаёміўся ў перакладзе іх кніг на рускую мову.

На тэатральнай сцэне вызначылася ўстэйліва тэндэнцыя пераходу ад праблемы бесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей. Пытанні маралі, унутранага свету чалавека выдатна асвятляў у сваёй творчасці пачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Яго п’есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Верачка», «Пагарэльцы», «Дыхайце ашчадна» выклікалі велізарную цікавасць публікі.

Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэманстраваў К. Крапіва ў сваёй п’есе “Брама неўміручасці”.

З пачатку 1980-х гг. заззяла зорка новага драматурга – А. Дударава, які паставіў п’есы "Выбар", "Вечар", "Радавыя". Іх героі прымушалі гледачоў думаць, разважаць, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці. За тыя ж вартасці прызнанне грамадскасці набыла п'есы А. Дзялендзіка «Выклік багам» і А. Петрашкевіча “Трывога”.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 795; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.